Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
зе Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1795 — 41 двор, 200 ж., царква. У 1897 у Скараднянскай воласці, 608 ж., школа, царква, магазін. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 у Каралінскім рне Мазырскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 5.2.1931 у Ельскім рне. 3 21.6.1935 зноў у Мазырскай акрузе. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1942 спалілі вёску і загубілі 153 жыхароў. Пасля вайны адноўлена. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 408 ж. У 1998 — 178 гаспадарак, 474 ж.
У 2012 лясніцтва, дзіцячы сад, школы: сярэдняя, мастацтваў, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КОШ, 1) плеценая ёмістасць розных памераў для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў пераважна харчовых прадуктаў. Паводле функцыянальных асаблівасцей К. умоўна падзяляецца на посуд для паўсядзённага ўжытку, захоўвання мясных прадуктаў (саж), ёмістасці для збожжа (кораб, шыян, саламянік), посуд для пераносу грузаў на плячах (кашэль, вярэнька)', на К. і паўкашы (паўкашкі) на воз. У 1й групе найб. пашыраны К. паў
Кашы з яблыкамі.
круглай формы, плеценыя з лазовых прутоў. Выкарыстоўвалі для збірання і пераносу гародніны, бульбы, садавіны, грыбоў, пры рабоце ў полі і інш. На Пд Беларусі з гэтай мэтай бралі К. з плоскім дном, плеценыя з сасновай дранкі шыр. 3—7 см, таўшч. 2—3 мм. Больш зграбна і мудрагеліста выпляталіся лазовыя К., што мелі форму ўсечанай піраміды ці конуса. Іх дэкор часцей за ўсё ўтваралі рытмічныя спалучэнні розных матэрыялаў, акораных і неакораных прутоў (белае і шэрае пляценне), заплеценых рознымі спосабамі. Такія К. звычайна выкарыстоўвалі для дастаўкі ежы ў поле, святочных наведванняў, кірмашовых свят, збірання ягад, лекавых траў і інш. К. 2й групы ў большасці мелі такую ж паўкруглую (паўшаравідную) форму і закрываліся зверху паўкруглымі дзверцамі. Сустракаліся конусападобныя, звужаныя знізу, у якіх захоўвалі саланіну. На Палессі саж нярэдка выкарыстоўвалі для захоўвання жывой рыбы. Ёмістасці для збожжа, круп, мукі рабілі звычайна з пучкоў саломы, укладваючы іх адзін на адзін па спіралі і пераплятаючы лазою ці мачалам. Часта выкарыстоўваліся замест кадаўбаў, бо збожжа ў іх добра вентылявалася. К.саламянікі формай часцей нагадвалі ганчарны посуд — збаны, гаршкі, макітры, місы і інш. аб’ёмам ад некалькіх літраў да 1 м2. К. для пераносу грузу плялі з ла
зы, дранкі. Яны мелі падоўжаную ці цыліндрычную форму (для зручнасці ўладкавання на спіне) і адпаведныя ручкі. Найб. памеры (сярэдні 2 х 1 х 0,7 м) мелі вазовыя К., прызначаныя для транспарціроўкі бульбы, гародніны і інш. Іх выраблялі з тоўстых гнуткіх дубцоў у стылі перакрыжаванай (крыжовай) тэхнікі; мелі форму расшыранай кверху скрыні з акруглымі тарцовымі бакамі. Для перавозкі сыпкіх і невял. штучных грузаў выкарыстоўвалі заплеценыя з трох бакоў паўкашы, якія ставілі на воз пры адсутнасці шчыльнага кузава. У наш час у гасп. практыцы шырока ўжываюцца К. пад бульбу, гародніну, садавіну (часцей плеценыя з тонкага дроту); інш. тыпы плеценых ёмістасцей амаль выйшлі з ужытку. 2) Скрынка ў млыне над жорнамі, у якую засыпаюць збожжа для памолу.
В.С.Цітоў.
