• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    » П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Ланкедэм і Алі («Карсар» А.Адана), Абат («Карміна Бурана» на музыку К.Орфа), Залаты бажок («Баядэрка» Л.Мінкуса), Чыпаліна (аднайм. балет К.Хачатурана), Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Мадэст Аляксеевіч і Пётр Лявонцьевіч («Анюта» В.Гаўрыліна) і інш. Харэографпастаноўшчык балета «Зала чакання» А.Хадоска (2012).
    К.П.Яроміна.
    КУЗЬМА і ДЗЯМ’ЯН, прысвяткі народнага календара, прымеркаваныя да дзён памяці святых Касмы і Даміяна. Адзначаюцца 14 ліп. і 14 ліст. па н. ст. У нар. свядомасці асацыіраваліся з сенакосам і падрыхтоўкай да жніва, восенню прывязваліся да малацьбы: «На КузьмуДзям’яна касіць ніколі не рана», «Кузьма з Дзям’янам прыйшлі, то і людзі на сенакос пайшлі», «Кузьма нам сярпы робіць, a Дзям’ян сена грабіць». На Палессі існаваў прысвятак «Кузьмасякач». У гэты дзень не працавалі, каб не «пасеклася збажына і агародніна градам». Лістападаўскі прысвятак у народзе звязаны з мокрым надвор’ем, з тым, што трэба не толькі дарэшты прыбіраць мінулы ўраджай, але і рыхтавацца да новага: «Кузьма з Дзям’янам на будучы год содзяць». У многім К. і Д. — гэта і прысвятак кавалёў. Святыя выступалі апекунамі кавальскай справы. Дзяўчаты верылі, што яны спрыяюць вяселлям, бо да Піліпаўскага посту заставалася яшчэ 14 дзён. Таму К. і Д. згадваюцца ў вясельных песнях «зладкаваць свадзьбу крэпкую, даўгавечную, на векі неразлучную». Агаворваліся, што святыя спрыяюць толькі пры першым вянчанні. А.М.Ненадавец.
    КУЗЬМЁНКА Матрона Іванаўна (23.3.1915, в. Краснаяр, Башкортастан, Расія — 13.1.2003), беларуская актрыса, педагог. Засл. артыстка Беларусі (1955). Скончыла Дзярж. інт
    616
    КУЗЬМІЧ
    М.Кузьменка ў ролі Маланні.
    тэатр. мастацтва ў Маскве (1936). Працавала ў тэатрах Фрунзэ, Ташкента, Валгаграда, Масквы, Вільнюса. У 1950—76 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. У 1978—93 выкладала ў Мінскім інце культуры. Высокі прафесіяналізм, натуральнасць выканання, эмацыянальная напоўненасць уласцівы ролям К.: Клаўдзія («Песня нашых сэрцаў» В.Палескага), Надзея («Выгнанне блудніцы» І.Шамякіна), Марыя Васілеўна («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Даша («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Анісся («Улада цемры» Л.Талстога), Надзея Манахава, Малання («Варвары», «Дзеці сонца» М.Горкага), Арына Іванаўна («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта) і інш.
    Р.І.Баравік.
    А.А.Кузьмін.
    КУЗЬМІН Аляксей Аляксеевіч (н. 1.9.1941, в. Чакмары Кіраўскай вобл., Расія), беларускі і расійскі артыст аперэты. Засл. артыст Расіі (1982). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастац
    тва ў Маскве (1967). Працаваў у Валгаградскім тэатры муз. камедыі. 3 1984 у Бел. акадэмічным муз. тэатры. Выступае пераважна ў амплуа прастака і характарнага акцёра. Стварыў шэраг вобразаў у аперэтах сучаснага і класічнага рэпертуару: Пракурор («Калі заспявае певень» А.Чыркуна), Ар’еЛейб («Біндзюжнік і кароль» А.Журбіна), Аляксандр («Бяда ад пяшчотнага сэрца» А.Шарамецева), Леапольд, Пелікан («Сільва», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Барон, Негаш («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Папакода, Герцаг («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» І.Штрауса) і інш.
    КУЗЬМІН Фёдар, майстар разьбярнай і сталярнай спраў 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Разам з інш. майстрамі — выхадцамі з Беларусі прымаў удзел ва ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра (1683), у вырабе мэблі і хатняга начыння для царскага палаца ў Маскве.
