• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    . Са студз. 1919 у Мінску, шмат друкаваўся як паэт і публіцыст, з 1921 прымаў актыўны ўдзел у літ.грамадскім і культ.маст. жыцці, ут.л. ўстварэнні БДУ, АН Беларусі, нац. тэатра, рэсп. выдва і інш. У Вял. Айч. вайну жыў у Маскве, пазней у пас. Печышчы недалёка ад Казані. Трагічна загінуў у Маскве. Пісаць пачаў на польск. мове. Першы вядомы верш К. «Мая доля» датуецца 1904. Першы бел. друкаваны верш «Мужык» (1905). Першы паэт. зб. «Жалейка» (1908). Творчасць К. — адлюстраванне нац. характару, нар. светаразумення і паэт. светапогляду бел. народа ў пераломныя моманты 1й пал. 20 ст. У жанравастылявых формах, якія сталі класічнымі асновамі бел. лірыкі, эпасу, драматургіі і публіцыстыкі, увасоблены свабодалюбівыя матывы, ідэі сац. і нац. разняволення, гіст. мінулае Беларусі, філас. асэнсаванне жыцця і чалавека і інш. Ранняя лірыка К. эвалюцыяніравала ад пераважна сялянскай тэматыкі (зб. «Жалейка») да больш выразнага адлюстравання асобы паэта, узнясення асабістага паэт. «Я» (зб. «Гусляр», 1910; «Шляхам жыцця», 1913). Пераважала бел. нац. ідэя («А хто там ідзе?», «Гэта крык, што жыве Беларусь», «Сваякі», «На сход!» і інш). Эстэтыка творчасці К. разнастайная: ад рамантызму да сімваліз
    му і неарамантызму (паэмы «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Яна і я»). Як паэтрамантык зацвердзіў рамантычны тып нац. лірыкі, у якім арганічна спалучаецца лірызм і рамантычная незвычайнасць успрыняцця з традыцыямі бел. фальклору — вобразамі і матывамі, паэтыкай бел. нар. песні, міфал. ўяўленнямі, каларытам бел. легенд, казак, паданняў. Фалькл.рамантычная паэма «Курган» (1910) прасякнута ідэяй бессмяротнасці нар. мастацтва, «Бандароўна» (1913) — героікай нар. барацьбы супраць прыгнятальнікаў, «Яна і я» (1913) — ідэалізаваным уяўленнем селянінапрацаўніка аб шчасці. Праблемы ўзаемаадносін рамантычнага бунтара, нар. заступніка і сялянскага асяроддзя, выключнасці асобы і народа разглядаў у паэмах «Сон на кургане» (1910) і«Магілальва» (1913, аднайм. фільм 1971). У паэме «Тарасова доля» (1939) — паэтызацыя жыццёвага шляху ўкр. пісьменніка Т.Шаўчэнкі. К. паспяхова вырашаў задачу стварэння бел. нац. камедыі і драмы («Паўлінка», 1912, аднайм. фільмспектакль 1952; «Раскіданае гняздо», 1913, аднайм. фільм 1982). Вяршыня яго сатыр. камедыяграфіі — трагікамедыя «Тутэйшыя» (1922, паст. 1926, 1990), якая адлюстроўвае разбітыя ілюзіі, паказвае горкія явы паслярэв. рэчаіснасці, высмейвае вялікадзярж. шавінізм. Творы 1920—30х гг. аб’яднаны ў зб. «Безназоўнае» (1925) і «Ад сэрца» (1940). Апошнія вершы паэта напісаны ў гады Вял. Айч. вайны («Беларускім партызанам», «Зноў будзем шчасце мець і волю», «Грабежнік»). У ранняй публіцыстыцы К. ўзнімаў пытанні паляпшэння сац. становішча народа Беларусі, што спрыяла абуджэнню нац. самасвядомасці («Чаму плача песня наша?», 1913; «Вера і нацыянальнасць», 1914; «Беларускі сцяг уваскрос!», «Незалежнасць», абодва 1919 і інш.). Яго літ.крыт. творы спрыялі ідэйнамаст. росту бел. лры. К. належаць пераклады (празаічны і вершаваны) на бел. мову «Слова аб палку Ігара
    634
    КУПАЛАЗНАЎСТВА
    вым», твораў А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, А.Пушкіна, М.Канапніцкай, лібрэта оперы «Галька» С.Манюшкі. Яго творы перакладзены на шматлікія мовы свету. П’есы К. ставяцца ў бел. тэатрах. Па яго творах напісаны оперы «Машэка» Р.Пукста, «Раскіданае гняздо» М.Чуркіна, операпрытча «Песня пра долю» У.Мулявіна, балеты «Выбранніца» і «Курган» Я.Глебава, муз. камедыя «Паўлінка» Ю.Семянякі, сімфоніі, вак.сімф. паэмы і інш. Вобраз паэта ўвасоблены ў творах выяўл. мастацтва, да яго юбілеяў прымеркаваны маст. выстаўкі (1972, 1982, 1992, 2002, 2012). Жыццю і творчасці К. прысвечаны хранікальнадакум. фільмы «А зязюля кукавала...» (1972, рэж. В.Дашук), «Шлях паэта» (1988, рэж. У.Каралёў), тэлефільмы «За шчасцем, за сонцам» (1970, рэж. В.Раеўскі, В.