• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    даваны ў час Інфлянцкай вайны 1558—82 з дрэва і каменю. Трохвугольная ў плане крэпасць з вежамі па вуглах (2 чацверыковыя з 2схільнымі дахамі, васьмерыковая з шатровым) і прамавугольнай брамай, была накрыта 2схільным дахам, абкружана вадзяным ровам з мостам. Абарончыя сцены мелі ў верхніх частках баявыя галерэі з абламамі і байніцамі. На дзяцінцы размяшчаліся аднапавярховыя жылыя дамы. Вядомы паводле гравюры С.Пахалавіцкага 1579.
    КРАСНЯКбВА Надзея Кірылаўна (1901 — 1988), казачніца з пас. Хальнявічы Крупскага рна. Адносілася да катэгорыі казачнікаўтрадыцыяналістаў, якія чуйна захоўваюць маст. асаблівасці нар. твораў. Запісаныя ад яе ў 1970я гг. творы (11 казак) прадстаўляюць класічныя сюжэты. Арыгінальнасцю вылучаецца казка «Салдат і бабка» (сюжэт не мае адпаведных у міжнар. паказальніках). У рэпертуары К. казкі пра жывёл («Звяры ў яме», «Сабака і воўк дамаўляюцца», «Кот і лясныя звяры»), чарадзейныя («Цудоўная торба жорава», «Гарбаты канёк», «Салдат і чэрці» і інш.).
    Літ.: Казкі ў сучасных запісах. Мінск, 1989.
    КРАСбЎСКАЯ Раіса Ермалаеўна (н. 12.1.1935, г. Мінск), беларуская артыстка балета. Засл. артыстка Беларусі (1964). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1953). Працавала ў тэатрах оперы і балета гарадоў Чалябінск (Расія) і Баку. 3 1960 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1975 балетмайстаррэж., з 1989 кіраўнік эстр.харэагр. ансамбля «Чараўніцы». Танцоўшчыца характарнага плана. Яе выканальніцкай манеры ўлас
    Удзельнікі
    Красненскага народнага хору.
    цівы высакароднасць пластычнай формы, знешняя стрыманасць пры ўнутраным тэмпераменце. Сярод
    партый на бел. сцэне: Марта, Цыганка («Святло і цені», «Пасля балю» Г.Вагнера), Мадэрнісцкая танцоўшчыца, Карчмарка («Мара», «Выбранніца» Я.Глебава), Мерседэс («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Каляровая дзяўчына («Сцежкаю грому» К.Караева) і інш. Выканала танцы ў балетных і оперных спектаклях: егіпецкі і этрускі («Спартак» А.Хачатурана), іспанскі («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), персідскі («Хаваншчына» М.Мусаргскага) і інш.
    КРАСОЎСКІ Мікалай Піліпавіч (11.7.1933, г. Рэчыца  22.11.1989), беларускі артыст балета, педагог. Засл. артыст Беларусі (1972). Скончыў Бел. (1951) і Ленінградскае (1953) харэагр. вучылішчы, Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1960). Працаваў у тэатрах оперы і балета гарадоў Чалябінск (Расія) і Баку. У 1953—56 і з 1960 выкладчык у Бел. харэагр. ву
    чылішчы. Адначасова з 1960 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1975 арганізатар і кіраўнік эстр,харэагр. ансамбля «Чараўніцы». Творчасці К. ўласцівы высокая тэхнічнасць, экспрэсія, тэмперамент. Сярод партый на бел. сцэне: Мікалай, Князь («Мара», «Выбранніца» Я.Глебава), Прынц, Тыбальд («Папялушка», «Рамэа і Джульета» С.Пра
    М.П.Красоўскі.
    коф’ева), Спартак (аднайм. балет А.Хачатурана), Прынц («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Салор («Баядэрка» Л.Мінкуса) і інш. Балетмайстар спектакляў «Фіялка Манмартра» І.Кальмана, «Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі і інш.
    КРАСОЎСКІ Яўген Калістратавіч (7.5.1937, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія — 30.11.2004), беларускі жывапісец. Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1964). У 1964—73 выкладаўу Віцебскім пед. інце, у 1977—83 Віцебскім тэхнал. інце. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажа. Творам улас
    563
    КРАСОЎСКІ
    цівы лірычнасць, экспрэсіўнасць пластычнай мадэліроўкі формы, свежасць і празрыстасць каларыту. Сярод работ: карціны «Уз’яднанне беларускіх партызан з войскамі Чырвонай Арміі» (1981), «На Кургане дружбы» (1985), «Першы залп «Кацюшы» пад Оршай» (1989), «Свята ўраджаю» (1990), «Вяртанне на Радзіму» (1994), партрэты «Жаночы партрэт» (1967—73), «Наддзвінскідудар Арцём ВярыгаДарэўскі» (1979), « П. 1. Чайкоўскі», « М. П. Мусаргскі» (абодва 1983), «М.Глінка» (1984), «Сяброўка» (1985), «Партрэт студэнткі» (2003), пейзажы «Камчатка», «Байкал», «Віцебская восень» (усе 1970), «Лучоса» (1981), «Браслаўскія азёры» (1990), «Восеньу Прысвятах» (1995), «Асвея» (1997), нацюрморты «Белыя гарлачыкі» (1982), «Нацюрморт з грыбамі» (1990), «Адзінокая ружа» (2004) і інш. Г.А.Фатыхава.
