Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ГА, помнік архітэктуры позняга класіцызму і рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Крэва Смаргонскагарна. Пабудаванаў 1854зцэглы і бутавага каменю. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам, увянчаны над алтарнай часткай цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Да гал. фасада прыбудавана 2ярусная шатровая званіца з макаўкай. Асн. аб’ём перакрыты драўляным цыліндрычным скляпеннем. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КРЭЎСКІ ЗАМАК, помнік абарончага дойлідства, замак тыпу кастэль
Крэўскі замак. Графічная рэканструкцыя. Мастак А.Шулаеў.
у в. Крэва Смаргонскага рна. Пабудаваны каля сутокаў рэк Шляхцянка і Краўлянка кн. Альгердам пасля 1338. У К.з. была падпісана Крэўская унія 1385. У 1433 замкам авалодаў кн. Свідрыгайла, у 1503—06 ён быў асаджаны татарамі, у 1519 захоплены маскоўскімі войскамі. Моцна пацярпеў у 1ю сусв. вайну. Захаваліся рэшткі сцен і вежаў. К.з. у плане — няправільны чатырохвугольнік, абнесены мураванымі сценамі (таўшчыня 2,5 м, выш. 12—13 м), завершанымі баявой галерэяй, якія знізу былі выкладзены з валуноў на вапнавапясчанай рошчыне, вышэй — з цэглы, унутраная частка выканана метадам забутоўкі. 3 паўн. боку знаходзілася брама. Пазней да паўн.
608
КУБАК
зах. сцяны звонку была прыбудавана Княжацкая вежаданжон (выш. 25 м), якая мела 3і і 4ы жылыя паверхі, 2гі выкарыстоўваўся для гасп. мэт. Аконныя праёмы былі аформлены ў гатычным стылі. 3 паўд.ўсх. боку месцілася Малая вежа — квадратны ў плане асн. аб’ём з 3 ці 4 ярусамі, пабудаваны на мяжы 14—15 ст. У 1989 на падворку К.з., каля ўвахода, выяўлены рэшткі мураванага будынка (8x8 м), верагодна, прызначанага пад княжацкі палац. Пры раскопках знойдзена больш за 2000 фрагментаў тынкоўкі з роспісам. Археал. даследаванні праводзілі М.Ткачоў (1970), А.Трусаў і М.Ткачоў (1985), I .Чарняўскі (1987—89), А.Дзярновіч (2012). Вядзецца кансервацыя (2013). Фрагменты замка ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. А.ІДзярновіч.
КСІЛАГРАФІЯ, гл. Дрэварыт.
КСІЛАФОН (ад грэч. хуіоп ссечанае дрэва + phone гук), ударны музычны інструмент. Складаецца з храматычна настроеных драўляных брусочкаў рознай даўжыні. Іграюць на К. драўлянымі палачкамі з патаўшчэннямі на канцах. Простыя прылады тыпу К. сустракаюцца да гэтага часу ў народаў Афрыкі, Паўд.Усх. Азіі, Лац. Амерыкі. У Еўропе першыя згадкі пра К. датуюцца пач. 16 ст. Да 19 ст. еўрап. К. быў прымітыўным інструментам, складаўся з 20 драўляных брускоў, выкарыстоўваўся. ў творчасці вандроўных музыкантаў. У 1830я гг. бел. музыкант М.Гузік пашырыў дыяпазон інструмента да 2,5 актаў і змяніў канструкцыю, размясціўшы брускі ў 4 рады. Такая мадэль К. выкарыстоўвалася да 20 ст. На сучасным К. брускі згрупаваны ў 2 рады (накшталт клавіш фп.), яны забяспечаны рэзанатарамі ў выглядзе бляшаных трубак і размешчаны на спец. столікустэндзе для зручнасці перамяшчэння. У Беларусі К. выкарыстоўваецца ў аркестравых і ансамблевыхтворах («15 эпіграфаў» В.Кузняцова, «Атмасфера» Р.Апановіча,
«Кітайскія акварэлі» С.Бельцюкова), на эстрадзе («Дзве джазавыя кампазіцыі» Ш.Ісхакбаева), як сольны інструмент («Фантазія на тэмы японскіх гравюр» А.Хаванеса, «Канцэрт для духавых інструментаў і струннага аркестра» Г.Гарэлавай).
Л'т.:Мдывані Т.Г., Сергіенка Р.І. Кампазітары Беларусі. Мінск, 1997.
Н. В. Мацабярыдзэ.
