Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
прыбудаванага да яго 2павярховага мураванага аб’ёму (1905), дамінантай кампазіцыі якога з’яўляюцца круглая і квадратная ў сячэнні вежы з зубчастымі парапетамі і флюгерамі. Гал. ўваход аформлены высокім ганкам 1 стральчатым парталам з 4 вуглавымі пінаклямі. У дэкоры выкарыстаны
552
КРАСНАДВОРЦЫ
Краскаўская сядзіба.
разнастайныя абрамленні аконных праёмаў са спічастымі і паўцыркульнымі завяршэннямі, прафіляваныя карнізы з сухарыкамі, балюстрада, філёнгі, разеткі, ліштвы і цягі. Планіроўка палаца анфіладная. Парк пейзажнага тыпу (пл. 3 га). Складаецца з 3 частак: партэрнай перад палацам, пейзажнай на паўд.ўсх. схіле ўзгорка і хваёвага лесапарку на ім. У планіроўцы — адкрытыя паляны з курцінамі і прагулачныя алеі. Таполевая алея аддзяляе паркавыя пейзажы ад саду, які займае ўсх. частку сядзібы. Захавалася больш за 30 відаў дрэў і кустоў: магонія падубалісная, ясень пенсільванскі, спірэі, рабіннік, акацыя, конскі каштан звычайны і інш. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Вядзецца рэстаўрацыя (2013).
КРАСНАБЯРЙЖСКАЯ сядзіба, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Красны Бераг Жлобінскага рна. Засн. ў 19 ст. Належала М.Гатоўскаму. Уключала сядзібны дом, флігель, гасп. пабудовы, парк, сад. Сядзібны дом (пабудаваны ў 1880— 93, архіт. К.Шрэтэр) — мураваны 2павярховы будынак з 2схільным дахам асіметрычнай кампазіцыі. Плоскасныя сцены прарэзаны аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах, падзелены на 2 ярусы карніз
ным поясам, дэкарыраваны эркерамі з контрфорсамі і шатрамі. Гал. ўваход вылучаны манумент. галерэяй з масіўнымі пілонамі. Планіроўка анфіладная. Інтэр’ер дэкарыраваны ляпным арнаментам і камінамі. Флігель паўтарае кампазіцыю сядзібнага дома. Парк з садам (пл. каля 10 га) пейзажнарэгулярнай планіроўкі дзеліцца сцежкамі на пейзажнландшафтную зах. частку, сад, курціны абапал сядзібнага дома і ракі. У дрэвастоі яліна, лістоўніца, піхта, дуб, ліпа, каштан, яліна чырвоная, ліпа
Краснабярэжская сядзіба.
амерыканская, аксаміт амурскі, арэх грэцкі і інш. Вакол сядзібы цагляная агароджа з уязной брамай у выглядзе спічастай аркі. Захаваліся сядзібны дом, уязная брама, парк. Сядзібаўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Вядзецца рэстаўрацыя (2013).
КРАСНАДВОРЦЫ, вёска ў Салігорскім рне. За 8 км на ПнЗ ад горада і чыг. станцыі Салігорск на ветцы Слуцк—Салігорск ад лініі Баранавічы—Асіповічы, 130 км ад Мінска, каля аўтадарогі Мінск—Мікашэвічы. Цэнтр Краснадворскага с/с. 370 гаспадарак, 833 ж. (2012).
Вядомы з 17 ст. У 1682 сяло ў Слуцкім княстве Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. ВКЛ. 3 1791 у Случарэцкнм павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1870 г. вёска у Старобінскай воласці, 217 душ мужчынскага полу. У 1886 сяло, 51 двор, 532 жыхары, праваслаўныя царква і капліца, школа граматы. У 1897 — 128 двароў, 816 жыхароў царква, хлебазапасны магазін. 3 1.1.1919 у БССР. 3 20.8.1924 вёска — цэнтр Краснадворскага (Краснадворацкага) с/с Ста
553
КРАСНАДУБСКІ
робінскага рна Слуцкай, з 9.6.1927. да 26.7.1930 Бабруйскай, з 21.6.1935 Слуцкай акругі. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1941— 253 двары, 835 ж. УВял. Айч. вайнузканцачэрв. 1941 г. да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Мінскай абласцях. 3 25.12.1962 уЛюбанскім, з 6.1.1965 у Салігорскім рнах. У 1970 1095 ж„ у 2004 365 гаспадарак,823 ж.
