• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Муж («Кракадзіл» Я.Корына), Доктар Дорн («Чайка» А.Чэхава), Андрэй («Гутаркі пры ясным месяцы» В.Шукшына), Рычард Уілі, Джон Сміт («№ 13», «Занадта жанаты таксіст» Р.Куні), Дэйл Хардынг («Палёт над гняздом зязюлі» Д.Васэрмана) і інш. Рэж.пастаноўшчык спектакляў: «Брат Алёша» паводле Ф.Дастаеўскага, «Дзень нараджэння ката Леапольда» А.Хайта і А.Левенбука (абодва 2009), «Айбаліт і Бармалей» В.Карастылёва, «Тарас на Парнасе» С.Кавалёва (абодва 2010), «№13» Р.Куні (2011), «Сымон
    музыка» Я.Коласа, «Танга» С.Мрожака, «Кот у ботах» Г.Сапгіра і С.Пракоф’евай (усе 2012), «3+2» паводле Л.Петрушэўскай і П.Гладзіліна (2013) і інш.
    КУРЬІЛКА, бел. гульня. Вядома ў sanice Р.Зянькевіча (1908). Удзельнікі вечарніц перадавалі адзін аднаму па крузе запаленую лучыну (курылку) пад выкананне песні, у якой былі такія словы «Жыў недзе курылка, //Ды не памёр... // He памры, курылка, // Ды мне, маладзенькай, //He загадвай скакаці, // Ды мне, прыгажэнькай, // He змушай гуляці». У чыіх руках пагасала лучынка, той павінен быў нешта цікавае выканаць, напр., станцаваць, праспяваць. Няздольных каралі лёгкім біццём. Відаць, што ў Беларусі традыцыя мела добрыя карані, бо дагэтуль бытуе выслоўе «Жывы яшчэ, курылка?».
    Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 2003. А.Ю.Лозка.
    КЎРЫНА, вёскаў Віцебскім рне, на р. Зах. Дзвіна. За 35 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Віцебск, каля аўтадарогі Віцебск—Руба—Тарасенкі—мяжа Рас. Федэрацыі. Цэнтр Курынскага с/с. 98 гаспадарак, 250 ж. (2012).
    У пач. 20 ст. маёнтак Дражна ў Віцебскім павеце Віцебскай губ. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Лосвідскім, з 29.10.1924 у Кузняцоўскім рнах Віцебскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр Дражнаўскага с/с. 3 21.8.1925 сучасная назва, цэнтр
    С.Курыленка ў ролі Джона Сміта (у цэнтры).
    647
    КУРЫЦІЦКІ
    Курынскага с/с. 3 26.3.1927 у Віцебскім, з 15.2.931 у Суражскім рнах. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 10.7.1941 да 26.6.1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 у Віцебскім рне. У 1998 — 117 гаспадарак, 317 ж.
    У 2012 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс базавая школа—сад, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, магазін, аддз. сувязі. Магілы партызан І.С.Лапікава і М.Ф.Сільніцкага, якія загінулі ў баі з ням.фаш. захопнікамі 28.3.1942 (М.Ф.Сільніцкаму пасмяротна прысвоена званне Героя Сав. Саюза).
    КУРЬІЦІЦКІ нарОдны фальклОрны ансамбль «спадчыНА». Створаны ў 1978 у в. Курыцічы Петрыкаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.М.Хаменя. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 32 да 87 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя культуры Петрыкаўскага рна, перайманне і захоўванне аўтэнтычнай спеўнай традыцыі (перадалі нар. спевакі Г.Р.Бондар, Г.А.Гаўрылава, Г.А.Картыннік, М.П.Крэс, Л.С.Несцярэнка, В.М.Рудакоўская, В.Ц.Шэлег і інш.). У рэпертуары бел. нар. песні «За гарою камянною», «Ой, ты хмелю, хмелю», «Далінадалінушка», «Ой, пасею макі», «Запрагу я пару ко
    Удзельніцы Курыціцкага народнага фальклорнага ансамбля «Спадчына».
    ней», «Чаго вада каламутна», «Бяроза сыра», «Кудзеля мая», «Бярэзнічак вільяваты», «За сялом» і інш. Сярод канцэртных праграм: «Добры дзень, мая дачушачка», «Зайшло сонца за аконца», «Вясельная песня», «Смутны вечар», «За сялом» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў рэсп. «Тураўскі карагод» (в. Пагост Жыткавіцкага рна, 2011), рэгіянальнага гарманістаў «Грай, гармонік» (г. Ельск, 2012) і інш.
    К.В.Працэнка.
