• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ельскім дзярж. цырку (з 1982 дырэктар, з 1997 генеральны дырэктар і маст. кіраўнік). Л. выкарыстоўвае наватарскія харэагр., кампазіцыйныя прыёмы, а таксама тэхн. сродкі афармлення пастановак. Паставіў спектаклі «Усе колеры манежа» (1987), «Сузор’е цудаў» (1991), «Рускія забавы» (1999), «Магія цырка» (2001), «Цырк «Лапландыя» (2003), «Экстрым» (2006), «Тыгрышоу» (2007), «Цырк «Тамерлан» (2008), «На біс», «Цырк «МонтэКарла» (абодва 2009), «Зоркі манежа» (2010), «Цыркавая латарэя Дзеда Мароза» (2011), «Навагодняя казка «Карлсан у цырку» (2012) і інш. ЛАБЬІНЦАЎ Юрый Андрэевіч (н. 17.3.1948, Масква), расійскі літаратура і кнігазнавец, гісторык культуры, педагог. Др філал. навук (1991). Скончыў Вроцлаўскі ўнт (1976, Польшча).3 1976уДзярж. 6цыСССР імя У.І.Леніна. 3 1989 вядучы навук. супрацоўнік Інта славяназнаўства Pac. АН. Адначасова з 2004 праф. Дзярж. акадэміі слав. культуры. Даследуе гісторыю, культуру і лру Беларусі 12—20 ст., узаемасувязі слав. лр, гісторыю слав. стараж.друкаванай кнігі. Апісаў і апублікаваў крыніцы па гісторыі і культуры беларусаў, якія за
    хоўваюцца ў розных краінах: «Кірылаўскія выданні Супрасльскай друкарні» (1978), «Апісанне выданняў Нясвіжскай друкарні і друкарні Васіля Цяпінскага» (1985), «У глыбінным Палессі: ТураваПінская зямля» (1989), «Кнігі Францыска Скарыны» (1991), «Старая казка Палесся: ТураваПінская зямля», «Архіў беларускага Адраджэння: Дакументальныя помнікі беларускай царкоўнай і грамадзянскай гісторыі ў зборах Музея І.Луцкевіча ў Вільні» (абодва 1993), «Заззяўшы нам на Русі» (1996) і інш.
    Тв.: Пачатае Скарынам: Бел. друкав. лра эпохі Рэнесансу. Мінск, 1990; «Напой росою благодатн»: малітоўная паэзія Кірылы Тураўскага. Мінск, 1992; На благое просвешенне. Мннск, 1999; Православная лнтература белорусов современной Польшн. М., 2000 (разам з Л.Шчавінскай); Лнтература белорусов Польшн (XV—XIX вв.). Мннск, 2003 (разам з Л.Шчавінскай); Народная лптература белорусскорусскоукраннского пограннчья. М., 2009 (разам з Л.Шчавінскай).
    ЛАВА, даўні від народнай мэблі. Масіўная доўгая шырокая дошка, замацаваная на калодках ці ножках. У хаце звычайна былі 2 нерухомыя Л. ўздоўж сцен, якія сыходзіліся на покуці. Калі сцены бяліліся, Л. мелі спінку (з адной дошкі ці наборную), часам упрыгожаную разьбой. 3 канца 19 ст. Л. паступова саступала месца рухомай мэблі (канапам, крэслам і інш.), часта ўжывалася паралельна з імі. У наш час у Беларусі амаль выйшла з ужытку.
