• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    к шліфаванай свідраванай сякеры, сячэнні пласцін з рэтушшу па краях, нажы, пракруткі, праколкі, сколы, адшчэпы.
    С е л і ш ч а культур штрыхаванай керамікі і зарубінецкай у паўн. частцы стаянкі5. Выявіў і даследаваў у 1988 А.М.Мядзведзеў. У зах. частцы раскопу на пл. 68 м2 знойдзены скопішчы дробных абпаленых касцей, вуголля, фрагменты ляпной керамікі (гладкасценнай, штрыхаванай, з расчосамі, шурпатай і глянцаванай), шкляная пацерка з хвалістапапярочным лінейным арнаментам, 2 фібулы зарубінецкага тыпу з трохвугольным шчытком, абломкі дыскападобных патэльняў. Трапляюцца фрагменты кругавой керамікі лукарайкавецкай культуры 9— 10 ст.
    Крэменездабыўныя ш а х т ы эпохі неаліту і бронзавага веку на ПдЗ ад пасёлка, на беразе р. Рось. Выявіў у 1920 Б.Рыдзеўскі, даследавалі ў 1920—24 З.Шміт, у 1961—67 Н.М.Гурына, у 1962 М.М.Чарняўскі. На крэйдавых
    адорвенях выяўлены сотні шахтавых выпрацовак, якія потым былі знішчаны кар’ерамі. На ўсх. канцы лінзыадорвеня захаваліся рэшткі шахт, дзе створаны археал. запаведнік, больш за 80 з іх пакуль не даследаваны. У канцы неаліту мясц. насельніцтва ад паверхневага збору крамянёвай сыравіны перайшло да яго здабычы ў крэйдавай тоўшчы траншэйным, а потым і шахтавым спосабамі. Шахты ўяўлялі сабой калодзежападобныя паглыбленні дыям. да 1,5 м, глыб. 2,5—3 м. У месцах праходкі крэменяносных пластоў ад вертыкальнага ствала адыходзілі падбоі, часам суседнія выпрацоўкі злучаліся штрэкамі. На некаторых крэйдавых участках, дзе пласты крэменю былі моцна нахіленыя або арыентаваныя вертыкальна, выпрацоўкі маюць шчылінападобную форму. Здабыча крамянёвай сыравіны вялася разнастайнымі гарняцкімі інструментамі, зробленымі пераважна з рога аленя — кайламі, капалкамі, малаткамідаўбешкамі. Некаторыя інструменты з дапамогай свідраваных адтулін насаджваліся на дзяржанні. Сценкі выпрацовак захавалі шматлікія сляды шахцёрскай працы. Са здабытай крамянёвай сыравіны выраблялі сякеры, якія распаўсюджваліся ў Панямонні і прызначаліся пераважна для высечкі лесу ва ўмовах ляднага земляробства. У адной шахце знойдзена пахаванне культуры шнуравой керамікі позняга неаліту. У ім выяўлены пласкадонны гаршчок з аздобай тыпу наразной ялінкі і тоўстая іголка для сшывання шкур. Здабычу крэменю шахтавым спосабам каля г.п. Краснасельскі пачало насельніцтва культуры шарападобных амфар. Працягвалі тут горназдабыўную справу носьбіты культур шнуравой керамікі і тшцінецкай. Помнік датуецца 3—1м тыс. да н.э.
    Крэменеапрацоўчая майстэрня бронзавага веку за 1 км на Пд ад пасёлка, на левым беразе р. Рось, ва ўрочышчы Тры Сасны. Выявіла ў 1958 Н.М.Гурына, да
    560
    КРАСНЕНСКАЯ
    следавалаў 1978 і 1983 В.Л.Ліпніцкая (2 раскопы пл. 84 і 30 м2). Знаходкі выяўлены на глыб. 0,1—0,5 м. Знойдзены крамянёвыя адшчэпы, пласціны, нуклеусы, а таксама масіўная праколка, разец, адбойнік, фрагменты керамікі. Блізкае размяшчэнне помніка ад крэменездабыўных шахт дазваляе аднесці яго да майстэрняў па апрацоўцы крэменю. Помнік датуецца 3—2м тыс. да н.э.
