Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
талявана мемар. дошка.
КУХТА Усевалад Вітольдавіч (18.8.1922, г. Калуга, Расія — 1991), беларускі і расійскі рэжысёр. Скончыў Інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1950). У 1951—52 рэж. Бел. тэатра імя Я.Купалы, у 1957—61 — Рэсп. студыі тэлебачання, з 1967 — Новамаскоўскага драм. тэатра Тульскай вобл. (Расія). Сярод п’ес у тэатры імя Я.Купалы: «Уцёкі» Д.Шчаглова (1951), «На досвітку» А.Макаёнка (з К.Саннікавым) і «Прага застаецца маёй» Ю.Буракоўскага (абедзве 1952). Стварыў першыя тэлевізійныя спектаклі: «Брат мой, вораг мой» М.Уілсана, «Маленькія трагедыі» А.Пушкіна, «Месяцавая саната» паводле К.Паустоўскага і «Будка № 27» І.Франко (усе 1957), «Сымонмузыка» паводле Я.Коласа (1958), «Вялікае сэрца» паводле К.Чорнага і «Палата № 6» паводле А.Чэхава (абодва 1960), «Кветкі жывыя» М.Пагодзіна (1961). Першы на рас. прафес. сцэне паставіў «Паўлінку» Я.Купалы (1969).
КУХТЫ МАРЦІ'НА ДРУКАРНЯ, беларуская прыватная друкарня ў Вільні. Існавала ў 1906—18. Засн. друкаром і выдаўцом М.Кухтам. Мела права выпускаць кніжныя і перыяд.
выданні на еўрап. мовах. 23.11.1906 у ёй выйшаў 1ы нумар газ. «Наша HiBa». Друкаваліся творы М.Багдановіча («Вянок», 1914), Ф.Багушэвіча, К.Буйло, Я.Коласа, Цёткі і інш. бел. пісьменнікаў. Выдаваліся «Зборнікі «Нашай нівы», матэрыялы па этнаграфіі і фальклоры, «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча, бел. спеўнікі і календары, надрукаваны забаронены верш «Скрыпка беларуская» Гаўрылы з Полацка (Цёткі). У 2005 у Вільні адкрыта мемар. дошка на доме, дзе знаходзілася друкарня.
КУХЦІЦКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Кухцічы (цяпер пас. Первамайск Уздзенскага рна). Закладзена ў 1й пал. 19 ст. ў стылі класіцызму. Належала Завішам. Комплекс складаўся з гал. корпуса, 2 бакавых флігеляў, парку, гасп. пабудоў. Палац (захаваліся бакавыя флігелі) уяўляў сабой 3часткавую кампазіцыю, цэнтрам якой з’яўляўся накрыты вальмавым дахам аднапавярховы Ппадобны ў плане аб’ём з 4калонным порцікам на гал. фасадзе. Бакавыя крылы цэнтр. аб’ёму злучаліся ф л і г е л я м і — аднапавярховымі прамавугольнымі ў плане будынкамі, ядром сіметрычнай кампазіцыі якіх былі масіўныя 4калонныя порцікі дарычнага ордара з трохвугольнымі франтонамі. Бутавая муроўка сцен дэкарыравана атынкаванымі піляс
Флігель у Кухціцкай сядзібе.
трамі, вуглы крапаваны руставанымі цаглянымі лапаткамі, пад карнізамі дахаў праходзілі паясы сухарыкаў. Гал. фасады аздоблены фрызамі з трыгліфамі. Цэнтр. і 2 бакавыя ўваходы ў будынкі вылучаны высокімі ганкамі. Унутраныя сцены палаца ўпрыгожвалі ляпніна і дубовыя панэлі. У сядзібе меўся архіў. У вял. аранжарэі вырошчваліся кветкі і розныя экзатычныя расліны. Перад палацам быў разбіты газон, ахоплены па перыметры ліпавымі алеямі. Захаваліся млын, стайня, свіран. Парк невял., ландшафтнага тыпу. Дрэвы стваралі ў мінулым складаны малюнак, магчыма, лабірынт. Растуць клёны, дубы. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
КУХЧЫЦЫ, вёска ў Клецкім рне. За 5 км на ПдЗ ад Клецка, 7 км ад чыг. ст. Клецкналініі Асіповічы—Баранавічы, 145 км ад Мінска, на аўтадарозе Клецк—Лунінец. ІДэнтр Кухчыцкага с/с. 394 гаспадаркі, 914 ж. (2012).
