Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
я фігура тыпу «Проса» і блізкае да фігуры гуртавога танца «Лявоніха» прасоўванне танцораў у замкнутай колавай пабудове да цэнтра — ад цэнтра. «К.» выконваецца пад інструм. (у сольным ці ансамблевым складзе) ці інструм. і песеннае суправаджэнне. Спяваюцца розныя прыпеўкі, якія «кладуцца пад мелодыю», часцей тыя, што знітаваны з танцам (напр.: «Рускі, немец і паляк / Танцавалі «К.». // Яны гэтак, / яны так — // He выходз(я)іць «К.» ці «Танцавала «К.» — / Пабіла бацінкі. // Засталіся на нагах // Чулкі ды разінкі» і інш.). Танец выконваецца ў аматарскіх маст. калектывах устаноў культуры і адукацыі. З’яўляецца абавязковым у праграме конкурсу танцавальных пар на Рэсп. традыц. фестывалі фальклору «Берагіня».
Діт.: Козенка М. Танцавальны фальклор // Традьшыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мінск, 2004; Т. 3. Кн. 2. Гродзенскае Панямонне. Мінск, 2006; Т. 5. Кн. 2, Цэнтральная Беларусь. Мінск, 2011. М.А.Козенка.
КРАКЕЛЮР (франц. craquelure), расколіна фарбавага слою або лаку на жывапісным або скульпт. творы, якая ўзнікае пад уздзеяннем часу. Можа з’явіцца на адным жыва
Да арт. Кракелюр. Фрагмент абраза Св. Міколы. 1751.
пісным слоі або праходзіць праз усе слаі; пакрываць пэўнае месца карціны («Цуд Юр’я са змеем» П.Ермаловіча з Пакроўскай царквы г. Клецк, 1853) або ўсю яе плоскасць (абразы «Апостал Павел» з касцёла Нараджэння Дзевы Марыі ў в. Трабы Іўеўскага рна, 1732; «Нараджэнне Хрыстова» з Баркалабаўскага манастыра Быхаўскага рна, 18 ст.; «Ісус Хрыстос» з Юр’еўскай царквы ў в. Будча Ганцавіцкага рна, 1736; апостальскі рад іканастаса Троіцкай царквы ў в.Старыя Пяскі Бярозаўскага рна, 1я пал. 19 ст.; «Апошняя вячэра» з царквы Параскевы Пятніцы ў в. Опаль Іванаўскага рна, 1я пал. 19 ст.; партрэт Крысціны Яўхіміі Радзівіл, паміж 1635—46). Малюнак К. залежыць ад прычын, якія яго выклікалі: парушэнне тэхналогіі стварэння жывапіснага твора (выбар і падрыхтоўка асновы, грунта, фарбаў ці няправільнае нанясенне жывапісных слаёў) або недастаткова прафесійна выкананая рэстаўрацыя твора. У сучасным жывапісе і дэкар.прыкладным мастацтве К. ствараецца штучным шляхам для атрымання дэкар. эфекту састарэласці, што надае твору або рэчы адценне старажытнасці. Сетку расколін атрымоўваюць шляхам нанясення адмысловых кракелюрных лакаў. Для таго
каб выявіць расколіны, якія атрымаліся, у іх уціраюцца алейныя фарбы, туш, пастэль або сродкі для пацініравання. К. выкарыстоўваецца ў спалучэнні з тэхнікай декупаж для дэкору розных прадметаў ад скрыначак да мэблі. У апошні час модная тэндэнцыя праявілася ў манікюрным дызайне. З’явілася вял. колькасць лакаў з эфектам К. Штучнае стварэнне К. практычна заўсёды адрозніваецца ад створанага натуральным шляхам, што дапамагае адрозніць сапраўдны твор мастацтва ад падробкі.
Д.А. Краўчанка.
КРАКОЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЖЬІТНІЦА». Створаны ў 1992 у в. Кракоўка Ашмянскага рна пры Доме культуры. У 1998 атрымаў званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: ЕМ.Барысенка (з 1992), А.Ф.Пашкоўскі (з 2000). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 30 да 56 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. песень рэгіёна. Выкананне ансамбля характарызуецца глыбокім пранікненнем у сэнс твора, уменнем перадаць яго характар і настрой. Рэпертуар калектыву ўключае ў сябе 2, 3 і 4галосныя спевы, якія гучаць a капэла ці ў суправаджэнні інструм. групы прафес. музыкантаў. У рэпертуары: бел. нар. песні «У зялёную
548
КРАМЯНЕЦКАЕ
дуброву», «А калі той вечар», «Ляцеў воран», «Калі каліна не цвіла», «Ой, за дываром», «Стаіць гара», аўтарскія творы бел. кампазітараў «Чарка на пасашок» А.Балотніка, «Гэй, мой конік» Л.Захлеўнага, «Прывітальная» М.Разенберга, «Былі ў мяне сваты» М.Алешкі і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў міжнар. нар. песні (г. Шальчынінкай, Літва, 2008), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (паміж вёскамі Вялікія і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2012), рэгіянальнага нар. песні «Песні памежжа» (г. Астравец, 2009), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, 2010) і інш. Р.Г.Яцуковіч.
Удзельнікі Кракоўскага народнага ансамбля народнай песні «Жытніца».
КРАМАРЭНКА Віктар Уладзіміравіч (н. 11.6.1945, г. Гродна), беларускі архітэктар. Скончьгў Бел. політэхн. інт (1968), працаваў у інце «Белдзяржпраект» (з 1974 гал. архітэктар праектаў). У 1983—88 гал. архітэктар інта «Мінскпраект». 3 1990
кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, адначасова ў 1985—99 выкладчык у Бел. політэхн. акадэміі. Асн. работы (у суаўт.): лячэбны корпус санаторыя «Беларусь» (1973, г. Друскінінкай, Літва), археал. музей «Старажытнае Бярэсце» (1975, г. Брэст); у Мінску — кінатэатр «Масква» (1979), архіт.скульпт. комплекс «Мінск — горадгерой» (1984), чыг. вакзал з падземным узроўнем і добраўпарадкаваннем прывакзальных плошчаў (2005), Шаўчэнкаўскі сквер і помнік Т.Шаўчэнку (2002), будынак Нац. бкі Беларусі (2005), помнік Ф.Скарыну каля Нац. бкі Беларусі (2006), будынак музея гісторыі Вял.
Айч. вайны на праспекце Пераможцаў (2013). Дзярж. прэмія Беларусі 2005, 2008.
КРАМАР^ЎСКІ Леў Міхайлавіч (27.7.1896, г. Харкаў, Украіна — 24.3.1976), беларускі і расійскі балетмайстар, педагог. Танц. мастацтву вучыўся ў балерыны Ю.Сядовай. 3 1930 балетмайстар Бел. студыі оперы і балета. У 1933—37 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Падрыхтаваў паст. балета «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1933), якая дала пачатак балетнаму рэпертуару Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Сярод інш. паст.: балет «КанёкГарбунок» Ц.Пуні (1936), танцы ў операх «Кармэн» Ж.Бізэ, «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Пікавая дама» П.Чайкоўскага і інш.
КРАМЕР Фёдар Аляксандравіч, беларускі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. У канцы 18 — пачатку 19 ст. Мінскі губернскі архітэктар. Асн. работы: ратуша, дом віцэгубернатара (1800), перабудова базыльянскага манастыра пад дваранскае вучылішча (1799), езуіцкай школы пад дом губернатара, езуіцкага калегіума пад адм. будынак (абодва 1800), будынак губернскай паштовай канторы (каля 1807) у Мінску, адм. будынак у Пінску, перабудова езуіцкага манастыра пад адм. будынак у Бабруйску (абодва 1800) і інш.
КРАМКО Аляксандр Яўгенавіч (н. 24.12.1961, г. Стоўбцы), беларускі музыкант. Засл. артыст Беларусі (1998). Скончыў Мінскі інт культу
А.Я.Крамко.
ры (1984). 3 1986 саліст Дзярж. акадэмічнага нар. аркестра імя І.Жыновіча. Адначасова з 1990 выкладае ў Бел. унце культуры і мастацтваў. Па ініцыятыве К. ў аркестр упершыню ўведзены нар. інструменты акарына, дуда, жалейка, саломка, чаротка (выконвае на іх сола, у т.л. ў складзе аркестражалеек).
Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў («Перагукіперазвоны», «Жалеечны вяночак», «Звіняць цымбалы і гармонік»), апрацовак бел. нар. песень («Чырвоная калінанька», «Ах ты, зорка мая», «Ой, там, на таргу»), інструментовак цыкла песень С.Манюшкі.
