• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    анумараванай песняй і адной без нумару. Песні з нотамі запісаны кіеўскай натацыяй. Муз. помнік уключае ў сябе шматлікія поліэтнічныя элементы, якія сведчаць аб агульнай стылявой спадчыне некалькіх слав. народаў. Стылістыка зб. адлюстроўвае пераходны перыяд развіцця кантавага жанру і аб’ядноўвае ў сабе рысы царк. псальма 17 ст. і новай аднагалоснай свецкай песні з акампанементам. Тэксты песень — на царк.слав., бел. і ўкр. мовах, якія
    пераважна выкладзены трохгалосна. Большасць твораў лірычнай тэматыкі, у якіх раскрываюцца праблемы кахання, расстання і страты. Гэта абумовіла назву зб., бо ў 18 ст. курантамі называлі любоўныя песні і свецкія лірычныя канты (звязаны з рытмікай старадаўняга танца «Куранта»), У 1970 упершыню быў выдадзены зб. «К.». У кантэкст гісторыі бел. культуры яго ўвёў А.Мальдзіс; Л.Касцюкавец выявіла падабенства муз. матэрыялу «К.» з бел. кантамі. 36. «К.» прыцягнуў увагу сучаснага бел. кампазітара В.Капыцько, які стварыў на яго аснове араторыю «К.» для голасу, хору і інструм. ансамбля (1990).
    Літ.: Костюковец Л. Кантовая культура в Белорусснн. Мннск, 1975; Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (2я пал. 17—18 ст.). Мінск, 1980; Дадзіёмава В. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі. Мінск, 2001; Я е ж. Музыка Беларусі эпохі барока. Мінск, 2005.
    Н. В. Мацабярыдзэ.
    КУРАПОЛЛЕ, вёска ў Пастаўскім рне, каля р. Лучайка. За 14 км На Пн ад горада і чыг. ст. Паставы, каля аўтадарогі Браслаў—Мядзел. 264 км ад Віцебска. Цэнтр Курапольскага с/с. 147 гаспадарак, 355 ж. (2012).
    У пач. 20 ст. ў Дзісенскім павеце Віленскай губ. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Дунілавіцкім (з 1925 Пастаўскім) павеце Навагрудскага, з 1922 Віленскага ваяводстваў. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Пастаўскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 6.7.1941 да 5.7.1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 6.12.1944 у Дунілавіцкім рне Полацкай, з 9.8.1946 у Пастаўскім рне Маладзечанскай абласцей. 3 20.1.1960 у Віцебскай вобл. У 1998 — 136 гаспадарак, 339 ж. У 2012 дзіцячы сад, базавая школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін, лазня. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    642
    КУРАЧКІН
    КУРАПОЛЬСКІ НАРОДНЫ КЛУБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КЎХНІ, ГУЛЬНІІ АБРАДУ «ТРАДЫЦЫЯ ».Створаны ў 1999 у в. Кураполле Пастаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.А.Балаш (з 2003), В.У.Курто (з 2013). У складзе клуба 19 чал. ва ўзросце ад 10 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне, захоўванне і папулярызацыя матэрыяльнай і духоўнай культуры Пастаўскага рна, арганізацыя тэатралізаваных нар. абрадаў, свят, вячорак, «гульнявых застолляў», канцэртназабаўляльных праграм па нар. традыцыях. У рэпертуары песні бел. нар. «А я бачыў», «Суборная суботачка», «У нашай хаце свадзьба будзе», «Былі ў бацькі тры сыны», «Сена маладое», аўтарскія «Госцікі» М.Слізскага, «Мае Савічы» Я.Зямчонка, танцы «Пастаўскі кракавяк», «Падэспань», «Полька з панкіндэсам», вясельны абрад «Ажаніцца пабеларуску», нар. святы «Вялікдзень», «Паазерская Масленка» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (г. Віцебск, 2011), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2013), абл. свята нац. культур, бел. кухні і гульні «Нас з’яднала зямля Беларусі» (г. Мёры, 2009, 2013), агля
    Удзельнікі Курапольскага народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя».
    дуконкурсу «Візітная картка раёна» (Віцебская вобл., 2012), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г.п. Расоны, 2010) і інш. В.У.Курто.
    КУРАПЯТНІК Іна Іванаўна (н. 6.5.1940, в. Малыя Курылаўцы Вінніцкай вобл., Украіна), беларускі сацыёлаг і вучоныэканаміст. Др сацыялагічных навук (1997), канд. эканам. навук (1971). Скончыла Бел. інт нар. гаспадаркі (1961), з 1969 працавала ў ім. 3 1978 у Інце эканомікі, у 1990—2006 у Інце сацыялогіі НАН Беларусі. Даследуе праблемы эканам. сацыялогіі, сац.эканам. аспекты кіравання вытворчасцю.