Вядомы з 16 ст. ў ВКЛ. У 1552 Кушчын — сяло Клецкага замка, уладанне Боны Сфорца, 24 валокі. 3 1558 уласнасць Радзівілаў. 3 1565— 66 у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. У 1575 — 35 валок зямлі. У 1626 сяло ў Клецкім княстве. У 1757 вёска, 27 дымоў, карчма. 3 1793 у Случарэцкім павеце. Пасля 2га па
653
КУЦЕІНСКАЯ
дзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ., уладанне Радзівілаў, 20 дымоў. У 1800 — 38 двароў, 231 ж. У 1897 у Клецкай воласці, вёска, 80 двароў, 504 ж., хлебазапасны магазін. 3 1.1.1919 уБССР. 3 29.7.1920 уНясвіжскім павеце. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Клецкай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв., фальварак, 51 ж., і вёска, 98 двароў, 535 ж. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Клецкім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Шчэпіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 4.7.1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 3 28.7.1954 у Ліскаўскім с/с. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Нясвіжскім рне. 3 28.7.1980 цэнтр Кухчыцкага с/с. У 1998 — 388 гаспадарак, 1064 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КУЦЁІНСКАЯ ДРУКАРНЯ, цэнтр беларускага кнігадрукавання ў 17 ст. Дзейнічала ў 1630—54 пры Аршанскім Куцеінскім Богаяўленскім манастыры. Засн. С.Собалем, які ўзначальваў яе да 1632. Пасля ад’езду Собаля 4 гады не працавала. Потым друкарню ўзначаліў ігумен І.Труцэвіч. Падтрымлівалася магілёўскім і аршанскім мяшчанствам. Друкавала навук.асветніцкую, царк.палемічную і свецкую лру на царк.слав. і старабел. мовах. У К.д. выйшлі «Брашна духоўнае» (1630), «Малітваслоў», «Буквар» (абодва 1631), «Часаслоў», «Новы запавет і Псалтыр», часткова дадрукаваны кіеўскі «Апостал» (усе 1632). 3 1636 выпусцілаяшчэ 14 кн.: «На ойча наш выклад» Іаана Златавуста» (1636), «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» і «Дзідаскалія...» С.Косава (абедзве 1637), «Псалтыр» (1642), «Актоіх Іаана Дамаскіна» (1646), «Трэфалагіён» (1647), «Дыоптра» (1651), «Лексікон...» П.Бярынды
(1653) і інш. Усяго ў К.д. выдадзена 20 кніг, якія вылучаліся своеасаблівым графічным афармленнем. Яны распаўсюджваліся ў Беларусі, Украіне,Літве, Расіі. У 1655 друкарскае абсталяванне перавезенаў Іверскі Валдайскі манастыр пад Ноўгарадам, у 1655 — у Васкрасенскі манастыр пад Масквой, у 1676 — на Друкарскі двор (Масква).
КУЦЁІНСКАЯ ШКОЛАГРАВЮРЫ, мастацкая школа гравюры ў беларускай графіцы 17 ст. Існавала ў 1630— 54. Працягвала традыцыі Віленскай школы гравюры. Развіццё звязана з дзейнасцю друкароў Куцеінскай друкарні, гал. ролю ў яе фарміраванні адыграў С.Собаль. Куцеінская кніжная гравюра (дрэварыт) стылістычна блізкая да бел. нар. лубка. Выданні мелі дэкар. тытульныя лісты, дзе часта змяшчаліся выявы людзей, былі багата ўпрыгожаны застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі з выявамі птушак, звяроў, фігур чалавека, a таксама ілюстрацыямі і гербамі. Выкарыстоўваўся літы наборны арнамент. У тонка выкананых малюнках прыкметны ўплыў мясц. флоры і фаўны. Характэрная асаблівасць школы — свецкі, жанравы характар адлюстраваных сцэн. Найб. яскрава яе рысы выявіліся ў кнігах, выдадзеных С.Собалем («Брашна духоўнае», «Буквар», «Часаслоў»), а таксама кн. «Дзідаскалія...» С.Косава, «Псторыя пра Варлаама і Іасафа», «Трэфалагіён», «Дыоптра», «Новы запавет», «Лексікон...» П.Бярынды і інш. Традьшыі К.ш.г. працягвала Магілёўская школа гравюры.
