Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
х аргцый: 1) акружныя краязнаўчыя твы, 2) раённыя краязнаўчыя твы, 3) гурткі. Задачы К. вызначаліся на Усебел. з’ездах (1926, 1927) і канферэнцыях (1924, 1929, 1930). У 1929 дзейнічала 301 краязнаўчая аргцыя з 10 510 чл. Краязнаўцы зрабілі значны ўклад у збор моўнага, этнаграф., фалькл. матэрыялу, прыродазнаўчае, санітарнагігіенічнае вывучэнне шэрагу тэр. БССР. Выдатныя дзеячы К. гэтага перыяду: З.Бядуля, Д.М.Васілеўскі, М.ЕКаспяровіч, Д.І.Даўгяла, В.Д.Дружчыц, З.К.Магілёўчык, М.М.Улашчык, А.А.Шлюбскі, С.С.Шутаў М.М.Шчакаціхін і інш. У пач. 1930х гг. перад краязнаўчым рухам пачалі ставіцца не ўласцівыя К. задачы і з’явіліся беспадстаўныя паліт. абвінавачанні, што прывяло да спынення краязнаўчай дзейнасці ў 2й пал. 1930х гг. і рэпрэсій супраць многіх краязнаўцаў.
На тэр. Зах. Беларусі ў 1920— 30я гг. арганізоўваліся рэгіянальныя аддз. Польск. краязнаўчага тва. Вывучэннем зах.бел. краю займаліся Я.Булгак, А.І.Луцкевіч, Я.Н.Драздовіч, Р.Гарашкевіч, Ч.Пяткевіч, ЕЕСтаброўскі, Ю.Ядкоўскі і інш. У Вільні былі створаны Бел. музей імя БЛуцкевіча, Бел. навук. тва, Бел. інт гаспадаркі і культуры, у Гродне і Пінску дзейнічалі мясц. краязнаўчыя аб’яднанні.
У пасляваен. перыяд узрасла роля К. ў выхаваўчай рабоце, патрыятычнай рабоце сярод школьнікаў і моладзі. Пачалі праводзіцца турыстычнакраязнаўчыя экспедыцыі школьнікаў стварацца школьныя
музеі, шырока ажыццяўлялася пошукавая і збіральніцкая дзейнасць. Актыўна працавалі студэнцкія краязнаўчыя аргцыі ў ВНУ (Гродзенскі пед. інт, Мінскі пед. інт імя А.М.Горкага, БДУ і інш.) Хутка пашыралася сетка краязнаўчых музеяў. У бках вызначыўся самаст. кірунак краязнаўчай дзейнасці, з’явыіся спецыялізаваныя структурныя падраздзяленні, назапашваліся краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы. Значны ўклад у развіццё К. зрабілі Бе/іарускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Бел. тва аховы прыроды і інш. У 1989 створана Беларускае краязнаўчае таварыства (БКТ), фарміраваліся яго абл. і раённыя рэгіянальныя структуры.
У сучасным краязнаўчым руху ўдзельнічаюць суб’екты розных інстытуцыянальных форм К. Грамадскае К. прадстаўлена шматлікімі краязнаўчымі аргцыямі, якія самастойна вызначаюць задачы, кірункі і формы дзейнасці. Сярод іх «Віцебскі краязнаўчы фонд імя А.П.Сапунова», «Талака» (Гомель), Заходнепалескае навук.краязнаўчае тва «Загароддзе», Браслаўскае краязнаўчае тва імя О.Гедэмана, краязнаўчае тва імя К.Тызенгаўза (г. Паставы), Тураўскае навук.асветнае тва і інш. Сярод рэсп. грамадскіх аргцый плённа працуюць ў краязнаўчым кірунку Бел. фонд культуры і Тва бел. мовы імя Ф.Скарыны.
Школьнае К. каардынуецца Мінвам адукацыі і Рэсп. цэнтрам турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі і адпаведнымі ўстановамі ў абласцях і раёнах. У школах праводзяцца этапы Усебел. турыстычнакраязнаўчай экспедыцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (раней «Наш край»), працуюць краязнаўчыя музеі (больш за 1400), вядзецца пошукавадаследчая работа, выкладаюцца краязнаўчыя факультатыўныя дысцыпліны («Оршазнаўства» і інш.).