    Тв.: Экономнческое стнмулнрованне отраслей: соцнологнческнй аналнз. Мннск, 1997; Управленне трудовымн ресурсамн: соцнальноэкономнческнй аспект. Мннск, 2002.
    КУРАТНІК, невялікая рубленая, прамавугольная ў плане, гаспадарчая пабудова для курэй. Страха можа быць любой формы, матэрыял пакрыцця — салома, дор, гонта і інш. У адной са сцен, звычайна ля дзвярэй, невял. акенца. На Магілёўшчыне і Віцебшчыне К. тынкуюць і беляць. У Падняпроўі сустракаюцца К. ў выглядзе шатровай страхі, умацаванай на слупе. Пад парасонам страхі — седала, куды куры лазяць па драбінах.
    А.Курачкін. Партрэт падпольшчыцы С.Панкавай. 1968.
    КЎРАЧКІН Акім Рыгоравіч (28.8.1912, г. Ветка  5.8.2004), беларускі скульптар. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1934). Працаваў у станковай і манум. скульптуры. Асн. тэма творчасці — гераізм народа ў Вял. Айч. вайне. Сярод работ кампазіцыі «Абаронцам Брэсцкай крэпасці» (1951), «У тыле Bopara» (1958), «Да апошняга дыхання» (1961), «Рэйкавая вайна» (1974); партрэты Героя Сав. Саюза А.М.Кіжаватава (1967), падпольшчыцы С.С.Панковай (1968), Ю.А.Гагарына (1969), У.І.Леніна (1972) і інш. Аўтар помнікаў воінам Сав. Арміі і партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну пры вызваленні гарадоў Слонім (1956), Паставы (1964), Полацк (1965), Вілейка (1969); ахвярам фашызму ў вёсках Калдычэва Баранавіцкага (1964), Міхалёва Бабруйскага (1967), Грозава Капыльскага (1973) Маслакі Горацкага (1983) рнаў; выканаў бюсты А.Ф.Мяснікова ў г. Магілёў (1961), К.Марксаўг. Віцебск(1963), Ю.А.Гагарына (1969) і інш. Сярод інш. работ: «Поўдзень» (1965), «Юнацтва» (1973), «За волю, за долю» (1982), «На родных прасторах» (1983) і інш.
    Г.А. Фатыхава.
    643
    КУРАШКЕВІЧ
    КУРАШКЁВІЧ (Kuraszkiewicz) Уладзіслаў (22.2.1905, г. Уладава, Польшча — 10.3.1997), польскі мовазнавец. Акадэмік Польскай Акадэміі навук у Кракаве (1948), Польскай Акадэміі навук (1967). Скончыў Львоўскі ўнт (1929). 3 1929 настаўнічаў, з 1936 праф. Люблінскага, з 1950 — Пазнанскага ўнтаў. Аўтар навук. прац па славістыцы, гісторыі і дыялекталогіі польск. мовы, а таксама пераходных бел.ўкр. гаворках: «Да пытання канчатка 3й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга часу ті ў беларускіх і паўночнарускіх гаворках» (1935), «Нарыс усходнеславянскай дыялекталогіі» (1954), «Беларускія і ўкраінскія тэндэнцыі ў гаворках наваколля Белавежскай пушчы» (1964), «Украінскія і беларускія дыфтонгі і іх рэдукцыі ў гаворках ад Сана да Нарвы» (1978), «Ненаціскныя галосныя о—е ў адносінах да дыфтонгаў і іх рэдукцыі ў беларускіх і ўкраінскіх дыялектах ад Нарвы да Сана» (1983).
    КУРГАН (сапр. Эйдэльман) Ілля Львовіч (н. 26.5.1926, г. Барысаў), беларускі акцёр, дыктар радыё і тэлебачання, педагог. Засл. артыст Беларусі (1968). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1949). 3 1949 дыктар і артыст (у 1961—74 гал. рэж. дыктарскай групы), у 1987—98 артыст Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1959 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў (з 1992 праф.), з 1995 — у Бел. унце культуры і мастацтваў. 3 2006 рэж. Рэсп. тэатра бел. драматургіі, з 2007 рэпетытар Нац. акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы. Мастацтва К. выявілася ў радыёпастаноўках «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча, «Прымакі» Я.Купалы, «Сцяг брыгады» А.Куляшова, радыёкампазіцыях «Авэ Марыя» М.Танка, «Новая зямля» Я.Коласа і інш. Аўтар сцэнарыяў кампазіцый, прысвечаных С.Алексіевіч, М.Багдановічу, В.Быкаву, У.Караткевічу і інш. Даследуе праблемы сучаснага радыё і тэлебачання, культуру маўлення бел. тэатра і інш. Аўтар метад. дапамож
    нікаў для дыктараў «Слова пра дыктарскае майстэрства» (1975), «Жывое слова ў эфіры» (1992), «Самота светлая мая...» (1997) і інш.