Акімушкін), «Янка Купала. «Паклон мой народу за песні...» (1981), «Янка Купала» (1982, абодва рэж. І.Калоўскі), «Ніколі я не ўміраў» (1992), «Імша па Купалу» (1993, абодва рэж. В.Бакун), відэафільм «Знойдзеш Айчыну блізка» (1998, рэж. М.Якжэн). 3 1946 у БДУ штогод праводзяцца Купалаўскія чытанні. Дзейнічаюць Купалы Янкі літаратурны музей у Мінску, Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Акопы», Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Вязынка», Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Ляўкі», Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Яхімоўшчына», створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка» і Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі». 3 1965 прысуджаецца Дзярж. прэмія Беларусі яго імя. У 1986 выдадзены энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Яго імем названы Інт лры НАН Беларусі, Нац. акадэмічны тэатр у Мінску, Гродзенскі ўнт, пасёлак у Глускім і вёска ў Пухавіцкім рнах, бкі, школы, вуліцы ў гарадах і нас. пунктах Беларусі. Помнікі К. пастаўлены ў Вязынцы, Ляўках (Аршанскі рн), Маскве, Мінску, Радашковічах, Араўпарку (НьюЁрк). У 1996 створаны Між
    нар. фонд К. Творчасць К. вывучае купалазнаўства.
    Тв.: Поўны збор твораў. T.1—9. Мінск, 1995—2003; Выбраныя творы, Мінск, 2002; Паўлінка: камедыя ў 2 актах. Мінск, 2006; Тутэйшыя: трагічнасмяшлівыя сцэны ў 4 дзеях. Мінск, 2006; Мая малітва: вершы, паэмы. Мінск, 2007; Молодая Беларусь: стяхотвореняя, поэмы, публнцнстнка: пер. с белорус. М., 2008.
    Літ.: Лойка А. Як агонь, як вада... Раманэсэ пра Янку Купалу. Мінск, 1984; Гніламёдаў У. Янка Купала: Жыццё і творчасць. Мінск, 1995; Ліпс к і У.С. Янкаў вянок: дзецям пра Я.Купалу. Мінск, 2009; Тычко Г.К. Беларускай песні ўладар. Мінск, 2010; Рукапісная спадчынаЯнкі Купалы. Мінск, 2010.
    В.І.Еўмянькоў.
    КУПАЛА, Купайло, Купалка, міфалагічны жаночы персанажмаска. У бел. фальклоры выступае пераважна як апякунка дзяўчат у абрадах летняга сонцавароту (24 чэрв. ст. ст.). Да людзей К. выходзіла, «краскамі вочкі завесіўшы». У абрадзе «Страла» на ролю К. выбіралася дзяўчынкападлетак, якую цалкам закрывалі зялёным галлём, каб не было відаць нават вачэй. «Страла» сама не хадзіла, яе з песнямі праводзілі праз вуліцу ў поле, дзе ўжо адкрасаваліся і наліваліся жытнія каласы. Магія падобных дзеянняў нагадвала моладзі, што краса дадзена не на марнатраўства, а для росквіту мацярынства. Змест пашыранай на Палессі лексемы Купайло таксама напамінае пра адказнасць моладзі перад грамадой за выкананне мацярынскага і бацькоўскага абавязкаў: купайло — гэта гняздо (купала) вадаплаўнай птушкі, усеагульнай маціпрыроды, зробленае на беразе сусветнага акіяна, дзе сыходзяцца першапачатковыя кампаненты светабудовы: зямля, вада, агонь і паветра. У перыяд верхняга палеаліту (40—10 тыс. гадоў назад) тэракотавыя, каменныя і драўляныя выявы сталай жанчыны адлюстроўвалі сродкамі гратэску не толькі магію дзетароднай сілы, але і імператывы, скіраваныя на ўдасканаленне
    чалавечай супольнасці і выхаванне пачуцця адказнасці перад прыродай. У рытуалах шанавання К. спалучаліся культы дзявочай чысціні і жыццятворнай сілы мацярынства. Кантрасная музыка і аксюмаранная структура вербальнага тэксту ў купальскім абрадзе арганічна перарастала ў поліфанію сэнсаў у плыні жыцця, увасобленую ў пушчаных на ваду вянках з запаленымі свечкамі. Пераход да патрыярхату суправаджаўся перабольшваннем ролі мужчынскага пачатку ў сацыягенезе. У сістэме радаводу жаночыя божаствы былі трасфармаваны ў мужчынскія, якім нават прысвойваліся дзетародныя функцыі. Падчас купальскага абраду ўзнікалі модулі быццяхараства, увасобленыя ў сімволіцы багатых мадыфікацый К., а затым у абагульненых персанажах рэалістычнага пісьма. Гукавое афармленне вобразаў Касі, Зоські, Мані, Ганны, Дзяўчыны, Паўлінкі адкрывала прастор для духоўнага самасцвярджэння ў працэсе чыстага эстэтычнага перажывання радасці і трагедыі існавання, спасціжэння ісціны чалавечага прызначэння.
