• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    льнага аналізу культур і супольнасцей, навукі аб чалавецтве, якая імкнецца да абагульнення паводзін людзей і да самай поўнай магчымасці разумення разнастайнасці чалавецтва і кулыуры. Да ліку гал. праблем даследаванняў К.а. адносяцца пытанні, якія звязаны са станаўленнем чалавека як феномена культуры: працэсы акультурацыі і інкультурацыі; культурыраванне асн. інстынктаў чалавека; паводзіны чалавека; фарміраванне норм, забарон і табу, якія звязаны з уключэннем чалавека ў сістэму сацыякульт. адносін; будова цела чалавека ў сувязі з культ. асяроддзем; уплыў культуры на палавы дымарфізм, сям’ю, шлюб; станаўленне светаадчування і светапогляду чалавека і інш. Культураантраполагі больш арыентуюцца на параўнальныя і кроскульт. даследаванні розных культур у пэўныя гіст. эпохі. У ВНУ шэрага заходнееўрап. краін выкладаецца вучэбны курс «К.а.», створаны кафедры, навук.даследчыя ўстановы і аргцыі, якія даследуюць яе праблемы. У Беларусі замест
    тэрміна «К.а.» найб. часта ўжываюцца паняцці «этналогія» і «культуралогія». Л.К.Кухто.
    КУЛЬТЎРНАЯ МАДЭРНІЗАЦЫЯ, працэс укаранення комплексу інавацый у сац.культ. сферу. У духоўным жыцці падчас К.м. атрымлівае прызнанне арыентацыя на рэформы і адмова ад ранейшых забарон на новаўвядзенні, ад прывязанасці да традыцый, якія страцілі актуальнасць. Аднак перамены не ахопліваюць усёй сукупнасці сац.культ. рэгуляцыі, а прызнаюцца толькі ў функцыянальна неабходных галінах, звязаных з новымі дасягненнямі. К.м. — супярэчлівы працэс, які ўключае ў сябе барацьбу старога і новага, разбурэнне і стварэнне, сутыкненне розных ідэалаў ідэй, каштоўнасцей, маст. кірункаў. Інтэнсіўнае засваенне суб’ектамі бел. нац. культуры новых каштоўнасцей, ідэй, норм і патэрнаў пачалося ў 2й пал. 20 ст. і працягваецца да гэтага часу. Яно выклікана кардынальнымі зменаміўсац.паліт., эканам. ідухоўным жыцці бел. грамадства. К.м. звязана таксама з пашырэннем міжкульт. камунікацый, глабалізацыяй, міграцыйнымі працэсамі, інфарматызацыяй сусветнай культ. прасторы.
    Літ.: Евдокнмова М.Н. Последствпя культурной модерннзацнн в глобальном пространстве // Вестннк Московского уннверснтета культуры н нскусств. 2012. № 6; Красюк В.Ф. Модерннзацнонные проекты н дннамнка культуры // Культура. Наука. Творчество: матерналы IV Международной научнопрактнческой конференцнн, Мннск. 20— 23 апреля 2010 года. Мннск, 2011; Cepre ева К.У. Модерннзацня обшества н понск новой культурной ндентнчностн // Соцнальногуманнтарные знання. 2012. №5. А.І.Смолік.
    КУЛЬТЎРНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ, сукупнасць пераўтварэнняў у сферы культуры як састаўная частка праграмы пабудовы сацыялізму ў СССР і інш. сацыяліст. краінах (за выключэннем Кітайскай Нар. Рэспублікі,
    627
    КУЛЬТУРНАЯ
    дзе ў 1966—76 пад лозунгам «Вялікай пралетарскай культурнай рэвалюцыі» праводзілася рэпрэсіўная кампанія супраць кітайскай інтэлігенцыі і дзярж. і парт. апарату). У Сав. Саюзе, у т.л. ў БССР, К.р. праводзілася ў 1920—30я гг. Мела на мэце карэнны пераварот у духоўным развіцці насельніцтва краіны, прадугледжвала выхаванне новай інтэлігенцыі ў духу сацыяліст. ідэй, стварэнне сацыяліст. сістэмы адукацыі, далучэнне нар. мас да культ. дасягненняў і іх камуніст. выхаванне. Адбывалася гэта шляхам ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва, стварэння сеткі школьных, клубных і інш. устаноў, павышэння агульнакульт. ўзроўню грамадзян. Найб. прыкметныя дасягненні адбыліся ў галіне нар. асветы. У 1940/41 навуч. годзе агульнаадукац. школы БССР наведвала больш за 1,7 млн. навучэнцаў супраць 489 тыс. у 1914/15. За гэты час колькасць настаўнікаў павялічылася з 13 тыс. да 57 тыс., каля 85% насельніцтва стала пісьменным. Колькасць масавых бк вырасла з 851 у 1913 да 4172 у 1940, кн. і час. у іх — з 423 тыс. да 5 млн. экз., колькасць кн. і час. у разліку на 100 чал. насельніцтва — з 6 да 55; функцыянавала больш за 3,9 тыс. клубных устаноў супраць 314 у 1922 (у межах да 17.9.1939), 763 кінаўстаноўкі. Акрамя таго, была створана вышэйшая школа, паспяхова развівалася сярэдняя спец. адукацыя. У 1940/41 навуч. годзе ў 25 ВНУ навучалася 21,5 тыс. чал. У гэты час існавала 128 сярэдніх спец. навуч. устаноў, у якіх навучалася 35 тыс. чал., што перавышала ўзровень 1914/15 адпаведна ў 8,5 і 25 разоў. У 1929 засн. Бел. АН. Навук. даследаванні вяліся 1 ў ВНУ. Усяго ў гэтай сферы ў 1940 было занята 2,2 тыс. чал. Адначасова на фоне імклівага культ. развіцця ў БССР (як і ў СССР у цэлым) моцна пацярпелі галіны культуры, якія не адпавядалі стратэгічнаму курсу сав. улады (напр., звязаныя зрэлігіяй), былі вымушаны эмігрыраваць або загінулі ў
    выніку паліт. рэпрэсій 1930х гг. многія нац. дзеячы культуры, забаронены пэўныя маст. плыні.
    КУЛЬТЎРНАЯ СПАДЧЫНА, сукупнасць усіх культурных дасягненняў грамадства, якія атрыманы ад папярэдніх пакаленняў і захоўваюцца ў грамадскай памяці з мэтай крытычнага іх асэнсавання і выкарыстання для далейшага развіцця культуры наступных пакаленняў. У шырокім значэнні К.с. ўключае духоўную і матэрыяльную культуру, у т.л. айкумену і прыроднае асяроддзе існавання чалавека ў цэлым. У больш вузкім значэнні пад ёй разумеюць пісьменнасць, навуку, творы выяўленчага мастацтва і архітэктуры папярэдніх эпох, міфалогію, фальклор і інш. У культуралогіі прынята падзяляць К.с. на агульначалавечую, рэгіянальную (слав., раманскую, блізкаўсходнемусульманскую і інш.) і нац. К.с. бел. народа грунтуецца на агульнай для ўсх. славян культуры Кіеўскай Русі. Яе аснову складае фальклор: каляндарнаабрадавая і сямейнаабрадавая паэзія, вусныя нар. апавяданні, казкі, легенды, прымаўкі, прыказкі, загадкі, быліны і інш. 3 узнікненнем пісьменнасці і з’яўленнем кнігадрукавання інтэнсіўна развівалася літ. творчасць. Бел. лра складалася ў 14—15 ст., дасягнуўшы значнага развіцця ў 16 ст. Здабыткам цывілізацыі з’яўляюцца ананімныя паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», творы Міколы Гусоўскага, Я.Баршчэўскага, МДунінаМарцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я.Лучыны, А.Гурыновіча, М.Багдановіча, Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа і інш. Самабытнасцю вызначаецца бел. выяўл. мастацтва, што праявілася ў іканапісе, жывапісным партрэце, кніжнай графіцы, пейзажы. Традыцыі нац. гісторыі і культуры знайшлі адлюстраванне ў палотнах В.Ваньковіча, Я.Дамеля, І.Аляшкевіча, Н.Сілівановіча, І.Хруцкага, Х.Шэмеша і інш. Шырокую вядомасць атрымалі творы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва: слуцкія паясы, карэліцкія шпалеры, урэцканалібоц
