• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ен. выданняў Я.Купалы (збкі: «Жалейка», 1908; «Гусляр», 1910; «Шляхам жыцця», 1913; «Спадчына», 1922; «Безназоўнае», 1925; «Ад сэрца», 1940), асобных выданняў 1908—19 і перыяду Вял. Айч. вайны, а таксама кніг з публікацыямі твораў пра песняра, манаграфій, эсэ, выданняў, прысвечаных яго творчасці і памяці, бел. календароў 1910—35, буклетаў, анталогій, навук. выданняў. Вял. каштоўнасць мае калекцыя «Кнігі з бібліятэкі Даніловіча «Веды» (у 1908 Я.Купала працаваў у гэтай бцы ў Вільні). На некаторых кнігах паэта яго ўласны штамп «І.Луцэвіч». Асобную калекцыю складаюць каля 2 тыс. твораў мастацтва. Сярод іх прыжыццёвыя партрэты Я.Купалы, напісаныя мастакамі А.Бразерам, Ф.Красніцкім, Я.Кругерам, Д.Полазавым, работы В.Волкава, М.Савіцкага, П.Сергіевіча, творы майстроў графікі М.Басалыгі, А.Кашкурэвіча, Г.Паплаўскага, Я.Раманоўскага, М.Селешчука, В.Шаранговіча і інш. Да вобраза славутага земляка і яго творчасці звярталіся такія скульптары, як З.Азгур, А.Анікейчык, А.Бембель, А.Глебаў, П.Лук, Ф.Янушкевіч. Кінаархіў музея ўключае запісы голасу Купалы на шарынафоне (арыгінал), зробленыя ў Калоннай зале Дома Саюзаў у Маскве (1940), магнітафонныя ролікі з запісам яго выступленняў на 1м Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў (1934), на вечары, прысвечаным 85годдзю з дня смерці А.Міцкевіча (1940), на радыёмітынгу ў Казані (1942), копіі кінастужак з кадрамі перазахавання урны з прахам паэта на Вайсковых могілках у Мінску (1962), дакум. кадры кіначасопісаў, прысвечаныя яго юбілеям, запісы ўспамінаў родных Я.Купалы, унікальнасць якіх у тым, што зроблены яны ў музеі і не маюць аналагаў у іншых фотаархівах. Музей мае 4 філіялы: «Акопы» ў Лагойскім, «Вязынка» і «Яхімоўшчына» ў Маладзечанскім, «Ляўкі» ў Аршанскім рнах. На базе матэрыялаў з фондаў музея створаны мемар. запаведні
    кі «Вязынка», «Ляўкі», музейкватэра Я.Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гіст.літ. музей «Над ракой Арэсай» у Любанскім рне (1980), музеі ў школах імя Я.Купалы ў вёсках Сеніца Мінскага (1982) 1 Бяларучы Лагойскага (1998) рнаў. Супрацоўнікі музея арганізуюць святы паэзіі, дні музея ў вёсках Вязынка, Яхімоўшчына, Харужынцы, Ляўкі, навук. рэсп. (з 1995 міжнар.) Купалаўскія чытанні. А.Р.Ляшковіч.
    КУПАЛЫ ЯНКІ ЛІТАРАТЎРНАГА МУЗЁЯ ФІЛІЯЛ «АКбПЫ». Засн. ў 1989 у в. Харужынцы Лагойскага рна, адкрыты для наведвальнікаў у 1992. Агульная пл. філіяла 284,4 м2. Складаецца з літ.маст. (в. Харужынцы) і мемар. (б. хутар Акопы) частак. Хутар Акопы з 1909 арандавала маці паэта Б.І.Луцэвіч (дзявочае прозвішча Валасевіч) у памешчыкаў Жалігоўскіх. Сюды штогод на канікулы прыязджаў Я.Купала ў час вучобы ў Пецярбургу (1909—13), пазней з Вільні і Мінска. Пасля 1917 сядзіба Акопы перайшла ва ўласнасць Maui паэта, якая жыла тут да 1926. Менавіта хутар і навакольныя сядзібы Карпілаўка, Малыя Бясяды сталі для песняра месцам літ. сустрэч, дыскусій, спасціжэння культ.гіст. традыцый краю. У гэты перыяд у поўнай меры раскрыўся геній Купалы — лірыка, драматургафілосафа, перакладчыка, публіцыстааналітыка. Ён пісаўудзень каля 200—300 вершаваных радкоў амаль без адзінай праўкі. Створана больш за сотню вершаў, паэмы «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», «Гарыслава», драм. творы «Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя», «Сон на кургане», зроблены пераклад «Слова аб палку Ігаравым» і інш. Зараз на месцы б. сядзібы Акопы адноўлены падмуркі хаты і гасп. пабудоў, сімвалічны зруб студні на тых месцах, дзе яны размяшчаліся ў пач. 20 ст. У 1991 у в. Харужынцы пад філіял музея ўзведзена тыпавая драўляная пабудова пач. 20 ст., якая знаходзіцца на месцы б. хутара Міхалішкі,
    638
    КУПАЛЫ
    дзе калісьці жылі прататыпы персанажаў знакамітай «Паўлінкі». У 5 залах (анфіладнае размяшчэнне) знаходзіцца літ.маст. экспазіцыя (155,9 m2). Аўтарам канцэпцыі (1989) стаў мастак Э.Агуновіч, над стварэннем працавалі мастакі А.Грачоў і У.Пратасеня. Прадстаўлена больш за 140 экспанатаў, сярод якіх дакументы, фотаздымкі, успаміны пра Я.Купалу, рукапісы і кнігі паэта, архіўныя матэрыялы пра купалаўскія мясціны на Лагойшчыне і Міншчыне, унікальная калекцыя сцэнічных касцюмаў, работы мастакоў Э.Агуновіча, В.Александровіча, М.Басалыгі, А.Волкава і інш. Асн. экспазіцыйныя раздзелы: «На перакрыжаваннях жыцця», «Песні беларускай валадар...», «Раскіданае гняздо», «Тэатральная зала», «Янка Купала — наша будучыня». На падыходзе да будынка ў 1992 пастаўлены помнік «Малады Купала» (скульпт. А.Заспіцкі і Г.Мурамцаў), зроблены адкрытая эстрада для масавых мерапрыемстваў і крыніцасвідравіна з артэзіянскай вадой. Філіял з трох бакоў абкружаны дрэвамікулісамі. На тэр. музея раз у 2 гады традыцыйна праводзяцца злётысемінары маладых паэтаў Міншчыны.
