• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     н я, драўляная ёмістасць для захоўвання тканін, адзення, бялізны і каштоўнасцей; від мэблі. Прататыпам лічыцца антычны саркафаг. У Беларусі вядомы з часоў Позняга Сярэднявякоўя як сховішча каштоўнай цэхавай маёмасці. Меў выгляд масіўнай нізкай драўлянай ці металічнай скрыні з плоскім ці пукатым векам, часта памастацку акаванай, з унутраным замком складанай канструкцыі. У магнацкіх і мяшчанскіх інтэр’ерах размяшчаліся К. вял. драўляныя, з акоўкай па кантах, фарбаваныя ў чорны ці зялёны колер.
    У бел. сялянскім інтэр’еры пашыраны з канца 19 ст., замяніў кубел. У К. збіралі пасаг маладой, а ў час вяселля перавозілі яго ў дом маладога. Выраб К. часта набываў характар промыслу. Іх рабілі з хваёвых ці яловых дошак, на фігурных падстаўкахножках, часта на драўляных ці каваных колцах, па баках мацавалі ручкі, на пярэдняй сценцы — унутраны замок ці зашчапку для вісячага замка. Часта К. на кантах, пярэдняй сценцы і веку аздаблялі маст. акоўкай у выглядзе жалезных ці бляшаных палос з фігурнымі краямі (гл. ДавыдГарадоцкія куфры), часам — разьбой, такарнымі накладкамі і інш. Пад уплывам зах.еўрап. барочных форм К. набылі пукатае века, часам звужаную ўнізе форму. Простая аднатонная афарбоўка саступіла месца дэкар. размалёўцы, пераважна фляндроўцы. Упач. 20 ст. ў многіх рэгіёнах набыла пашырэнне маст. размалёўка расліннага характару (гл. Куфры маляваныя). У сярэдзіне 20 ст. К. страцілі ролю ў традыц. інтэр’еры і вясельнай абраднасці, іх вытворчасць заняпала. Я.М.Сахута.
    КУФКб Эдуард Станіслававіч (4.3. 1921, с. Славоціна Селіжараўскага рна Цвярской вобл., Расія — 17.10.1998), беларускі жывапісец. Вучыўся ў Яраслаўскім маст. вучылішчы (1938—39). Працаваў у жанрах сюжэтнатэматычнай карціны, партрэта. Творчай манеры ўласцівы экспрэсіўнасць, выразнасць каларыту, арыгінальнасць кампазіцыйнай пабудовы, шырокае выкарыстанне сімволікі. Героікатрагедыйным гучаннем вызначаюцца творы антыфаш. цыклу: «Праклён фашызму» (1960), «Голад», «Роздум» (абодва 1966), «Палонныя. Уцёкі» (1961), «Праўда» (1963), «Не забудзем» (1964), «Няскораныя» (1970), «Асвенцім» (1974), «Памяці вязняў Ламсдорфа» (1977) , «Май 45» (1995) і інш. Аўтар партрэтаў: «Маці партызана» (1957), «Іван Дзянісавіч» (1964), «Няскораны» (1969), «Ф.Дастаеўскі» (1972), «Партызан М.Хлебнікаў» (1979), «Пісьменнік У.А.Калеснікаў», «Кампазітар Э.Ханок» (абодва 1980), «В.Селівончык» (1984), «В.Ласковіч» (1988); пейзажа «Блакітны шар» (1986) і інш. У 1946 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956. Г.А. Фатыхава.
    650
    КУХАРАВА
    Да арт. Куфры маляваныя.
    Куфар з в. Крамно Драгічынскага рна. Размалёўка В.Крэдзіча.
    1950я гг.
    Да арт. Куфры маляваныя. Куфар з в. Агова Іванаўскага рна. Размалёўка Т.Доўгера. 1950я гг.