    КУЗЬМІНІЧЫ, вёска ў Добрушскім рне. За 30 км на ПдУ ад г. Добруш, 16 км ад чыг. ст. Церахоўка на лініі Гомель—Бахмач (Украіна), 56 км ад Гомеля, на аўтадарозе Добруш— Чырвоны Партызан. Цэнтр Кузьмініцкага с/с. 160 гаспадарак, 368 ж. (2012).
    У 16 ст. вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, велікакняжацкая ўласнасць. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. 3 1775 уладанне ген.фельдмаршала графа П.А.РумянцаваЗадунайскага. 3 1777 у Беліцкім павеце Магілёўскай губ. У 1788 сяло ў Гомельскай воласці, 1196 ж. У 1795 — 1438 ж., 2 царквы. У 1796—1802 у Бел. губ. 3 1834 уладанне ген.фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. 3 1852 у Гомельскім павеце. У 1897 у Папоўскай воласці, 288 двароў, 1548 ж., царква, царк.прыходская школа, цукровы завод, магазін, 2 крамы, карчма. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, вёска, цэнтр сельсавета Краснабудскага, з 4.8.1927 Це
    рахоўскага рнаў Гомельскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца вер. 1943 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 230 двароў. Пасля вайны вёска адноўлена. У 1959 — 817 ж. 3 25.12.1962 у Добрушскім рне. У 1998 — 197 гаспадарак, 446 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, магазін, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КУЗЬМІЧ Аляксей Васілевіч (н. 1.6.1945, в. Махро Іванаўскага рна), беларускі жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1975). Працуе ў станковым жывапісе. У творчасці мастака пераважае вобраз Мадонны, праз які ён увасабляе ідэалы дабрыні, чысціні і прыгажосці, сімвал жыцця і адраджэння духоўнасці. Сярод твораў: цыкл «У раі» (1983—84), «Тры Мадонны» (1987), «Ефрасіння Полацкая» і «Плач князёўны Рагнеды» (абодва 1990), «Плач Ефрасінні Полацкай» (1992), «Хрыстос» (2006, 2007); кампазіцыя «Маці» (1987); серыя «Мая Мадонна» (1987) і «Сышоўшая з нябёс» (1988—96), «Мадонна з паўшым анёлам» (1984—86), «Залатыя Мадонны», «Сярэбраныя
    А.Кузьміч. He! 198586.
    617
    КУЗЬМІЧ
    Мадонны» (абодва 1986—96), «Палескія Мадонны» (1995—96), «Ахвярнасць славянскіх Мадоннаў» (1996—98), «Дзяржаўныя Мадонны» (1997—98), «Мадонны смуткуюць», «Мадонны плачуць» (абодва 1999), «Мадонны ў Славе» (2004), «Палескія Мадонны» (2005). Тэму трагедыі народаў раскрыў у творах «Памяці вязняў Гулага» (1975—89), «Прысвячэнне Чарнобылю» (1988), «Дзецям Чарнобыля» (1990) і інш. Аўтар партрэтаў С.Станюты, Г.Макаравай, З.Стомы, М.Яроменкі (усе 1996), М.Пташука, В.Турава, Ефрасінні Полацкай (усе 1990) і інш.
    Г.А. Фатыхава.
    КУЗЬМІЧ Мікалай Пятровіч (н. 28.11.1950, в. Патрыкі Кобрынскага рна), беларускі мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1982). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2007). Працуе ў ювелірным мастацтве ў тэхніцы гарачай эмалі. Адрадзіў тэхніку стараж.візант. эмалі 12 ст. Узнавіў Крыж Ефрасінні Полацкай 12 ст. (1993—97). Стварыў стаўратэку (футляр) для яго (1998—2002), раку для мошчаў Ефрасінні Полацкай (2003— 07). Адзін з аўтараў кн. «Крыж — прыгажосць царквы» (1998). Сярод твораў: дэкар. кампазіцыі «Абуджэнне» (1989), «Слуцкія паясы» (1995), «Блакітныя сны» (1996), «Купалле» (1997), «Анёлахоўнік» (2010), трыпціх «Пейзаж» (2012), камплекты ювелірных упрыгажэнняў «Структу
    М.Кузьміч. Анёлахоўнік. 2010.
    ра1», «Структура2» (абодва 2013). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1997. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Г.А. Фатыхава.