КОШАЛЬ Пётр Агеевіч (н. 20.4.1946, г. Слуцк), беларускі і расійскі паэт, перакладчык. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1979). Збкі паэзіі «Лістота» (1979), «Гарадская зорка» (1981), «Рака Жыццё», «Такі як ёсць» (абодва 1987) прысвечаны Беларусі, узаемаадносінам чалавека і навакольнага свету. Пераклаў на рус. мову кн. выбраных вершаў Р.Баравіковай «Светнік» (1982), Цёткі «Выбранае» (1986), пераклаў і склаў анталогіі бел. паэтаў 1920—30х гг. «Час ветравея» (1987) і бел. дзіцячай лры «Чарадзейная крынічка» (1997). Аўтар кн. для дзяцей «Праз наша сяло ляцела памяло» (1994), якая напісана на бел. фалькл. матэрыяле.
КРАВЁЦ Міхась, беларускі казачнік канца 19—пач. 20 ст. з в. Гаўрыльчыцы Слуцкага павета (цяпер у Салігорскім рне). Адзін з інфарматараў А.Сержпутоўскага, які запісаў ад яго казкі і апавяданні. Найб. цікавы і арыгінальны твор з рэпертуару К. — казка «3 чаго ліха на свеце» (сюжэт не мае адпаведных у міжнар. паказальніках), у якой ён імкнецца адказаць на пытанне, адкуль узнік
546
«КРАКАВЯК»
ла сац. няроўнасць і як яе пазбавіцца. Казачнік стварыў яркі малюнак падзеленага на класы сучаснага яму грамадства, параўноўваў яго з кучай камення, на якой ляжыць вял. цяжкі камень і цісне ўсё дадолу.
Літ.: СержпутовскнйА.К. Сказкн н рассказы белорусовполешуков. СанктПецярбург, 1911.
КРАВЁЦТВА, рамяство па пашыве верхняга адзення з палатна, сукна, футра (пераважна аўчын). Развівалася з даўніх часоў. У 16 ст. ў буйных гарадах узніклі кравецкія цэхі (у 1634 магілёўскі цэх атрымаў каралеўскі прывілей). Прыгонныя рамеснікікраўцы працавалі ў маёнтках, дзе абшывалі памешчыкаў і дваровых работнікаў. У 2й пал. 19 ст. К. ў Беларусі было пашырана ў форме адыходніцтва. У свабодны ад земляробчай працы час (з восені да вясны) краўцысаматужнікі хадзілі па вёсках у межах сваёй воласці або павета і працавалі ў хаце заказчыка. Шылі суконныя світы, палатняныя насовы, аўчынныя кажухі, паўкажушкі. У некаторых мястэчках і гарадах краўцы займаліся К. стала, шылі на заказ. Часам яны наймалі работнікаў або вучняў. Заказ на пашыў адзення афармляўся з дапамогай спец. драўляных бірак з насечкамі, якія абазначалі колькасць аўчын для вырабу рэчы і знак краўца. 3 развіццём фабрык па пашыве адзення К. амаль знікла.
КРАЁВЫ СЛОЎНІК. тое, што дыялектны слоўнік.
«КРАЙ» («Kraj»), польскі штотыднёвы грамадскапалітычны часопіс. Выдаваўся ў Пецярбургу ў 1882—1909. Значнае месца адводзіў матэрыялам з гісторыі, культуры, навукі, лры і мастацтва слав. народаў. Меў дадаткі: «Przeglad literacki» («Літаратурны агляд», 1896—90) і «Dzial artystycznoliteracki» («Літаратурнамастацкі аддзел», 1896—1900). У 1898—1902 да кожнага нумара часопіса дадавалася альбомная старонка. У часопісе змяшчаліся творы Э.Ажэшка, Я.Лучыны (вершы «На
могілках», 1890, № 29; «Прадвесце», 1892, № 14), карэспандэнцыі Ф.Багушэвіча з Вільні, артыкулы і допісы А.Ельскага («Пра беларускую гаворку», 1885, № 5, 6; «Адам Міцкевіч на Беларусі», 1885, № 46); апублікаваны некралогі В.ДунінуМарцінкевічу («Беларускі пясняр», 1885, № 10), Я.Лучыну (1897, № 37), «Францішак Багушэвіч» (1900, № 22).
КРАЙВАНЦЫ, Крэйванцы, вёскаў Ашмянскімрне. За 15 км на ПдЗ ад горада і 33 км ад чыг. ст. Ашмяны на лініі Мінск—Вільнюс, 245 км ад Гродна. Цэнтр Крайванцаўскага с/с. 102 гаспадаркі, 323 ж. (2012).
