• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    русь. Царква дзейнічае.
    КРЫВІ'ЦКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАГА I БАЛЬНАГА ТАНЦА «ТАНДЭМ». Створана ў 2000 у г.п. Крывічы пры пасялковым Доме культуры. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.В.Язневіч. У складзе студыі 28 чал. ва ўзросце ад
    587
    КРЫВІЦКІ
    7 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя еўрап. і лацінаамер. бальных танцаў, падрыхтоўка эстр. танц. кампазіцый. У рэпертуары танцы бальныя «Чачача», «Румба», «Джайф», «Венскі вальс», «Самба», эстр. «Танец з флейтамі», «Дрыгула», «Вясёлы рокнрол», «Ірландскі TaHeu», харэагр. кампазіцыі «Пяшчота», «На паляне» і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. экалагічнага форуму (г. Мядзел, 2005), абл. фестывалю харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк, 2006), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005) і інш. Н.У.Іванова.
    КРЫВІЦКІ Аляксандр Антонавіч (н. 15.8.1927, в. Залессе Мсціслаўскага рна), беларускі мовазнавец. Канд. філал. навук (1959). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1951). У 1952—2007 у Інце мовазнаўства НАН Беларусі. Даследуе праблемы бел. і слав. дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, бел. рэгіянальнай лексікаграфіі, сучаснай бел. мовы. Аўтар прац «Наша родная мова» (3е выд., 1973), «У рытме з развіццём мовы» (1976), «Што такое лінгвагеаграфія» (1986), «Дыялекталогія беларускай мовы» (2003). Адзін з аўтараў даследаванняў «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ч. 1—2, 1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968, кн. карт 1969), «Тураўскі слоўнік» (т. 1—5, 1982—87), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (1993—98), «Лексічныя ландшафты Беларусі» (1995) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1971.
    7в.: Фанетыка беларускай мовы. Мінск, 1984 (разам з А.І.Падлужным); Учебннк белорусского языка: для самообразовання. Мннск, 1994 (разам з А.І.Падлужным).
    КРЫВІ'ЦКІ КАСЦЁЛ АН.ІРЭЯ БАБбЛІ I КЛЯШТАР ТРЫНІТАРЫЯЎ, помнік архітэктуры позняга барока ў г.п. Крывічы Мядзельскага рна. Пабудаваны ў 1776 з цэглы манахамі ордэна трынітарыяў. У 1832 кляштар скасаваны. Касцёл Св. Андрэя — аднанефавы аднавежавы храм з прамавугольнай апсідай, накрыты высокім 2схільным дахам. Высокая вежа мае 3ярусную кампазіцыю. Першы ярус крапаваны плоскімі лапаткамі па вуглах граней, прарэзаны лучковымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Другі ярус ідэнтычны першаму па кампазіцыі і дэкоры, але меншы ў сячэнні, трэці прарэзаны круглымі вокнамі, завершаны вял. купалам з каваным узорыстым крыжам. Аналагічны крыж на даху над апсідай. Высока размешчаныя ў тоўшчы сцен вокны набліжаюць храм да абарончых збудаванняў, унутраная прастора асн. тыпу перакрыта цыліндрычным з распалубкамі скляпеннем на падпружных арках. Сцены крапаваны падвойнымі пілястрамі з капітэлямі іанічнага ордара. Агароджа высокіх хораў мае
    Крывіцкі касцёл Андрэя Баболі і кляштар трынітарыяў.
    плаўны залом у цэнтр. частцы, падтрымліваецца 2 слупамі. Амбон аздоблены пазалочанай драўлянай разьбой. Алтар храма ўпрыгожаны лепкай, скульптурамі святых. Жылы корпус б. кляштара прымыкае да паўд.ўсх. сцяны касцёла. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане. Сцены ўмацаваны плоскімі лапаткамі, расчлянёны невял. прамавугольнымі вокнамі. Касцёл дзейнічае.
