Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
r Wilenski», «Віленскі веснік»), гл. «Вйленскйй вестнйк».
«КУР’ЁР ЛІТЭЎСКІ» («Кйгіег Litewski», «Літоўскі веснік»), 1) штотыднёвая газета, якая ў 1760—64 выдавалася ў Вільні на польск. мове. Рэд. Ф.Папроцкі (1760—62) і А.Янушкевіч (1763—64). 2) Інфармацыйная газета, якая выдавалася ў 1796—1840: да 1797 у Гродне, потым
у Вільні, да 1833 на польск., з 1834 на рус. («Лнтовскнй вестннк») і польск. мовах. Першы выдавец Т.Влодэк. 3 пач. 19 ст. перададзена ў арэнду Віленскаму ўнту, з 1800 па 1832 рэдагавалі прдстаўнікі віленскай прафесуры: Я.Ясінскі (1800—09), К.Даніловіч (1810—11), Э.Славацкі (1812—14), А.Марціноўскі (з 1817). 3 1834 афіц. орган мясц. улад. Пераважна перадрукоўвала матэрыялы з пецярбургскіх выданняў. Змяшчала артыкулы бел. тэматыкі. Мела дадатак «Wiadomosci literackie» («Літаратурныя навіны»). Працягам «К.л.» з 1841 быў «Вшіенскйй вестннк» («Kurier Wilenski»). 3) Штодзённая прыватная газета, якая выдавалася ў 1905—15 у Вільні на польск. мове. Выдаўцы І.КорвінМілеўскі, Ф.Завадскі, В.Бараноўскі, Э.Навіцкі, Т.Дэмбоўскі. 3 1906 па 1909 яе фактычным уладальнікам быў віленскі біскуп Э.Роп. Рэд. І.АстраругСадоўскі, Ч.Янкоўскі, Бараноўскі, А.Нарбут, В.Кунцэвіч, Б.Мядэкша. Орган кансерватыўнай плыні «краёвага кірунку» польск. руху ў Літве і Беларусі. Газета супрацоўнічала з аб’яднаннямі польск. дэпутатаў ад Беларусі і Літвы ў I—IV Дзярж. думах. Ва ўмовах рэв. ўздыму выступала за адмену ўсіх нац. і рэліг. абмежаванняў, наданне Дзярж. думе заканадаўчых паўнамоцтваў, увядзенне земстваў на ўсёйтэр. краю. Зсярэдзіны 1906 гучалі заклікі пра неабходнасць дапамогі бел. адраджэнню. Станоўчую ацэнку атрымала дзейнасць «Нашай нівы». Але патрабаванні бел. нац. руху, якія закраналі інтарэсы палякаў (радыкальная агр. рэформа, увядзенне бел. мовы ў касцельныя богаслужэнні), газета не падтрымлівала, самаст. нац. і паліт. жыццё беларусаў лічыла малаверагодным. Па бел. пытанні ў «К.л.» выступалі КорвінМілеўскі, Янкоўскі, Р.Скірмунт, Л.Абрамовіч. У вер. 1910 выданне забаронена. У кастр. 1910 газета пачала выходзіць пад назвай «Kurier Wilenski» («Віленскі веснік»), 14.6.1911 рэдакцыя аб’ядналася з рэд. газ. «Goniec codzienny»
(«Штодзённы веснік»). 13.1.1912 газета вярнула назву «К.л.». Паступова яна стала пераходзіць на пазіцыі польск. партыі нац. дэмакратаў (эндэкаў). На апошнім этапе свайго існавання «К.л.» вёў барацьбу супраць бел. і літ. нац. рухаў. 3 1908 з ім супрацоўнічала Э.Ажэшка. У 1906—09 выходзіў дадатак да газеты — штотыднёвы ілюстраваны час. «Zycie ilustrowane» («Ілюстраванае жыццё»), прысвечаны мясц. справам, і інш. Ю.А. Вашкевіч, A. Ф. Смалянчук.
КУРКбЎ Аляксандр Валер’евіч (н. 21.4.1958, г. Баку), беларускі і расійскі артыст балета. Засл. артыст Расіі (1995). Скончыў Бакінскае харэагр. вучылішча (1976). У 1980—81 і 1983—87 артыст балета Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1989 —
А.Куркоў у ролі Жана дэ Брыёна.