    Я.Я.Красоўскі.
    КРАСОЎСКІ Яўген Яўстаф’евіч (16.11.1908 г. Баку 14.7.1980), беларускі жывапісец і графік. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Вучыўся ў дэкар.маст. майстэрні Першага Бел. тра ў Мінску (1924—27), Віцебскім маст. тэхнікуме (1927—30), Кіеўскім маст. інце (1936—37). У 1942— 44 у перыяд. выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну» і час. «Партызанская дубінка». Працаваў у жывапісе, станковай графіцы, экслібрысе. Творчай манеры ўласцівы свабода, абагульненасць пісьма, дакладнасць кампазіцыі і партрэтных характарыстык, тонкая перадача колеравага багацця свету, унутраная дынаміка. Сярод работ: партрэты «Беларус» (1935), «Маці» (1945), П.Ісачэнкі
    Я.Я.Красоўскі. Ля карціны Пукірава. 1957.
    (1957), Р.Шырмы (1944), М.Філіповіча (1946), М.Станюты (1963), І.Сарокіна (1972), «Аўтапартрэт» (1980); пейзажы «Белавежская пушча», «Вязынка» (абодва 1947), «На Бярэзіне» (1954), «Мінск. Вуліца Бакуніна» (1958), «Паўночная Венецыя» (1962), «Мірскі замак» (1968), «Крыжоўка» (1973), «Зіма ў Мінску» (1977); нацюрморты «Кнігі» (1945), «Вясновыя кветкі» (1977), «Нацюрморт з яблыкамі» (1978); творы прац. 1 гіст.
    Удзельнікі Красоўшчынскага народнага клуба майстроў народнай творчасці «Вытокі».
    тэматыкі «Дажынаюць» (1931), «Беларускія ткачыхі» (1939), «Штаб Рэўваенсавета на Заходнім фронце ў 1919» (1940), «Зямля» (1943), «Міцкевіч у Гурзуфе» (1956), «Выплаўка сталі» (1957), «Кавальскі цэх» (1959), «Кастусь Каліноўскі перад пакараннем» (1961), «Даяркі» (1964), «Перад штурмам» (1967), «Дзяўчаты камвольнага камбіната» (1975) і інш.; экслібрысы: «А.Адамовіч» (1964), «П.Броўка», «І.Шамякін» (абодва 1965), «П.Глебка» (1967) і інш.
    Літ.: Арава Э.В. Яўген Красоўскі.
    Мінск, 1983. Г.А.Фатыхава.
    КРАСбЎШЧЫНСКІ НАРОДНЫ КЛУБ МАЙСТРбЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ «ВЫТОКІ». Створаны ў 2001 у в. Красоўшчына Маладзечанскага рна пры Цэнтры рамёстваў. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.В.Раманоўская (з 2001), Т.Ф.Цыпкіна (з 2006), П.А.Міхасёнак (з 2013). У складзе клуба 47 чал. ваўзросце ад 17 да 72 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя дэкар,прыкладнога мастацтва ў Беларусі і за мяжой. Калектыў працуе ў галінах салома, лоза, бісерапляцення, вышыўкі, аплікацыі саломкай, выцінанкі, цестапластыкі і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў міжнар. казацкай культуры
    564
    КРАЎЦЭВІЧ
    «Люба» (станіца Луганская, Украіна, 2012), тэатраў «Цілтай» (Паневяжыскі рн, Літва, 2011—13), нац. фестывалю бел. песні і паэзіі «Маладзечна» (г. Маладзечна, 2013), рэсп. выстаўкікірмашу «Камарова кола дзён» (Мядзельскі рн, 2011—13), абл. свята рамёстваў «Слуцкія паясы» (г. Слуцк, 2013) І ІНШ. Л.Г.Ступіна. КРАЎЦбЎ Валянцін Акімавіч (14.6.1902, пас. Шырачанка Краснадарскага краю, Расія — 15Л.1963), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1955). 3 1930 акцёр Бел. рабочагатэатра імя Цэнтр. савета прафсаюзаў Беларусі, з 1933 у Бел. тэатры імя
    В.Краўцоў у ролі Дароднага.
