Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ў пэўных агульных тэндэнцыях развіцця культуры. Для сучаснага яго этапу характэрны такія асаблівасці і гал. тэндэнцыі, як глабалізацыя, масавізацыя, мадэрнізацыя, постмадэрнізацыя, віртуалізацыя. Сучасная бел. культура, з аднаго боку, развіваецца ў кантэксце сусветнага К.п., а з другога — па сваіх уласных унутраных законах і традыцыях. Л.К.Кухто.
КУЛЯБКАКАРЭЦКІ Мікалай Іванавіч (24.6.1855, в. Уношава Бранскай вобл., Расія — 21.12.1924), грамадскі дзеяч, публіцыст. У дзяцінстве страціў зрок, вучыўся самастойна. Набыў вядомасць як адвакат, абаронца бедных і абяздоленых. У 1882 за выкарыстанне суда для паліт. выкрыванняў пазбаўлены адвакацкай практыкі і высланы ў Гомель пад нагляд паліцыі. Пасля 1905 выдаваў газеты ў Пецярбургу і Стаўрапалі. Адзін з аўтараў мінскага літ. альманаха «Туманы» (1909). У 1910я гг. жыў у Гомелі. Чл. муз.драм. тва, супрацоўнік газ. «Гомельскнй вестннк» (1909). Выдаваў і рэдагаваў газ. «Гомельскне отклнкн» (1910), «Отклнкн» (1912, 1914—15), дзе змяшчаў крыт. артыкулы, сатыр. паэмы і вершы, скіраваныя супраць урадавай палітыкі і дзейнасці мясц. адміністрацыі, за што неаднаразова прыцягваўся да суда. Пасля 1917 чытаў лекцыі па гісторыі рэв. друку, друкаваў мемуарныя нататкі.
КУЛЯШОВА АРКАДЗЯ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1984 у в. Новыя Саматэвічы Касцюковіцкага рна. Філіял Касцюковіцкага краязнаўчага музея. Аснову экспазіцыі склаюць прадметы з выстаўкі 1978, прысвечанай А.Куляшову, і рэчы з мемар. пакоя паэта, адкрытага ў 1980 у раённым музеі. Размяшчаўся ў 3 пакоях сялянскай хаты. У 1990 закрыты, экспанаты перададзены раённаму краязнаўчаму музею. У 1999 аднавіў сваю дзейнасць у будынку Новасаматэвіцкай сярэдняй школы якЛіт. музей А.Куляшова. Пл. экспа
зіцыі 53,3 м2, яна складаецца з 6 раздзелаў: дзяцінства будучага паэта; пачатак творчасці; юнацтва — росквіт паэт. таленту; Вял. Айч. вайна; Куляшоўперакладчык; даніна памяці паэту. Сярод прадстаўленых экспанатаў асабістыя рэчы А.Куляшова, яго бюст, падораны скульпт. З.Азгурам, партрэт маці, шматлікія фотаздымкі сямейныя і сяброў паэта, віншавальныя тэлеграмы, Ганаровыя граматы. Сабрана калекцыя друкаваных выданняў паэтаў і пісьменнікаў 20 ст., якія захапляліся творчасцю А.Куляшова. С. С. Тыманюк.
Г.Р.Куляшова.
КУЛЯШОВА Галіна Рыгораўна (20.7.1928, г. Гомель 28.4.2005), беларускі музыказнавец, музычны крытык, педагог. Др мастацтвазнаўства (1984). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1956). 3 1956 выкладала ў Херсонскім, Гомельскім муз. вучылішчах, у Бел. кансерваторыі. 3 1962 (з перапынкам) у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследавала тэарэт. пытанні оперы і яе канкрэтнае ўвасабленне. Аўтар манаграфій «Беларуская савецкая опера» (1967), «Пытанні драматургіі оперы» (1979), «Кампазіцыя оперы» (1983). Навук. кіраўнік, рэд. і адзін з аўтараў выд. «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 1—4, 1990—97). Распрацавала навуч. праграму і курс асноў опернай драматургіі для муз. ВНУ. Аўтар кн. «Беларуская кантата і араторыя» (1986). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.: Н.Н. Аладов. Л., 1970; Белорусская кантата н ораторня. Мннск, 1987.
Р.М.Аладава.
629
КУЛЯШОЎ
КУЛЯШбЎ Аркадзь Аляксандравіч (6.2.1914, в. Саматэвічы Касцюковіцкага рна — 4.2.1978), беларускі паэт, перакладчык. Нар. паэт Беларусі (1968). Засл. работнік культуры Ук
А.А.Куляшоў.
