• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    яца ўсхваляць...»). He менш важнае значэнне ў К.п. надаецца раскрыццю культаў — зямлі, агню, вады, а таксама ўвасабленню рытуальных дзей пры зборы зёлак і траў, шэсці да вогнішча, яго распальванні, ваджэнні карагодаў, назіранні за «ігрой» сонца. Вял. група твораў раскрывае вобраз Купалы (Купалкі), што мае язычніцкі, таямнічы характар («Ішла Купала сялом, сялом», «Купалка Івана на вулу звала», «Сядзіць Купалка на плоце»). Увогуле К.п. без уліку твораў міфал. зместу, звязаных з купальскімі культамі, падзяляюць на 2 тэматычныя групы: у першую ўваходзяць песні агр. кірунку, у другую — творы любоўнай, сямейнабыт. тэматыкі. Агр. матывы ў песнях увасобіліся ў язычніцкім і хрысціянскім ракурсах. Так, Купалка «боб палола», «кужалі прала, ткала, бяліла», дзевачкам «у ручкі сярпочкі давала», паведамляла, што ёй «трэба жыта пільнаваць, трэба кароў вартаваць». Святыя ў К.п. заняты выключна гасп. справамі: «пайшоў Ілля каля жыта», каб даведацца, «чыё жыта добрае, харошае», св. Пятро пільнуе «жыта й пшаніцы ад тое ведзьмычараўніцы», а св. Ян арэ ляды, сее ячмень, каб «солад расціць, піва варыць, сына жаніць». У К.п. назіраецца яднанне, перапляценне земляробчай, быт. і любоўнай тэматыкі. У найб. ступені ідэйнамаст. накіраванасць К.п. акрэсліваюць любоўныя
    матывы, пераважна сямейнабыт. кірунку. Лічылася, што Купалле — пара росквіту прыродных сіл, фіз. і духоўнага развіцця чалавека, што і знайшло ўвасабленне ў К.п. У многіх творах любоўная лірыка мае мэтавую ўстаноўку на прыстойны стан паводзін, заключае павучальны маральнаэтычны сэнс, засцерагае дзяўчат ад інтымнай блізкасці з хлопцамі ў купальскую ноч («На вуліцы скрыпкі йграюць», «У цёмным лесе гоман, гоман», «У нашага войта на дварэ»). У некаторых творах, якія маюць характар балады, адносіны паміж хлопцам і дзяўчынай набываюць часам драм. характар («Тотото! Чаму сілязень смуцен, невясёл? Тотото»), У К.п. у вобразнай форме перадаецца маральны вопыт жыцця многіх пакаленняў, ён вучыць дабрыні, праўдзівасці ў адносінах, непрыняццю зла, шчырасці, вернасці ў каханні, вышэй за ўсё ставіць у чалавеку сумленнасць, працавітасць, яго розум. У песні «Цераз горачку тры сцежачкі, божа наш!» герой шукае сэнс жыцця і прыходзіць да маральнай высновы: «...— А золата хоць прыпазычу, // A коніка хоць прыкуплю, // А розуму ані ўцяць, ані ўзяць». К.п. вызначаюцца святочным настроем, дасціпнай выдумкай, прыёмамі маст.вобразнага адлюстравання рэчаіснасці, мерай густу, пачуццём іроніі і гумару, жыццесцвярджальным пачаткам. Многія з іх выконваюцца ў вучэбнай і аматарскай практыцы харавых спеваў пры падрыхтоўцы і правядзенні рэжысёрамі купальскага свята.
    Літ.'. Ліс А.С. Купальскія песні. Мінск, 1974; Купальскія і пятроўскія песні. Мінск, 1985. А.М.Аляхновіч.