    КРЫВІЦКІ нарОдны клуб САМАДЗЁЙНЫХ МАЙСТРОЎ «КРЫВІЧЙ». Створаны ў 1993 у г.п. Крывічы Мядзельскага рна пры Цэнтры нар. рамёстваў. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.Б.Шаша (з 1993), У.М.Хіхіч (з 2013). У складзе клуба 10 чал. ва ўзросце ад 28 да 63 гадоў. Асн. кірункі дзейнасці — разьба па дрэве, па камені, лепка з гліны, бондарства, вышыўка, бісера, саломапляценне. Калектыў — удзельнік і дыпламант рэсп. выстаўкікірмашу «Камарова — кола дзён» (в. Камарова Мядзельскага рна, 2010—13), фестывалюкірмашу «Вясновы букет» (Мінск, 2012), абл. фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2012), святаконкурсу майстроў драўлянай манумент. скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» (Стаўбцоўскі рн, 2012), рэгіяналь
    588
    «КРЫВІЧ»
    Удзельнікі Крывіцкага народнага клуба самадзейных майстроў «Крывічы».
    нага свята разьбы па дрэве «Разьбы зачараванне» (г. Мядзел, 2013) і інш.
    Н.У.Іванова.
    КРЫВІЦКІ НАРбДНЫ ХОР. Створаны ў 1979 у г.п. Крывічы Мядзельскага рна пры пасялковым Доме культуры. У 1981 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.С.Таразевіч (з 1979), А.К.Трафімовіч (з 1983), А.Н.Куцько (з 1997). У складзе хору 28 чал. ва ўзросце ад 30 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя твораў харавога жанру праз выкананне бел. нар. песень, твораў бел. кампазітараў. У рэпертуары песні бел. нар. «I туды гара», «Ой, кума», «Каля рачушкі», «Ой, ляцелі гусі з броду», аўтарскія
    «Беларуская гасціннасць» І.Івашова, «Квітней, мой сад» М.Алешкі і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант рэсп. выстаўкікірмашу «Камарова — кола дзён» (в. Камарова Мядзельскага рна, 2010—13), абл. фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2012) і інш. Н.У.Іванова.
    «КРЫВІЧ», літаратурнанавуковы і грамадскі часопіс нац.дэмакр. кірунку. Выдаваўся з чэрв. 1923 па сак. 1927 у г. Коўна (г. Каўнас) на бел. мове. Рэд. В.Ю.Ластоўскі і К.С.ДужДушэўскі. Вызначаўся разнастайнай тэматыкай, змястоўнасцю публікацый. Меў раздзелы: літ. (творы бел. пісьменства, пераважна адаптаваныя, пераклады з інш. моў), на
    вук.крыт. (шматлікія даследаванні ў галіне беларусазнаўства), «запіскі» (розныя звесткі пра беларусаў, іх гіст.культ. спадчыну), інфармацыйны (бібліяграфічныя агляды і водгукі). Аўтарам большасці матэрыялаў быў В.Ю.Ластоўскі. Выданне закранала пытанні гісторыі Беларусі і нац. культуры. Друкаваліся матэрыялы, прысвечаныя Ф.Скарыну, Л. і С.Зізаніям, А.Міцкевічу, Ф.Дастаеўскаму. Часопіс змясціў невядомы аўтограф Ф.Багушэвіча; творы М.Багдановіча (сярод іх папраўлены варыянт «Апокрыфа»), даследаванне яго паэт. спадчыны А.Вазнясенскім, працы А.Шлюбскага, Я.Станкевіча, успаміны К.Езавітава. Надрукаваў апрацаваныя ўрыўкі кітаба, пераклады «Песні песняў» Саламона з Бібліі, твораў Ю.Ахо, І.Білюнаса, В.Бонзельса, Г.Гаўптмана, С.Інгмана, Р.Кіплінга, Р.Тагора, О.Уайльда, А.Франса і інш. Публікаваліся агляды грамадскапаліт. і нац.культ. жыцця беларусаў у БССР і інш. рэгіёнах СССР, Зах. Беларусі, Літве, Латвіі, Чэхаславакіі і інш. краінах. «К.» друкаваў рэцэнзіі на выдадзеныя ў розных частках Беларусі кнігі і часопісы. Падрабязна паказаў дзейнасць Кта паняволеных Польшчай нацый у Парыжы і Жэневе, пратэсты супраць антыбел. скіраванасці канкардату 1925 паміж польск. урадам і
    Удзельнікі Крывіцкага народнага хору.
    589
    «КРЫВІЧАНІН»
    Ватыканам і супраць разгрому ў 1927 рэжымам Ю.Пілсудскага Бел. сял.работніцкай грамады. Выйшла 12 нумароў. Выданне спынілася з пераездам В.Ю.Ластоўскагаў БССР.
