• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     Віцебска, 1,5 км ад чыг. ст. Копысь на лініі Орша—Магілёў, на аўтадарозе Орша—Шклоў. 837 ж. (2012).
    Вядома з 1059. У 1116 горад у Смаленскім княстве. У 1й пал. 14 ст. ў Віцебскім ваяв. ВКЛ. У 14—18 ст. існаваў Копыскі замак. У пач. 16 ст. ўласнасць князёў Астрожскіх. У 1594 перайшлада Радзівілаў. У1651 у К. 384 двары, у 1759 — 369 двароў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. 3 1777 цэнтр павета (у 1796—1801 у Горацкім павеце), з 1861 зноў у Горацкім павеце Магілёўскай губ. 16.8.1781 К. атрымала герб: у верхняй частцы шчыта частка герба магілёўскага: у залатым полі палова рас. герба. У ніжняй — чорны заяц, які сядзіць у зялёным полі. У 1897 — 3384 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 27.7.1922 у Смаленскай губ. 3 3.3.1924 уБССР.З 17.7.1924 да 8.7.1931 цэнтр раёна Аршанскай акругі (да 26.7.1930). 3 25.7.1931 у Аршанскім рне, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. 3 пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала Копыскае антыфаш. падполле. Вызвалена ў ходзе Магілёўскай аперацыі 1944. У 1970 — 1555 ж. У 1999 — 1,2 тыс. ж.
    У 2012 лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Цэнтр пазашкольнай работы, Дом культуры, бка, бальніца, паліклініка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла ахвяр фашызму. Помнік археалогіі — Копыскі замак (гарадзішча «Пятроўскі вал», 14—18 ст.).
    Кораб
    КОРАБ, шыян, карабан, салам я н ік, ёмістасць для захоўвання і пераноскі сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, круп, гароху і інш.), сплеценая з лубу, саломы, лазы. Мелі добрую вентыляцыю. Вырабляліся выш. 40—110см,дыям. 35—70см. Круглыя ці авальныя К. пераважна мелі канфігурацыю збанка, бочкі, гаршка, часта іх рабілі з вечкам; падстаўкай служылі саламяныя звёны 1 ці 2 або лазовы прут. Вылучаліся разнастайнасцю форм, прыгажосцю прыроднага матэрыялу. Былі пашыраны на большай частцы Беларусі.
    КОРБАН Уладзімір Іванавіч (25.8. 1910, г. Барань Аршанскага рна — 30.11.1971), беларускі пісьменнік. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1970). У 1952—71 працаваў у час. «Вожык» (з 1967 гал. рэд.). Аўтар баек, сатыр. і гумарыст. вершаў, вершаваных фельетонаў (збкі «Мы іх ведаем», 1950; «3 вецярком», 1957; «Свінні ў pane», 1968, і інш.), апавяданняў і гумарэсак (збкі «Да цешчы на бліны»,
    1963; «Закаханы морж», 1972, і інш.). Пісаў для дзяцей (збкі «Янка і санкі», 1957; «Пра жывёл і пра звяроў», «Учора, сёння і заўжды», абедзве 1963; «Суседні двор», 1967, і інш.). Творы К. вылучаліся актуальнасцю тэматыкі, сатыр. вастрынёй, маст. прастатой.
    Тв.: Шклянка чаю: выбранае. Мінск, 1970; Выбранае. Мінск, 1976; Дзядзькава крыўда: Апавяданні, гумарэскі, турысцкія замалёўкі. Мінск, 1982; He на сваім месцы: байкі. Мінск, 1990.
    Літ.: Казека Я. Няходжанай дарогай. Мінск, 1973.
    КОРЖ, праснак, даўняе мучное прэснае печыва. Ha К. звычайна бралі жытнюю муку, крута замешвалі на вадзе або сыроватцы, дадавалі соль, соду. Пяклі на чарэні або патэльні ў выглядзе тоўстага бліна. Гатавалі, калі не было хлеба ці ў пост, на памінкі. К. таксама елі, пакрышыўшы на кавалкі, са смятанай або тоўчанымі ягадамі. Часам К. пяклі з пшанічных высевак, тоўчанага канаплянага ці льнянога семя (Столінскі, Лельчыцкі, Рагачоўскі рны). Калі не хапала мукі, дадавалі тоўчаную вараную бульбу. У наш час К. — здобнае, салодкае печыва з пшанічнай мукі на малацэ.
