Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
нсіўна развіваецца экалагічны напрамак у К.ф. з 1990х гг. Унікальнасць, прыгажосць і разнастайнасць бел. флоры і фаўны прадстаўлены ў пейзажным кірунку экалагічнага кіно: «Бярэзінскі запаведнік» (1994), «Вялікі лес» (1997), «Край чыстай вады» (1999, усе рэж. Л.Гедравічус); «Свет вяртлявай чарацянкі» (1999, рэж. С.Пятроўскі); «Жывыя сведкі леднікоў», «Жывая вада» (абодва 2000), «Апошнія арлы» (2002, усе рэж. І.Бышнёў) і інш. Эт
намузыкалагічны фільм з’явіўся на мяжы этнамузыкалогіі (навук. вывучэння стараж. пласта аўтэнтычнага фальклору) і экраннай рэпартажнай кінадакументалістыкі, ён прызваны захоўваць фалькл. спадчыну. Поспеху ў гэтай галіне дасягнулі бел. вучоныямузыказнаўцы І.Назіна («Галасы зямлі маёй» з Р.Гамзовіч, рэж. Ю.Лысятаў, «Грай, скрыпка, грай», рэж. Ю.Гарулёў, абодва 1994), З.Мажэйка («Палескія вяселлі», 1986, рэж. Ю.Лысятаў; «Пранясі, Божа, хмару...», 1990, рэж. А.Шклярэўскі; «Крывыя вечары», 1993, рэж. Ю.Лысятаў), М.Козенка (аўтар і рэж. фільма «У Святыя вечары на Каляды», 1996; тэлецыкла «Чачэрскі альбом», 1995—96), В.Лабачэўская («Народныя мастакі», 1994, рэж. М.Мялешка), Т.Кухаронак («Радаўніца. Дзяды», 2006, рэж. Р.Грыцкова, І.Волах; «Вялікдзень», 2007, рэж. І.Волах), Р.Гамзовіч («Ты ляці, страла», 2006, рэж. Р.Грыцкова; «Карагод», 2007, рэж. А.Дыбча) і інш. У жанры К.ф. гіст.культуралагічнага напрамку кінарэж. В.Шавялевіч стварыў цыкл фільмаў пра тысячагадовую гісторыю бел. зямлі, буйных дзеячаў мінулых эпох, важныя падзеі нац. гісторыі, фарміраванне бел. этнасу і нар. менталітэту: дылогія «Да вас, сучаснікі мае» (1989—90), «Пасткадля зубра» (1994), «Беларусь на крыжы вякоў» (2000—03). Тэму праваслаўя на бел. землях вобразна раскрыла рэж. В.Скварцова ў працах «Мы будуем храм» (2003), «Па імені і жыццяпіс» (2006), «Браслаўшчына — край Божай апекі» (2009), «Храмавае кальцо Браслаўскага Паазер’я» (2010) і інш. Высокую ацэнку на міжнар. і бел. кінафестывалях атрымалі работы М.Жданоўскага («Ва ўсе дні», 2008), В.Аслюка («Вальс», 2008; «Драўляны народ», 2012), К.Махавай («Званар», 2011). А.А.Мацькова.
КУЛЬТУРАЛОГІЯ (ад культура + ... логія), гуманітарная навука, якая вывучае культуру як адмысловую форму арганізацыі жыцця чалавека, даследуе гіст. развіццё культур,
625
КУЛЬТУРНАГІСТАРЫЧНАЯ
ажыццяўляе параўнальны аналіз іх розных тыпаў. Традыц. бел. культуру лінгвісты, этнографы, гісторыкі і фалькларысты пачалі сістэматычна даследаваць у 19 — пач. 20 ст. (П.А.Бяссонаў, У.М.Дабравольскі, М.В.ДоўнарЗапольскі, Я.Ф.Карскі, А.Г.К.Кіркор, Е.Р.Раманаў, І.А.Сербаў, А.К.Сержпутоўскі, М.Федароўскі, П.В.Шэйн і інш.) У 1й трэці 20 ст. ўпершыню з’явіліся культуралагічныя працы «Беларускае адраджэнне» М.Багдановіча (1915), «Адвечным шляхам» І.У.Канчэўскага (1921), «Заходнерусізм» А.Цвікевіча (1929) і інш. У працах філосафаў, мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў і сацыёлагаў 2й пал. 20 ст. даследаваліся розныя аспекты станаўлення бел. культуры, паглыблення яе ўздзеяння на фарміраванне маст.