КСЯНДЗбЎ Аляксандр Паўлавіч (н. 18.8.1954, в. Баравыя Крупскагарна), беларускі жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1978). 3 1994 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў станковым жывапісе, у жанрах партрэта, тэматычнай карціны і манумент. жывапісу (роспіс, энкаўстыка, вітраж). Творчасці ўласцівы сімволікаалегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці, раскрыццё жаноцкай прыгажосці, пераасэнсаванне біблейскіх сюжэтаў, якія К. імкнецца ўбачыць праз прызму сучаснасці. Сярод работ: «Прысвячэнне Міколу Гусоўскаму» (1980), «Увечары. Сямейны партрэт» (1981), «Вяртанне на Радзіму» (1982), «Боль» (1983), «Аўтапартрэт з птушкай» (1988), «Партрэт Т.Красуцкай» (1989), «Сад багоў» (1990), «Дзяды» (1994), «Картачны домік» (1998), «Адзінокі апельсін» (2000), «Тайная вячэра», «Выкраданне Еўропы» (абедзве 2005), «Крысціна» (2006), «Дыяна» (2007), «Янка Купала ў Вільні» (2008), «Ню» (2012), «Кветкі» (2013) і інш.; серыі «Жамчужныя каралі» (2001—04), «Свет адыходзячага дня» (2008). Г.А.Фатыхава. КСЯНДЗОЎ Уладзімір Паўлавіч (25.7.1951, в. Чарнаўчыцы Брэсцкага рна — 30.8.2002), беларускі археолаг. Др гіст. навук (1994). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1973). 3 1978 у Інце гісторыі НАН Беларусі. Даследаваў паселішчы эпохі палеаліту. Выявіў шэраг помнікаў грэнскай, днепрадзяснінскай, яніславіцкай і кунда культур эпохі мезаліту на тэр. Бел. Падняпроўя і басейна Зах. Дзвіны. Аўтар кн. «Палеаліт і мезаліт Беларускага Падняпроўя» (1988), адзін
з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 1997), «Гісторыі Беларусі» (т. 1,2000).
Тв.: Мезолнтнческая днепродеснннская культура // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 1994. № 5; Мезолнт Северной н Центральной Беларусн // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Мінск, 2006. Вып. 13.
КЎБА (Kuba) Людвік (16.4.1863, г. Подзебрадзі, Чэхія — 30.11.1956), чэшскі этнограф, музыказнавецфалькларыст, мастак. ЕІар. мастакЧэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Акадэміі мастацтваўу Празе (1891—93), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1893—95). Удзельнічаў у этнаграф. экспедыцыях па Расіі, Беларусі і Украіне (1886— 87). У асн. працы «Славянства ў сваіх песнях» (т. 1 — 15, 1884—1929) акрамя нотных узораў (каля 4000) змясціў апісанні мясц. манер спеваў, побыту, нар. дэкар.прыкладнога мастацтва, замалёўкі сельскіх пабудоў, касцюмаў, муз. інструментаў і інш. Першы апублікаваў запісы бел. нар. 2галосых песень, даследаваў ладавыя асаблівасці бел. муз. фальклору («Беларуская народная песня», 1887).
КЎБАК, дзявочы святочны і вясельны галаўны ўбор неглюбскага строю 19 — 1 й пал. 20 ст. Меў выгляд гранёнага або часткова скругленага на па
Дзяўчына ў кубку. Веткаўскі раён.
609
КУБАК
тыліцы абруча вышынёй 11 — 12 см, звужанага ўверсе. Гранёны К. меў пяцівугольны або скруглены (трохвугольнаскруглены) каркас, дзе самы востры вугал размяшчаўся над ілбом. Аснову рабілі з лубу, кардону, паперы і абшывалі тканінай. Аздаблялі зверху паралельна зрэзу паскам белых карункаў, пасля па чарзе шаўковымі стужкамі да 25 штук розных колераў (апрача чорнага), якія выступалі адна зпад адной на 3—5 мм). Пры заможнасці пасярод К. прапускалі карункавую тасёмку. Па ніжнім краі нашывалі самую прыгожую стужку, затканую рознакаляровымі дробнымі кветачкамі, лісцікамі па фіялетавым фоне. Ззаду стужкі перакрыжоўвалі і сшывалі, вольныя канцы пакідалі даўжынёй каля 1 м. Вясельны К. павязваўся шаўковай стужкай. В.Ю.Багачова. КЎБАК, конаўка,кварта,кухл і к , невялікая гліняная, драўляная, металічная, часам лубяная пасудзіна цыліндрычнай, усечанаканічнай або бочкападобнай формы з ручкай, ёмістасцю звычайна да 1 л. Выкарыстоўваўся для піцця вады, квасу і інш. напіткаў. Гліняныя К. рабілі паліванымі і чорназадымленымі, аздаблялі лінейнахвалістым контррэльефным арнаментам, глянцаваным геаметрычным узорам, ангобнай размалёўкай, радзей ляпным дэкорам. На Пн Беларусі для трываласці К. апляталі бяростай. Унутраную паверхню медных і латунных К. лудзілі.