    кае шкло, маст. кераміка і інш. Да К.с. адносяцца дасягненні бел. тэатра, які ўзнік з каляндарных і сямейнабыт. абрадаў і свят, карагодаў і гульняў. У 15—18 ст. існавалі тэатры нар. лялечны батлейка, школьны, прыватнаўласніцкія тэатры (Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Шклоўскі тэатр С.Зорыча, Гродзенскі тэатр А.Тызенгаўза). Бел. архітэктура, якая бярэ пачатак з 12 ст., прадстаўлена помнікамі раманскага, гатычнага стыляў, барока, рэнесансу, класіцызму, мадэрну, якія ўвасоблены ў культавых і грамадскіх збудаваннях, палацавазамкавым дойлідстве, садовапаркавым мастацтве і інш. (Полацкі Сафійскі сабор, Камянецкая вежа, Мірскі замкавы комплекс, Нясвіжскі палацавазамкавы комплекс, Магілёўская ратуша, Гродзенскі дом віцэгубернатара і інш.). 3 12 ст. пачалося фарміраванне і развіццё грамадскапаліт., прававой і філас. думкі ў Беларусі. Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Ефрасіння Полацкая, Аўраамій Смаленскі імкнуліся да філас., рацыяналістычнага асэнсавання рэчаіснасці. Рэнесансавагуманістычныя ідэі ўтрымліваюцца ў творах Ф.Скарыны, Сымона Буднага, Сімяона Полацкага, Васіля Цяпінскага, к.Волана, К.Лышчынскага і інш. мысліцеляў і асветнікаў 16— 18 ст. Дэмакр. поглядамі вылучаюцца творы бел. мысліцеляў 19 ст. Ф.Савіча, Ю.Яжоўскага, Х.Незабытоўскага, МЛавіцкага і інш. Пытанні аховы, вывучэння, прапаганды помнікаў гісторыі і культуры, праблемы бел. гіст. і культ. спадчыны асвятляў культ.гіст. час. «Спадчына», у 1970— 89 выходзіў пад назвай «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі».
    Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыкакультурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (2006) вызначана адказнасць дзяржавы за зберажэнне спадчыны бел. народа. Асобныя палажэнні законаў аб музеях і музейных фондах, бібліятэчнай справе Рэспублікі Беларусь накіраваны на захаванне К.с.
    628
    КУЛЯШОВА
    Аб’екты архітэктуры, гісторыі, археалогіі, мастацтва, паркавыя комплексы, музейныя калекцыі і кнігі, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, уключаны ў Дзярж. спіс гіст.культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусі. На 2013 у гэты спіс уключаны 5533 аб’екты, у т.л. 1763 помнікаў архітэктуры, 1191 — гісторыі, 60 — мастацтва, 2350 — археалогіі, 11 — горадабудаўніцтва, 4 — запаведныя мясцовасці, 77 рухомых гіст.культ. каштоўнасцей, 77 нематэр. гіст.культ. каштоўнасцей. Гіст.культ. каштоўнасці Беларусі падзяляюцца на 4 катэгорыі: гіст.культ. каштоўнасці, уключаныя або прапанаваныя да ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны; унікальныя маст., эстэтычныя і дакументальныя аб’екты міжнар. значэння; аб’екты гіст,культ. спадчыны рэсп. значэння; гіст.культ. каштоўнасці рэгіянальнагазначэння. У межахдзярж. праграм «Функцыянаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь да 2005 года», «Культура Беларусі» на 2011—2015 гг. праведзена работа па кансервацыі і рэстаўрацыі шэрагу гіст.культ. аб’ектаў [Мірскі замак, Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс, музейсядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі рн), Дабравешчанская царква 12 ст. і касцёл Св. Барбары і Св. Юзафа 18—19 ст. у Віцебску і інш.].
    А.І.Смолік.
    КУЛЬТЎРНЫ ПРАЦЭС, сінхроннадыяхронныя змены ў культурных сістэмах і аб’ектах, а таксама ўніверсальныя па маштабах распаўсюджанні ў розных культурах і ўстойлівыя па сваім паўторы функцыянальныя працэдуры, якія паддаюцца класіфікацыі на аснове агульных прыкмет. К.п. эмпірычна выяўляецца ў сукупнасці культ. падзей і можа быць прадстаўлены як дынамічная культ. форма, у якой перш за ўсё праяўляецца сацыядынаміка культуры. Мэтай К.п. з’яўляецца ажыццяўленне і забеспячэнне калект. жыццядзейнасці людзей, павышэнне ўзроўню іх сац. інтэграцыі, распаўсюджванне культ.
    з’яў. Сусветны К.п. ахоплівае большасць краін планеты і праяўляецца