    КУК, у беларускай міфалогіі цар птушак. Гал. для К. — абарона птушак ад розных драпежнікаў. Упамінаецца ў паданні аб паходжанні зязюлі. Аднойчы К. не вярнуўся ў сваё гняздо. Засумавалі птушкі і вырашылі адправіць на пошукі зязюлю, у якой шмат свабоднага часу, таму што яна не займаецца выхаваннем дзяцей. Спалохалася зязюля далёкага шляху і знесла яйка. Птушкі далі параду ёй падкласці яго ў любое гняздо. 3 таго часу зязюля лётае і кліча К. «Куку!».
    С.І.Санько.
    КУКЁВІЧ Канстанцін Фадзеевіч (1810, Вільнюс — 1842), беларускі жывапісец, графік. Вучыўся ў Віленскім унце ў Я.Рустэма і Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1835—39). Вывучаў жыццё і побыт насельніцтва Віленшчыны і Гродзеншчыны. Стварыў шэраг жанравых кампазіцый: «Рускія салдаты ў вёсцы» (1830), «Гусары каля пераправы» (1839), «Яўрэйская карчма ў Верках» (1840), «Яўрэйскія кантрабандысты ў ваколіцах Вільні» (да 1839) і інш. AyTap графічных замалёвак «Гандляр шапкамі» (1836), «Букініст», «Карчма ў прадмесці», «Старызнік» (усе 1840я гг.). У 1840 выдаў серыю літаграфій «Вільня, год 1840».
    Г.А. Фатыхава.
    КУКЛА Дамінісія, народная песенніца 2й пал. 19 — пач. 20 ст. з в. Куклічы Свіслацкага рна. Таленавітая спявачка і ўмелая расказчыца. Ведала мноства нар. абрадаў, звычаяў, вераванняў павер’яў прыкмет, кленічаў жартаў замоў чараў, паданняў, легенд, забабонаў гульняў для дзяцей і моладзі, прыказак, прымавак, загадак, прыпевак, каляндарна і сямейнаабрадавых песень, чарадзейных і сац.быт. казак і інш. Шмат іх увайшло ў кн. М.Федароўскага «Люд беларускі» (т. 2—3, 1902—03; т. 5—6,
    К.Кукевіч. Букініст. 1840я гг.
    1958—60). Запісаныя ад К. фалькл. творы змешчаны ў тамах серыі «Беларуская народная творчасць»: «Песні пра каханне», «Балады» (абодва 1978), «Вяселле: Песні» (кн. 2, 1981), «Легенды і паданні» (1983), «Жарты, анекдоты, гумарэскі» (1984), «Сацыяльнабытавыя песні» (1987).
    КУКЛЯНСКАЯ УСПЁНСКАЯ
    ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Кукляны Пастаўскага рна. Пабудавана ў 19 ст. як стараабрадніцкая. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам і званіцай над ім. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамісцяжкамі. Царква ў дрэнным стане.
    КУЛАГА, даўняя беларуская страва з мукі, кісласалодкая мучная каша. Варылі К. з жытняй або грэцкай мукі, іх сумесі ці жытняга соладу. Муку спачатку разводзілі летняй або халоднай вадой, размешвалі, потым залівалі кіпенем і падварвалі. Калі страва набывала салодкі смак, яе ставілі ў цёплае месца ці вылівалі ў
    618
    КУЛАКОЎСКІ
    дзежку, каб укісла. Часам К. запарвалі, квасілі, потым варылі. К. нічым не запраўлялі, елі з бульбай, хлебам. Іншы раз у К. дадавалі каліну, чарніцы. Вядома амаль па ўсёй Беларусі (за выключэннем зах. часткі). У розных мясцовасцях гатавалі пасвойму: ва Усх. Палессі з жытняй і грэцкай, часам ячнай, зрэдку кукурузнай мукі; у паўн., паўн.усх. і цэнтр. частках Беларусі з жытняй мукі ці бульбы, на Мсціслаўшчыне — з аўсянай мукі.
    А.М.Кулагін.
    КУЛАГІН Анатоль Мікалаевіч (н. 23.1.1947, г. Барысаў), беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Др мастацтвазнаўства (2005). Скончыў Бел. політэхн. інт (1969). 3 1970 у Цэнтры даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі. Вывучае гісторыю і тэорыю архітэктуры, мастацтва Беларусі. Аўтар прац «Архітэктура і маст