    КУПАННЕ, гл. Абмыванне немаўляці. КУПЛЁТ (франц. couplet), 1) музычная пабудова, якая паўтараецца з розным паэт. тэкстам. У 14 ст. тэрмін «К.» абазначаў 2 радкі, аб’яднаныя рыфмай, пазней — паэт. страфу. Музыка К. звычайна адпавядае вершаванай страфе. Mae форму перыяду. У нар. абрадавай песні К. складаецца
    640
    КУРАНЕЦ
    з 1—2 фраз. Пры паўтарэнні К. з новымі строфамі тэксту ўзнікае куплетная форма. У музыцы К. абагульняе змест паэт. тэксту. Адлюстраванне сюжэтнага развіцця тэксту прыводзіць да вар’іравання К. (раманс Паліны з «Пікавай дамы» П.Чайкоўскага). Куплетная форма пераважае ў нар. і масавай песні (у творчасці Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, І.Лучанка, Ю.Семянякі, Э.Ханка). У рамансах яна ўключае 2—3 разгорнутыя страфы. З’яўленне куплетнай формы ў оперы звязана з увядзеннем у твор жанру песні (песні Марфачкі з оперы «Алеся» Я.Цікоцкага, Бабыля Мікіты з оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова і інш.). 2) Вядомая песенька, якая пераходзіла з п’есы ў п’есу. У оперы і аперэце «К.» — сольны, часта камічны нумар, які спяваюць са зваротам да аўдыторыі (К. Мефістофеля з «Фауста» Ш.Гуно, К. Трыке з «Яўгена Анегіна» П.Чайкоўскага). Сінонім вадэвіля. 3) Самастойная п’еса для рознага складу выканаўцаў у музыцы 20—21 ст. («Куплет для дыктара, трубы, тубы і чытальнікаспевака» А.Амельчука). Н. В. Мацабярыдзэ. КУПРЫЯНАЎ Вадзім Яўгенавіч (н. 24.9.1936, с. НоваПадзорнае Кемераўскай вобл., Расія), беларускі аператар. Скончыў Усесаюзны інт кінематаграфіі (1973). 3 1970 на к/студыі «Беларусьфільм», з 1990 — у «Белвідэацэнтры». Сярод дакум. фільмаў: «Жыццё — пошук» (1970), цыкл «Гісторыя адной тэлеграмы» (1981), «Рэвалюцыя дае нам права» (1985), «100 дзён працягу» (1987), «Космас Івана Міско», «Абеліскі. Набат», «3 табою мы даўно родныя...» (усе 2006), «Прыцягненне» (2007), «Беларусы — Героі Савецкага Саюза», «Мы ў рабочыя пайшлі» (абодва 2008), «Гістарычнае ўз’яднанне» (2009), «А што там, за акном?» (2011) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    КУПРЫЯНЕНКА Васіль Аляксеевіч (н. 29.6.1950, г. Магілёў), беларускі музыкант, кампазітар, збіральнік і выканаўца бел. муз. фальклору.
    Засл. артыст Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансерваторыю (1975). 3 1974 канцэртмайстар, з 1978 муз. кіраўнік фалькл.харэагр. ансамбля «Харошкі». У 1984—2001 арганізатар і маст. кіраўнік ансамбля нар. музыкі «Свята». Аўтар апрацовак нар. музыкі («Калі каліна не цвіла», «Пасею гурочкі», «Песнябалада» і інш.), песень на сл. Я.Купалы, Я.Чачота і інш., якія ўвайшлі ў зб. «Танцавальная музыка Беларусі. Танцы Усходняга Палесся» (1991).
    КУПРДЕЎ Несцер Іванавіч (1872, в. Брусы Барысаўскага рна — 1942), беларускі казачнік. Яго вусны рэпертуар быў звязаны з земляробчым календаром: чарадзейныя казкі (напр., пра жарптушку, быка, нядбайнага пастуха), паданні тыпу «Дзівосная малацьба», «Чорт на малацьбе» і інш. У 1940 ад К. запісаны тэксты 10 казак і легенд.
    КУПЯЦІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Купяцічы Пінскага рна. Пабудавана ў 1892. Да васьміграннага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць 2ярусная званіца, квадратны ў плане бабінец 1 5гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты пакатым шатром, які завершаны 2яруснай галоўкай, званіца — гранёным шатром з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны накладнымі аркатурнымі фрызамі, вуглавымі ла
    Купяціцкая Мікалаеўская царква.
    паткамі, ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Гал. і 2 бакавыя ўваходы вылучаны ганкамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    КУРАКІ, б а с м а н ы, кулінарны выраб. У вараную тоўчаную бульбу дадавалі трохі мукі, ляпілі маленькія піражкі, качалі іх у тоўчаным семені, пяклі на капусных лістах або на блясе. Вядомы ў Мядзельскім, Валожынскім рнах.