раіны (1973). Вучыўся ў Бел. вышэйшым пед. інце (1931—33). 3 1934 працаваў у газ. «Чырвоная змена», на Бел. радыё. У 1936—37 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. У Вял. Айч. вайну ў 1941—43 у газ. 11й арміі «Знамя Советов», потым у Бел. штабе партыз. руху. У 1945— 46 рэд. газ. «Літаратура і мастацтва». У 1958—67 начальнік сцэнарнага аддзела, гал. рэд. к/студыі «Беларусьфільм». Для паэтыкі К. характэрны ўнутраная канфліктнасць, засяроджванне лірычнага перажывання, інтэлектуальная насычанасць, шматслойная метафарычнасць, багацце ўмоўных асацыяцый. Аўтар паэт. збкаў «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..» (1932), «На сотай вярсце» (1945), «Сасна і бяроза» (1970), паэм «У зялёнай дуброве» (1938), «Хлопцы апошняй вайны» (1940), «Сцяг брыгады» (1943), «Дом № 24» (1944), «Новае рэчышча» (1951), «Цунамі» (1968), «Варшаўскі шлях» (1973), «Хамуціус» (1975) і інш. У 1967 паводле матываў паэмы «Песня аб разведчыках» Г.Вагнерам створана тэлеопера «Ранак». Пісаў сцэнарыі да фільмаў «Чырвонае лісце» (1958, з А.Кучарам), «Першыя выпрабаванні» (1960—61), «Запомнім гэты дзень» (1967, абодва з М.Лужаніным). На бел. мову пераклаў раман «Валацужная Амерыка» Г.Эрыксана (1932), паэмы «Цы
ганы» (1937) і «Яўген Анегін» (1949) А.Пушкіна, «Сказанне пра Белаяніса» А.Парніса (1959), «Энеіда» І.Катлярэўскага, «Спеў аб Гаяваце» Г.Лангфела (абедзве 1969), збкі вершаў «Выбраная паэзія» М.Лермантава (1969), «Выбранае» С.Ясеніна (1976, з Р.Барадуліным), «Кніга зямлі» К.Куліева (1974), а таксама асобныя творы У.Маякоўскага, А.Твардоўскага, Т.Шаўчэнкі і інш. Імя К. прысвоена Магілёўскаму ўнту, школам у Мінску і в. Саматэвічы, на доме, дзе жыў К., мемар. дошка. У аграгарадку Новыя Саматэвічы дзейнічае літ. музей К. У 1979 устаноўлена літ. прэмія імя К. Пра жыццё і творчасць К. зняты дакум. фільмы «Край крынічны» (1972, рэж. У.Цяслюк), «I кружыцца планета Куляшова» (2004, рэж. У.Дудзін). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі 1970.
Тв.: 36. твораў. Т. 1—5. Мінск, 1974— 77; Паміж наступным і былым: Вершы. Паэмы. Мінск, 1995.
Літ.: Мішчанчук М.І. Сувязь з часам і людзьмі: Роздум над паэзіяй Аркадзя Куляшова. Мінск, 2001; Гарадніцк і Я.Класік беларускай паэзіі XX стагоддзя — Аркадзь Куляшоў // Роднае слова. 2009. № 2; Ку л е ш о в a В. В отсвете Знаменн // Нёман. 2010. № 5.
КУЛЯШбЎ Уладзімір Аляксеевіч (26.6.1941, станіца Ніжнячырская Валгаградскай вобл., Расія — 22.9.1999), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1979). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1964). 3 1964 працаваў у Бел. тэатры імя Я.Коласа. Выканаўца гераічных 1 характарных
У.Куляшоў уролі Гапона Барычкі.
роляў. Яго творчасці ўласцівы аналітычнасць, інтэлектуальнасць, псіхалагізм, тонкае раскрыццё душэўных зрухаў. Стварыў адметныя характары ў нац. драматургіі: Гапон Барычка («Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча), Евель Цывін («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Казік Жыгоцкі («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Аскольд («Чатыры крыжы на сонцы» А.Дзялендзіка), Размысловіч («Трывога» А.Петрашкевіча), Кунцэвіч, Каліноўскі («Званы Віцебска», «Кастусь Каліноўскі» У.Караткевіча) і інш. У класічным рэпертуары ролі адметныя арыгінальнасцю сцэнічнай трактоўкі: Князь Валкоўскі («Прыніжаныя і зняважаныя» Ф.Дастаеўскага), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А.СухавоКабыліна), Гаеў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Эдмунд, Бенядзікт («Кароль Лір», «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Лейстэр («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера) і інш. Здымаўся ў кіно («Міравы хлопец», «Чорная бяроза», «Паводка», «Фруза» і інш.). Т.Я.Гаробчанка.