эстэтычных каштоўнасцей, нац. самасвядомасці бел. народа. К. як навука, якая вывучае заканамернасці развіцця і функцыянавання культуры, яе структуру і дынаміку, узаемасувязі і ўзаемадзеянне з інш. сферамі матэрыяльнага і духоўнага жыцця, сфарміравалася толькі ў 1980я гг. У гэты перыяд бел. навукоўцамі ажыццяўлялася мэтанакіраванае фундаментальнае даследаванне сукупнасці культ. з’яў і працэсаў у грамадстве. У 1990я гг. ў ВНУ, інтах павышэння кваліфікацыі кадраў ствараліся кафедры К., у навуч. працэс уводзіўся культуралагічны курс. У наш час К. ўключана ў агульную сістэму навук. ведаў, валодае ўласным прадметам даследавання і канкрэтнымі метадамі. У Беларусі даследаванні ў галіне К. праводзяць А.А.Гарбацкі, П.Р.Ігнатовіч, М.І.Крукоўскі, І.Я.Левяш, У.Ф.Мартынаў, І.В.Марозаў, В.У.Пазднякоў, І.Д.Разэнфельд, У.П.Скараходаў, А.І.Смолік, І.Я.Шыршоў і інш.). У Бел. унце культуры і мастацтваў, Бел. інце праблем культуры, БДУ, Рэсп. інце вышэйшай школы БДУ, Гродзенскім унце створаны навук. цэнтры, дзе праводзяцца даследаванні па К. Да пач. 21 ст. сфарміраваліся такія галіны культуралагічных ведаў, як гісто
рыя культуры, тэорыя культуры, філасофія і сацыялогія культуры, кулы. антрапалогія, прыкладная К. і інш. Сучасныя бел. культуролагі даследуюць заканамернасці развіцця і функцыянавання культуры, яе марфалогію і дынаміку, этнічныя і духоўныя асновы культуры і быцця чалавека, дыялектыку ментальнасці і нац. культуры, узаемадзеянне розных культур і цывілізацый свету. Вядзецца праца па даследаванні базавых кампанентаў каштоўнасных арыентацый асобы ва ўмовах трансфармацыі сацыякульт. асяроддзя; аксіялагічных 1 структурных асноў маст. культуры; пытанняў генезісу, тыпалогіі і механізмаў самазахавання нематэрыяльнай традыц. культуры; ролі і месца ў структуры культуры этыкі і рэлігіі; механізмаў сацыякульт. рэгуляцыі дэмаграфічных паводзін суб’ектаў посткатастрафічнага соцыуму; культ. палітыкі ва ўмовах сістэмнай трансфармацыі грамадства. Навукоўцы Бел. інта праблем культуры сумесна з культуролагамі і мастацтвазнаўцамі Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі, Бел. акадэміі мастацтваў, Бел. ўнта культуры і мастацтваў, Бел. акадэміі музыкі распрацоўваюць канцэптуальныя асновы і праграмы развіцця нар. творчасці і прафес. мастацтва, інфармацыйнай інфраструктуры, галін культуры, сістэму норм і прынцыпаў узаемадзеяння бел. культуры з інш. культурамі. Выдадзены аўтарскія і калект. навуч. дапаможнікі па К., тэорыі і гісторыі культуры, навук. даведнік «Культура Беларусі XI—XIX ст.» А.І.Смоліка (1998), энцыклапедычныя даведнікі «Сусветная культура. Ад старажытнасці да нашых дзён» (2001) і «Культуралогія» (2003) Э.С.Дубянецкага, «Помнікі сусветнай спадчыны» В.П.Кісяля (2е выд. 2001) і інш.
Літ.: С м о л і к А.І. Беларуская культуралогія на мяжы стагоддзяў // Весн. Бел. дзярж. ўнта культуры. 2002. № 1; Скараходаў У.П. Сацыядынаміка культуры сучаснай Беларусі. Мінск, 2003;
Кухто Л.К. Культуралогія — новая навуковая дысцыпліна ў Беларусі // Адукацыя і выхаванне. 2005. № 11; Мартынов В. Понск своего путн // Бел. думка. 2006. № 1; С м о л і к А.І. Тэарэтыкаметадалагічныя аспекты прыкладной культуралогіі // Веснік Бел. дзярж. ўнта культуры і мастацтваў. 2010. № 1 (13); Сулнмов В.А.,Фадеева Н.Е. Культурологня — наука о смыслах // Вопросы культурологнн. 2013.№3;Докучаев Й.Н, Днфференцнальная культурологня н наукн о культуре: проблема методологнческой днвергенцнн // Вопросы культурологнн. 2013. № 6. А.І.Смолік.