    КУРАНЁЎ Рыгор Самойлавіч (1.2.1921, г. Нікапаль, Украіна — 12.8.1985), украінскі паэт, перакладчык. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага (1950). Аўтар перакладаў на рус. мову вершаў М.Танка (зб. «Каб дайсці да казкі...», 1966), А.Вярцінскага (зб. «Вяртанне», 1969), Г.Бураўкіна (зб. «Жаваранак над праспектам», 1972), С.Грахоўскага (зб. «Зазімак», 1978), паэму «Балада Брэсцкай крэпасці» Р.Барадуліна (1975), асобныя творы П.Глебкі, Я.Коласа, Я.Купалы, Е.Лось, П.Панчанкі, Цёткі і інш. КУРАНЁЦ, вёска ў Вілейскім рне. За 8 км на Пн ад г. Вілейка, 1 км ад чыг. ст. Куранец на лініі Маладзечна—Полацк, 111 км ад Мінска, на скрыжаванні аўтадарог Вілейка— Докшыцы. Цэнтр Куранецкага с/с. 428 гаспадарак, 1015 ж. (2012).
    У 15 ст. вял. паселішча, прыватная і часткова дзярж. ўласнасць. Дзярж. частка пазней атрымала назву Стары (Каралеўскі) К.. з 17 ст. носіць назву Вілейка. Прыватным К. у 1й пал. 16 ст. валодаў пісар Боны Сфорца І.М.Харэвіч (пісаўся «з Куранца», родапачынальнік Куранецкіх/Кужанецкіх). У 1539 пабудаваў тут касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які стаў цэнтрам парафіі. Касцёлу быў аддадзены фальварак Гарадзішча, дзе збудавана капліца. Пазней К. валодалі нашчадкі пісара — род Куранецкіх, у 17 ст. Храптовічы, Сулістроўскія, у 18—19 ст. Ромеры. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. ім
    641
    КУРАНЕЦКАЯ
    перыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1843 Віленскай губерняў. Пасля паўстання 1863—64 касцёл перароблены пад праваслаўную царкву (1872). У 1897 мястэчка, цэнтр воласці, 286 двароў 2387 ж., 2 царквы, 5 малітоўных дамоў, нар. вучылішча, 2 хлебазапасныя магазіны, 60 крам, 9 піцейных дамоў. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Вілейскім павеце Навагрудскага, з 1925 Віленскага ваяводстваў, цэнтр гміны. У 1938 — 301 двор, 1765 ж. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 4.12.1939 у Вілейскім павеце Вілейскай вобл. 3 15.1.1940 цэнтр раёна Вілейскай вобл., гар. пасёлак, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Куранецкага рна. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 2.7.1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія часткова спалілі К., стварылі тут лагер сав. ваеннапалонных, знішчылі каля 1,3 тыс. чал. Дзейнічалі ВілейскаКуранецкае антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б (17.10.1943— 2.7.1944) і ЛКСМБ (10.10.19432.7.1944). 3 5.7.1946 у Вілейскім рне Маладзечанскай, з 20.1.1960 Мінскай абласцей. 3 16.7.1954 вёска. У 1960 — 1345 ж. У 1972 — 446 гаспадарак, 1427 ж. У 1988 — 517 гаспадарак, 1238 ж.
    У 2012 лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, 4 магазіны, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Магіла ўдзельнікаў паўстання 1863—64. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік ахвярам фашызму. Археал. помнік — Гомсін камень. Помнік архітэктуры — царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы (1870).
    В. С. Пазднякоў.
    КУРАНЁЦКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Куранец Вілейскага рна. Пабудавана ў 1870 з цэглы. Складаецца з квадратнага ў плане асн. аб’ёму, бабінца, трапезнай, 5граннай апсіды. Над асн. аб’ёмам узведзены 8гран
    Куранецкая царква Раства Багародзіры.
    ны светлавы барабан з арачнымі аконнымі праёмамі. Шацёр званіцы і пакрыццё светлавога барабана завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Гал. і бакавыя ўваходы храма вылучаны арачнымі парталамі. Рызаліты бакавых фасадаў завершаны 2граннымі шчытамі з аркатурнымі паясамі. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, дэкарыраваны прафіляванымі паясамі, цягамі, шматслойнымі карнізамі, вуглавымі лапаткамі. Царква дзейнічае.
    «КУРАНТЫ», рукапісны зборнік (альбом) кантаў і псальмаў', помнік кантавага мастацтва эпохі барока. Датаваны 1733. Аб’ядноўвае 4 сшыткі з 31 пр