645
КУРМАКІН
Марыінскага тэатра ў СанктПецярбургу. Валодае яркімі прыроднымі дадзенымі. Творчую манеру К. адрознівае высокае тэхн. майстэрства, музычнасць, пластычнасць, дасканаласць ліній, чысціня формы, адухоўленасць выканання, эмацыйнасць. На бел. сцэне выканаў вядучыя партыі ў балетах класічнага і сучаснага рэпертуару: Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.ЧайкоўсKara), Тарэра («Кармэнсюіта» Ж. Bias— Р.Шчадрына), Альберт («Жызэль» А.Адана), Джэймс («Сільфіда» Х.Левенскольда), Юнак («Балеро» на музыку М.Равеля), Паэт («Карміна Бурана» на музыку К.Орфа), Салор і Раб, Базыль, Кавалер («Баядэрка», «Дон Кіхот», «Пахіта» Л.Мінкуса) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986. Ю.В.Тарануха.
КУРМАКІН Анатоль Дзмітрыевіч (н. 21.1.1940, г. Ступіна Маскоўскай вобл., Расія), беларускі музыкант. Засл. артыст Беларусі (1980). Скончыў муз. вучылішча ў Маскве (1958, клас домры). 3 1958 артыст (кантрабас, гітара) і аранжыроўшчык Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. Вынаходніцтвам К. ў аркестры стала выкарыстанне ўдару па цымбалах калатушкай для літаўраў з мэтай дасягнення звонавага эфекту. Сярод аранжыровак: сюіта з балета «Мара» і «Мушкецёры» Я.Глебава, «Карцінкі з выстаўкі» М.Мусаргскага, «Румынская рапсодыя» Дж.Энеску, сюіта з балета «Любоў — чараўніца» М. дэ Фалья, «Славянскія танцы» А.Дворжака і інш.
КЎРНАЯ ХАТА, жылая пабудова звычайна зрубнай канструкцыі, да 19 ст. асн. тып жылля сялян. Першапачаткова аднакамернае жыллё невял. памераў (4 х 5 м) без сенцаў, з уваходам з тарцовага боку і курнай печчу без коміна. Невял. дзверы (1,4 м
у вышыню), маленькія прыземістыя акенцы. К.х. задавальняла быт. і вытворчыя запатрабаванні селяніна і ахоўвала яго ад холаду. Страхой і столлю былі тоўстыя дылі, на якія часам для захоўвання цяпла насцілалі дзірван. Для выхаду дыму рабілі дымнік — адтуліну ў столі або ў сцяне. Курная печ размяшчалася справа ці злева ад увахода і была звернута вусцем да акна ў падоўжнай сцяне. Ад печы да тарцовай сцяны ішоў палок (насціл з дошак), на якім спалі. Насупраць печы да сцяны мацавалася паліца для посуду. Таксама ў хаце былі калыска, лавы, чырвоны кут і інш. 3 18 ст. К.х. пачала выцясняцца белымі хатамі з комінамі. У пач. 20 ст. курная печ зрэдку сустракалася ў хатах на Палессі.
КУРСІЎ (ад лац. cursivus літар. — які бяжьшь), адзін з абрысаў друкарскага шрыфту з нахілам асн. штрыхоў літар направа. Нагадвае рукапісны почырк. Выкарыстоўваецца для вылучэння асобных частак набору, найб. шырока ў энцыклапедычных і інш. даведачных выданнях. Сустракаўся ў бел. кірылічных выданнях Мамонічаў у канцы 16 ст.
КУРЧЭЎСКІ (Kurczewski) Ян (1854, в. Данюшава Смаргонскага рна — 30.7.1917), гісторык рымскакаталіцкай царквы, рэлігійны дзеяч. Магістр тэалогіі (1881). Скончыў Віленскую рымскакаталіцкую духоўную семінарыю, Пецярбургскую рымскакаталіцкую духоўную акадэмію (1881). 3 1881 ксёндз, выкладаў Закон Божы ў 2й Віленскай гімназіі. 3 1886 настаяцель касцёла ў в. Кемелішкі (цяпер у Астравецкім рне), з 1889 у касцёле Св. Якуба ў Вільні, пазней займаў духоўныя пасады ў курыі (кіраўнічым органе пры біскупе) Віленскага біскупства. Займаўся навук. дзейнасцю. Чл. Віленскага тва сяброў навук (1907—17). Супрацоўнічаў з варшаўскай «Падручнай касцельнай энцыклапедыяй». Аўтар кн. пропаведзей, гіст. прац. У сваіх даследаваннях абапіраўся на першакрыніцы, гал. пра
цы прысвечаны гісторыі Віленскага біскупства і замкавага касцёла ў Вільні.