    КЎФРЫ МАЛЯВАНЫЯ, куфры, аздобленыя дэкаратыўнай размалёўкай. Важная роля куфраў у традыц. інтэр’еры нар. жылля і вясельнай абраднасці выклікала неабходнасць у паляпшэнні іх знешняга выгляду. 3 канца 19 ст. простая аднатонная афарбоўка саступіла месца дэкар. размалёўцы, часцей за ўсё — фляндроўцы, якая напачатку імітавала каштоўныя пароды драўніны, затым выпрацавала ўласныя арнаментальнадэкар. прыёмы. На Панямонні набыло пашырэнне «цацкаванне» — нанясенне ўзору на афарбаваную (звычайна ў сіні ці карычневы колер) паверхню куфра з дапамогай штампікаў з бульбы ці рэпы. Дробныя геаметрычныя і раслінныя матывы (зоркі, разеткі, лісточкі, крыжыкі) белага, жоўтага, чырвонага колераў наносілі ў выглядзе палос уз
    доўж акоўкі ці кругоў або зігзагаў між ёю. На Падняпроўі на вішнёвым фоне малявалі прамую ці косую сетку з чорных палос (імітацыя акоўкі), часам аздаблялі прадрапваннем у выглядзе геаметрычнага і расліннага арнаменту (гл. Чачэрскія куфры). У Зах. Палессі ў 1930—50я гг. пашырэнне набылі К.м. з сакавітым малюнкам у выглядзе букетаў і гірляндаў кветак, якія кампанаваліся ў квадратах і прамавугольніках, утвораных палосамі акоўкі ці фляндроўкі. Малюнкі наносілі ад рукі, часам з дапамогай трафарэтаў. Багаццем кампазіцыі, гармоніяй і сакавітасцю каларыстыкі вызначаюцца вырабы з в. Крамно (Драгічынскі рн), в. Мокрая Дубрава (Пінскі рн) і інш. Выраб К.м. меў характар развітага промыслу з пааперацыйным раздзяленнем працы: сталяры выраблялі драўляную скрыню,
    кавалі адкоўвалі колцы, ручкі, замкі, жанчыны займаліся размалёўкай. 3 1950х гг. са стратай колішняй ролі куфраў у традыц. інтэр’еры і вясельнай абраднасці масавая вытворчасць К.м. спынілася. Традыцыі іх дэкаравання сёння выкарыстоўваюць майстры Пінскай фабрыкі маст. вырабаў «Крыніца Палесся», Брэсцкай фкі сувеніраў «Славянка» пры стварэнні рэчаў утылітарнадэкар. і сувенірнага прызначэння: куфэркаў, скарбонак, падносаў кухонных камплектаў, дэкар. пано і інш.
    Літ.: Сахута Я.М. Беларускае народнае мастацтва. Мінск, 2011.
    Я.М.Сахута.
    КУХАЛЬСКІ Андрэй (1767, г. Паставы — ?), танцоўшчык, прыгонны падскарбія надворнага ВКЛ А. Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах. У жн. 1778 удзельнічаў як саліст у школьным спектаклі «Балет вясковы» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага тэатра. У 1785—90 у складзе трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве. Выступаў на каралеўскіх сцэнах, у т.л. ў замку ў балеце «Лукас і Калінета» (1785) і ў Нац. тэатры.
    КУХАНЫ, здобнае салодкае печыва на содзе. Крутое цеста раскачваюць, рэжуць ромбамі, пякуць на блясе, патэльні. Вядомы ў Цэнтр. і Усх. Беларусі.
    КЎХАРАВА Дзіна Уладзіміраўна (н. 22.5.1928, г. Старыя Дарогі), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). 3 1965 дырэктар Стаўбцоўскага раённага Дома культуры. 3 1986 кіраўнік Шашкоўскага народнага фальклорнага ансамбля «Гарэзы». Аўтар сцэнарыяў і рэж. праграм: «Няма лепшай вадзіцы, як з роднай крыніцы», «Валачобнікі — людзі добрыя», «Ой, Тройца, Тройца», «А гармонік грае, грае...», «Луста хлеба», «Добры вечар, вёска! Як жывеш?», «Мой родны кут...», «3 вожыкам да свята» і інш.
    651
    КУХАРАЎ
    КЎХАРАЎ Сцяпан Іванавіч (31.7.1919, в. Стайкі Краснапольскага рна —14.6.2001), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў Мінскі пед. інт(1950). Працаваўу СМІ. У 1955— 81 у час. «Маладосць». Творы прысвечаны пераважна бел. вёсцы, жыццю землякоў напярэдадні і ў час Вял. Айч. вайны. Аўтар аповесці «Бацькавічы» (ч. 1—2, 1974—81), празаічных збкаў «Незабыўныя сустрэчы» (1959), «Ад вашага карэспандэнта...» (1966), «Жыццёлегенда» (1971), «Светлая пара» (1978), «Суніцы для сына», «Сцішанае поле» (абодва 1986) іінш.
    Тв:. Зоркінезабудкі. Мінск, 1992; Дарогі і сустрэчы. Мінск, 1994.