    КОРПУСНЫ ЖЬІВАПІС, тэхніка накладання алейных фарбаў шчыльным пастознатоўстым непразрыстым слоем, які робіць паверхню жывапіснага твора шурпатай, рэльефнай. На аснове К.ж. зроблены творы Р.Іванова («Печ і дом», 1994), М.Дундзіна («Нацюрморт на акне», 2000), В.Каралёва («Зімовы дзень», 2002), М.Ісаёнка («Сланечнікі», «Цыніі», абодва 2007) і інш.
    КОРСАК Рафаіл (свецкае імя М і калай; каля 1595 — 28.8.1640), уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. 3 бел. кальвінісцкай шляхецкай сям’і. Выхоўваўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, дзе прыняў каталіцтва лацінскага абраду. Пад уплывам мітрапаліта Іосіфа Руцкага перайшоў ва ўніяцтва і ў 1620 уступіў у ордэн
    539
    КОРСАК
    Рафаіл Корсак.
    базыльян пад манаскім імем Рафаіл. Вывучаў філасофію ў папскіх калегіумах Брунсберга (цяпер Бранева, Польшча) і Прагі (1618—20), тэалогію ў калегіуме Св. Афанасія ў Рыме (1621—24). Архімандрыт манастыроў Віленскага Троіцкага (1625—37), Ануфрыеўскага (Мсціслаўскае ваяв.; 1631), Кобрынскага Спаскага (1632— 33), Жыдзічынскага (1637—40). У 1626 прызначаны каад’ютарам (памочнікамнамеснікам) мітрапаліта Іосіфа Руцкага, у 1626—40 протаархімандрыт (генерал) базыльянскага ордэна, епіскап Галіцкай (1626—32) і Турава—Пінскай (1632—37) епархій. Як уніяцкі мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (1637—1640) падтрымліваў курс караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV на прымірэнне ўніятаў і праваслаўных, дамагаўся стварэння адзінага «рускага» патрыярхата Рэчы Паспалітай, клапаціўся аб беатыфікацыі Іасафата Кунцэвіча.
    С.В.Казуля.
    КбРСАК Юрый Фёдаравіч (18.5.1941, г. Вілейка  29.12.2003), беларускі піяніст, педагог. Засл. артыст Беларусі (1990). Скончыў Бел. кансерваторыю (1963). У 1964—2003 выкладаў ў Бел. акадэміі музыкі (з 1993 праф.). Яго выкананне вызна
    чалася змястоўнасцю і артыстызмам, багаццем гукавой палітры, тонкім густам. У рэпертуары былі творы сусв. класічнай і сучаснай музыкі, бел. кампазітараў.
    КОРЧЫКАЎ Алег Глебавіч (н. 2.1.1939, пас. Пагранічны Прыморскага краю, Расія), беларускі і расійскі акцёр. Засл. артыст Расіі (1980). Скончыў Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1967). 3 1970х гг. працаваў у Расіі. У 1988— 90 у Дзярж. драм. тэатры імя М.Горкага ў Мінску. Здымаецца ў кіно («Блакітны карбункул», «Капітан Схлусігалава», «Юрка — сын камандзіра» «Крыж міласэрнасці», «Плач парапёлкі», «Птушкі без гнёздаў», «Зала чакання», «Апошні браняпоезд», «Каманда 8» і інш.).
    КбРШАК Аляксей Ігнатавіч (22.2.1920, в. Вуглы Капыльскага рна — 27.2.1945), беларускі паэт. У 1938—41 вучыўся ў Мінскім пед. інце. Працаваў у перыяд. друку. Загінуў у час Вял. Айч. вайны ва Усх. Прусіі. Улюбёнасць у жыццё, працу і прыроду, пачуццё кахання, студэнцкія будні, прадчуванне вял. вьшрабаванняў, франтавыя замалёўкі — асн. тэматыка вершаў пасмяротнага зб. К. «Апаленыя пялёсткі» (1963).
    Тв.: Апаленыя пялёсткі: Вершы, успаміны пра аўтара. Мінск, 1993.
    Літ.: Камейша К. Аляксей Коршак // Полымя. 2005. № 4.
    КОРШСАБЛІН (сапр. Саблін) Уладзімір Уладзіміравіч (29.3.1900, Масква — 6.7.1974), беларускі кінарэжысёр; адзін з пачынальнікаў бел. маст. кінематаграфіі. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1935). Нар. артыст Беларусі (1955). Нар. артыст СССР (1969). 3 1926 у бел. кіно. 3 1928 на к/студыі «Беларусьфільм» (у 1945— 60 і 1969—74 маст. кіраўнік). Асн. месца ў яго творчасці займалі фільмы гіст.рэв. тэматыкі: «У агні народжаная» (1929), «Першы ўзвод» (1933, першы бел. гукавы фільм), «Вогненныя гады» (1939, з С.Наўроцкім) і інш. Зняў лірычныя ка
    медыі «Шукальнікі шчасця» (1936) і «Маё каханне» (1940). У гады Вял. Айч. вайны паставіў «Беларускія навелы» (1942, з Ю.Тарычам), кіна
    У. У. Корш  Саблін.