КУЦКО Валерый Барысавіч (н. 12.3.1955, Мінск), беларускі архітэктар. Скончыў Бел. політэхн. інт (1977). 3 1977 у інце «Белдзяржпраект» (у 1993—97, з 2010 гал. архітэктар). Аўтар праектаў (у суаўт., усе ў Мінску): будынкі сярэдняй школы міліцыі па вул. Металістаў (1981— 83), Дзяржзабяспячэння БССР па вул. Казінца (1985—86), комплекс паркінгаў каля Камароўскага рынку
(1996—2002), кінатэатр «Беларусь» па вул. Раманаўская слабада (2004— 06), культ.спарт. комплекс «Мінск
В.Б.Куцко.
Арэна» (2006—08); вучэбны корпус Палескага дзярж. ўнта ў Пінску (2005—09), спарт. зала для гульнявых відаў спорту ў Гомелі (2010—12) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі (2013).
Ю.Р.Арцемчук.
КУЦЦЯ, 1) каша з ячных, пшанічных, грэцкіх круп; гал. абрадавая страва ў беларусаў і інш. слав. народаў. Гатуюць да жалобнага стала па нябожчыку. Спажываюць астуджанай з сытой або алеем. К. — абавязковы пачастунак персанажаў «таго» свету, таму ў пачатку трапезы адкладваецца ў асобную пасудзіну для памерлага, пакідаецца яна і пасля ежы як спец. памінальная страва для душ памерлых продкаў. 2) Традыц. абрадавая страва на Каляды ў славян і інш. народаў, прыгатаваная з зерняў пшаніцы, у наш час з ячных круп, рысу, проса (у некаторых народаў з тоўчаных круп); вячэра напярэдадні Каляд (перадкалядная, посная К.), Новага года (ст.ст.; шчодрая, багатая, скаромная К.), Вадохрышча (вадзяная, посная К.). Кашу варылі на ўсе тры К. ў адным і тым жа гаршку пераважна з цэлых зерняў таму што зерне сімвалізуе вечнасць жыцця. Звараную К. перад заходам сонца ставілі на покуці, каб у доме былі лад і дабрабыт.
КУЧ (Kucz) Мар’ян, польскі фалькларыст і этнограф. У 19 — пач. 20 ст. змяшчаў публікацыі ў польск. перы
654
КУШНЕРСТВА
яд. друку. У штогодніку «Матэрыялы антрапалагічнаархеалагічныя і этнаграфічныя» (1900, т. 4) надрукаваў артыкул «Народныя прыказкі з ваколіц Віцебска, Магілёва, Смаленска і Арла, якія тычаць некаторых мясцовасцей у Расійскай дзяржаве», у якім змясціў 71 нар. выраз на бел. і рус. мовах. Ва ўступнай частцы да артыкула даў аб’ектыўнае апісанне жыцця, звычаяў і светапогляду бел. і рус. насельніцтва.
КЎЧАР Алесь (Айзік Евелевіч; 27.6.1910, в. Прудзішча Смалявіцкага рна — 9.7.1996), беларускі крытык, публіцыст. Вучыўся ў БДУ і Бел. вышэйшым пед. інце (1929—32), Маскоўскім інце гісторыі, філасофіі і лры (1937). У 1938—40 выкладчык Мінскага пед. інта. 3 1945 у газ. «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеце», у Дзярж. выдавецтве Беларусі. У 1960—68 на к/студыі «Беларусьфільм». Аўтар кн. «Вялікая перабудова» (1933), «Аб мастацкай прозе» (1961), п’ес «Заложнікі» (паст. 1944), «Гэта было ў Мінску» (паст. 1949), сцэнарыяў кінафільмаў «Чырвонае лісце» (з А.Куляшовым, 1958), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (з М.Фігуроўскім, 1958), «Лісты да жывых» (1965), «Усходні калідор» (з В.Вінаградавым, 1968). У 1930—40х гг. выступаў з вульгарнасацыялагічнай крытыкай творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, М.Багдановіча, К.Чорнага і інш. бел. пісьменнікаў.
КЎЧМА, мужчынскі галаўны ўбор. Цыліндрычны, конусападобны або ў форме берэта з аўчыны. Верх абшываўся сінім, белым, шэрым, чорным сукном ці аксамітам, ніз абводзіўся паскам белай ці чорнай аўчыны поўсцю наверх. Была распаўсюджана сярод бел. сялян да сярэдзіны 20 ст. Прад