    КУРЭНЬ, збудаванне для адпачынку рыбакоў, лесарубаў, якія вялі промысел на значнай адлегласці ад месца жыхарства і затрымліваліся там працяглы час. У ім захоўвалі прадукты харчавання, запасное адзенне. Рыбакі будавалі К. на ўзвышаных берагах непадалёку ад вады. На сошкі, укапаныя ў зямлю, клалі жэрдкі. Па перыметры ўтворанага каркаса прыстаўлялі ўшчыльную адна да адной драўляныя плашкі, калкі, якія пакрывалі сенам і абкладалі дзёрнам. Формай К. нагадвалі піраміду або конус. У К. было 2 праёмы: адзін збоку служыў уваходам (пры неабходнасці закрываўся плашкамі), друті ўверсе для выхаду дыму. Вогнішча пасярэдзіне К. абмяжоўвалася квадратам, абкладзеным найчасцей каменем. На зямлі каля сцен рабілі насцілы, на якіх адпачывалі. Побач з К. рыбакі вялілі рыбу на жэрдках (падвешва
    лі да іх); у вадзе знаходзіліся скрыні для жывой рыбы (часам яе трымалі і ў невял. азярынках). Падобныя К. будавалі таксама паляўнічыя, сяляне, што касілі сена на аддаленых ад дому сенажацях.
    КУР’ЯН Уладзімір Мітрафанавіч (н. 25.3.1954, Мінск), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Аўтаномнай Рэспублікі Крым (Украіна, 1999). Скончыў Бел. кансерваторыю (1984, клас Д.Смольскага). 3 1984 заг. муз. часткі Нац. акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы. Творчасць К. адметная стылявымі пошукамі ў сферы рытму, эксперыментамі ў жанрах, сродках муз. выразнасці, свабоднай трактоўкі фалькл. інтанацый. Яго творы вылучаюцца нац. характарнасцю і ансамблевым каларытам: рокоперы «Масфан» (паст. 1976), «Фантазія» (1984), «Канцэрціна для цымбал і струннага аркестра», варыяцыі для цымбал «Перазвоны», вак.сімф. паэма «Памяці маці» (1985), кампазіцыя «Скрыжаванні» для домр, фп. і ўдарных, «Гадзіннік» для цымбал і фп. (2010), паэмы для сімф. і нар. аркестраў, п’есы для нар. інструментаў, музыка да тэатр. спектакляў «Тутэйшыя» Я.Купалы (паст. 1992), «Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча (паст. 1993), «Карлік Нос» В.Гаўфа (паст. 1998), тэлефільмаў «Янка Купала» (1982), «Жылібылі» (2001), анімацыйных фільмаў «Як дзед па дождж хадзіў» (1986), «Хлопчык і праменьчык» (1987) і інш. К. прысвечаны дакум. фільм «Музыка, дапамажы» (1996, рэж. Г.Адамовіч). Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
    648
    КУТЫРОВА
    КУР’ЯНОВІЧ Яўхім Мацвеевіч (1888, в. Шчыткавічы Старадарожскага рна — ?), народны казачнік. Сляпы «старац». У 1945—48 абходзіў хаты вёсак Слуцкага Палесся і расказваў казкілегенды, якія адносіліся да велікоднага тыдня, Юр’я, Пятра 1 інш. У рэпертуары К. велікодная казкалегенда пра юнака, які запрасіў на пахаванне свайго бацькі 12 «старцаў». Адзін з іх не прыйшоў. Юнак адшукаў яго, прывёў у сваю хату, на Вялікдзень адправіўся ў госці да гэтага «старца» і трапіў проста ў рай.
    КУСТ, архаічны каляндарны абходны абрад, распаўсюджаны ў Пінскім Палессі. Святкаваўся на першы або другі дзень Тройцы. Гал. персанаж абраду К. — жанчына (дзяўчына), з ног да галавы прыбраная ў зеляніну. Абрадавая група на чале з К. абходзіла двары з выкананнем куставых песень. Абавязковы элемент абраду — зварот жанчын да гаспадароў з просьбай адарыць К. Дары прымала адна з жанчын абрадавай групы. Для рытуальных паводзін К. характэрна закрытасць, пасіўнасць і маўклівасць. Пасля абходу ўсіх двароў зеляніну з К. здымалі, частаваліся, выконвалі лірычныя песні. Абрад меў рэліг.сімвалічнае значэнне. Гал. персанаж — К., апрануты ў зеляніну (галінкі дрэў), з’яўляўся вобразнасімвалічным увасабленнем памерлых продкаў роду. Праз выкананне абраду ў старажытнасці адбывалася духоўнае злучэнне тых, што жывуць, і тых, што ўжо памерлі. Правядзенне абраду, сімвалічныя дары К. павінны былі забяспечыць увесь комплекс умоў, неабходных для непарыўнасці і жыццядзейнасці патрылінейнага роду.