Музейнае К. лідзіруе ў кірунках навук. і асветніцкай дзейнасці. З’яві
568
КРОЛЬ
ліся дзярж. музеі гісторыі гарадоў Магілёва і Мінска. Музеі публікуюць збкі навук. арт. («Краязнаўчыя запіскі» Гродзенскага гіст.археал. музея, «Магілёушчына» Магілёўскага абл. музея імя Е.Р.Раманава і інш.).
ВНУ уносяць важкі ўклад у вучэбнаметадычнае забеспячэнне дысцыплін комплексу К., рыхтуюць кадры ў галіне геагр., гіст., літ., моўнага, музейнага, бібліятэчнага кірункаў К.
У бібліятэчным К. ідзе рэалізацыя буйных навук. праектаў па ўзнаўленні ў лічбавай форме каштоўных крыніц краязнаўчай інфармацыі мінулага: губернскіх памятных кніжак Беларусі (Нац. бка Беларусі); віртуальнай рэканструкцыі творчай спадчыны выдатных землякоў; фарміруюцца бібліяграфічныя, камбініраваныя, паўнатэкставыя краязнаўчыя базы даных і інш.
Суб’екты краязнаўчага руху імкнуцца да ўзаемадзеяння і абмену дасягненнямі. Выдатная роля ў гэтай справе належыць «Краязнаўчай газеце». Адметнай з’явай сучаснасці сталі краязнаўчыя канферэнцыі і чытанні, якія праводзяцца на міжнар., рэсп. і рэгіянальным узроўнях у многіх раённых, абл. цэнтрах. Традыц. сталі Браслаўскія, Гродзенскія, Карэліцкія, Каладзееўскія (г. Барысаў), Лепельскія, Лунінецкія, Магілёўскія, Шацілкаўскія (г. Светлагорск) і многія інш. чытанні і канферэнцыі. Рэгулярна праводзяцца абл. і рэсп. пед. краязнаўчыя чытанні.
Суб’екты К. актыўна распаўсюджваюць фіксаваныя краязнаўчыя веды праз друк, СМІ, Інтэрнэт. Вынікам дзейнасці мясц. краязнаўцаў і спецыялістаў навук. устаноў было завяршэнне ў 2005 выпуску ўнікальнага шматтомнага выдання гіст.дакум. хронік «Памяць». Знакавай падзеяй стаў выхад «Хронікі Убарцкага Палесся» А.А.Атнагулава. Шмат матэрыялаў друкуецца ў выданнях краязнаўчага характару «Лідскі летапісец» (з 1997), «Куфэрак Віленшчыны» (з 2000), «Лунінецкі сшытак» (з 2002)
і інш. Дакум. фільмы і праграмы на каналах тэлебачання папулярызуюць краязнаўчыя веды: «Падарожжы дылетанта» («Прыгоды дылетанта»), «Наперад у мінулае» і інш.
Дасягненні сучаснага краязнаўчага руху звязаны з імёнамі адданых гэтай справе вучоных, спецыялістаў і аматараў, у іх ліку А.Р.Бензярук, А.І.Бутэвіч, А.І.Валахановіч, У.А. Гілеп, І.В.Грабянчук, А.П.Грыцкевіч, У.М.Дзянісаў, В.А.Ермалёнак, А.М. Карлюкевіч, Г.А.Каханоўскі, А.В. Кузьміч, А.С.Кузьміч, В.М.Лебедзева, М.М.Маліноўскі, А.І.Мальдзіс, І.А.Марзалюк, Л.М.Несцярчук, А.М. Падліпскі, М.В.Півавар, І.А.Пушкін, В.П.Рагойша, В.У.Скалабан, І.Г.Трусаў, К.С.Шыдлоўскі і інш.
Літ.: Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мінск, 1984; Алексеев Л.В. Археологня н краеведенне Беларусн, XVI в. — 30е годы XX в. Мннск, 1996; Краязнаўчы рух // Памяць. Мінск: гіст,дакум. хроніка. Кн. 3. Мінск, 2004.
В.І.Саітава.
«КРАЯЗНАЎЧАЯ ГАЗЁТА». Выдаецца з крас. 2003 у Мінску на бел. мове штотыднёва. Заснавальнікі — грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», У.А.Гілеп. Публікуе «Малую краязнаўчую энцыклапедыю», даследаванні па гісторыі краязнаўчага руху, навук.папулярныя артыкулы па археалогіі, тапаніміцы, этнаграфіі, фальклоры, радаводах, гіст.літ.
А.Кроль. Шэрань.
1960.
