• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    га рна. У 1998 — 403 гаспадаркі, 1260 ж.
    У 2012 Палескі Інт раслінаводства НАН Беларусі, лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пу
    нкт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк»; храм Бел. Святых (2005).
    КРЙНН, вёска ў Лёзненскім рне. За 27 км на 3 ад г.п. Лёзна, чыг. ст. на лініі Віцебск—Смаленск (Расія), за 30 км ад Віцебска. Цэнтр Крынкаўскага с/с. 342 гаспадаркі, 836 ж. (2012).
    У2йпал. 19ст. сядзібаўВысачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губ. Дзейнічалі прадпрыемства па перапрацоўцы цукровых буракоў (1842—64), папяровая фабрыка (1864—79), мелася лютэранская царква. 3 пабудовай РыгаАрлоўскай чыг. (1866—67) узнікла чыг. ст. Крынкі. У пач. 20 ст. ў маёнтку (уладальнік А. фон Цэкаль, 430 дзесяцін зямлі, млын) 2 двары, 18 ж.; на чыг. ст. Крынкі 5 двароў, 35 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай, з 6.9.1919 у Віцебскай губернях РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Крынкаўскага с/с Высачанскага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 Лёзненскага рна. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1972 — 289 гаспадарак, 841 ж., у 1998 — 394 гаспадаркі, 891 ж.; у 2010 — 344 гаспадаркі, 846 ж.
    У 2012 лясніцтва, дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, філіял ААТ «ААБ Беларусбанк», 6 магазінаў; царква Іверскай іконы Божай Ma
    ui (2005). Вайсковыя могілкі сав. воінаў, помнік землякам і мемар. комплекс воінамартылерыстам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; помнік нар. пісьменніку М.Ц.Лынькову.
    У.М.Удальцоў.
    КРЫПТАГРАФІЯ (ад грэч. kryptos таемны, схаваны + ...графія), 1) тайнапіс, спосаб пісьма, які ўжываецца для таго, каб зрабіць напісанае зразумелым толькі для дасведчаных або разлічаны на разгадванне. Розныя спосабы К. вядомы са старажытнасці (упамінаюцца Герадотам, Плутархам і інш.). Надпіс ці дакумент, зробленыя крыптаграфічным спосабам, называюць крыптаграмай. У Беларусі крыптаграмы вядомы з Сярэдневякоўя. Найб. часта выкарыстоўваліся для зашыфроўкі тэкстаў: ваен., дыпламатычных, рэліг., у т.л. ерэтычных, гандлёвафінансавых. Найб. пашыраныя спосабы К.: выкарыстанне чужых, малавядомых алфавітаў (замена кірылічных літар на глагалічныя, грэч. і лац.) або алфавітаў, спецыяльна створаных для мэт К.; напісанне слоў у адваротным парадку — ад канца да пачатку; спец. змены, у прыватнасці недапісванне літар; замена адных літар алфавіта іншымі, у адпаведнасці са спец., іншы раз вельмі складанымі ключамі і кодамі (асабліва часта ўжываўся ў ваен. і дыпламатычнай перапісцы); замена літар лічбамі або групамі літар, якія маюць у суме тое ж лічбавае значэнне, што і замененая літара; размяшчэнне літар шыфраванага надпісу ў пэўным умоўным парадку паміж інш. літарамі, якія ствараюць надпіс інш. зместу (прасцейшая разнавіднасць — акраверш). У сучасных ваен. і дыпламатычных шыфрах таксама выкарыстоўваюць розныя складаныя камбінацыі некалькіх спосабаў К. Пры гэтым шыфроўка робіцца з дапамогай спец. апаратаў. 2) Галіна палеаграфіі, што вывучае тайнапіс. Адзін з кірункаў К. — расшыфроўка забытых пісьмён старажытнасці.
    КРЫПЎЛІ, вёска ў Докшыцкім рне. За 16 км на ПдЗ ад г. Докшыцы, 14 км
    598
    КРЫТЫЧНЫ
    ад чыг. ст. Параф’янава на лініі Маладзечна—Полацк, 203 км ад Віцебска, на аўтадарозе Ушачы—Вілейка. Цэнтр Крыпульскага с/с. 107 гаспадарак, 271 ж. (2012).