    ЛАВІЦКІ Мацвей Восіпавіч (псеўд. Лук’ян Адольф зпад Бельска; 1816, в. ВашкіПадляскагаваяв., Полыпча — 3.5.1900), беларускі філосаф, асветнік, публіцыст. Вучыўся ў Віленскай медыкахірургічнай акадэміі, працаваў лекарам у Коўне і Беластоку. За ўдзел у рэв.дэмакр. руху і дзейнасці звязаных з ім тайных тваў і аргцый, у т.л. «Дэмакратычнага таварыства», у 1840 арыштаваны і ў 1841 высланы ў Сібір. Амнісціраваны ў 1858. Супрацоўнічаў у час. «Gwiazda» («Звязда») і «Pami^tnik naukowolite
    гаскі» («Навуковалітаратурны дзённік»). У сваіх працах «Нарыс духу Віленскай медыкахірургічнай акадэміі», «Погляд на хрысціянскі свет» і «Варыяцыі», напісаных у гады вучобы ў акадэміі, паказваў дыялектычную ўзаемасувязь прыроды (матэрыі) і духу, розуму і ведаў сцвярджаў ідэі сац. справядлівасці, свабоды, гуманізму і самакаштоўнасці чалавечай асобы. Зыходным пунктам яго філас. сістэмы быў прынцып натуральнага права і натуральнай роўнасці людзей, які служыў абгрунтаваннем права прыгнечаных народаў на нац. самастойнасць, свабоднае і незалежнае развіццё ў супольнасці інш. народаў. Л. лічыў, што сац. ісціны не могуць здзейсніцца без пэўных ахвяр, і ў той жа час рашуча адхіляў крывавыя перавароты і рэвалюцыі тыпу якабінскай дыктатуры за іх жорсткі, антыгуманны характар, заклікаў вярнуцца да ідэалаў «чыстага» (сапраўднага) хрысціянства. Паводле Л., асветніцтва — гал. рухавік гісторыі. С. Ф.Дубянецкі. ЛАГАТЫП (ад грэч. logos слова + typos адбітак), 1)у паліграфіі літара з адным з найб. ужывальных слоў ці складоў. Выкарыстоўваўся пры ручным наборы. Тэрмін з’явіўся ў пач. 19 ст. ў сувязі з ростам аб’ёмаўдрукарскай прадукцыі. Сінонім тэрміна «лігатура». У сярэдзіне 19 ст. Л. называлі кожнае тэкставае клішэ. 2) Спецыяльна распрацаваны арыгінальны абрыс, ідэаграма, выява поўнай або скарочанай стылізаванай назвы прадпрыемства, кампаніі, фірмы (іх тавараў, таварнага знака), эмблема юрыд. асоб, спарт. клубаў і інш. Першы Л. распрацаваны у 1986. У наш час Л. — важнейшы элемент іміджу кампаніі, сродак адрозніваць прадукцыю розных aprцый у межах адной галіны, абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыі. Наяўнасць Л. ці таварнага знака сведчыць аб надзейнай рэпутацыі, з’яўляецца гарантыяй якасці тавару.
    ЛАГАЙД (ад грэч. logaoidikos празаічнавершаваны), 1) від антычнага верша, у радках якога чаргаваліся ў стро
    658
    ЛАГІШЫНСКАЯ
    гай паслядоўнасці розныя паводле характару стопы. 2) Від сілабатанічнага верша, у якім няма метрычнай аднароднасці, аднак існуе рытмічная аднароднасць вершаваных радкоў. У сучаснай сілабатоніцы вылучаюцца 3 разнавіднасці Л.: стопны, радковы і строфны. У стопным Л. на адным і тым жа месцы вершаваных радкоў (найперш у 3складовых стопах) выпадаюць 1 ці 2 ненаціскныя склады (знешне ствараецца ўражанне, што верш напісаны рознымі стопамі). Ужываецца найчасцей у перакладах антычных твораў або імітацыях антычных памераў. У радковым Л. ў пэўнай паслядоўнасці чаргуюцца радкі розных метраў, напр., чаргаванне 3стопнага амфібрахія з 2стопным дактылем:
    Спачатку яно шалясцела Вельмі нясмела, А потым лізнула аконца Ціха, як сонца.
    (Я.Купала. «Безназоўнае»).
    У вельмі рэдкім строфным Л. ў пэўнай паслядоўнасці чаргуюцца строфы, напісаныя розным метрам (напр., верш П.Панчанкі «Пры святле маланак»). Лагаэдычныя радкі робяць сілабатанічны верш рытмічна больш разнастайным, рухомым, што дазваляе больш поўна выявіць паэт. сэнствора.	В.П.Рагойша.
    ЛАГІН Лазар Іосіфавіч (сапр. Г і н збург; 4.12.1903, г. Віцебск — 16.7.1979), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі інт нар. гаспадаркі (1925). Працаваў у газ. «Правда» і час. «Крокодм». Аўтар аповесціказкі для дзяцей «Стары Хатабыч» (1938, сцэнарыя аднайм. фільма, 1957), раманаў «Патэнт «АВ» (1947), «Востраў расчаравання» (1951), «Атавія Проксіма» (1956; пад назвай «Трагічны астэроід», 1972), «Блакітны чалавек» (1966), ваен. аповесці «Браняносец «Анюта» (1945), сатыр. цыкла «Крыўдныя казкі» (напісаны ў 1942—63), сатыр. аповесці «Маёр Вэл Энд’ю» (1962), успамінаў пра У.Маякоўскага «Жыццё таму назад» (1974) і інш. твораў.
    Тв.'. Нзбранное. М., 1975.