У 2012 сярэдняя школа—сад, Дом культуры, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны, кафетэрый; СпасаПраабражэнская царква (1990я гг.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
І.А. Краснадубскі.
КРАСНАДЎБСКІ Іван Аляксандравіч (н. 17.9.1947, в. Краўцы Глыбоцкага рна), беларускі спявак (лірычны барытон). Засл. артыст Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (клас Л.Івашкова). 3 1974 саліст Ансамбля песні і танца БВА, з 1982 — Бел. філармоніі. Валодае яркім прыгожым голасам шырокагадыяпазону, сцэнічнай абаяльнасцю. У канцэртным рэпертуары арыі з опер рус. і зарубежных кампазітараўкласікаў камерная лірыка сучасных кампазітараў, у т.л. бел.: У.Алоўнікава, А.Багатырова, Д.Лукаса, І.Лучанка, Ю.Семянякі, Д.Смольскага і інш.
КРАСНАЕ, вёска ў Брагінскім рне. За 39 км на ПдУ ад г.п. Брагін, 2 км ад чыг. ст. Ёлча на лініі Оўруч—Палтава (Украіна), 169 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Калінкавічы—мяжа Украіны. Цэнтр Новаялчанскага с/с. 140 гаспадарак, 345 ж. (2012).
У канцы 18 ст. вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губ. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, у Новаялчанскім с/с Камарынскага рна Рэчыцкай акругі. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. У 1931 — 18 двароў 120 ж. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца вер. 1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 193 ж. 3 25.12.1962 у Брагінскім рне. 3 1999 цэнтр сельсавета. У 2006 — 146 гаспадарак, 404 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, амбулаторыя, магазін, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КРАСНАЕ, вёска ў Гомельскім рне, на р. Рандоўка. За 3 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Гомель, аўтадарогай звязана з Гомелем. Цэнтр Красненскага с/с. 3835 гаспадарак, 1371 ж. (2012).
У 18 ст. вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, уладанне Чартарыйскіх. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Беліцкім павеце Магілёўскай губ. У 1795 — 325 ж. У 1779 уладанне графа П.А.РумянцаваЗадунайскага, пабудавана царква. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1811 — бОдвароў. 3 1834 уЯромінскай воласці, уладанне фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча, 86 двароў 525 ж. 3 1852 у Гомельскім павеце. У 1883 122 двары, 682 ж. У 1897 у Пакалюбіцкай воласці, 174 двары, 923 ж„ магазін. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, у Гомельскім рне Гомельскай акругі (да 26.7.1930), цэнтр сельсавета. 3 30.12.1927 у Ціценскім с/с. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 19.8.1941 да 26.11.1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія часткова спалілі вёску і загубілі 14 жыхароў. Пасля вайны адноўлена. 3 30.4.1948 зноў цэнтр сельсавета. У 1959 — 1259 ж. У 1998 — 450 гаспадарак, 2480 ж.
У 2012 сярэдняя школа, 2 дзіцячыя сады, Дом культуры, бка, 4 магазіны, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк»; Успенская царква (1990я гг.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КРАСНАЕ, вёска ў Карэліцкім рне. За 3 км на ПнУ ад г.п. Карэлічы, 45 км ад чыг. ст. Гарадзея, 188 км ад Гродна. Цэнтр Красненскага с/с. 1045 гаспадарак, 2112 жыхароў (2012).