    Літ.: Яўрэйская культура Беларусі і яе ўзаемадачыненні з беларускай і іншымі культурамі; Вацлаў Ластоўскі — выдатны дзеяч беларускага адраджэння // БеларусікаAlbaruthenica. Кн. 4. Мн., 1995.
    А.М.Вабішчэвіч.
    «КРЫВІЧАНІН», палітычналітаратурны часопіс. Выдадзены ў кастр. 1918 у Вільні на бел. мове. Выйшаў 1 нумар, надрукаваны бел. варыянтам лацініцы. Рэд.выдавец В.Ю.Ластоўскі. У звароце ад імя рэдакцыі ставілася задача тэарэт. распрацоўкі бел. пытання і яго папулярызацыі сярод грамадства. Увага акцэнтавалася на эканам. аспекце пазнання Беларусі і духоўнай сферы, у т.л. прыгожага пісьменства і мастацтва. Змешчаны арт. «Нацыянальнае пытанне», гіст. нарыс «Тураўскае княства», статыстычны агляд тэр. і насельніцтва Беларусі ў яе этнаграф. межах, кароткі аналіз этнічнай сітуацыі на Віленшчыне (гіст. і сучасны стан), тэкст паэмы «Энеіда навыварат», творы В.Ю.Ластоўскага, З.Бядулі, М.Багдановіча. Сярод рубрык: «Усяго па каліву», «Кроніка». 3за ваен.паліт. змен чарговы нумар часопіса не выйшаў. Выданне стала правобразам час. «Крывіч». А.С.Ліс.
    КРЫВІЧЬІ, усходнеславянская этнічная супольнасць. Жылі ў басейне Верхняга Дняпра, Зах. Дзвіны, на Пд. Чудскага воз. На думку некаторых вучоных, назва паходзіць ад слова «крэўныя» (блізкія па крыві), на думку інш. — ад імя легендарнага родапачынальніка Крыва, язычніцкага першасвяшчэнніка КрываКрывейтэ, узгорыстай мясцовасці (крывізна), дзе яны жылі. Вядомы па пісьмовых і археал. (паселішчы, курганныя могільнікі) крыніцах. Працэс фарміравання К. адбываўся ў 2й пал. 1га тыс. ва ўмовах узаемадзе
    яння слав., балцкага і фінаўгорскага насельніцтва. Па асаблівасцях матэрыяльнай культуры, пахавальнай абраднасці і інш. вылучаюцца 2 этнаграф. групы: насельніцтва: полацкасмаленскія і пскоўскія К. На тэр. рассялення полацкіх К. вывучаліся гарадзішчы ў Віцебску, Полацку, Заслаўі, Лукомлі, селішчы і курганныя могільнікі каля вёсак Баркі, Бельчыца, Бяльмонты (вёска не існуе), Вышадкі, Дарахі, Ізбішча, Янкавічы і інш. Пахавальныя помнікі К. прадстаўлены доўгімі і круглымі курганамі з трупаспаленнямі (6—10 ст.), з канца 10 — 11 ст. — трупапалажэннямі на гарызонце, у падкурганнай яме. Для жаночых пахаванняў полацкасмаленскіх К. характэрны бранзалетападобныя драцяныя скроневыя кольцы дыям. 5—11 см з завязанымі канцамі, шкляныя залачоныя пацеркі, таксама сустракаюцца сердалікавыя пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты, шыйныя грыўні. У якасці падвесак выкарыстоўваліся сярэбраныя манеты (дырхемы, візант. міліярысіі). У мужчынскіх пахаваннях трапляюцца сякеры, нажы, крэсівы, наканечнікі коп’яў і стрэл, дэталі паяснога набору. Гліняны посуд, драўляныя вёдры, сярпы знойдзены ў мужчынскіх і жаночых пахаваннях. У сац. адносінах К. — федэрацыя плямён, у рамках якой фарміраваліся класы, дзяржаўнасць (княжанні), пранароднасць. Паводле «Аповесці мінулых гадоў» у Полацку існавала княжанне К.палачан. У ваен.адм. адносінах племянныя княжанні абапіраліся на сістэму ўмацаваных цэнтраў (Полацк, Лукомль, Браслаў і інш.), на аснове якіх пазней сфарміраваліся гарады. К. ўпершыню ўпамінаюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 859. Яны ўдзельнічалі ў паходах князёў Алега (907) і Ігара (944) супраць Візантыі. У канцы 10 ст. на тэр. рассялення полацкіх К. склалася Полац