• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    стаўнікі пануючага саслоўя насілі высокія К., пашытыя з футра куніцы, собаля, бабра.
    КУЧЬІНСКІ Валерый Аляксандравіч (н. 23.2.1947, г. Мікалаеў, Украіна), беларускі спявак (лірычны барытон). Засл. артыст Беларусі (1974). Скон
    чыў Бел. кансерваторыю (1970, клас А.Карынскага). 3 1967 саліст Ансамбля песні і танца БВА. У 1970—73 і 1976—79 саліст Дзярж. тэатра оперы
    і балета Беларусі, у 1973—76 Бел. філармоніі, у 1979—82 Ансамбля песні і танца Паўн. групы войск, з 1983 Бел. тэлебачання і радыё. Як камерны спявак шмат зрабіў для папулярызацыі нац. музыкі. На опернай сцэне выканаў партыі: Максім Багдановіч («Зорка Венера» Ю.Семянякі), Вядучы («Джардана Бруна» С.Картэса), Анегін, Ялецкі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Валянціна («Фауст» Ш.Гуно), Маластэт («Дон Паскуале» Г.Даніцэці) і інш. Першы выканаўца песень Э.Зарыцкага, І.Лучанка, Ю.Семянякі, Д.Смольскага і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972.
    КУЧЬІНСКІ Генадзь Міхайлавіч (н. 1.11.1945, Мінск), беларускі псіхолаг. Др псіхал. навук (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ўнт (1974). 3 1974 уБДУ (у 19922000 заг. кафедры). 3 2000 дэкан Еўрап. гуманітарнага ўнта. 3 2004 у Мінскім інце кіравання. 3 2008 зноў у БДУ. Навук. працы па псіхал. праблемах свядомасці асобы, мыслення, мовы як сродку зносін паміж людзьмі. Аўтар кніг «Дыялог і мысленне» (1983), «Псіхалогія ўнутранага дыялогу» (1988).
    Тв.: Основные направленмя развнтня пспхологнческой практнкн // Пспхологнческая практнка: проблемы н перспектавы. Мннск, 2002; Речевое обшенне в процессе совместного решення мыслн
    тельных задач // Нсторня пснхологнн в Беларусн: Хрестоматня. Мйнск, 2004; Дналог н сознанне лнчностн // Псмхологнческнй журнал. 2008. №3; Феноменологнческая пснхологня Э.Гуссерля // Пснхологнческнй журнал. 2010. №1.
    КУШЛЯНСКАЯ СЯДЗІ'БА, дом Багушэвіча, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Кушляны Смаргонскага рна. Сфарміравалася ў канцы 19 ст. Належала Багушэвічам. Уключае сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк. Сядзібны дом — драўляны прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак пад высокім 2схільным дахам. Кампазіцыю гал. фасада ўзбагачае адкрытая слупавая галерэянавес з дашчаным парапетам. Планіроўка дома анфіладная, уваходы з боку гал. і бакавога фасадаў. П а р к з пладовым садам расчлянёны прамавугольнай сеткай алей. Сярод насаджэнняў пераважаюць ліпа, клён, елка, трапляюцца асобныя экзэмпляры лістоўніцы. 3 малых архіт. форм захавалася драўляная альтанка — цэнтрычнае ў плане збудаванне каркаснай канструкцыі з шатровым дахамнавесам. Гасп. пабудовы згрупаваны на ПдЗ ад дома. Недалёка ад сядзібы знаходзіцца камень з мемар. надпісам «Памяці Мацея Бурачка. 1900», устаноўлены мясц. жыхарамі ў гонар паэта. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У сядзібе працуе Багушэвіна Ф.К. Музейсядзіба «Кушляны».