    А.У.Бурбоўская, А.Б.Сташкевіч.
    КУПАЛЫ ЯНКІ ЛІТАРАТЎРНАГА МУЗЁЯ ФІЛІЯЛ «ВЯЗЫНКА». Засн. ў 1945 у в. Вязынка Маладзечанскага рна, адкрыты для наведвальнікаў у 1948. Размяшчаецца ў хаце, дзе нарадзіўся Я.Купала, аб чым сведчыць мемар. дошка. 3 1972 уваходзіць у Купалаўскі мемар. запаведнік «Вязынка». Агульная пл. будынкаў філіяла (хата, свіран, хата дваровых работнікаў) 232,6 м2, экспазіцыйная — 185,2 м2. Экспазіцыя складаецца з мемар. і гіст.літ. частак. У мемар. узноўлены інтэр’ер сялянскай хаты канца 19 ст. (печ, мэбля, калыска, хадунок, посуд), экспануюцца асабістыя рэчы бацькоў Я.Купалы. У адной палавіне хаты, дзе некалі жыў брат бацькі паэта Міхал, захоўваюцца аўтабіягр. матэрыялы, рука
    пісы, кнігі, копіі архіўных дакументаў, фотаздымкі, графічныя работы мастакоў Э.Агуновіча, Я.Раманоўскага, В.Шаранговіча, якія расказваюць пра сям’ю Луцэвічаў, дзіцячыя і юнацкія гады і пачатак літ. дзейнасці Я.Купалы. Асаблівасцю гэтай (гіст.літ. часткі) экспазіцыі з’яўляюцца прадстаўленыя тут радавод Луцэвічаў да 17 ст., адноўлены дзедам паэта Ануфрыем, і герб «Навіна», які належаў роду Луцэвічаў. На адной палавіне будынка свірна створана экспазіцыя «Народныя святы ў творчасці Янкі Купалы», дзе знайшлі адлюстраванне нар. звычаі і абрады, апісаныя паэтам і ўвасобленыя ў творах нар. майстроў (разьба па дрэве, вышыўка, габелены і інш.). На другой палавіне збудавання размешчаны этнаграф. прадметы: кросны, куфры, прылады для апрацоўкі лёну, скрыні для захавання збожжа, мукі, інш. прылады працы і рэчы хатняга ўжытку. А.У.Бурбоўская, А.Б.Сташкевіч.
    КУПАЛЫ ЯНКІ ЛІТАРАТЎРНАГА МУЗЁЯ ФІЛІЯЛ «ЛЯЎКІ». Засн. ў 1945 ва ўрочышчы Ляўкі Аршанскага рна, дзе ў 1935—41 на дачы жыў і працаваў Я.Купала. Размяшчаецца ў будынках б. канторы Копыскага лясніцтва (гіст.літ. экспазіцыя) і дачы паэта (мемар. экспазіцыя). Спачатку быў прадстаўлены невял. мэбляваным пакоем у будынку канторы (мемар. дошка з тэкстам усталявана 9.7.1962), дзе жыў паэт летам 1935 у сям’і ляснічага М.І.Шыманскага. У 1962—77 філіял працаваў на грамадскіх пачатках. У 1977 экспазіцыя значна пашырана, а ў 1982 да 100годдзя з дня нараджэння Я.Купалы створана новая (агульная пл. — 292 м2). У яе склад уключана дача паэта, адноўленая па фотаздымках і ўспамінах аднавяскоўцаў (макет мастакоў Я.Раманоўскага і Ф.Анісовіча): аднапавярховы будынак памерамі 11,5 х 12,5 м. 3 1978 філіял музея ўваходзіць у Купалаўскі мемар. запаведнік «Ляўкі». Гіст.літ. частка экспазіцыі шырока адлюстроўвае жыццё і дзейнасць Я.Купалы ў 1920—30я гг.
