Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
га з запісамі засведчаных цудаў). Дзякуючы гэтаму ў 1667 касцельныя ўгоддзі вызваляліся ад падаткаў касцёл атрымліваў прывілеі і маёмасць. У 1865 храм перададзены праваслаўным, дзе ікона заставалася да 1938, потым была перанесена ў гал. алтар касцёла Святых Пятра і Паўла, пабудаванага ў 1907—09. У 1997 ікона каранаваная кардыналам К.Свёнтакам як цудатворная.
ЛАГІШЫНСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г.п. Лагішын Пінскага рна. Пабудавана ў 1892 з цэглы. Mae 4часткавую аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю, якая складаецца з асн. аб’ёму, званіцы, трапезнай, апсіды. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам, які завершаны цыбулепадобным 5купаллем. Гал. і бакавыя ўваходы вы
Лагішынская СпасаПраабражэнская царква.
Лагішынскі народны фальклорнаінструментальны калектыў «Лагішынскія музыкі».
лучаны парталамі і апяразаны арачнымі нішамі. Фасады раскрапаваны прафіляванымі карнізамі з 2граннымі заломамі на бакавых сценах, руставанымі ліштвамі вокнаў, цягамі, філёнгамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ЛАГІШЫНСКІ нарОдны фальКЛОРНАІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЛАГІ'ШЫНСКІЯ МУЗЬІКІ». Створаны ў 1980 у г.п. Лагішын Пінскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2008 маладзёжны Цэнтр культуры). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Валаў (з 1980), А.Л.Разцова (з 2004), У.Б.Тузінскі (з 2007), В.В.Гузарэвіч (з 2010). У складзе калектыву 10 чал. ва ўзросце ад 12 да 72 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда інструм. фальклору Палесся, захаванне чысціні і самабытнасці мясц. культ. традыцый. У рэпертуары песні і музыка да праваслаўных свят «Добры вечар», «Нова радасць настала», «Дзіўна навіна», да каталіцкіх свят «Езе малюсенькі», «Буг се родзі», «Ціха ноц», нар. песні і танцы бел. «Ажаніўся стары дзед», «Вішня беласнежная», «Маю я дзяўчыну», «Лысы», «Трасуха», польск. «Пшыляцял галомбэк», «Чырвонэ яблушко», «Чырвоны пас» 1 інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю нац. культур «Суквецце культур» (г. Маларыта, 2001), абл. святаконкурсу гарманістаў і выканаўцаў пры
певак «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!» (в. Парэчча Пінскагарна, 2013).
Л.М.Мікулік.
ЛАГІ'ШЫНСКІ ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў г.п. Лагішын Пінскага рна. Пабудаваны ў 1907—10 з цэглы. Да прамавугольнага асн. аб’ёму пад 2схільным дахам далучаны 5гранная апсіда і 4ярусная шатровая званіца. Сцены расчлянёны стральчатымі вокнамібіфорыумамі і 2ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Уваход вылучаны стральчатым парталам і востраканцовым вімпергам, над якім — акнобіфорыум. Тарцы 2схільнага flaxy закрыты зубчастымі шчыпцамі. Храм унесны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
Лагішынскі Петрапаўлаўскі касцёл.
660
Даведачнае выданне
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ
Энцыклапедыя
Том 4
3Л
Мастацкае афармленне А.П. Сітайла
Мастацкія рэдактары: П.В. Баранаў, І.А. Грынь
Камп’ютарная падрыхтоўка выдання: П.В. Баранаў
Картограф А.А. Лукашоў
Карэктары: В.А. Кульбіцкая, Т.У. Люковіч, AJ. Саламевіч, В.М. Чудакова
Зняцце копій і выкарыстанне ў якасці асновы для стварэння картаграфічных і іншых выданняў дапускаецца з пісьмовага дазволу Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Падпісанада друку 28.10.2013. Фармат 84*108 '/16. Гарнітура Newton. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 69,72. Ул.выд. арк. 83,85. Тыраж 2000 экз. Заказ 347.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Лй № 02330/0494061 ад 03.02.2009.
Зав. Калініна, 16, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
ААТ «Паліграфкамбінат імя Я.Коласа». ЛП № 02330/0150496 ад 11.03.2009.
Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
ISBN 9789851107465