    КУШНЁРСТВА, промысел па апрацоўцы аўчын і шкурак пушных звяроў. У нар. К. гал. месца займаў выраб аўчын для пашыву зімовага адзення — кажухоў, паўкажухоў, шапак. Футры выкарыстоўваліся для шапак, каўняроў. Тэхнал. працэс традыц. К. ўключае некалькі паслядоўных аперацый (адмочванне, мяздрэнне, квашанне, мякчэнне, дубленне). Адмочаную ў вадзе авечую шкуру ачышчалі ад мяздры (мяздравалі) звычайна на нахіленай паўкруглай дошцы на дзвюх ножках (калодзе), выкарыстоўвалі і скоблю
    655
    КУШНЯРЫ
    (струг). Пасля прасушвання шкуру заквашвалі ў «квасе» (кіслым растворы жытняй ці аўсянай мукі з соллю), каб размякчыць яе і засцерагчы ад гніення. Шкуры мякчылі драўляным або жалезным крукам. Дубленне аўчын пашырылася з канца 19 ст. У пач. 20 ст. аўчыны пачалі фарбаваць хімічнымі рэчывамі ў карычневы ці чорны колер. Ідэнтычнымі былі асн. тэхнал. прыёмы і пры апрацоўцы шкурак пушных звяроў. Аднак прылады працы мелі некаторую спецыфіку. Для сушкі і расцягвання шкурак ужывалася дошкаканёк, для мяздрэння, акрамя звычайнай касы, — каса з донцам (сядзеннем) або галіца. Пасля Каст. рэв. 1917 вытворчасць бытавала ў выглядзе хатняга промыслу, арцеляў і дзярж. прадпрыемстваў. Цяпер ў Беларусі дзейнічаюць Віцебскі футравы камбінат, Бабруйская футравая фабрыка і інш.
    КУШНЯРЬІ, аўчыннікі, рамеснікі, якія апрацоўваюць аўчыны і шкуркі пушных звяроў. Гл. Кушнерства.
    КУШНЯРЙВІЧ Аляксандр Мікалаевіч (н. 26.5.1958, в. Дзедзілавічы Барысаўскага рна), бел. гісторык архітэктуры, археолаг. Др мастацтвазнаўства (2005), праф. (2012). Канд. гіст. навук (1991). Скончыў Мінскі пед. інт (1982). 3 1982 у НДІ «Белспецпраектрэстаўрацыя». 3 1990 у Інце гісторыі АН Беларусі. 3
    1992 выкладчык Бел. пед. ўнта імя М.Танка. 3 2006 у Мінскім лінгв. унце (да 2011 заг. кафедры). Даследуе сярэдневяковае культавае дойлідства Беларусі. Аўтар прац «Культавае дойлідства Беларусі 13—16 стст.: Гістарычнае і архітэктурнаархеалагічнае даследаванне» (1993), «Тыпалогія гатычнага абарончага культавага дойлідства Вялікага Княства Літоўскага» (2007), «Мураваная дабастыённая фартыфікацыя Вялікага Княства Літоўскага» (2011).
    Тв:. Гатычнае сакральнае дойлідства Вялікага Княства Літоўскага // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. 2002. № 3; Мураванае мілітарнае гатычнае дойлідства ВКЛ: гісторыкаархітэктурная тыпалогія // Та м ж а; Гісторыкаархітэктурная тыпалогія мураванага дынастычнага абарончага дойлідства ВКЛ // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 12.
    КЬІНЕВА Пенка Асенава (н. 15.9.1942, с. Дзімча Велікатырнаўскай акругі, Балгарыя), балгарская перакладчыца. Скончыла Кіеўскі ўнт (1965). На балгарскую мову пераклала творы «Подых навальніцы» І.Мележа (1974), «Яго батальён» (1977) і «Пайсці і не вярнуцца» (1980) В.Быкава, «Млечны шлях» К.Чорнага (1978), «Лісце каштанаў» (1978), «Чорны замак Альшанскі» (1983) У.Караткевіча, «Я з вогненнай вёскі» А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка (1980), апавяданні Я.Брыля і А.Мар
    ціновіча для анталогіі «Пад пошум дубоў» (1981), творы І.Навуменкі, Б.Сачанкі, М.Стральцова і інш.
    КЯСКЁВІЧ Валерый Георгіевіч (н. 19.8.1951, г. Брэст), беларускі архітэктар. Скончыў Брэсцкі інжынернабуд. інт (1973). 3 1974 у інце
    В.Р. Кяскевіч
    «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 гал. архітэктар праекта), з 1994 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. 3 1997 гал. архітэктар праектаў у інце «Брэстпраект». Асн. работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў аблвыканкама (1978), будынак выдавецтва газ. «Зара» (1982), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985), аэравакзал (1986), гандлёвы цэнтр «Кантыненталь» (1997), комплекс жылых 5павярховых дамоў па вул. Фруктовая (2000), гандлёвазабаўляльны цэнтр па вул. 28 Ліпеня (2001), спарт. комплекс «Вікторыя» (2005), Цэнтр вяслярных відаўспорту (2007) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
    656
    Л, трынаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай («людзі»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўнай («лямбда»), У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія сёння дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі «л», «л’» («лавра», «лілія», «львіца»). Мела лікавае значэнне «30». У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае санорныя змычнапраходныя ротавыя пярэднеязычныя зычныя гукі [«л»], [«л’»]. Бывае вял. і малая, мае друкаваную і рукапісную формы.