Te.: Biskupstwo Wilenskie od jego zalozenia az do dni obecnych. Wilno, 1912; Kosciol zamkowy, czyli katedra wileiiska w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Cz. 1—3. Wilno, 190816.
КУРШЫНАВІЧЫ, вёска ў Ляхавіцкімрне. За 18кмна ПдУ ад г. Ляхавічы, 3 км ад чыг. ст. Буды на лініі Баранавічы—Лунінец, 230 км ад Брэста, на аўтадарозе Ляхавічы—Ганцавічы. Цэнтр Куршынавіцкага с/с. 150 гаспадарак, 320 ж. (2012).
У 1552 сяло ў Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ, уласнасць Віленскага біскупства. 3 1791 у Случарэцкім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Нясвіжскім. з 1796 у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1897 вёска ў Мядзведзіцкай воласці, 60 двароў, 439 ж. У 1909 — 71 двор, 523 ж. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ляхавіцкім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1959 — 647 ж., у 1970 — 666 ж., у 1998 — 214 гаспадарак, 531ж.
У 2012 лясніцтва, Дом культуры, бка, ФАП, магазін, аддз. сувязі. Археал. помнік — курганны могільнік.
КУРЬІЛА Томас Мацвеевіч (н. 14.7.1937, г.п. Талалаеўка Чарнігаўскай вобл., Украіна), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Нежынскі тэхнікум падрыхтоўкі культасветработнікаў (1954), Ленінградскую Вышэйшую прафсаюзную школу (1965). 3 1965 дырэктар дамоў аматарскай (з 1974 міжсаюзнай) творчасці Мінскага абл. савета прафсаюзаў, адначасова у 1974—92 вы
646
КУРЫНА
кладаў ў Мінскім інце культуры. Рэж. шматлікіх рэсп. свят, конкурсаў аматарскіх нар. калектываў, фестываляў.
КУРЬІЛАВІЧЫ, вёска ў Мастоўскім рне. За 26 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Масты на лініі Ліда—Гродна, 86 км ад Гродна, на аўтадарозе Масты—Слонім. Цэнтр Курылавіцкага с/с. 144 гаспадаркі, 372 ж. (2012).
У 1599 вёска маёнтка Дзярэчын у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ, уласнасць кн. Вішнявецкага і інш. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1873 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 цэнтр воласці, 54 двары, 341 ж., заезны дом. У 1897 — 75 двароў, 492 ж., хлебазапасны магазін, кузня, карчма. У 1905 — 387 ж., у сядзібе Курылавічы — 2ж. 3 1.1.1919у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Mac тоўскім рне Баранавіцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 13.7.1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Ваўкавыскім, з 6.1.1965 зноў у Мастоўскім рнах. У1972 — 137 гаспадарак, 444 ж. У 2001 — 161 гаспадарка, 480ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
У.В.Мальцаў, Г.М.Новікава.
КУРЫЛЁНКА Сяргей Уладзіміравіч (н. 28.1.1956, г. Сафонава Смаленскай вобл., Расія), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1998). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1980). 3 1980 у Гродзенскім абл. драм. тэатры. Акцёрскае майстэрства К. вызначаецца сцэнічным густам, адчуваннем вонкавага і ўнутранага малюнка ролі, смеласцю ў пошуках
новых імправізацый. Сярод роляў: Бацька («Сымонмузыка» Я.Коласа), Трахім Сініца, Лявон Зяблік («Прымакі», «Раскіданае гняздо» Я.Купа
лы), Кароль Радзівіл («Навука кахання» С.Кавалёва), Уладзімір («Рагнеда і Уладзімір» А.Дударава), Дзяніс Леанідавіч («Успаміны» А.Арбузава), Жыд («Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання» У.Рудава),