Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
т. спадчыны бел. народа, станаўленне нац. К. За гады сав. улады склалася развітая сістэма адукацыі, навукі, працягвала развівацца літ. творчасць, выяўл. мастацтва, музыка, тэатр, кінадраматургія, архітэктура. У творах П.Броўкі, Я.Коласа, У.Караткевіча, К.Крапівы, МЛынькова, П.Панчанкі, М.Танка, К.Чорнага ўзняты глыбокія пласты нац. гісторыі, раскрыты багаты духоўны свет беларусаў, закранаюцца сац.паліт. і маральныя праблемы. Бел. акцёры Г.Глебаў, М.Яроменка, І.Ждановіч, Б.Платонаў, В.Пола, Л.Ржэцкая, К.Саннікаў, З.Стома, С.Станюта і інш. стварылі непаўторную школу бел. тэатр.
мастацтва. Творчасць кампазітараў М.Аладава, Ю.Багатырова, Г.Вагнера, І.Алоўнікава, П.Падкавырава, Р.Пукста, Н.Сакалоўскага, Я.Цікоцкага, Я.Глебава і інш. узбагаціла бел. муз. мастацтва. Мастакі і скульптары Беларусі З.Азгур, А.Анікейчык, І.Ахрэмчык, А.Бембель, С.Вакар, І.Давідовіч, Я.Зайцаў, М.Савіцкі і інш. пакінулі пасля сябе багатую маст. спадчыну. Значны ўклад у развіццё духоўнай і матэрыяльнай К. зрабілі бел. навукоўцы. У Беларусі склаліся вядомыя ў свеце навук. школы, якія працуюць у галіне філасофіі, мовазнаўства, матэматыкі, тэарэт. фізікі, спектраскапіі і люмінесцэнцыі, лазернай фізікі, электронікі, цеплафізікі, матэрыялазнаўства, геалогіі антрапагену, біяарганічнай хіміі, фізіялогіі, генетыкі і селекцыі, глебазнаўства, медыцыны і інш. Па розных праблемах К. былі выдадзены калект. і індывід. манаграфіі, энцыклапедыі, энцыклапедычныя даведнікі: «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 1—5, 1984—87), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987— 94), «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 1—4, 1990—97), «Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік» (т. 1—6, 1992—95), «Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік» (1993), «Беларуская мова» (1994), «Народнае мастацтва Беларусі» Я.Сахуты (1997), «Беларуская скульптура малых форм» В. Жука (1998), «Сучаснае дакументальнае кіно і культура Беларусі» (1999), «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (у 6 т., т. 1—2, 2001—04), «Тэатральная Беларусь» (т. 1—2, 2002—03), «Спадчына Беларусі» (2004), «Мастацкая кулыура Віцебскага Паазер’я» А.Русецкага (2005), «Беларускі фальклор» (т. 1—2, 2005—06), «Гісторыя беларускай кнігі» (т. 1—2, 2009—11), «Помнікі літаратуры Беларусі X—XVIII стагоддзяў» І.Саверчанкі (2013).
Літ.: Лыч Л.М., Навіцкі У.І. Псторыя культуры Беларусі. Мінск, 1996;
Очеркн нсторнн наукн н культуры Беларусн IX — нач. XX в. Мннск, 1996; С м о лік А.І. Культура Беларусі XI—XIX ст. Мінск, 1998;Яцкевіч А.Ф. Нацыянальная свядомасць, культура, мова. Брэст, 2000; Кру коўс кі М.1. Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэт. культуралогію. Мінск, 2001; Народная культура Беларусі: Энцыкл. давед. Мінск, 2002; Народныя традыцыі і нацыянальная культура. Кн. 1—2. Мінск, 2001—03; Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. 2е выд. Магілёў, 2003; Скараходаў У.П. Сацыядынаміка культуры сучаснай Беларусі. Мінск, 2003; М ежуев В.М. Класснческне концепцнн культуры // Нсторня культурологнн. М., 2006; Жуковскмй В.Н., Тарасова М.В. Культура как мдеалофунднрованная снстема // Вопросы культурологнн. 2013. № 1; Байдачная Е.В. Сушность экзнстенцнонального поворота в культуре: на путн к осознанню // Вопросы культурологня. 2013, № 6; О гу р ц о в А. П. Культура как способ самоопнсання современных обшеств // Вопросы культурологня. 2013. №6. А.І.Смолік. «КУЛЬТЎРА», грамадскаасветніцкая газета. Заснавальнік — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з кастр. 