    Тв.: Хрэстаматыя па сцэнічнай мове. Кн. 1—4. Мінск, 1998—2000 (разам з А.Калядкай).
    Літ.: Золотой голос Беларусн. йлья Курган. Мннск, 2011.
    КУРГАН СЛАВЫ САВЁЦКАЙ АРМІІ  ВЫЗВАЛІ'ЦЕЛЬНІЦЫ БЕЛАРЎСІ, мемарыяльны комплекс у памяць воінаў 1, 2, 3га Беларускіх і 1га Прыбалтыйскага франтоў якія ўдзельнічалі ў Бел. аперацыі 1944 у Вял. Айч. вайну. Знаходзіцца на 21м км шашы Мінск — Масква. Адкрыты 5.7.1969. Аўтары: скульпт. А.Бембель, архіт. А.Стаховіч, скульпт. А.Арцімовіч, архіт. Л.Міцкевіч, інжынер В.Лапцэвіч. Помнік — насыпны ўзгорак канічнай формы (35 м), увенчаны 4 штыкаміабеліскамі (35,6 м), што сімвалізуюць франты, якія вызвалялі Беларусь. Зона падыходу фіксуецца мемар. плітой з надпісам, узгорак ахопліваюць 2 бетонныя лесвіцы, якія вядуць наверх. Падмурак штыкоў акружае вял. каменнае кальцо, на ўнутраным баку якога мазаічныя выявы ордэнаў Айч. вайны і
    Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі.
    Славы і выкананы ў тэхніцы MasaiKi тэкст «Арміі Савецкай, Арміівызваліцельніцы — слава», на вонкавай паверхні — выкананыя мазаікай са смальты барэльефныя абагульненыя выявы твараў воінаў усіх родаў войск і партызан. Каларыт мазаікі, залатая смальта, якая пакрывае барэльефы, серабрысты колер тытанавых штыкоў ствараюць вял. дэкар. эфект. У падножжа кургана праводзяцца цырымоніі прыняцця прысягі ваеннаслужачымі, урачыстыя сустрэчы ветэранаў і інш. мерапрыемствы. Вакол кургана размяшчаецца парк. Мемарыял — філіял мемар. комплекса «Хатынь».
    КУРГАННЕ, вёска ў Рагачоўскім рне. За 46 км на У ад горада і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 89 км ад Гомеля. Цэнтр Курганскага с/с. 214 гаспадарак, 567 ж. (2012).
    У 18 ст. вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1816 24 двары, 118 ж., магазін. У 1858 у Доўскай воласці, 127 ж., хлебазапасны магазін. У 1909 34 двары, 266 ж. 3 26.4.1919 у Го
    644
    КУРКОЎ
    мельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Гарадзецкім, з 4.8.1927 у Рагачоўскім рнах Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 12.2.1935 у Доўскім, з 26.5.1935 у Журавіцкім рнах. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 7 двароў, загубілі 3 жыхароў. 3 17.12.1956 у Рагачоўскім рне. У 1959 — 512ж.У 1998 — 241 гаспадарка,630 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, бка, ФАП, 3 магазіны, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік радзімічаў.
    КУРДЗЯНОК Зінаіда Валянцінаўна (21.3.1915, г. Віцебск 1.9.1985), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1976). Скончыла Бел. студыю пры Цэнтр. тэатр. вучьшішчы ў Ленінградзе (1937). У 1937—41 працавала ў Тэатры юнага гледача Беларусі, у 1944—76 у Брэсцкім абл. драм. тэатры. Работы К. вызначаліся падкрэсленай тэатр. формай, дэталёвай распрацоўкай сцэн. характараў. Сярод роляў: Маруся Гарбацэвіч («Блакітнае і ружовае» А.Бруштэйн), Луніна («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Паліна Карпаўна («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Баба Яга («Два клёны» Я.Шварца), Круціцкая («Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага) і інш.
    Р.І.Баравік.
    «КУР’ЁР ВІЛЁНЬСКІ > («Kune