    КЎХАРАЎ Уладзімір Іванавіч (18.11. 1916, в. Задзетуні Віцебскага рна — 11.7.2000), беларускі жывапісец, паэт. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1938). Працаваў у жанры партрэта і тэматычнай карціне. Творам К. уласцівы сакавітасць, насычанасць каларыту, шырокая манера пісьма, манументалізацыя вобразаў. Гал. тэма творчасці — гераічная барацьба партызан у Вял. Айч. вайну. Сярод тэматычных работ: «У падвалах СД» (1945), «Віцебшчына. Год 1942» (1967), «Віцебшчына. Год 1941» (1974), «Ветэраны» (1983) і інш. Стварыў галерэю партрэтаў выдатных людзей Віцебшчыны: мастака М.Шагала (1987); нар. артыстаў Беларусі М.Бялінскай (1952), Ф.Шмакава (1965, 1981), Г.Маркінай (1965); партызана М.Ф.Біруліна (1974), Р.У.Шкрэды (1975), Д.Ф.Райцава (1983); Герояў Сав. Саюза К.С.Заслонава (1946, 1964), Е.С.Зяньковай (1958), М.Ф.Сільніцкага (1964), В.З.Харужай (1965), З.М.Партновай (1970), А.К.Гараўца (1975), І.П.Собалева (1977), А.Ф.Данукалава (1982), Герояў Сац. Працы М.А.Макарава (1952), М.І.Мацэнкі (1960), В.Ц.Кароткай (1961), М.В.Анібраевай (1982); і інш. Жаночыя партрэты вызначаюцца лірычнасцю, псіхал. пранікнёнасцю: «Калыханка»
    У.Кухараваў. Дзяўчына ў футры. 1980.
    (1957), «Студэнтка» (1960), «Медсястра» (1964), «Развітанне славянкі», «Ваенурач Папова» (абодва 1965), «Маці» (1966, 1972), «Нашы жанчыны» (1968), «Дзяўчынка з Віцебшчыны» (1973, 1990) , «Маці (Хатынь)» (1978), «Дзяўчына ў футры» (1980), «Мацярынства» (1981), «Віцебская прыгажуня» (1998) і інш. Стварыў вобраз княгіні Вольгі (1990), Ф.Скарыны (1956), Ефрасіннні Полацкай (1992) і інш. Аўтар паэт. зб. «Калыханка» (Віцебск, 1997).
    Г.А. Фатыхава.
    Н.Кухарэнка. Мой край, маё Палессе. 1989.
    КУХАРЭНКА Ніна Уладзіміраўна (н. 16.1.1954, г. Паставы), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1980). У 1980—2004 працавала на маст. камбінаце г. Мінска. Працуе ў дэкар.прыкладным мастацтве. Сярод твораў: керамічныя кампазіцыі «Поры года» (1981) у гасцініцы «Кастрычніцкая», керамічныя пано «Квітненне», «Разліў» (1986—87) у гасцініцы «Беларусь» (у Мінску), кампазіцыі «Блакітная сасна» (1986), «Дзень», «Ноч» (абедзве 1979 — 80), дэкар. пласты «Поры года» (1987), трыпціхі «Партызанская песня», «Тры грацыі», «Бяленне палатна» (усе 1985), «Лён», «Жыта», «Песня» (усе 1986), «Мой край, маё Палессе» (1989) у гасцініцы «Агат» (у Мінску). 3 1998 працуе ў жывапісе: «Яблычны спас», «Дзікія калючкі» (абедзве 1998), «Нацюрморт са сланечнікам» (2003), «Вечар на рацэ Дон» (2008), «Сасна», «Купальшчыцы» (абедзве 2009), «У садзе» (2010), «Нацюрморт з кактусам» (2011) і інш.
    Г.А. Фатыхава.
    КЎХТА Марцін Міхайлавіч (1875, Ковенская губ. — 1941 ці 1942), беларускі друкар, выдавец кніг на бел., літоўскай, польск., рус. мовах. 3 1890 працаваў у друкарні Віленскай ваен. акругі, пазней — у Пецярбургу. У 1904—06 заг. першай літоўскай дру
    652
    КУХЧЫЦЫ
    карні ў Вільні (разам з П.Вілейшысам), дзе друкавалася газ. «Вільняўс жыняс» («Віленскія весткі»), У 1906 заснаваў у Вільні друкарню з правам выпускаць кнігі, газеты і часопісы на еўрап. мовах. 23.11.1906 уягодрукарні выйшаў 1ы нумар газ. «Наша ніва», у гэты час выдаваў газ. «Гоман» і час. «Крывічанін». Друкаваў творы М.Багдановіча (зб. «Вянок», 1913), Ф.Багушэвіча, К.Буйло, Я.Коласа, Цёткі і інш. бел. пісьменнікаў, лінгв. даследаванне Б.Тарашкевіча «Беларуская граматыка для школ» (1918), этнаграф. матэрыялы, календары, збкі да газ. «Наша ніва», бел. песні, танцы з нотамі і інш., гл. таксама Кухты Марціна друкарня. У 2005 у Вільні на доме, дзе працавала Кухты Марціна друкарня, ус