КУЛЬТУРНАГІСТАРЬІЧНАЯ ЭПОХА, прамежак часу ў развіцці грамадства, які мае пэўныя характэрныя адметнасці стылю і форм культуры. Суб’екты К.г.э. аб’яднаны пэўнай культ. агульнасцю: мовай, менталітэтам, спосабамі жыццядзейнасці, ідэаламі, ідэямі, стэрэатыпамі, традыцыямі, звычаямі і інш. У розных грамадскіх супольнасцях дадзеныя культ. агульнасці могуць праяўляцца парознаму. Напр., маст. стыль барока, уласцівы для эпох Адраджэння і Асветніцтва, у Беларусі спалучаўся з мясц. традыцыямі і заходнееўрап. уплывам і ўвайшоў у гісторыю як «віленскае барока». У гуманітарных навуках прынята вылучаць наступныя К.г.э.: Антычнасць, Сярэдневякоўе, Адраджэнне, Асветніцтва. У эпоху Антычнасці ўзніклі многія феномены, артэфакты і агульначалавечыя каштоўнасці сучаснай духоўнай і матэрыяльнай культуры. Адметнасцю эпохі Сярэдневякоўя (5—15 ст.) з’яўляецца яе хрысціянскі характар, відавочны тэацэнтрызм, надзвычайны традыцыяналізм, ідэйная інталерантнасць, сімвалізм і алегорыя, сінтэз некалькіх культ. арыентацый, функцыянаванне шэрагу субкультур. У мастацтве дадзенай эпохі дамінаваў стыль готыка. Найб. важнай асаблівасцю эпохі Адраджэння (14 — 1я пал. 17 ст.) быў гуманізм, зварот да культ. здабыткаў і каштоўнасцей антычнасці, фарміраванне свецкай культуры. Вядучае месца ў стылісты
626
КУЛЬТУРНАЯ
цы займала барока. Прыярытэт асветы, навукі і розуму, узмацненне свецкіх пачаткаў у культуры характэрны для эпохі Асветніцтва (18 — 1я пал. 18 ст.). Філасофія, музыка і тэатр з’яўляліся дамінуючымі відамі маст. культуры. Уплывовымі стылямі былі барока і класіцызм.
Літ.: Культура эпохн Возрождення н Реформацнн. М., 1981. Культура эпохн Просвешення. М., 1993. Нсторня мнрового нскусства. М., 1998. Л.К.Кухто.
КУЛЬТЎРНАГІСТАРЬІЧНЫ МЁТАД у літаратуразнаўстве, спосаб аналізу нацыянальных літаратур і асобных літ. твораў якія ўспрымаюцца ў якасці своеасаблівага прадукту грамадскага жыцця і канкрэтных культ.гіст. абставін развіцця народа. Паводле К.г.м. адметныя рысы разнастайных маст. з’яў абумоўлены ўплывам найб. значных падзей сац.культ. дзейнасці і маральнадухоўнага жыцця грамадства. У 2й пал. 19 ст. былі сфармуляваны асн. прынцыпы метаду. Паводле іх спецыфіка любога маст. твора тлумачыцца «расай» (прыроджаным нац. тэмпераментам), «асяроддзем» (кліматычнымі і прыроднымі ўмовамі, сац. абставінамі) і «момантам» (уплывам нац. традыцый). У 20 ст. метад выкарыстоўваўся ў працах бел. літаратуразнаўцаў, этнографаў фалькларыстаў (М.ДоўнарЗапольскага, І.Замоціна, Я.Карскага і інш.). У сучасны перыяд у бел. літаратуразнаўстве часам прымяняюцца (разам з інш. метадамі навук. аналізу) асобныя метадалагічныя ўстаноўкі К.г.м.
Літ:. Веселовскнй А.Н. йсторнческая поэтнка. М., 1989; Замоцін І.І. Творы: літаратурнакрытычныя артыкулы. Мінск, 1991; Тэн й. Фнлософня нскусства. М., 1996. Э.С.Дубянецкі. КУЛЬТУРНАТУРЬІСЦКАЯ ЗбНА, тэрытарыяльнае ўтварэнне з помнікамі гісторыі, культуры, архітэктуры, археалогіі, прыроды, атаксама аб’ектамі абслугоўвання турыстаў, прызначанае для арганізацыі турысцкай дзейнасці насельніцтва. Уключае
комплекс турысцкіх паслуг: аб’екты паказу і турысцкай інфраструктуры (транспарт, пражыванне, харчаванне, даведачнаінфармацыйная служба, гандаль, быт. паслугі, арганізацыя вольнага часу і інш.). У адпаведнасці з «Нацыянальнай праграмай развіцця турызму Рэспублікі Беларусь на 2011 — 15 гг.» фарміруюцца К.т.з. «Пінскае Палессе», ГомельскаВеткаўская, ПалескаТураўская, Жлобінская, Гродзенская, Слонімская і інш.
КУЛЬТЎРНАЯ АНТРАПАЛбГІЯ, асобная галіна навуковыхдаследаванняў працэсу ўзаемаадносін чалавека і культуры. Як кірунак еўрап. навукі канчаткова сфарміраваўся ў апошняй чвэрці 19 ст. Пачатак культуралагічным даследаванням паклалі Э.Тайлар, Дж.Фрэзер, Дж.Лебак, Ю.Ліперт, Ф.Боас, К.Д.Кавелін, М.М.Кавалеўскі, М.І.Кулішэр, М.І.Крукоўскі і інш. Паняцце К.а. выкарыстоўваецца для параўна