    Я.Купалы. Выканаўца характарных, драм. роляў. Творчасці К. былі ўласцівы паглыблены псіхалагізм і яскравы вонкавы малюнак. Сярод роляў: Скіба, Шуфт («Партызаны», «3 народам» К.Крапівы), Лук’ян Рабічка («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Гамер («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Траўбэ («Цытадэль славы» К.Губарэвіча), Джонсан, Калібераў, Глуздакоў («На досвітку», «Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Лешч («Апошнія» М.Горкага), Вішнеўскі, Дародны («Даходнае месца», «Позняе ка
    ханне» А.Астроўскага), Аркадзь, Колас, Сіманенка («Платон Крэчат», «Фронт», «Макар Дубрава» А.Карнейчука), Капулеці («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра) і інш.
    КРАЎЦОЎ Макар (сапр. К а с ц е в і ч Макар Мацвеевіч; псеўд. ДзынДзылін, Звончык, М акар, Язэп Светазар, Рісоіо, Smreczynski; 18.8.1891,в. Баброўня Гродзенскага рна — ?), беларускі палітычны дзеяч, літаратуразнавец, паэт, публіцыст, перакладчык. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1910). 3 1918 чл. Бел. партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў. Пасля ўтварэння Мінва бел. спраў ва ўрадзе Літвы (1919) ствараў бел. органы ўлады ў Сакольскім пав. Гродзенскай губ. Са снеж. 1919 уваходзіў у склад Бел. вайсковай камісіі. Аўтар верша «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (пакладзены на музыку У.В.Тэраўскім), які стаў гімнам Бел. Нар. Рэспублікі (апубл. 30.10.1919 у газ. «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн»). Удзельнік Слуцкага паўстання 1920, 1й Усебел. канферэнцыі ў Празе (вер. 1921). 3 1921 настаўнічаў у Вільні. У крас. 1923 зрабіў спробу выдання час. «Саха» (забаронены пасля 1ганумара). Удзельнічаў у рабоце Бел. навук. тва. У 1926 быў арыштаваны польск. ўладамі. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР з кастр. 1939 працаваў у рэдакцыі газ. «Віленская праўда». У канцы 1939 арыштаваны. Далейшы лёс невядомы.
    Друкаваўся з 1918 у газ. «Вольная Беларусь», «Звон», «Беларусь», «Наша думка», «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», «Беларускае слова», «Родны край», час. «Рунь», «Маланка», «Беларуская культура», «Шлях моладзі» і інш. Аўтар літ.знаўчых артыкулаў пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, У.Жылкі, К.Сваяка, К.Буйло, Ядвігіна Ш., Цёткі, А.Гаруна і інш., успамінаў пра сучаснікаў, дзеячаў нацыянальнавызваленчага руху І.Луцкевіча, А.Астрамовіча, П.Крачэўскага, А.Гаруна, а таксама аб Усебел.
    з’ездзе 1917. Пераклаў на бел. мову творы М.Гогаля, М.Горкага, М.Зошчанкі, А.Купрына, М.Лермантава, А.Міцкевіча, Л.Талстога, Г.Сянкевіча, Т.Шаўчэнкі і інш. Рукапісы К. часткова зберагаюцца ў Цэнтр. бцы АН Літвы, Цэнтр. навук. бцы НАН Беларусі.
    КРАЎЦОЎ Міхаіл Іванавіч (24.6. 1906, слабада Арэхава Валгаградскай вобл., Расія — 9.9.1980), рускі літаратуразнавец, фалькларыст, славіст. Др філал. навук (1948), праф. (1949). 3 1947 у Інце славяназнаўства AH СССР, з 1962 праф. Маскоўскага ўнта. 3 1926 збіраў фалькл. творы, у т.л. на Бел. Палессі. Яго працы прысвечаны даследаванню слав. лр і фальклору, іх узаемасувязей і нац. асаблівасцей. У шэрагу прац даследаваў праблемы творчасці і гісторыі фальклору славян, маст. спецыфіку розных вуснапаэт. жанраў, у т.л. ў бел. нар.паэт. творчасці: «Праблемы параўнальнага вывучэння славянскіх літаратур» (1972), «Сістэма жанраў фальклору» (1973), «Славянскі фальклор» (1976), «Славянскі фальклор. Тэксты» (1987, з А.Кулагінай).
    КРАЎЦЭВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (н. 13.9.1958, в. Лупачы Мастоўскага рна), беларускі гісторыкмедыявіст, археолаг. Др гіст. навук (1999). Скончыў БДУ (1981). У 1985—87 у Інце гісторыі АН Беларусі. 3 1989 — вядучы археолаг творчай майстэрні архіт. С.Г.Багласава. 3 1994 прарэктар Гродзенскага ўнта, у 1995—97 у Ягелонскім унце ў К