    канцэрт «Жыві, родная Беларусь!» (1944, з М.Садковічам), дакум. фільм «Вызваленне Беларусі» (1944, з групай франтавых аператараў). Да сучаснасці звяртаўся ў фільмах «Новы дом» (1947), «Пасеялі дзяўчаты лён» (1956), і інш. Сярод найб. значных фільмаў К.С. — «Канстанцін Заслонаў» (1949, з А.Файнцымерам), «Чырвонае лісце» (1958), «Масква— Генуя» (1964, з А.Спешневым, П.Армандам), «Запомнім гэты дзень» (1967), «Крушэнне нмперыі» (1970). Экранізаваў п’есы К.Крапівы «Пяюць жаваранкі» (1953, з К.Саннікавым), «Хто смяецца апошнім» (1954), дылогію «Першыя выпрабаванні» (1960—61) паводле трылогііЯ.Коласа «На ростанях». Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
    Літ.: Бондарева Е.Л. В кадре н за кадром. Мннск, 1973; Яе ж. Кннолента длнною в мзнь: очерк творческой бнографнн народного артнста СССР, кннорежнссёра В.КоршСаблнна. Мннск, 1980. КбРШУНАЎ Аляксандр Фаміч (4.3.1924, в. Палішына Горацкага рна— 12.7.1991), беларускі літаратуразнавец. Канд. філал. навук (1956). Скончыў БДУ (1950). 3 1954 у Інце лры імя Я. Купалы АН Беларусі. Даследаваў стараж. бел. лру, царк.палемічную і мемуарную лру 16—17 ст., асаблівасці выданняў Ф.Скарыны, іх уплыў на выдавецкую дзейнасць С.Буднага, В.Цяпінскага, І.Фёдарава, П.Мсціслаўца, Р.Хадкевіча. Аў
    540
    КОСАЎСКАЯ
    тар кн. «Афанасій Філіповіч: Жыццё і творчасць» (1965). Складальнік навук. збкаў, аўтар уступных артыкулаў і каментарыяў да выд. «Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры» (1959), «Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці» (1975), «Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст.» (1983), кніг Ф.Скарыны «Прадмовы і пасляс
    А. Ф.Коршунаў.
    лоўі» (1969), «Творы» (1990). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1, 1968), 2томнага даследавання «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
    КбРШЫКАЎ Уладзімір Фёдаравіч (1858—1920), беларускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскі інт грамадзянскіх інжынераў (1886). 3 1895 віцебскі губернскі архітэктар. У 1902—17 губернскі інжынер Віцебска, адначасова ў 1895—1917 Полацкі епархіяльны архітэктар. 3 1887 ажыццяўляў тэхн. нагляд за будаўніцтвам у Лепелі, Себежы, Люцыне, Рэчыцы. Паводле праектаў К. і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны Крыжаўзвіжанская царква (1897) у Полацку, жаночая Марыінская гімназія (1902) у Віцебску. Вёў рэканструкцыю будынкаў духоўнай кансісторыі (1900) і губернатарскага дома (1916), будаўніцтва пазямельнасялянскага банка (1912—15) у Віцебску. Праектаваў і будаваў цэрквы, царк.прыходскія школы, жылыя дамы ў вёсках Віцебшчыны.
    КбСАВА, горад у Івацэвіцкім раёне. За 15 км на ПнЗ ад Івацэвіч, 13 км ад чыг. ст. КосаваПалескае на лініі Брэст—Баранавічы. 2306 ж. (2012).
    Вядома з 1494 у ВКЛ, уладанне маршалка Яна Літавора Храптовіча. У 1510 К. атрымала прывілей на таргі і кірмашы. 3 1565—66 мястэчка ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. У 1597 — 80 двароў, касцёл, царква, 2 вуліцы, 27 корчмаў. 3 1611 уладанне Сапегаў, з 2й пал. 18 ст. — Пуслоўскіх. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1й пал. 19 ст. ў К. 2 суконныя мануфактуры, на буйнейшай з іх устаноўлена першая ў Беларусі паравая машына. У сярэдзіне 19 ст. каля К. пабудаваны палац і закладзены дэндралагічны парк. У 1897 цэнтр воласці, 3092 ж., царква, касцёл, 34 паравыя млыны, сельскае нар