    У сярэдзіне 19 — пач. 20 ст. вёска ў Параф’янаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губ. У 1886 — 5 двароў, 57 ж., паштовая станцыя. У 1905 55ж.З 1.1.1919 уБССР.Зсак. 1921 у Польшчы, вёска Параф’янаўскай гміны Дунілавіцкага павета Навагрудскага ваяв., з 1922 Пастаўскага павета Віленскага ваяв. У 1921 — 21 двор, 149 ж. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Докшыцкім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 у Бярозаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 у Глыбоцкім, з 6.1.1965 зноў у Докшыцкім рнах. У 1998 — 124 гаспадаркі, 340 ж., у 2004 — 117 гаспадарак, 297 ж.
    У 2012 Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    У.У.Бянько.
    КРЫТЫКА ЛІТАРАТЎРНАЯ, ацэнка 1 аналіз мастацкага твора; від літ. творчасці. З’яўляецца састаўной часткай літаратуразнаўства і ў той жа час мае агульныя рысы з маст. творчасцю і публіцыстыкай. Выяўляе і аналізуе факты літ. жыцця, заканамернасці развіцця літ. працэсу на сучасным этапе. Прадстаўлена рознымі жанравымі структурамі (рэцэнзія, кароткі водгук, праблемны, дыскусійны, аглядны і інш. тыпу артыкулы, эсэ, памфлет і інш.). Першыя прафес. аўтары (Ф.Багамолец, Ф.Карпінскі, А.Нарушэвіч, Ю.Нямцэвіч і інш.), якія адначасова былі і літ. крытыкамі, з’явіліся на тэр. Беларусі ў перыяд Асветніцтва. У эпоху Рамантызму актывізацыя літ. жыцця звязана з асяродкамі студэнцкіх тваў у Вільні. Да аналізу і ацэнкі творчасці тагачасных
    пісьменнікаў звярталіся І.Лялевель, А.Міцкевіч, Я.Чачот і інш. даследчыкі, якія патрабавалі ад аўтара непасрэднай сувязі з жывой культурай народа, сцвярджалі ідэі патрыятызму, адметнасці славян. Аднымі з першых да аналізу сучаснага літ. працэсу звярнуліся У.Сыракомля («Працы В. Дуніна Марцінкевіча»), А. Ел ьскі («Беларуская літаратура і бібліяграфія», «Каляндарныя матэрыялы па беларускай літаратуры»), Важную ролю ў актывізацыі вывучэння бел. лры адыгралі газ. «Наша ніва» (1906—15), час. «Маладая Беларусь» (1912—13), «Лучынка» (1914), дзе друкаваліся артыкулы М.Багдановіча, С.Палуяна, В.Ластоўскага, У.Самойлы, Л.Гмырака і інш. Нягледзячы на высокі ўзровень разумення тэндэнцый развіцця новай бел. лры, патрыятызм, дасведчанасць крытыкаў, іх выступленні часта мелі эпізадычны характар і не засноўваліся на пэўнай навук. метадалогіі. У 1920я гг. ўзніклі літ.крытычныя дадаткі да газ. «Савецкая Беларусь» («Радавая Рунь», 1924; «Літаратурная крытыка», 1925—27), выходзілі час. «Полымя» (1922), «Маладняк» (1923), «Асвета» (1924), якія аб’ядноўвалі найб. значныя літ.крытычныя сілы (М.Байкоў, І.Замоцін, М.Піятуховіч, З.Жылуновіч і інш.), з’явіліся грунтоўныя літ.знаўчыя працы М.Гарэцкага, М.Піятуховіча, А.Вазнясенскага, І.Замоціна. Асаблівы ўклад у развіццё К.л. зрабіў М.Гарэцкі («Гісторыя беларускае літаратуры»), які ўпершыню навукова выявіў заканамернасці развіцця бел. лры, паказаў яе жанравастылявую разнастайнасць. У пач. 1930х гг. у развіцці К.л. адбыўся значны спад, знізіўся яе навук.тэарэт. ўзровень. У першыя пасляваен. гады з крытычнымі артыкуламі выступалі Я.Колас, К.Крапіва, П.Глебка. 3 цягам часу К.л. пачала змагацца за мастацкасць лры, выступіла супраць рамесніцтва, спрошчанасці. У друку з’явіліся рэцэнзіі і артыкулы М.Ларчанкі, В.Барысенкі, С.Майхровіча. Якасна новага ўзроў
    ню К.л. дасягнула ў канцы 1950х — 1960я гг. (кн. А.Адамовіча, В.Каваленкі, А.Яскевіча, Д.Бугаёва, А.Лойкі, У.Калесніка, Я.Усікава і інш.). Для крытыкі гэтага часу характэрны творчы падыход, смеласць у пастаноўцы актуальных праблем, грамадзянскі тэмперамент. У 2й пал. 1960х — 1970я гг. К.л. ўзбагацілася тэарэт. працамі: выйшлі манаграфіі Р.Бярозкіна, А.Лойкі, І.Навуменкі, М.Яроша, В.Жураўлёва, В.Рагойшы. У 1975 выдадзена першае даследаванне па гісторыі бел. крытыкі «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства» М.Мушынскага. У 1980—90я гг. К.л. стала больш разнастайнай. Створаны новыя праграмы, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, напісаны шэраг кн. (даследаванні В.Рагойшы, І.Багдановіч, П.Васючэнкі, А.Лойкі, Я.Клімуця, І.Шпакоўскага і інш.). У гэты перыяд айчынная лра пачала ўключацца ў агульнаслав. кантэкст. З’явілася т.зв. пісьменніцкая крытыка (працы І.Навуменкі, В.Быкава, М.Стральцова і інш.), выйшлі збкі крыт. артыкулаў («Змена квадры» М.Тычыны, «Класікі і сучаснікі» У.Гніламёдава). На сучасным этапе свайго развіцця К.л. перажывае новы этап станаўлення, калі пераасэнсоўваюцца некаторыя метадалагічныя ўстаноўкі, вядзецца пошук новых крытэрыяў ацэнкі літ. твораў. В.І.Еўмянькоў.
