Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1933). Засл. дзеяч мас
тацтваў Беларусі (1938). 3 1904 акцёр, з 1910 антрэпрэнёр у рас. гарадах. У 1928 арганізаваў рус. драм. трупу ў Бабруйску, на базе якой у 1932 заснаваў Дзярж. рус. драм. тэатр Беларусі, быў яго дырэктарам (да 1936), акцёрам 1 рэж. Артыст шырокага творчага дыяпазону, моцнага тэмпераменту, майстар пераўвасаблення. Сярод лепшых роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А.СухавоКабыліна), Цяляцеў («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Астраў («Дядзька Ваня» А.Чэхава), Гай («Мой сябар» М.Пагодзіна) і інш. Яго паст. уласцівы тонкі маст. густ, дакладнае пачуццё стылю аўгара. Найб. значныя: «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага, «Чапаеў» С.Паліванава і Д.Фурманава (абедзве 1932), «Скутарэўскі» Л.Лявонава, «Прафесар Мамлак» Ф.Вольфа, «Платон Крэчат» А.Карнейчука (усе 1934), «Тарцюф» Мальера (1935) і інш.
КУМПЯК, традыцыйная страва ў беларусаў, мясны выраб са сцягна свіной тушы. Сцягно соляць сухой соллю або ў расоле, часам вэндзяць і вешаюць у халодным месцы. Мяса з К. елі сырым, варылі ў баршчы, на Вялікдзень запякалі ў хлебным цесце. КУМЙ, 1) хросныя бацькі, дзейныя асобы ў радзіннай абрад
631
КУМЯЛЬГАН
насці. Назва ўсталявалася з пашырэннем хрысціянства. У адносінах да дзіцяці яны выконвалі патранажныя функцыі. Разам з бабкай кум і кума адыгрывалі вял. ролю на радзінах. Кум звычайна разбіваў гаршчок з бабінай кашай. К. ў наш час выконваюць ролю названых бацькоў («ганаровых», «нарачоных») у абрадзе ўрачыстай рэгістрацыі нованароджаных. Гл. таксама Кумаўство. 2) К. называлі сябе пэўны час пасля кумавання маладыя хлопец і дзяўчына. Гл. таксама Кумаванне. Т.І.Кухаронак.
КУМЯЛЬГАН, у беларускім фальклоры міфічная істота, дух, які ўвабраў у свой вобраз рысы, уласцівыя Хлеўніку або Канёўніку. Паводле нар. уяўленняў, гал. прызначэнне К. — усяляк мучыць і псаваць коней: або заганяючы і душачы іх, або падмешваючы ў корм атрутную расліну, або выкрадаючы коней ці жарабят драпежнікамі. Апрача таго, К. вылучаўся хітрасцю і выкрутлівасцю, мог мяняць сваё аблічча, рабіўся неадрозным ад коней таго ці інш. гаспадара, і гаспадары, падманутыя, часам пускалі К. ў свае стайні. Беларусы ўяўлялі яго як істоту падвойнай чалавечай і конскай прыроды: меў чалавечае тулава, рукі і ногі, пакрытыя конскай поўсцю, конскую галаву і капыты на руках і нагах. Антаганіст Вазіпы.
Кунаская Дабравешчанская царква.
Літ.: Міфы Бацькаўшчыны. Мінск, 1994. С.І.Санько.
КЎНАСКАЯ ДАБРАВЁШЧАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Кунаса Нясвіжскага рна. Пабудавана ў канцы 19 ст. Крыжовакупальны храм. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць бабінец, бакавыя прыдзелы, апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Над сяродкрыжжам узведзены 8гранны светлавы барабан, завершаны шатром і 5 макаўкамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены па вуглах аздоблены разнымі пілястрамі, прарэзаны аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Двухсхільнае пакрыццё 2слуповага ганка завершана макаўкай. У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КУНГЎРАВА Ніна Іванаўна (н. 1.8.1948, г. Брэст) беларускі сацыёлаг, вучоныэканаміст. Канд. эканам. навук (1980), др сацыялагічных навук (1993), праф. (1995). Скончыла Маскоўскі ўнт (1972). 3 1972 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ працы і Мінскім філіяле Усесаюзнага НДІ тэхнікаэканам. даследаванняў у хімічнай прамсці. 3 1981 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 1999— 2009 у Бел. пед. унце. Даследуе праблемы эканам. дэмаграфіі, сац. педагогікі, тэорыі і практыкі сац. работы, эканам. адукацыі школьнікаў. Аўтар працы «Сацыяльная работа: тэорыя і практыка» (2003).