КУЛЯШбЎ Фёдар Іванавіч (18.6. 1913, в. Вялікія Стралкі Рагачоўскага
630
КУМЫ
рна — 29.12.1993), беларускі літаратуразнавец, крытык. Др філал. навук (1964), праф. (1965). Скончыў Ленінградскі пед. інт (1935). У 1951—55 і з 1961 у БДУ. Даследаваў гісторыю рус. лры 19 — пач. 20 ст., сучасную бел. лру. Аўтар кн. «Жыццё і творчасць Л.М.Талстога» (1953), «Сатырычная паэзія М.А.Някрасава» (1954), «Міхась Лынькоў» (1961), «Іван Мележ» (1968), «Сучасная беларуская проза» (1970), «Лекцыі па гісторыі рускай літаратуры канца XIX — пач. XX ст.» (ч. 1—2, 1976—80), «Літаратурныя партрэты» (1983), артыкулаў пра Я.Брыля, І.Шамякіна, І.Навуменку, П.Пестрака, М.Лобана, Б.Сачанку, І.Чыгрынава. Складальнік збкаў «Максім Горкі і Беларусь» (1968), «А.І.Купрын пра літаратуру» (1969), «Леў Талстой і Беларусь» (1981) і інш. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1943.
Тв.'. Подвнг художннка: Лнт. путь Н.Мележа. 2е нзд. Мянск, 1982; Творческнй путь А.Н.Купрмна. Т. 1—2. 2е нзд. Мннск, 1983—87; Ударозе. Мінск, 1988.
КУМАВАННЕ, кумленне, абрад, які праводзіўся дзяўчатамі і маладымі жанчынамі на Сёмуху дзеля ўсталявання цесных сяброўскіх адносін, «бо ў гэты дзень кумачкамі пабраліся». У старажытнасці мог быць звязаным (з’яўляўся часткай абрадавага дзеяння) з купаллем. Да нашага часу К. дайшло ў згадванні з традыц. абрадам «Завівання бярозкі»: «Пойдзем, дзевачкі, у луг гуляць,// Зялёных вянкоў завіваць.// Заўём вянкі на ўсе святкі...». Сэнс К. зводзіўся да наступнага: дзяўчаты звязвалі вершаліны дзвюх маладых бярэзінак і тройчы парамі праходзілі пад гэтым зялёным вянком. Пасля гэтага тройчы цалаваліся, што было сведчаннем устанаўлення сяброўскіх адносін на ўвесь наступны год. У некаторых выпадках гэта сведчыла яшчэ пра пераход дзяўчат у ранг дарослых жанчын. Вянкі з летніх красак, якія знаходзіліся на галовах, пускалі ў рачную ваду. Hi ў якім разе не ў стаячую, бо стаянне вянка на адным месцы, як і яго
патапленне, лічылася прадказаннем нешчаслівага далейшага сямейнага жыцця (замужжа). Падчас К. елі яечню — абрадавую страву. Сам абрад быў надзвычай багаты песенным меласам. А.М.Ненадавец. КУМАЎСКІЯ ПЁСНІ, тэматычная група ўсходнеславянскіх, у т.л. бел. радзінных песень, гал. персанажамі якіх з’яўляюцца ўдзельнікі абраду хрэсьбін — кумы. На хрэсьбінах іх з пашанай саджалі на ганаровыя месцы, велічалі, услаўлялі ў песнях: «Па куму з кумам сем паслоў пасылалі», «Кум з кумой на покуце сядзяць», «Усе людзі дзіваваліся, што кум з кумой убраліся», «Каб я знала, ведала» і інш. Большасць песень пра кумоў, і асабліва пра іх узаемаадносіны, прасякнуты вясёлым гумарам. Смех, які выклікаўся гэтымі песнямі, раней меў магічны сэнс, павінен быў спрыяць працягу роду і шчасцю сям’і. 3 часам гэта магічнае дамінантнае значэнне страцілася, але творы бытуюць зза цікавасці зместу і дасканаласці яго маст. ўвасаблення.
Літ.: Радзіны: абрад. Песні. Мінск, 1998; Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн. 2. Сямейнаабрадавая паэзія. Народны тэатр. Мінск, 2001.
КУМАЎСТВб, адносіны паміж роднымі і хроснымі бацькамі дзіцяці, якія ўсталёўваліся пасля здзяйснення царк. абраду Хрышчэння. Кум і кума па традыцыі, якую падтрымлівала грамадская думка, усталёўвалі паміж сабой пэўныя адносіны: дапамагалі адзін аднаму пры с.г. работах, прымалі ўдзел у святах і важнейшых падзеях жыцця, ніколі не сварыліся і інш. Звычайна ў кумы, аднолькава сваякоў і чужых, запрашаў бацька немаўляці, але часцей гэта рабілі свякроў або маці парадзіхі. Ніколі не бралі за кумоў бяздетных людзей. Паводле нар. звычаяў, адмаўляцца ад К. лічылася непажаданым. Замена кумоў адбывалася ў выпадку смерці, доўгатэрміновага ад’езду аднаго з іх, цяжарнасці кумы і па інш. прычынах. К. бытуе і ў
наш час сярод сельскіх і rap. жыхароў. Т./.Кухаррнак. КУМЁЛЬСКІ Уладзімір Уладзіміравіч (1884, г. Томск, Расія — 19.4.1939), беларускі акцёр,