1991 у Мінску на бел. мове штотыднёва. Інфармуе аб актуальных пытаннях дзярж. палітыкі ў галіне культуры, аб асн. кірунках мастацтва, у т.л. ў справе духоўнага фарміравання асобы і нацыі, захавання нац. гіст. культ. спадчыны, эстэтычнага выхавання, практычным вопыце работнікаў культуры, міжнар. праектах у сферы культуры і інш. Асвятляе грамадскае, культ. і сац. жыццё краіны, надзённыя праблемы сац.культ. сферы сельскіх і раённых устаноў культуры, культ. інфраструктуры малых гарадоў, этна і экатурызму і інш. Друкуе матэрыялы пад рубрыкамі «Соцыум», «Artблог», «Трэба абмеркаваць!», «Дзяжурны па нумары», «На маю думку...», «Суботнія сустрэчы», «Форум», «Праекты развіцця», «На людным месцы», «Profпартфоліа», «Беларусы свету», «ІПК: інстытут павышэння кваліфі
623
КУЛЬТУРА
кацыі», «Гістарыёграф», «Вяртанне імёнаў» і інш. На старонках газеты выступаюць дзярж. дзеячы, кіраўнікі абл. і раённых структур, работнікі культуры і дзеячы мастацтва, гісторыкі, выкладчыкі ВНУ, творчая моладзь і інш. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1998. С.С.Трафілаў. КУЛЬТУРА МАЎЛЁННЯ, адпаведнасць індывідуальнага маўлення нормам дадзенай мовы; сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць). Пад К.м. разумеюць працэс гаварэння (маўленчую дзейнасць) і яго вынік (маўленчыя творы, якія фіксуюцца памяццю ці пісьмом). Маўленчая дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пэўнымі правіламі, уласцівасцямі пэўнай мовы на пэўным этапе яе гіст. развіцця. Сукупнасць гэтых правіл (норм моўных) утварае сістэму мовы. К.м. грунтуецца на моўных нормах (арфаэпічных, акцэнталагічных, марфалагічных, сінтаксічных, фразеалагічных, лексічных, стыліст., пунктуацыйных, арфаграфічных), увасобленых у моўным матэрыяле, а моўная сістэма ствараецца, развіваецца і ўдасканальваецца толькі ў маўленчай дзейнасці. У адрозненне ад мовы маўленне рухомае, мэтанакіраванае, сітуатыўна і індывід. абумоўленае, канкрэтнае і матэрыяльнае, актуальнае і дынамічнае, лінейнае, адвольнае, варыятыўнае і інш. Паколькі мова выкарыстоўваецца і як сродак зносін і ў інш. сферах дзейнасці (напр., пазнавальнай, г.зн. мысленні, і інш.), вылучаюць уласна маўленне, або «знешняе» (камунікатыўнанакіраванае), і ўнутранае (накіравана на яго суб’ект, самога сябе для пастаноўкі і рашэння пэўных пазнавальных задач). «Знешняе» маўленне падзяляецца на маналагічнае (гл. Маналог) і дыялагічнае (гл. Дыялог). Застаючыся камунікатыўным, «знешняе маўленне» можа адначасова выконваць розныя дадат
ковыя функцыі (паэт., этычную, магічную, намінатьгўную і інш.), у якіх яно набывае спецыфічныя заканамернасці ўнутранай арганізацыі, што дазваляе гаварыць пра паэт. маўленне, магічнае і інш. Працэс маўлення характарызуецца пэўным тэмпам, працягласцю, тэмбравымі асаблівасцямі, ступенню гучнасці, выразнасці і г.д. К.м можа быць ахарактарызавана таксама праз указанне на псіхалагічны стан таго, хто гаворыць, яго камунікатыўную задачу, адносіны да субяседніка, таму маўленне мае розныя вызначэнні: экспрэсіўнае, эмайыянальнае, шчырае, далікатнае, ліслівае і інш. Паводле сэнсавай структуры вылучаюць маўленне інтэлектуальнае, лагічнае, змястоўнае і г.д. У розных сац. сферах з’явы маўлення тыпізуюцца, утвараюць адносна самаст. сістэмы — функцыянальныя стылі. Праблемы К.м. даследуюць мовазнаўства, літаратуразнаўства.
Літ.: Леонтьев А.А. Язык, речь, речевая деятельность. М., 1969; С о с с ю р Ф. де. Труды по языкознанню. М., 1977; Лепешаў І.Я. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мінск, 1989; Абабурка М.В. Культура беларускай мовы. Мінск, 1994; Та м а ш э в і ч Т. I. Культура і тэхніка маўлення. Гродна, 2003.
Т.У.Люковіч.