Тв:. Экономнка: заннмательная н полезная. Мннск, 1997; Экономнка знаннй: Труд. Занятость. Экологня. Эконо.мнка в развнтнн. Соцнальные препятствня развнтню. Мннск, 2010 (разам з У.К.Церахавым).
КУНГЦКАЯ Тамара Арцёмаўна (н. 16.9.1941, г. Краснадар, Расія), беларуская піяністка, педагог. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). 3 1963 выкладала музыку ў дзіцячай муз.
школе № 2 г. Мінска. 3 1972 намеснік дырэктара, з 1976 дырэктар дзіцячай муз. школы мастацтваў імя Я.А.Гле
Т.А.Куніцкая.
бава. Ініцыятар серыі штогадовых канцэртаў «Беларускія кампазітары дзецям», «Музыка народаў свету» ў Бел. філармоніі (з 2008).
КУНТЎШ, контуш, верхняе мужчынскае адзенне беларускай, польск., укр., літоўскай шляхты ў 16 ст. — 1830я гг. У 18 ст. стаў адной з асн. складаючых мужчынскага гарнітура. К. шылі з сукна, пазней з яркага шоўку, часам падшывалі футрам. Упрыгожвалі сярэбранымі, залатымі ці шаўковымі шнурамі ў колер асн. тканіны. Рукавы мелі разрэз да локця або да пляча («адлёт») і свабодна звісалі ці закідваліся крыжнакрыж за пояс ззаду. Апраналі на жупан і насілі звычайна расшпіленым. Падпярэзвалі шырокім тканым поясам. У пач. 18 ст. быў доўгім, у 2й пал. 18 ст. — да каленяў. Разнавіднасцю К. лічыцца чэхман (шыўся без разрэзаў на рукавах). В.Ю.Багачова.
КЎНЦАЎШЧЫНСКАЯ ЦАРКВА Ў ГОНАР КАЗАНСКАЙ ІКбНЫ MAUI БбЖАЙ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Кунцаўшчына Клецкага рна. Пабудавана ў канцы 19 — пач. 20 ст. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць бабінец і апсіда з рызніцай. Трохвугольны франтон 2схільнага даху над бабінцам завершаны 5граннай шатровай званіцай з макаўкай. Уваход вылучаны 2слуповым ганкам пад 2схільным пакрыццём. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока
632
КУПАВА
Кунцаўшчынская царкваўгонар Казанскай іконы Маці Божай.
ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Царква дзейнічае.
КУНЦЙВІЧ Іасафат (1580, г. УладзімірВалынскі, Украіна — 12.11.1623), беларускі ўніяцкі царкоўны і паліт. дзеяч. Вывучаў багаслоўе ў семінарыі пры праваслаўным Віленскім Троіцкім манастыры. Каля 1599 прыняў унію. 3 1604 манах базыльянскага ордэна, у 1608 (ці 1609) пасвячоны ў святары. У 1613—17 настаяцель Быценскага, Жыровіцкага і Віленскага Троіцкага манастыроў. У 1618—23 архіепіскап полацкі. Аўтар палемічных твораў у абарону Брэсцкай уніі 1596на старабел. і польск. мовах. Актыўна распаўсюджваў уніяцтва. Забіты ў час паўстання ў Віцебску (1623). У 1867 кананізаваны каталіцкай царквой. Напісаў палемічныя і багаслоўскія творы: «Аб фальшаванні славянскіх кніг», «Правілы для ўніяцкіх прэсвітараў», «Пра хрост Уладзіміра», «Катэхізіс», «Казанні і павучанні» і інш. К. прысвечаны пропаведзі «На хвалу Іасафата» Л .Крэўзы (1625), езуіта В.Цяцішэўскага ў віленскай базыльянскай царкве (1642), каралеўскага сакратара К.Вайшнаровіча, прачытаная ў Жыровічах (1646), панегірык Ф.Біркоўскага (1629), твор «Ход жыцця і подзвіг пакутніцтва блажэннага Іасафата Кунцэвіча» Я.Сушы (1665).
КУНЦ^ВІЧ Канстанцін Мікалаевіч (8.2.1951, в. Сурнаўка Талачынскага рна — 2012), беларускі філосаф, палітолаг. Др філас. навук (1994), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ўнт (1977). У 19802008 у БДУ, адначасова ў 1996—2009 у Мінскім інце кіравання. Даследаваў гісторыю тэарэт. сацыялогіі, праблемы лібералізму, канстытуцыйнага права, пытанні консульскай дзейнасці. Аўтар прац «Лібералізм: сутнасць, вытокі, перспектывы» (1993), «Параўнальны канстытуцыяналізм» (2003), навуч. дапаможнікаў па канстытуцыйным праве.