КЎБАРАЎ Вячаслаў Георгіевіч (12.7.1931, в. Кочава Кіраўскай вобл., Расія — 5.7.1995), беларускі мастак кіно, жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1981). Засл. мастак Расіі (1991). СкончыўУсесаюзныдзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1963). Працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Мастакпастаноўшчык фільмаў «Не плач, Алёнка» і «Масква— Генуя» (абодва 1964), «Альпійская балада» (1966), «Годны ў нестраявыя» (1968), «Шчаслівы чалавек» (1970), «Паланэз Агінскага» (1971), «Пага
В.Кубараў. Мінскае мора. 1978.
ворым, брат» (1979), «Круглянскі мост» (1989), «Пайсці і не вярнуцца» (1992), «Чорны бусел» (1993); тэлефільмаў «Крокі па зямлі» (1968), «Вялікае процістаянне» (1974), «ЧасНеЧакае» (1975), «Дзяржаўная граніца» (1 — 10 серыі, 1980—86). Працаваў таксама ў галіне сюжэтнатэматычнай карціны і пейзажа. Сярод твораў на гіст.рэв. тэматыку: «Харчатрад» (1966), «Агітатары ў вёсцы» (1967); кампазіцыі «Матроскія будні» (1964), «Лёс ідзе» (1966), «Дарогі будоўлі» (1969), «Перазменка» (1970), «Мастабуд» (1977). Падкрэсленым лірызмам, паэтычнасцю вылучаюцца пейзажы: «Асенні вечар» (1965), «Вясна» (1969), «Вясна ў Жыровічах» (1972), «Восеньскія палеткі» (1975), «Азёрны край» (1977), «Чырвоны дом» (1981) і інш. Г.А.Фатыхава.
КЎБЕЛ, бодня, бандарны выраб, у якім хавалі адзенне, саматканае палатно, каштоўныя рэчы. К. рабілі з доўгіх (да 120—140 см) асінавых ці хваёвых клёпак, якія расстаўлялі вакол круглага, радзей эліпсоіднага днішча і сцягвалі 4—7 абручамі. Дзве больш доўгія процілеглыя клёпкі, што выступалі зверху, утваралі вушкі (былі К. і без іх). Неабходны элемент К. — накрыўка простая ці з абечкам (века). Яна заціскалася зверху засаўкай (цуркай), прасунутай праз вушкі; на адным канцы цуркі часам была проразь для замка. У Беларусі К. шырока ўжываўся да пач. 20 ст., у
наш час — пераважна для захавання збожжа і некаторых хатніх рэчаў. На Палессі К. выкарыстоўваецца для захоўвання салёнага сала.
КУБЁЛЕЦ, кублік, сальнік, бандарны выраб, прызначаны для захавання сала і мясных прадуктаў. Памерамі меншы за кубел (вышыня 50—75 см). Рабіўся з дубовых, радзей асінавых, альховых клёпак, сцягнутых жалезнымі ці драўлянымі (дубовымі, арэхавымі) абручамі. Меў простую накрыўку, якая прыціскалася засаўкай, прасунутай праз вушкі дзвюх даўжэйшых процілеглых клёпак. У сельскім побыце сустракаецца і ў наш час.
КУБЁЛЬЧЫК, бельчык, бандарны выраб. Пасудзіна на 3—4 л для дастаўкі стравы ў «рабочы вугал» (на жніво, сенажаць, месца выпасу статку і інш.). Быў пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі.
КУБЛІЧЫ, вёска ва Ушацкім рне, каля Кубліцкага возера. За 22 км на 3 ад г.п. Ушачы, 19 км ад чыг. ст. Зябкі налініі Маладзечна—Полацк, 172 км ад Віцебска. Цэнтр Кубліцкага с/с. 169 гаспадарак, 318 ж. (2012).
Вядомы з 15 ст. ў Полацкім ваяв. ВКЛ. У 1552 маёнтак і двор Кублічы, уладанне Ф.Кубліцкага. У 1593 цэнтр воласці, у далейшым прыватнае ўладанне розных асоб. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губ., мястэчка і маёнтак. У 1846 — 20 двароў 87 ж., цэнтр маёнтка, у які ўваходзілі 15 вёсак, уладанне памешчыка П.Сялявы. У 1864 адкрыта нар. вучылішча, для якога ў 1864 быў пабудаваны інтэрнат на 44 вучні. У 1880 мястэчка, цэнтр Кубліцкай воласці, 8 двароў 120 ж., піваварны і 2 скураныя заводы, заезны дом, 17 крам, 2 царквы, царк.прыходская школа, 3 яўр. школы, 3 кірмашы ў год. У пач. 20 ст. 128 двароў, 1,8 ты