КУЛЬТУРАГЕНЁЗ, працэс пастаяннага ўзнікнення новых культ. форм і іх інтэграцыі ў існуючыя культ. сістэмы; фарміраванне новых культ. сістэм і феноменаў. Асн. яго прычына — неабходнасць чалавецтва ў адаптацыі да зменлівых умоў існавання суб’ектаў культуры шляхам выпрацоўкі больш эфектыўных форм дзейнасці і сац. ўзаемадзеяння. Істотную ролю ў працэсе К. адыгрывае таксама індывід. творчы пошук у інтэлектуальнай, тэхн., маст. і інш. сферах. Структурна ў К. вылучаюцца такія асобныя працэсы, як генезіс культ. форм і норм, фарміраванне новых культ. сістэм чалавечых супольнасцей (сац., этнічных, паліт., канфесіянальных і інш.), а таксама міжэтнічных культ. супольнасцей і гіст. тыпаў культ. сістэм. якія
адрозніваюцца спецыфікай сваіх экзістэнцыяльных арыентацый. Генезіс культ. форм магчыма структурыраваць на фазы ініцыіравання навацый, стварэння новых культ. форм, праверкі іх функцыянальнай і тэхнал. эфектыўнасці, укаранення ў сац. практыку. Праблемы генезісу чалавека як стваральніка культуры і прадукту культуры ў філагенетычным і антагенетычным планах даследуе гал. чынам культурная антрапалогія. А.І.Смолік.
КУЛЬТУРАЛАПЧНАЯ АДУКАЦЫЯ. кірунак вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «культуралогія», а таксама агульнаадукац. курс культуралогіі. Быў уключаны ў канцы 20 — пач. 21 ст. ў якасці абавязковага ў цыкл гуманітарных і сац.эканам. дысцыплін вучэбных планаў усіх бел. ВНУ у адпаведнасці з Дзяржстандартам вышэйшай прафес. адукацыі. У БДУ, Бел. унце культуры і мастацтваў Гродзенскім унце, Інце сучасных ведаў вядзецца падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя кулыуры», створаны кафедры культуралогіі. У Рэсп. інце вышэйшай школы ажыццяўляецца перападрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці «культуралогія» і павышэнне іх кваліфікацыі. У шэрагу ВНУ дзейнічаюць магістратура, аспірантура і дактарантура па фундаментальнай і прыкладной культуралогіі. У Бел. унце культуры і мастацтваў, Гродзенскім унце функцыянуюць саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. За апошнія гады кафедрамі культуралогіі распрацаваны вучэбныя планы і праграмы па ўсіх культуралагічных дысцыплінах, выдадзены вучэбныя дапаможнікі пад рэдакцыяй І.В.Казаковай, Л.К.Кухто, І.Я.Левяша, І.В.Марозава, У.Ф.Мартынава, А.І.Смоліка, І.Я.Шыршова, В.Р.Языковіча. Стварэнне сістэмы айчыннай К.а. садзейнічае пашырэнню ведаў моладзі аб культуры, яе месцы і ролі ў бел. грамадстве. Л.К.Кухто.
624
КУЛЬТУРАЛОГІЯ
Да арт. Культуралагічны фільм. Кадр з фільма «Званар» К.Махавай. 2011.
Да арт. Культуралагічны фільм. Кадр з фільма «Драўляны народ» В.Аслюка. 2012.
КУЛЬТУРАЛАГІ'ЧНЫ ФІЛЬМ, разнавіднасць дакументальнага кіно, якая адлюстроўвае значныя працэсы ў сферы нар. і прафес. культуры. Ствараецца на стыку кінамастацтва, навукі і публіцыстыкі. К.ф. захоўвае культ. фонд для будучых пакаленняў, аналізуе спецыфіку культуры этнасу, яго менталітэту, уключанасці народа ў сусветны маст. працэс. Бел. К.ф. развіваецца ў 3 асн. кірунках: экалагічным, этнамузыкалагічным, гіст,культуралагічным. У першым вылучаюцца фільмы на чарнобыльскую тэматыку'. Першыя дні ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС здымала Г.Злабенка («Нараўлянскія хронікі», 1988—90, «Камандзіроўка даўжынёй у 20 гадоў», 2006). Фільмырэквіемы стварылі В.Жыгалка («Жылібылі людзі», 1991), У.Басаў («Імгненні радасці»,
1993), С.Лук’янчыкаў («Чарнобыль. Фантомы», 1996), Г.Адамовіч («Жылібылі...», 2000). Да 20годдзя аварыі на АЭС з’явіліся карціны, дзе навукова асэнсаваны сучасныя праблемы Чарнобыля («Чарнобыльскі крыж», рэж. А.Алай, 2006). Да 25годдзя экалагічнай катастрофы зняты фільм «I дарога паволі зарастае...» В.Скварцовай (2010). Асабліва інт