    КРЫТЬІЧНЫ РЭАЛІЗМ, кірунак у рэалістычнай літаратуры і мастацтве 19—20 ст., у якім адлюстраванне фактаў жыцця ў вобразах, максімальна набліжаных да рэчаіснасці, спалучаецца з крытыкай буржуазнай сац.паліт. сістэмы як антыгуманнай, што перашкаджае гарманічнаму развіццю грамадства наогул і кожнай асобы ў прыватнасці. Тэрмін атрымаў шырокае распаўсюджанне ў сав. літзнаўстве. У сучаснай бел. навуцы ўмоўна адасабляюцца папярэднія кірункі рэалізму (антычны, рэнесансны, асветніцкі) ад т.зв. сацыяліст. рэалізму 20 ст. К.р. вызначаецца больш глыбокім асэнсаваннем
    599
    КРЫЎЛЯНСКІ
    усёй складанай (дыялектычнай) сістэмы грамадскіх адносін, выяўленнем сац. канфліктаў і супярэчнасцей, а таксама вострым (часта трагічным) сутыкненнем герояў — носьбітаў маральнай трываласці са светам эгаізму, нізкіх і агідных памкненняў. Упершыню гэты тэрмін ужыў М.Горкі (1934) з мэтай сцвярджэння антысаслоўнага характару большасці твораў рэаліст. лры 19 ст. К.р. у Беларусі сфарміраваўся як эстэтычна абаснаваны кірунак у творчасці Ф.Багушэвіча, класікаў новай бел. лры (Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч, М.Гарэцкі), у публіцыстыцы і літ. крытыцы газ. «Наша ніва». Сац. крытыка і паэтызацыя нац. культуры дамінавала ў іх творчасці, паўплывала на маст. культуру Беларусі (ранні «Маладняк», «Узвышша» і інш. літ. аб’яднанні), пазней выявілася ў лры 1950—80х гг. (паэзія і публіцыстыка М.Танка, проза У.Караткевіча і інш.). У 1920—80я гг. К.р. стаўскрытай плынню ў рамках метаду сацыяліст. рэалізму. У канцы 20 — пач. 21 ст. традыцыі К.р. трансфармаваліся ў кантэксце неарамантычных, мадэрнісцкіх і постмадэрнісцкіх кірункаў. В.І.Еўмянькоў.
    КРЫЎЛЯНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 17 — пач. 18 ст. каля в. Крыўляны Жабінкаўскага рна. Належаў кн. Чартарыйскім. Меў блізкі да прамавугольніка план (пл. каля 11 га), быў умацаваны земляным валам (шыр. 7—8 м, выш. каля 4 м), бастыёнамі, ровам (шыр. 13—15 м, глыб. да 4 м). 3 паўн.зах. боку быў абведзены дадатковым вадзяным ровам. Уезд у замак размяшчаўся з паўд.зах. боку. У паўн.зах. частцы на ўзвышэнні стаяла драўляная вежа, каля якой была сажалка, абнесеная высокім земляным валам і злучаная з рэчкай. У комплекс уваходзілі драўляны палац, жылыя і гасп. пабудовы. Захаваліся рэшткі фундамента замка, валы, бастыёны, равы. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    КРЫЎЛЯНЫ, вёска ў Жабінкаўскім рне. За 13 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жабінка на лініі Брэст—Лунінец, 43 км ад Брэста, аўта