Тв.: Сравннтельное констнтуцнонное право. Мннск, 1998; Констнтуцнонное право Республнкн Беларусь. 2е нзд.
Ммнск, 2006; Основы консульской службы. Мннск, 2008.
КУПАВА Мікалай Мікалаевіч (н. 31.1.1946, г. Орша), беларускі жывапісец, графік. Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1976). У 1976—98 выкладчык (у 1990—96 намеснік дырэктара) Мінскага маст. вучылішча. Адначасова ў 1982—84 маст. рэд. час. «Маладосць». 3 2002 у Бел. нац. тэхн. унце. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, экслібрысе ў тэхніцы лінарыту, акварэлі, літаграфіі. У творах распрацоўвае тэму гіст. і мастацкай спадчыны бел. народа. Творам К. ўласцівы яснасць кампазіцыйнай будовы, выразны лаканізм графічнай мовы,
глыбіня вобразнай трактоўкі. Аўтар карцін «Месца сустрэчы М.Багдановіча і Зоські Верас» (1975), «Вільня. Вострая брама» (1980), серыі малюнкаў «3 вандровак па Беларусі» (1977), альбома лінарытаў «Шляхамі Янкі Купалы», трыпціха «За волю, роўнасць, незалежнасць» (1994, 1995), графічнай работы «Гальшанскі замак» (2000) і інш. Эмацыянальнай узнёсласцю, імкненнем да манументальнасці і эпічнасці вобразаў вызначаюцца партрэты К.Каліноўскага (1976, 1977, 1979), Ф.Багушэвіча, Цёткі, К.Каганца, В.ДунінаМарцінкевіча (усе 1979), Я.Купалы 1 Я.Коласа (1982), Міндоўга (2000), Вітаўта (1990, 2009), К.Астрожскага (2005). Аформіў кн. «Слухайце — Хатынь!..» (1975), «Сейбіты вечнага» Г.Кісялё
М.Купава.
Гальшанскі замак.
2000.
633
КУПАЛ
ва (1976), альбом «Родны бераг песняра» (1982—96), энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час» (1988), кн. «Судны дзень Скарыны» (1991), «Гарадская геральдыка Беларусі» А.Цітова (1996), альбомманаграфію Язэп Драздовіч (2002); кн. «Лебядзіны скіт. Казкі» У.Караткевіча (2009) і інш. Г.А.Фатыхава.
КЎПАЛ (італьян. cupola купал, скляпенне), прасторавая апорная канструкцыя пакрыццяў (або само пакрыццё), форма якой блізкая да паўсферы. Перакрывае без апор значныя па памерах памяшканні (пераважна круглыя, шматвугольныя, эліптычныя ў плане). К. шырока выкарыстоўваўся ў візант. архітэктуры, а таксама ў краінах, якія зведалі яе ўплыў. На бел. землях вядомы з 11—12 ст. (СпасаПраабражэнская царква ў Полацку, Дабравешчанская царква ў Віцебску), выкарыстоўваўся ў мусульманскім дойлідстве. Вышэйшую ступень развіцця К. атрымаў у італьян. дойлідстве эпохі Адраджэння. У праваслаўнай архітэктуры К. упрыгожваўся знутры мазаічнымі малюнкамі, фрэскамі. На яго ўнутранай паверхні (скуф’і), якая сімвалізуе неба, адлюстроўваюцца Хрыстос Пантакратар, Ушэсце і інш. Звонку К. пакрываюць лістамі свінцу, абкладваюць драўлянымі канструкцыямі пад далейшае пакрыццё (Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Мікалаеўская царква ў Магілёве).
Г.А.Лаўрэцкі.
КУПАЛА Янка (сапр. Луцэвіч Іван Дамінікавіч, 7.7.1882, б. фальварак Вязынка Маладзечанскага рна — 28.6.1942), класік беларускай літаратуры; адзін з заснавальнікаў сучаснай бел. лры і бел. літ. мовы. Нар. паэт Беларусі (1925). Акадэмік НАН Беларусі (1928) і АН Украіны (1929). Скончыў нар. вучылішча ў в. Бяларучы (цяпер Лагойскі рн, 1898), вучыўся на агульнаадукац. курсах А.С.Чарняева ў Пецярбургу (1909—13) і ў нар. унце імя А.Л.Шаняўскага ў Маскве (1915). Працаваў
хатнім настаўнікам, пісарам, малодшым прыказчыкам. У 1908—09 супрацоўнік газ. «Наша ніва» (у 1914—15 рэд.) і адначасова бкі Б.Данілові
ча (Вільня), з 1913 — сакратар віленскага Бел. выдавецкага тва. У 1916— 18 у арміі