    ЛАБАНбК Алесь Іванавіч (13.9.1944, г. Мар’іна Горка — 19.9.2005), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1996). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1968). У 1969—2005 працаваў у Нац. акадэмічным драм. тэатры імя Я.Коласа (г. Віцебск). Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконваў вострахарактарныя, камедыйныя, трагікамедыйныя і драм. ролі ў класічным і сучасным рэпертуары. Сярод роляў: Сцяпан Пасіёра («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Валодзька («Трыбунал» А.Макаёнка), Тодар («Пакрыўджаныя» Л.Родзевіча), Хорст («Гісторыя граху» С.Жаромскага), Епіходаў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Папрышчын («Запіскі вар’ята» паводле М.Гогаля), Святар («Матухна Кураж» Б.Брэхта), Стары («Крэслы» А.Камю) і інш.
    ЛАБКбВІЧЫ, вёска ў Крычаўскім рне, на р. Сож. За 18 км на Пн ад г. Крычаў, 122 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Крычаў 1 налініі Орша—Клімавічы, праз вёску праходзіць mama Крычаў—Мсціслаў. Цэнтр Лабковіцкага с/с. 229 гаспадарак, 516 ж. (2012).
    Вядома ў ВКЛ з 15 ст. У 1604 сяло Крычаўскай дзяржавы, казённая ўласнасць. У 1701 у Мсціслаўскім ваяв., дзярж. маёнтак. У 17—18 ст. ў Крычаўскім старостве. У 1747 дзярж. ўласнасць, 27 двароў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, з 1777 у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1779 — 32 двары, 242 ж., уласнасць памешчыка. У 1796  1802 у Бел. губ. У 1880 50 двароў, 329 ж. У 1897 у Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 73 двары, 532 ж., кузня. У 1909 — 85 двароў, 774 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 у Кашанскім с/с Крычаўскага рна Калінінскай, з 9.6.1927 да 23.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца ліп. 1941 да канца вер. 1943 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія амаль поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адноўлена. 3 16.7.1954 цэнтр Лабковіцкага с/с. 3 25.12.1962 у Мсціслаўскім, з 6.1.1965 у Крычаўскім рнах. У 1986 — 325 гаспадарак, 938 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бкамузей, амбулаторыя, аддз. сувязі, 3 магазіны. Помніксав. воінам і партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛАБОВІЧ Арсень Аляксандравіч (н. 28.9.1923, в. Студзянкі Падляскага ваяводства, Польшча), беларускі тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1965). Скончыў Бел. тэатр. інт (1949). Працаваў у культасветустановах Гродна, Стоўбцаў, Навагрудка. 3 1959 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1971 заг. рэдакцыі мастацтва і архітэктуры выдва «Беларуская савецкая эн
    657
    ЛАБОВІЧ
    цыклапедыя». 3 1979 выкладаўу Рэсп. інце павышэння кваліфікацыі работнікаўкультуры, з 1988 у Мінскім інце культуры (заг. кафедры). 3 1991 у Музеі гісторыі тэатр. і муз. культуры Беларусі. Даследуе бел.польск. тэатр. сувязі, тэатр. жыццё Зах. Беларусі, творчасць нар. тэатраў, праблемы сцэнічнага ўвасаблення драматургіі М.Горкага і А.Астроўскага ў тэатрах Беларусі. AyTap кніг «Героі Горкага на сцэне тэатра імя Янкі Купалы» (1968), «Тэатр змагання» (1969), «П’есы А.М.Астроўскага на беларускай сцэне» (1971), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (кн. 2, 1985).
    ЛАБбВІЧ Якаў Міхайлавіч (н. 21.6.1946, г. Гомель), беларускі дзеяч цырка. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1998). Скончыў Гомельскі ўнт (1984). 3 1972 у Го