    ЛАГІ'ЧНЫ НАЦІСК, змяненне сэнсу з дапамогай выдзялення (парадкам слоў на пісьме або інтанацыяй) таго ці інш. слова.
    ЛАГІШЫН, гарадскі пасёлак у Пінскім рне. За 28 км на Пн ад Пінска, 203 км ад Брэста, на аўтамабільнай дарозе Пінск—Івацэвічы. 2407 ж. (2012).
    Вядомы з 1495 у ВКЛ. 3 1565—66 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. ВКЛ. 20.8.1569 і 28.51570 атрымаў магдэбургскае права і герб: у блакітным полі воўк на ласіных нагах. У 17 ст. мястэчка, цэнтр староства, уладанне Радзівілаў, потым Агінскіх і Любецкіх. У 1634 на сродкі А.С.Радзівіла пабудаваны мураваны касцёл (не збярогся). Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка Пінскага павета Мінскай губ. У 1897 цэнтр воласці, 3336 ж., царква, сінагога, 2 малітоўныя дамы, 2 школы, паштовая ст., нар. вучылішча, 20 крам, 5 піцейных дамоў. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Полыіічы, цэнтр гміны Пінскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска, цэнтр раёна Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 15.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў вёсцы і раёне 1952 чал. Вызвалены войскамі 1гаБел. фронту. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 22.12.1959 гар. пасёлак. 3 25.12.1962 у Пінскім рне. У 1999 — 3 тыс. ж, у 2008 — 2,5 тыс. ж.
    Планіровачную структуру гар. пасёлка вызначае прамавугольная сетка вуліц. Асн. кампазіцыйныя восі — вуліцы Ленінская (гал.) і Тамілава — падзяляюць Л. на 4 жылыя раёны. На месцы перакрыжавання вуліц Ленінская і Савецкая ўзнікла плошча — грамадскі і культ.гандлёвы цэнтр з 2павярховымі жылымі дамамі. Паводле генплана 1990 гар. пасёлак развіваецца ў паўд.зах. напрамку. Забудова ў асн. сядзібнага тыпу. Прам. зона развіваецца ў паўн.зах. напрамку. Зона адпачынку — парк са спарт. комплексам, тэр. ўздоўж берагоў р. Ясельда. У 2000я гг. пабуда
    ваны бейсбольны стадыён, станцыя абезжалезвання вады.
    У 2012 лясніцтва, філіял ААТ «ААБ Беларусбанк», 8 дзярж. гандлёвых аб’ектаў, 2 прадпрыемствы грамадскага харчавання, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання, бальніца з паліклінікай, участак хуткай мед. дапамогі, аптэка. Працуюць дзіцячая дашкольная ўстанова, школы: сярэдняя, мастацтваў, дзіцячаюнацкая спарт., вучэбнавытворчы камбінат, дзіцячы сац. прытулак, недзярж. Дом міласэрнасці, стадыён, маладзёжны Цэнтр культуры, бка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі архітэктуры: СпасаПраабражэнская царква (1892), Петрапаўлаўскі касцёл (190710).
    ЛАГІ'ШЫНСКАЯ ІКОНА МАЦІ БОЖАЙ. Каралева Палесс я, адна з самых шанаваных каталіцкіх ікон, якая праславілася цудамі. Знаходзіцца ў касцёле Святых Пятра і Паўла ў г.п. Лагішын Пінскага рна. Раней знаходзілася ў драўляным касцёле Сустрэчы Марыі і Елізаветы (1634), засн. старастам пінскім, канцлерам ВКЛ А.С.Радзівілам. Ікона напісана на палатне і цалкам, акрамя твару, закрыта металічным акладам, на якім паўтараецца кампазіцыя іконы; прадстаўляе іконаграфічны тып, блізкі да Замілавання (Марыя абды
    Лагішынская ікона Маці Божай.
    659
    ЛАГІШЫНСКАЯ
    мае левай рукой немаўля, якое, прыхіліўшыся да яе, правай бярэ ягадкі са сподка, што падносіць Ян Хрысціцель, намаляваны ў ніжнім правым вугле). Аклад выкананы адначасова з рамай у стылі ранняга барока. Вядома ў Беларусі з сярэдзіны 17 ст. Паводле легенды, першапачаткова дасталася К.Гарабурду як трафей ад разбітых казакаў, пазней знаходзілася ў доме Малішэўскіх, якія затым ахвяравалі яе ў Лагішынскі храм, дзе яна праславілася цудамі (у канцы 18 ст. існавала кні