Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
бяспекі. Аўтар плакатаў «Помнікі архітэктуры — нацыянальны скарб» (1973), «Назаўседы ў памяці народа» (1974), «Дзяр
У.Крукоўскі. У біme ахза волю, у бітвахза долю. 1980.
жаўны народны хор БССР» (1975), «470 гадоў беларускага кнігадрукавання» (1976), «У бітвах за волю, у бітвах за долю!..» (1980), «Шануйма родную мову» (1987), «Што мы за людзі?» (1998), трыпціхаў на тэмы Чарнобыльскай катастрофы («SOS. Жыццё. Жытло. Мастацтва» (1996), «Дзень X» (1996), а таксама шэрага плакатаў, прысвечаных славутым дзеячам Беларусі: Ф.Скарыну, Міколу Гусоўскаму, Цётцы, М.Багдановічу, Я.Купалу, Я.Коласу, І.Луцэвічу, П.Сергіевічу, К.Малевічу, Я.Драздовічу, В.Цяпінскаму, Я.Ціхановічу, М.Сеўруку, Я.Куліку і інш.
Г.А. Фатыхава.
КРУЛЁЎШЧЫНА, вёска ў Докшыцкім рне. За 18 км на Пн ад г. Докшыцы, вузлавая чыг. ст. Круляўшчызна на лініях Маладзечна—Полацк і Круляўшчызна—Варапаева, 205 км ад Віцебска. Цэнтр Крулеўшчынскага с/с. 1228 гаспадарак, 2889 ж. (2012).
У пач. 20 ст. вёска ў Докшыцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губ. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, у Глыбоцкім павеце Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў
у БССР. 3 15.1.1940 у Докшыцкім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 2.7.1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 17.8.1943 партызаны разграмілі ў К. ням.фаш. гарнізон. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 25.12.1962 у Глыбоцкім, з 6.1.1965 зноў у Докшыцкім рнах. У 1998 — 1421 гаспадарка, 3348 ж. У 2012 сярэдняя і муз. школы, 3 дзіцячыя сады, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, комплексны прыёмны пункт, бальніца, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 9 магазінаў. Дзейнічаюць касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1994—97), царква Іаана Хрысціцеля (2002—04). Помнік архітэктуры — капліца (1915—16).
КРЎПАВА, вёска ў Лідскім рне, на р. Крупка. За 10 км на ПнЗ ад горада і чыг. вузла Ліда, 122 км ад Гродна. Цэнтр Крупаўскага с/с. 207 гаспадарак, 630 ж. (2012).
У 1460 вёска і маёнтак Крупаў Віленскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. 3 2й пал. 16 ст. мястэчка ў Лідскім павеце. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1843 Віленскай губерняў. У 1886 у Лідскай воласці, 11 двароў, 114 ж., касцёл. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў уБССР. 3 15.1.1940уЛідскімрне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Аполінскім с/с. У 1940 у вёсцы 91 двор, 212 ж.; у маёнтку — 48 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1954 цэнтр Крупаўскага с/с (пасля аб’яднання Аполінскага і Запольскага сельсаветаў). У 1992 — 90 гаспадарак, 350 ж.; у 1998 — 172 гаспадаркі, 519 ж. У 2012 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», комплексны пры
579
КРУПАЎСКІ
ёмны пункт, ФАП, 2 магазіны. Помнік архітэктуры неараманскага стылю — Троіцкі касцёл (1918—26).
У.М.Удальцоў.
КРЎПАЎСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неараманскага стылю ў в. Крупава Лідскага рна. Пабудаваны ў 1918—26 з цэглы. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём з бакавымі крыламі трансепта, 5граннай апсідай і бакавымі нізкімі сакрысціямі. У фасадурэзана 3ярусная 4гранная шатровая званіца, над вальмавым дахам апсіды 4гранная шатровая сігнатурка. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з архівольтамі, апярэзаны шырынкавым фрызам. Уваходны праём
Удзельнікі Крупіцкага засііужанага аматарскага фамк.юрнага ансалібля «Крупіцкія музыкі».
акаймаваны перспектыўным арачным парталам з круглай люкарнай над ім. Інтэр’ер размежаваны на 3 нефы гранёнымі драўлянымі слупамі і перакрыццямі. У гранёнай апсідзе і тарцах бакавых нефаў пастаўлены драўляныя неагатычныя алтары, у левы вугал прэсбітэрыя ўрэзаны амбон. Касцёл дзейнічае.
КРУПІЦА. вёска ў Мінскім рне, на р. Пціч (прыток р. Прыпяць). За 17 км на Пд ад Мінска. Цэнтр Крупіцкага с/с. 348 гаспадарак, 1039 ж. (2012).
У 1791 вёска маёнтка Анаполь Мінскага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Пас
палітай (1793) у Рас. імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губ. У 1815 уласнасць кн. Д.Радзівіла, 21 двор. 187 ж. У 1897 у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета, 66 двароў 343 ж., кузня, хлебазапасны магазін, нар. вучылішча. У 1917 — 66 двароў, 388 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 17.7.1924у Самахвалавіцкім рне Мінскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 18.1.1931 у Койданаўскім, з 26.5.1935 у Мінскім рнах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1941 — 90 двароў, 337 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 28 жыха
роў. У 1997 — 337 гаспадарак, 934 ж.