эсэ пра Беларусь і інш. Інфармуе пра новую краязнаўчую лру, у т.л. рэгіянальную. Асвятляе пытанні нац. гісторыі і культуры, архіўнай, музейнай і бібліятэчнай справы, друкуе нарысы пра навук. спадчыну Ф.Скарыны, Я.Купалы, Я.Коласа, І.Насовіча, В.Ластоўскага, У.Сыракомлі, Г.Каханоўскага і інш. Сярод рубрык: «Асоба ў краязнаўстве», «Наша гісторыя: ідэі, падзеі, імёны», «Музей галіны», «Школьнае краязнаўства», «Царкоўнае краязнаўства», «Спадчына ў небяспецы», «Рэгіён» і інш. У.А.Гілеп. КРОЗ Дора Захараўна (12.11.1909, г. Сянно — 8.12.1997), беларуская артыстка оперы (лірыкакаларатурнае сапрана). Скончыла Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Несцярэнка). У 1933—49 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага мяккага тэмбру, тонкім муз. густам. Стварыла запамінальныя вобразы ў операх класічнага рэпертуару: Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Марфа («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі). Сяродінш. оперныхпартый — Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Караліна («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова).
КРОЛЬ Абрам Іосіфавіч (18.4.1913, г. Дзяржынск — 3.2.1990), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1932). Працаваў у станко
569
КРОМЕР
вым жывапісе ў жанрах сюжэтнатэматычнай карціны і пейзажа. Рэв. падзеі ў Беларусі адлюстраваны ў творах «Абвяшчэнне савецкай улады на Беларусі» (1948), «Пасля курлоўскага расстрэлу ў 1905 годзе ў Мінску» (1957), «На вобыск. 1898 год» (1958), «Вырашальны дзень» (1967), «Нараджэнне рэспублікі» (1968); падзеі Вял. Айч. вайны — у карцінах «Баявое заданне», «Мінскі кацёл» (абедзве 1947), «Гомельскія партызаны» (1972), «Ліпень 1941га» (1980—84), «Партызаны Міншчыны» (1984); Я.Купалу прысвечаны палотны «Я.Купала і Цётка ў Пецярбургу ў 1913 годзе» (1954), «Таполя Купалы» (1960), «Думы пра Радзіму» (1962), «Сустрэча. Ян Райніс у гасцях у Янкі Купалы ў 1926 г.», «Купалаўскі край» (абодва 1982). У лірычных, выразных па колеры пейзажах апяваў прыгажосць бел. прыроды: «Канец зімы» (1955), «Іней» (1960), «Беларускі прастор» (1967), «Новы Мінск» (1969), «Зіма беларуская» (1971), «Зямля» (1972), «Лагойшчына» (1977), «Зямля калгасная. Браслаўшчына» (1981), «Край беларускі» (1982), «Мінскае мора» (1986) і інш. Г.А.Фатыхава.
КРОМЕР Андрэас, беларускі архітэктар і майстармуляр 1й пал. 17 ст. Родам з Германіі. Жыў і працаваў у Полацку, Мінску, Будславе (Мядзельскі рн) і інш. У 1619—22 па заказе І.Кунцэвіча аднавіў Полацкі Сафійскі сабор. Аўтар праектаў і кіраўнік будаўніцтва Будслаўскага кляштара бернардзінцаў (1638—43), Мінскага кляштара бенедыкцінак (1647—49). Для Мінскай Петрапаўлаўскай царквы зрабіў каменную агароджу з брамай.
КРОСНЫ, 1) ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. Да найб. важных частак і прыстасаванняў найб. пашыраных у Беларусі гарызантальных К. адносяцца: ставы (апорны каркас), на якіх мацаваліся навоі (для асновы і тканіны); ніты, у якія накідвалася аснова; бёрда з набіліцамі для прыбівання ўтку;
панажы, кацёлкі для прывядзення ў рух нітоў і ўтварэння зева пры тканні. Пачыналі наладку К. з накідвання падрыхтаванай асновы. Расплятаючы, яе для раўнамернага размеркавання пастаянна часалі драўляным грэбенем і, нацягваючы, накручвалі на навой. Для ўтварэння зева ў аснову прапускалі 2 вузкія (2—3 см) «чыноўныя» дошчачкі, якія перасоўвалі па меры накручвання асновы. Наступны этап — накіданне асновы ў ніты. Парадак прапускання асновы ў ніты і іх колькасць залежалі ад узору будучай тканіны. Аснову прапускалі ў бёрда, звязвалі па некалькі нітак разам, прадзявалі пруточак і замацоўвалі яго на навоі. Ніты злучалі з панаж