    Літ.: Кухаронак Т. Маскіўхатняй абраднасці беларусаў. Мінск, 2001; Матерь Лада. Божественное родословне славян. М., 2003. А.У.Рагуля. КУПАЛАЗНАЎСТВА, галіна беларускага літаратуразнаўства, прысвечаная вывучэнню жыцця і творчасці Я.Купалы. Першы зб. вершаў паэта «Жалейка» (1908) стаў падзеяй у бел. лры і выклікаў мноства водгукаў. У.Самойла ахарактарызаваў яго як «сонца жывой сапраўднай паэзіі», якая ўяўлялася каштоўнейшым скарбам, дзе глыбока адлюстроўваецца душа народа. Фундаментальную адзнаку творчасці Я.Купалы даў М.Багдановіч, падкрэсліўшы не толькі веліч таленту аўтара, але і яго гнуткасць, здольнасць да ўсебаковага развіцця. Вызначальным жа ў форме купалаўскіх вершаў ён лічыў рытм. Высокая ацэнка творчасці Я.Купалы М.Горкім, А.Пагодзіным, І.Свянціц
    635
    КУПАЛАЎСКІ
    кім, Д.Дарашэнкам, Л.Гірам, В.Вегняровічам, С.Руднянскім, Е.Янкоўскім, А.Чэрным сведчыла пра значны рэзананс, які выклікала паэзія песняра паза межамі Беларусі. Сістэматычнае вывучэнне творчасці Я.Купалы пачалося ў 1920я гг. У «Гісторыі беларускай літаратуры» М.Гарэцкі характарызаваў паэта як лірыка, у якога на першым плане грамадзянскія матывы. Даследчык звярнуў увагу на творчае пераасэнсаванне Купалам бел. фальклору. Лірычную прыроду таленту паэта асобна падкрэсліваў і Я.Карскі. Вывучаючы творчасць песняра, А..Бабарэка акцэнтаваў увагу на тонкім адчуванні ім сілы жыцця. Першая спроба перыядызацыі творчасці паэта зроблена М.Піятуховічам у арт. «Асноўныя этапы ў развіцці лірыкі Янкі Купалы» («Полымя», 1925, № 4). Так, у зб. «Жалейка», дзе асабліва падрабязна распрацавана тэма сялянскай беднасці, ён убачыў зараджэнне гал. матываў усёй творчасці Купалы. На думку даследчыка, у кн. «Гусляр» (1910) выявілася даволі акрэсленая сістэма агульнафілас. светапогляду паэта. У зб. «Шляхам жыцця» (1913) спалучылася паглыбленне сац. матываў яго творчасці з верай у светлую будучыню. У зб. «Безназоўнае» (1925) Я.Купала ўяўляўся песняром Кастр. рэв. Піятуховіч намагаўся злучыць сацыялагічны падыход з эстэтычнымі ацэнкамі твораў паэта. На думку \.3амоціна, Я.Купалу найб. удаваліся п’есы рэальнабыт. характару. На рамант. пачатак у творчасці песняра і яго ўзаемадзеянне з класіцызмам звярнуў увагу Х.Вазнясенскі. Ц.Гартны лічыў, што сімвалізм паэта нёс службу рамантызму, які адыгрываў станоўчую ролю, бо гучаў нотамі закліку да пратэсту. К. 1920—30х гг. не заўсёды вызначалася навук. падыходам, бо ў ім сустракалася вульгарнасацыялагічная трактоўка творчасці Я.Купалы. У 1940я гг. з’явіліся артыкулы, дзе яна разглядалася больш аб’ектыўна, з улікам складанасці эпохі, на якую прыйшліся жыццё і творчая
    дзейнасць класіка. Выйшлі працы, прысвечаныя асаблівасцям паэтыкі Я.Купалы (М.Лужанін, 1947), яго эстэтычным поглядам (Н.Перкін, 1952). У манаграфіі «Янка Купала» Я.Мазалькова (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950) творчасць паэта разглядалася як маст. адзінства. Асабліва