    Літ.: Шарая О.Н. Ценностнонорматнвная прнрода почнтання предков. Мінск, 2002. В.М.Шарая. КЎСТАВЫЯ ПЁСНІ, від беларускіх веснавых песень. Выконваліся на першы ці другі дзень Тройцы ў час правядзення абраду Куст. Сярод К.п. вылучаюцца песні, якія вы
    конваліся падчас абходу двароў і лірычныя куставыя, якія выконваліся пасля заканчэння абходу. Матывы абходных К.п. прадстаўляюць ключавыя моманты абраду — убіранне гал. фігуры абраду ў зеляніну, шэсце абрадавай групы па вёсцы, зварот да гаспадароў з просьбай надарыць Куста. Убранне гал. персанажа ў клён з’яўлялася ўстойлівым знакам абраду: «Ізвылы Куста з зэлёного клёну». Пасля абходу двароў выконваліся лірычныя песніскаргі на долю. Праз лірычныя песні перадаваліся індывід. пачуцці і эмоцыі жанчын, якія пакінулі сваіх кроўных родзічаў і перайшлі ў род мужа.
    Тв:. Шарая О.Н. Ценностнонорматнвная прнрода почятання предков. Мннск, 2002. В.М.Шарая.
    КУСТЫНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Кустын Брэсцкага рна. Належала Хржаноўскім, Ізбіцкім, Бабінскаму. Засн. ў сярэдзіне 19 ст. Уключала сядзібны дом, флігель, гасп. пабудовы, царкву, парк, сад, агарод. Сядзібны дом быў драўляны аднапавярховы з мансардай. За ім размяшчаўся сад. Ад параднага ўвахода дома да царквы вяла ліпавая алея працягласцю 150 м і шыр. 5 м. Захаваліся флігель, стайня, складзеная з буту і валуноў.
    КУСЯНКбЎ Мікола (Мікалай Сяргеевіч; 11.2.1935, в. Перарост Добрушскага рна — 22.6.2004), беларус
    кі пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1971), БДУ (1982). 3 1971 працаваў у СМІ, на к/студыі «Беларусьфільм». 3 1985 у выдве «Мастацкая літаратура». У
    творах К. — трывога за лёс роднай зямлі, яе людзей і прыроды. Аўтар збкаў вершаў «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990) і інш., апавяданняў «Завязь» (1987), раманаў «Явар з калінаю» (1994), «Арляк н зязюля». Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
    Тв:. Жывіца. Мінск, 1966.
    кутырОвачубаля Галіна Рыгораўна (н. 10.3.1953, Мінск), беларускі этнамузыколаг, фалькларыст, радыёжурналіст. Канд. мастацтвазнаўства (2002). Канд. філал. навук (2004). Скончыла Бел. кансерваторыю (1977). У 197888 і 199297 у Бел. унце культуры. Адначасова ў 1984—97 аўтар, сувядучая тэматычных перадач цыкла «Радыёклуб «Фальклор». У 1988—92 у навук.даследчай лабараторыі дыялекталогіі і
    649
    КУФАР
    фальклору БДУ. 3 2003 ад’юнкт кафедры цэнтр.еўрап. даследаванняў Гуманітарнатэхн. акадэміі (г. БельскаБяла, Польшча). Працуе ў галіне
    Г.Р.КутыроваЧубаля.
    этнавакальнай арэалогіі (раздзел этналінгвістыкі па вывучэнні нар. мовы і традыц. культуры паводле геаграфіі іх распаўсюджання), нарацыі (сінкрэзісу словамаўлення), інканціравання, спеваў, саматыкі (рух, танец). На падставе аналізу муз. дыялектаў, мелагеаграфіі, формаўтварэння (меладычнага сінтаксісу) вывучае сінхронныя і дыяхронныя асаблівасці менталітэту і светапогляду беларусаў. У этнамузыкалогіі прадстаўляе сістэмнатыпалагічную школу К.КвіткіГ.Рудневай. Аўтар манаграфіі «Беларускі жніўны Haney: архетыпы, інавацыі, дыялекты» (2009). Муз. ўкладальнік і аўтар нотных расшыфровак архіўных (БДУ) і ўласных палявых запісаў для зб. «Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць» (1995). В.В.Калацэй.
    КУФАР, скр