    Тут зберагаюцца выданні твораў паэта розных гадоў, успаміны пра яго, вершы, прысвечаныя Ляўкам, пісьмы, дакументы, фотаздымкі, матэрыялы пра сустрэчы ў Ляўках Я.Купалы з Я.Коласам, П.Броўкам, П.Глебкам, К.Крапівой, М.Лыньковым, К.Чорным і інш. У мемар. частцы экспазіцыі (на дачы), у пакоі, дзе жыў і працаваў пясняр, экспануюцца дакументы, рэчы, мэбля, якімі карыстаўся Я.Купала.
    А.У.Бурбоўская, А.Б.Сташкевіч.
    КУПАЛЫ ЯНКІ ЛІТАРАТЎРНАГА МУЗЁЯ ФІЛІЯЛ «ЯХІМОЎШЧЫНА». Засн. ў 1997 у в. Яхімоўшчына Маладзечанскага рна, адкрыты для наведвальнікаў у 2001. Тут з восені 1906 да вясны 1907 Я.Купала працаваў памочнікам вінакура на бровары ў маёнтку пана Любанскага. У вёсцы захаваліся хата, дзе жыў паэт, бровар і яго кантора, свірныманаліты сярэдзіны 19 ст., 2 сажалкі прам. прызначэння, часткова пейзажны парк англ. тыпу. Сядзібны дом памешчыкаў Любанскіх быў разбураны ў гады 1й сусв. вайны. Менавіта ў Яхімоўшчыне Я.Купала напісаў вершы, паэму «Нікому» і шэраг інш. твораў, якія ўвайшлі ў яго першы зб. «Жалейка» (1908). У 1959 на будынку канторы бровара ўстаноўлена мемар. дошка, у 1982 мемарыялізавана хата, у 2001 адкрыта экспазіцыя (пл. 101,4 м2), якая адлюстроўвае паэт. ўзлёт песняра, нараджэнне яго першага зб., перыяды «Нашай нівы» і «Нашай долі» ў жыцці класіка. Аўтарам літ.маст. канцэпцыі і стваральнікам экспазіцыі стаў мастак Г.Чысты. Па апісаннях і ўспамінах старажылаў Яхімоўшчыны адноўлены інтэр’ер хаты (збудаванне 19 ст., агульная пл. 410,8 м2), у якой жыў паэт. Асобнае месца адведзена пакоюкабінету Я.Купалы, дзе захаваны інтэр’ер пач. 20 ст. Традыцыйна штогод натэр. Яхімоўшчыны ўдзень нараджэння паэта (7 ліп.) праводзіцца святаабрад Купалле.
    А.У.Бурбоўская, А.Б.Сташкевіч.
    639
    КУПАЛЬСКІ
    Купамскі дзядок. Малюнак В. Слаука. 2005.
    КУПАЛЬСКІ ДЗЯДОК, Дзядок, Дзедка, Ох, Дабрадзей, персанаж беларускай міфалогіі і чарадзейных казак сюжэтнага тыпу СУС 560 («чарадзейнае кальцо»), які кантамінуецца з сюжэтам СУС 554 («удзячныя жывёлы»), Гнасеалагічныя вытокі К.д. ў вобразах першапродка ў індаеўрап. міфалогіі Дзьяўса («той, які ззяе»). Звычайна ён прыходзіў на дапамогу нечакана, калі герой трапляў у бязвыхаднае становішча. У фальклоры і маст. лры 19—20 ст. ў вобразе К.д. акумулюецца сумарны сац., інтэлектуальны і духоўны вопыт этнасу. У апавяданнях «Драўляны дзядок і кабета Інсекта» і «Што здарылася з Драўляным дзядком» Я.Баршчэўскага ў асобе К.д. ўвасоблена мудрасць філосафаў, якая незапатрабавана ў грамадстве. Тыпалагічна блізкія па характары да К.д. героі раманаў «Язэп Крушынскі» З.Бядулі (М.Гаробчык), «Вязьмо» М.Зарэцкага (Галілей), аповесці «Міколкапаравоз» М.Лынькова (Дзед) і інш.
    Літ.: Матерь Лада н её семья. Божественное родословне славян. Мннск, 2003.
    А.У.Рагуля.
    КУПАЛЬСКІЯ ПЁСНІ, купальныя песні, купалкі, янаўскія песні, баравое, творы
    летняга песеннага цыкла, якія складаюць найб. значную ч. каляндарнаабрадавага фальклору беларусаў. У К.п. займаюць важнае месца матывы сонечнага культу, паколькі Купалле — стараж. свята ў гонар летняга сонцастаяння: «А на Купалу // Рана сонца йграла, // На добрыя годы, // На цёплыя росы, // На хлебыўраджаі...» Касмічная тэматыка знаходзіць далейшае развіццё ў творах, прысвечаных месяцу, да якога звяртаюцца з магічнымі заклінаннямі («Ой, месяц, месяц, узыдзі ранюсенька, ...засвяці яснюсенька, завядзі купаленьку, ...дзевачкам гуляць, мес