У 19 ст. засценак у складзе маёнтка Гржымалоўшчына ў Ашмянскім павеце Віленскай губ. У 1857 вёска, 11 рэвізскіх душ ва ўладанні памешчыка Вішнеўскага. У 1897 у Граўжышкаўскай воласці, вёска, 18 двароў, 104 ж. У 1909 — 9 двароў, 123 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 кастр. 1920 да сак. 1922 у складзе Сярэдняй Літвы, потым — Польшчы, у Граўжышкаўскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяв. У 1938 — 24 двары, 127 ж. 3 1939 ліст. у БССР. 3 15.1.1940 у Ашмянскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. У 1995 — 98 гаспадарак, 302 ж., у 1998 — 99 гаспадарак, 282 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс яслісад—базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі, ФАП, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
В.В.Віталёва.
КРАЙСК, вёска ў Лагойскім рне, на р. Крайшчанка. За 58 км на ПнЗ ад г. Лагойск, 97 км ад Мінска, 40 км ад чыг. ст. Вілейка на лініі Полацк—Маладзечна. Цэнтр Крайскага с/с. 130 гаспадарак, 365 ж. (2012).
У 1523 уласнасць дзяцей Ю.Зяновіча ў ВКЛ. У 1590 мястэчка і маёнтак Крайск у Мінскім павеце Мін
скага ваяв., уласнасць віцебскага ваяводы Ю.Насілоўскага, 22 дымы, 55 ж., царква, млын. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1799 у Віленскім павеце Віленскай губ., 18 двароў, 139 ж. У 1867 — 159 ж. У 1886 цэнтр воласці, 6 двароў, 74 ж., царква, нар. вучылішча, 3 крамы. 3 1.1.1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Плешчаніцкім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 Мінскай акруг (да26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія спалілі 63 двары, загубілі 112 жыхароў, 48 вывезлі ў Германію. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 25.12.1962 у Лагойскім рне. У 1969 — 77 двароў, 250 ж., у 1997 — 132 гаспадаркі, 398 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, магазін, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Помнікі архітэктуры — Мікалаеўская царква (2я пал. 19 ст.), Аляксееўская царква (1897).
«КРАКАВЯК», «Кр а кавя ч а к », «Карковяк», «Краковяк», асіміляваны танец польскага паходжання ўмеранага тэмпу. Муз памер 2/4. У Беларусі атрымаў распаўсюджанне ў канцы 19 — пач. 20 ст. Бытуе ў групах «Парныя танцы» (пераважна), «Танцы з няцотнай колькасцю выканаўцаў», «Парнагуртавыя танцы» пад рознымі назвамі: «К. утрох» (у розных рэгіёнах), «К. з пераходамі» (Ашмянскі рн), «Карколік» (Талачынскі рн), «Караколік» (Сенненскі рн), «К. парны» (Барысаўскі рн), «К. падзеравенску», «К. натры часткі» (Дзятлаўскі рн) і інш. Распаўсюджаны ў мностве варыянтаў з устойлівай кампазіцыяй і рэгламентаванай муз. лексікай. Складаецца з 2, 3 (пераважна) ці 4 фігур, апошняя з якіх «полька». У танцы парнай формы ёй папярэднічаюць фігуры: прасоўванне парай у адкрытай паўзамкнёнай паставе трохкрокам (падэбаскам або крокам полькі «Ска
547
КРАКЕЛЮР
куха») па коле супраць ходу сонца з пачарговымі паўпаваротамі «кніжачкай» (вонкіўнутр); праходка супраць ходу, затым па ходзе сонца. У 3й фігуры (скарочаны варыянт) спалучаюцца павароты дзяўчыны пад узнятымі ўгору злучанымі рукамі і на другую частку мелодыі — павароты парай у вальсавай паставе з рухам па ходу танца. Часам лексіка «К.» ўпрыгожваецца т.зв. «галубцамі»: у танцы «К. тройкамі» кавалер пасярэдзіне і 2 дзяўчыны па баках, злучыўшы «ўнутраныя» рукі, у адкрытай паставе рухаюцца па коле, затым кожная з дзяўчат па чарзе абыходзіць кавалера пад злучанымі рукамі. Адзін з шматфігурных варыянтаў тыпу «К. тройкамі» мае кантамінаваную форму. У структуру гэтай версіі танца акрамя асн. уваходзяць шарэнгав