У 17—18 ст. сяло маёнтка Карэлічы Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. ВКЛ, уладанне Радзівілаў. У 1699 пабудавана капліца. У 1777 — 52 двары, карчма. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1858 — 191 ж. мужчынскага полу, уласнасць Вітгенштэйнаў. У 1880 — 74 двары. У 1884 адкрыта школа граматы. У 1897 у Карэліцкай воласці, 104 двары, 591 ж. У 1908 121 двор, 700 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, у Карэліцкай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. У 1921 — 62 двары, 306 ж., пачатковая школа. 3 ліст. 1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 у Валеўскім, з 25.11.1940 у Карэліцкім рнах Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Запольскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Навагрудскім, з 6.1.1965 у Карэліцкім рнах. У 1960 465 ж., у 1970 451 ж. 3 16.3.1987 цэнтр сельсавета. У 2000 — 203 гаспадаркі, 536 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, філіял муз. школы, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», комплексны прыёмны пункт, 11 магазінаў. У.У.Бянько.
КРАСНАЕ, вёска ў Маладзечанскім рне, на р. Уша (прыток р. Вілія).
554
КРАСНАПОЛЛЕ
За 16 км на ПдУ ад г. Маладзечна, 71 км ад Мінска, чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна, на аўтадарозе Мінск—Маладзечна. Цэнтр Красненскага с/с. 1123 гаспадаркі, 2988 ж. (2012).
У 15 ст. сяло ў ВКЛ, велікакняжацкае ўладанне. У 16 ст. цэнтр Краснасельскага староства ў Мінскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. У 2й пал. 18 ст. ўласнасць смаленскага кашталяна Станіслава Фадзея Бурынскага. У 1765 мястэчка, 78 двароў, млын, карчма, фальварак, уласнасць казны. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1843 Віленскай губерняў. У 1799 — 50 двароў, 304 ж. У 1880 цэнтр воласці, 64 двары, 455 ж., царква, сінагога, паштовае аддз., хлебазапасны магазін, 2 крамы, 2 заезныя дамы. Летам 1911 К. наведваў М.Багдановіч, які адпачываў побач з мястэчкам у фальварку Ракуцёўшчына.З 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Красненскай гміны Вілейскага павета, з 1925 Віленскага ваяв., 182 двары, 1012 ж. 3 1927 у Маладзечанскім павеце. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. У 1940— 54 гар. пасёлак. 3 12.10.1940 ва Уланаўшчынскім с/с Радашковіцкага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 165 двароў, загубілі 450 жыхароў, 25 вывезлі ў Германію на прымусовыя работы. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 16.7.1954 вёска, цэнтр сельсавета Радашковіцкага, з 20.1.1960 Маладзечанскага рнаў Мінскай вобл. У 1969 546 двароў, 2370 ж. У 2001 1200 гаспадарак, 8043 ж.
У 2012 лясніцтва, 2 дзіцячыя сады, школы: сярэдняя і мастацтваў, Домкультуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, 5 магазінаў, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла ахвяр фашызму.
Магіла сав. ваеннапалонных. Помнік у гонар воінаўвызваліцеляў. Помнікі архітэктуры — Пакроўская царква (1889), касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1912).
КРАСНАЛЎКІ, вёска ў Чашніцкім рне, каля р. Эса . За 40 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель, 135 км ад Віцебска, на аўтадарозе Лепель—Халопенічы. Цэнтр Красналуцкага с/с. 194 гаспадаркі, 528 ж. (2012).
У 2й пал. 19 ст. мястэчка ў Багданаўскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губ. У 1886 — 9 двароў, 56 ж., царква, яўр. малітоўная школа, вадзяны млын, 2 кірмашы. У 1897 — 787 ж. У 1917 цэнтр воласці. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 вёска ў Халопеніцкім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 Мінскай акруг (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Лепельскім, з 12.2.1935 у Халопеніцкім рнах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 5.7.1941 да 27.6.1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 у Лепельскім рне Віцебскай вобл. 3 6.1.1965 у Чашніцкім рне. У 1998 — 217 гаспадарак, 561 ж. У 2010 — 206 гаспадарак, 545 ж.
У 2012 ля