КРАМЯНЁЦКАЕ СВЯЦІЛІШЧА, этнаграфічны аб’ект каля в. Крамя
549
КРАМЯНІЦА
нец Лагойскага рна; верагодна, помнік язычніцкага культу. Знаходзіцца за 0,6 км на ПнУ ад вёскі, у лесе, дзеляжыцьДажбогаў(Святы) камень (даўж. 1,03 м, шыр. да 0,7 м, выш. 0,6 м), на амаль што плоскай паверхні якога 3 авальныя (даўж. ад 0,2 да 0,36 м) і 2 круглыя талеркападобныя (дыям. каля 0,2—0,22 м) адпаліраваныя паглыбленні. На камень прыносілі ахвяраванні (манеты ці кветкі), што паводле павер’яў дапамагала пры розных няшчасцях. Існаваў таксама звычай выклікання дажджу. Дзеля гэтага некалькі ўдоў павінны былі павярнуць або прыпадняць камень. Помнік адкрыты ў 1985 Э.А.Ляўковым. У 1986 Э.М.Зайкоўскім вакол Дажбогава каменя праведзены археал. раскопкі, ускрыта пл. 19 м2. Магутнасць культ. пласта ад 0,1 да 0,4 м; у ім знойдзены крэмені без апрацоўкі, невыразныя рэшткі жалезных вырабаў, дарэв. (канец 19 — пач. 20 ст.) і сучасныя манеты. У выніку раскопак выяўлена, што Дажбогаў камень знаходзіцца пасярод выбрукаванай меншымі камянямі прамавугольнай пляцоўкі памерамі 2,8 х 3 м, арыентаванай строга па баках свету, што характэрна для такіх язычніцкіх свяцілішчаў, як Ходасавіцкае (Рагачоўскі рн), Кіеўскае і каля г. Гарадок на Падоллі (Украіна), якія існавалі з 6—7 да пач. 11 ст. Яны маглі выконваць функцыі культаваастранамічных пляцовак. Дажбог у стараж. славян быў богам сонца, святла і цяпла і забяспечваў дабрабыт. На думку рас. гісторыка Б.А.Рыбакова, святкаванне ў яго гонар прыпадала на зімовае сонцастаянне, што яшчэ раз сведчыць пра сувязь Дажбога з астранамічнымі з’явамі, гадавым рухам Сонца і робіць зразумелай строгую арыентацыю брукаванай пляцоўкі вакол Дажбогава каменя па баках свету. 3 зах. боку да пляцоўкі прымыкае невял. выступ трапецападобнай формы, таксама складзены з камянёў. Паводле некаторых звестак, раней недалёка ад каменя размяшчаўся калодзеж, ваду з якога лічылі святой. Э.М.Зайкоўскі.
КРАМЯНІЦА, вёска ў Зэльвенскім рне. За 12 км на ПнЗ ад г.п. Зэльва, 4 км ад чыг. ст. Лябяды на лініі Ваўкавыск—Баранавічы, 144 км ад Гродна, на скрыжаванні аўтадарог на Зэльву, Воўкавыск, Масты. Цэнтр Крамяніцкага с/с. 48 гаспадарак, 101 ж. (2012).
Вядома з 2й пал. 15 ст. як двор Рачковічаў у Ваўкавыскім павеце Троцкага, з 1507 Навагрудскага ваяводств ВКЛ. На карце Т.Макоўскага (1613) К. пазначана як мястэчка. У 17 ст. К. падзелена на 2 ч.: К. і Старая К. (пазней Горная К. і Дольная К.). У 1617 у Дольнай К. віцебскі кашталян М.Вольскі заснаваў Юр’еўскі касцёл і кляштар канонікаў латэранскіх, пры якім дзейнічалі Ружанцовае брацтва, шпіталь і бка. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1897 у Самаравіцкай воласці, в. Горная К. (32 двары, 238 ж., 2 крамы, кузня) і маёнтак Дольная К. Пазней усе населеныя пункты зліліся ў адну вёску К. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Зэльвенскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш.
Крамяніцкі Юр ’еўскі касцёл.
захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 у Ваўкавыскім, з 30.7.1966 зноў у Зэльвенскім рнах. У 1972 — 84 гаспадаркі, 297 ж.
У 2012 аддз. сувязі, магазін. Помнікі невядомаму салдату і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Юр’еўскі касцёл (1617—20), капліца (19 ст.).
КРАМ