    М о г і л ь н і к культуры шарападобных амфар за 1,5 км на ПдЗ ад пасёлка, на зах. краі крэйдавай лінзы. Выявіў у 1971 М.У.Вераціла, даследаваў М.М.Чарняўскі. Раскапаны 4 магільныя ямы, у якіх знойдзены рэшткі пахавання чалавека і свойскіх жывёл, гліняныя гаршкі, арнаментаваныя насечкамі, пальцавымі ўцісканнямі, адбіткамі лінейнага штампа, амфара са шнуравым арнаментам, касцяныя наканечнікі стрэл, бурштын, апрацаваныя крэмені.
    Літ.: Чарняўскі М.М. Могільнік на Росі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972. № 4; Яго ж. Могільнікі культуры шарападобных амфар на Гродзеншчыне // 3 глыбі вякоў. Наш край: гіст.культурал. зб. Мінск, 1992; Гу р м н a Н.Н. Древнне кремнедобываюшне шахты на террнторнн СССР. Ленянград, 1976; Чарняўскі М.М., Кудрашоў В.Я., Л і п н і ц к а я В.Л. Старажытныя шахцёры на Росі. Мінск, 1996.
    В.Я.Кудрашоў, В.Л.Ліпніцкая, А.М.Мядзведзеў, М.М.Чарняўскі.
    КРАСНАСЁЛ ЬСКІДОМ КУЛЬТУРЫ. Засн. ў 1953 у г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага рна. Агульная пл. памяшканняў 1037,8 м2, у т.л. актавай залы — 198,3 м2, танц. залы — 192 м2. Дзейнічаюць 15 аматарскіх калектываў маст. творчасці, у т.л. 7 дзіцячых. Творчыя аб’яднанні прымаюць удзел у святах 1 мясц. фестывалях, з’яўляюцца дыпламантамі розных конкурсаў, сярод якіх абл. конкурс эскізаў памятнага знака «Грунвальдская бітва» да 600годдзя Грунвальдскай бітвы 1410 (2011), раённыя аглядыконкурсы маст. творчасці «Беларусь — мая песня» (2012, 2013).
    КРАСНАЎКА, вёска ў Светлагорскім рне, на р. Бярэзіна. За 45 км на ПнЗ ад г. Светлагорск, 22 км ад чыг. ст. Мошны на лініі Асіповічы—Жлобін, 115 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Бабруйск—мяжа Украіны. Цэнтр Краснаўскага с/с. 75 гаспадарак, 163 ж. (2012).
    У канцы 18 ст. вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1811 уладанне памешчыка Гольста. У 1908 у Парыцкай воласці Бабруйскага павета, 68 двароў, 314 ж. У 1917 — 386 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 у Парыцкім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.8.1924 у Парыцкім, з 24.9.1926 у Казлоўскім сельсаветах. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Гомельскай абласцях. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. У 1959 — 308 ж. 3 29.7.1961 у Светлагорскім рне. У 1998 — 116 гаспадарак, 264 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, клуб, бка, ФАП, магазін. Археал. помнікі — 2 пасяленні эпохі мезаліту.
    КРАСНЁЙ Віктар Пятровіч (н. 20.7.1936, в. Хамічы Бярозаўскага рна), беларускі мовазнавец. Канд. філал. навук (1969), праф. (2000). Скончыў БДУ (1963). Настаўнічаў. У 1969—2006 выкладаўу БДУ (у 1982— 85 і 1995—96 намеснік дэкана). Даследуе праблемы лексікалогіі, тэр
    міналогіі, стылістыкі, гісторыі бел. літ. мовы. Аўтар манаграфій «Лексіка і фразеалогія беларускай мовы» (1982), «Грані слова» (3е выд., 1996), слоўнікаў, дапаможнікаў вучэбных для агульнаадукац. школ, метадычных і інш. Адзін з аўтараў кн. «Беларуская мова. Навейшыя змены славянскіх моў» (1988).
    Те:. Сучасная беларуская мова. 2е выд. Мінск, 1995 (у суаўт.); Беларускаятэрміналогія: зб. арт. Мінск, 2011. Т.Ф.Рослік.
    КРАСНЕНСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Краснае Маладзечанскага рна. Пабудавана ў 1889 з цэглы і бутавага каменю. Крыжовакупальны храм. Да асн. аб’ёму прымыкаюць апсіда, трапезная, 3ярусная званіца, завершаная купальным пакрыццём. У сярод
    561
    КРАСНЕНСКІ
    крыжжы — 8гранны светлавы купальны барабан, грані якога прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны нішамі, паўкалонкамі і прафіляванымі броўкамі. Уваход вылучаны кілепадобным парталам. Паліхромная бутавая муроўка сцен спалучаецца з атынкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    КРАСНЕНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Краснае Маладзечанскага рна. Пабудаваны ў 1912 з цэглы. У 1988—90 рэстаўрыраваны. Трохнефавая аднавежавая базіліка з 5граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. У цэнтры гал. фасада 3ярусная чацверыковая званіца, умацаваная вуглавымі ступеньчатымі контрфорсамі з пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Гал. ўваход аформлены спічастым парталам, над якім размешчана круглае акноружа. Бакавыя фасады рытмічна члянёны здвоенымі вузкімі спічастымі вокнамі, нішамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Двухсхільны дах над алтарнай часткай з невял. вежачкай. Перакрыцце ўнутранай прасторы скляпеністае на 4 слупах. Касцёл дзейнічае.
    Красненскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
    Удзельнікі Красненскага народнага ансалібля народнай песні «Забава».
    КРАСНЕНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «SABABA». Створаны ў 1989 у в. Заполле Карэліцкага рна пры Доме культуры як Карэліцкі нар. ансамбль нар. песні «Забава»; з 2007 пры Доме культуры в. Краснае Карэліцкага рна; сучасная назва. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.А.Бузук. У складзе калектыву 13 чал. ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары: песні нар. бел. «Вёсачка мая», «Гармонік», «Шукае мужык жонку», «Зязюляваражбітка», «Ванюшка», «Ночка цёмная», рус. «Ішоў казак», «Вішня», аўтарскія «Добры вечар» М.Сіраты, «Сёння ў нас дажынкі» У.Пецюкевіча, «Хлебды соль» Л.Захлеўнага, «Куст рабіны» А.Вярхоўскай, «Квітней, мой сад!» М.Алешкі і інш. Сярод праграм: «Адвечных песень перазвон» (2009), «Хай лунае песня над зямлёй» (2010), «Якая ж песня без баяна...» (2011), «Я табою, зямля, зачараваны» (2012),
    «Мне засталася спадчына» (2013) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант: міжнар. фестывалю сярэдневяковай культуры «Навагрудскі замак» (2010), рэгіянальнага свята да 600годдзя Грунвальдскай бітвы 1410 (абодва г. Навагрудак, 2011), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Быхаў, 2013) іінш. Н.М.Гароднік.
    КРАСНЕНСКІ НАРОДНЫ ХОР.
    Створаны ў 1927 у в. Заполле Карэліцкага рна пры хацечытальні як Карэліцкі нар. хор, з 2007 пры Доме культуры в. Краснае Карэліцкага рна; сучасная назва. У 1976 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: П.М.Шэўка (з 1947), Г.А.Бузук (з 1985). У складзе хору 31 чал. ва ўзросце ад 40 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя бел. песеннага мастацтва. У рэпертуары: песні нар. бел. «Васількі», «Пайду я каля саду», рус. «Цякла рака», аўтарскія «Беларусь — імя святое» А.Казловай, «Полечка» А.Русака, «Беларусь» У.Карызны, «Наша Гродзеншчына» Ю.Іофэ і інш. Сярод праграм: «Квітней, Бе
    562
    КРАСОЎСКІ
    ларусь!» (2012), «Над сінім Нёманам песня плыве» (2013) і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестывалю «Над сінім Нёманам» (г. Гродна, 2009, 2012) і інш. Н.М.Гароднік.
    КРАСНЫ ЗАМАК. Існаваў у 2й пал. 16 ст. ва Ушацкім рне на беразе Павульскага воз. Паб