У 2012 дзіцячы сад, школы: сярэдняя, мастацтваў, Цэнтр культуры, музей, бка, амбулаторыя, 2 магазіны, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КРУПІ'ЦКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «КРУШ'ЦКІЯ МУЗЬІКІ». Створаны ў 1982 у в. Крупіца Мінскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў», у 2002 «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.М.Гром (з 1982), Н.Л.Лісіца (з 2009). У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 25 да 73 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: даследаванне бел. муз. і песеннага фальклору, яго сцэнічная інтэрпрэтацыя, увасабленне і папулярызацыя ў Беларусі і за мяжой. У рэпертуары бел. нар. песні «Кум куму любіў», «Паехаў Сідар да млына», «Чые пчолы ў гародзе», «Кукавала зязюлька, што лес малы», «Ды заржы, заржы сівы конічак», «На бітым гасцінцы», «А ў Пералёўцы на гарэ», муз. кампазіцыі «Крупіцкія музыкі» М.Сіраты, «Кросны» У.Грома, «Сваты едуць» І.Мангушава, «У Траецкім шынку» Д.Кудзіна, музыка да танцаў «Пава», «Церніца»,
580
КРУПСКАЯ
«Журавель», «Кавалі», «Грачанікі», «Абэрак» і інш. Сярод канцэртных праграм: «3 музыкай у сэрцы» (2009, памяці У.М.Грома), юбілейныя канцэрты (2006, 2012). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1997—98, 2003—05), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2001), вясковай культуры «Жыве мая вёска» (Мінская вобл., 2007) рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Нясвіж, 1998; г. Слуцк, 2005; г. Кобрын, 2009; г. Маладзечна, 2011) і інш. Н.Л.Лісіца.
КРУШЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «КРУПІЦА». Створаны ў 1982 у в. Крупіца Мінскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.Д.Чорны. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 17 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: даследаванне бел. традыц. танц. мастацтва, стварэнне на яго аснове арыгінальных сучасных сцэнічных кампазіцый. У рэпертуары бел. нар. танцы «Базар гудзе», «Акуліна», «Пава», «Журавель», «Абэрак», «Кругавая», «Грачанікі», «Я боб малачу», полькі «Слуцкая», «Крупіцкая», вальс «Святочны» і інш. Сярод канцэртных праграм: «3 музыкай у сэрцы» (2009, памя
Удзельнікі Крупіцкага народнага ансамбля танца «Крупіца».
ці У.М.Грома), да юбілею калектыву (2006, 2012) і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1997—98, 2003—05), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2001), вясковай культуры «Жыве мая вёска» (Мінская вобл., 2007), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Нясвіж, 1998; г. Слуцк, 2005; г. Кобрын, 2009; г. Маладзечна, 2011) і інш. Н.Л.Лісіца. КРЎПКІ, горад у Мінскай вобл., цэнтр Крупскага рна, на р. Бобр. За 118 км на ПнУ ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Крупкі, на аўтадарозе Мінск— Масква. 11 011 ж. (2012).
У сярэдзіне 16 ст. ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. ВКЛ, уласнасць Сангушкаў. У 1667 — 60 дымоў. У 1760 шляхецкая ўласнасць, 69 двароў, драўляная ратуша, карчма, 2 млыны. У 1790 — 82 дымы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Сенненскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1861 — 701 ж. У 1885 мястэчкаў Бобрскай воласці, уласнасць К.Свяцкага, піваварны завод, 2 млыны, 24 крамы, карчма, царква, 3 яўр. малітоўныя школы, сінагога. У 1897 — 186 двароў, 1523 ж., вадзяны млын, сукнавальня, 7 кузняў скураны завод, запалкавая фабрыка, маслабой
ня, паштоватэлеграфнае аддз., царкпрыходская школа, царква, сінагога, 4 яўр. малітоўныя дамы, 24 крамы, карчма, заезны дом. 3 26.4.1919 у Віцебскай губ. РСФСР. 3 15.2.1923 у Аршанскім павеце. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Крупскага рна Барысаўскай, з 9.6.1927 Мінскай, з 18.6.1927 да 26.7.1930 Аршанскай акруг. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайнуз 5.7.1941 да 28.6.1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 1800 ж. У 1977 — 5,5 тыс. ж. 3 7.5.1991 горад. У 1998 — 8,7 тыс. ж.
У 2012 гімназія, школы: 2 сярэднія, мастацтваў, ДЮСШ, 2 дзіцячыя яслісады, цэнтры: культуры, дзіцячай творчасці, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат прац. навучання і прафес. арыентацыі, 2 бкі, бальніца, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкія магілы сав. воінаў, партызан, ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік воінамінтэрнацыяналістам. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (пач. 20 ст.).
КРЎПНІК, 1) крупеня, кулеш, рэдкая страва з круп. Часцей за ўсё гатавалі з ячных або прасяных круп. Забельвалі малаком або варылі з мясам, бульбай. Часам варьші на сыроватцы, на Брэстчыне — са свежай свіной крыві і круп. У Беларусі вядомы паўсюдна. 2) Напітак з гарэлкі, пераваранай з мёдам, журавінамі і духмянымі прыправамі, каранямі. Быў вядомы на Гродзеншчыне, Магілёўшчыне.
КРЎПСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ МАСТАЦКАЙ РАЗЬБЬІ ПА ДРЙВЕ.
Створана ў 2000 у г.п. Крупкі пры гар. Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік А.А.Гарбуноў. У складзе студыі 15 чал. ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папуляры
581
КРУПСКАЯ
зацыя маст. разьбы, фарміраванне спец. навыкаў і ўменняў навучэнцаў. Сярод твораў з дрэва: маскі, фігуркі, посуд, аб’ёмныя рэпрадукцыі і інш. Студыйцы — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005, г. Маладзечна, 2011), абл. святаконкурсу «Бярэзінскія лажкары» (г. Беразіно, 2009, 2012).
Г.А. Фатыхава.
КРЎПСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКАІМЯ Я.КУПАЛЫ. Засн. у 1930 у г. Крупкі. У Вял. Айч. вайну разбурана, пазней адноўлена. У 1965 прысвоена імя Я.Купалы. У 1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Крупскага р