• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    х культур», «Еўропа нашымі вачыма», «Прэсфота Беларусі» (усе з 2010), «Маладыя беларускія фатографы», К. крытычнай і аналітычнай публікацыі «Photoscope» (з 2012) і інш., творчасці дзяцей і юнацтва: у лры — К. дзіцячых казак аб сучаснай Беларусі (з 2012), у архітэктуры — «АрхНавацыя» (з 2013), музыцы — адкрыты конкурс юных выканаўцаў на класіч
    най гітары (з 2011, Мінск), міжнар. К. «Рэнесанс гітары» (з 2006, г. Гомель), рэсп. творчы радыёконкурс «Маладыя галасы Беларусі» (з 2009, па намінацыях «Эстрадны вакал», «Інструментальная музыка», «Акадэмічны вакал») і інш. Бел. творчая моладзь удзельнічае ў розных намінацыях рэсп. К. маладых эстр. выканаўцаў «Белазаўскі акорд» (з 2002, г. Жодзіна), «Bella voce» (з 2008, г. Паставы), маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (з 2010) і інш. Умацоўваюцца нац. традыцыі правядзення спаборніцтваў спевакоўвакалістаў, чаму садзейнічаюць К.: міжнар. юных вакалістаў «Звонкая раніца» (з 2010), імя Л.П.Александроўскай (з 2011), імя Ф.І.Шаляпіна, «Competizione dell’Opera» (абодва з 2012, у рамках Каляднага опернага форуму Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь), маладых выканаўцаў імя С.Манюшкі «Убельская ластаўка» (з 2013) і інш. У рамках міжнар. фестываляў мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (з 1992), духоўнай музыкі «Магутны Божа», Нац. бел. песні і паэзіі (абодва з 1993, г. Маладзечна), муз. «Залаты шлягер» (з 1995, г. Магілёў), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (з 1998,
    г. Мазыр) і інш. праводзяцца К. маладых выканаўцаў, салістаўвакалістаў, вак. груп. 3 цягам часу пашырылася геаграфія ўдзельнікаў міжнар. К. выканаўцаў: юных і маладых кампазітараў імя Ю.Семянякі (з 1992, г. Гродна), на нар. інструментах імя І.Жыновіча (з 2002), струнных смычковых інструментах імя М.Ельскага (з 2003), юных піяністаў імя І.Цвятаевай (з 2004), камерных ансамбляў і струнных квартэтаў імя М.Агінскага (з 2005, усе Мінск), а таксама дзіцячага К. «Музыка надзеі» (з 1996, г. Гомель). Сярод інш. К.: нац. ў сферы турызму «Пазнай Беларусь» (з 2002), К. на лепшы твор года ў галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літ. крытыкі, дзіцячай лры, публіцыстыкі, перакладу, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў (з 2007), Нац. тэатральная прэмія (з 2011), Нац. муз. прэмія ў галіне эстр. мастацтва, творчы К. «Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць» (абодва з 2012), К. інавацыйных праектаў Беларусі (з 2013) і інш. У разнастайным культ. жыцці сучаснай Беларусі адбываюцца таксама разавыя конкурсныя акцыі. У 2012—13 у Дзярж. акадэмічным муз. тэатры быў арганізаваны К. на стварэнне муз. спектакляў па намінацыях «Беларуская музычная камедыя» (альбо аперэта ці камічная опера) і «Беларускі мюзікл», у 2013 у Бел. акадэміі музыкі — К. на лепшы муз. твор да 100годцзя А.А.Багатырова. В.Р.ГудзейКаштальян.
    КОНТРКУЛЬТЎРА, спецыфічная форма культуры, прадстаўнікі якой адмоўна, негатыўна арыентаваны да каштоўнасцей дамінуючай культуры (т.зв. мэйнстрыму). Тэрмін «К.» ўпершыню выкарыстаў у канцы 1960х гг. амер. сацыёлаг Т.Розак для абагульненага абазначэння тагачасных альтэрнатыўных у дачыненні да пануючай культуры тэндэнцый у мастацтве, грамадскай думцы, рэліг. жыцці, палітыцы і побыце; асн. крыніцай узнікнення К. даследчык лічыў бунт моладзі супраць духоўных каштоўнасцей і норм жыцця іх
    534
    КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ
    бацькоў. Па змесце і адметных рысах К. блізкая да андэграўнда і альтэрнатыўных культур. Для К. ўласцівы адмаўленне традыц. сац. і маральных каштоўнасцей, ідэалаў, досыць агрэсіўны пратэст супраць панавання масавай культуры, негатыўнае стаўленне да афіц. ідэалогіі, зварот да неартадаксальных духоўных традыцый і эзатэрычных практык (еўрап. і ўсх. містыцызм, ёга, дзэн, вопыт наркатычнага галюцыніравання), настойлівыя спробы стварэння ўласнай сістэмы каштоўнасцей, правіл штодзённага жыцця. Тыповымі прадстаўнікамі К. з’яўляюцца маладзёжныя групоўкі бітнікаў, хіпі, панкаў, якія пачынаючы з 1960—70х гг. былі шырока распаўсюджаны пераважна ў ЗША і краінах Зах. Еўропы. У розных даследаваннях да ліку спецыфічных праяў К. адносяць ранняе хрысціянства, свецкі гуманізм эпохі Адраджэння, рух бальшавікоў, рэліг. секты, багему, рокмузыку, крымінальнае асяроддзе і г.д. У Беларусі контркультурныя рухі не атрымалі шырокага распаўсюджання.
    Э.С.Дубянецкі.
    КОНТРРЭЛЬЁФ, заглыбленая ў плоскасць выява; від рэльефу. Тэхніка К. ўзнікла ў старажытнасці (напр., так вырабляліся пячаткі, у якіх строга негатыўныя адносна пукатага рэльефу паглыбленні былі разлічаны на пластычны адбітак у выглядзе мініяцюрнага барэльефа). Натэр. Беларусі ў тэхніцы К. рабілі формы для адліўкі ювелірных упрыгожанняў (звычайна выкарыстоўвалі мяккія пароды каменю, гіпс, дрэва), у 16 — 19 ст. — формы для кафлі, пернікаў. Сучасны ўзровень К. прадстаўляюць манумент. рэльефы на фасадзе Нац. бкі Беларусі (2006), прысвечаныя развіццю сусв., бел. і слав. пісьменства.
    КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ, рэлігійнапалітычны рух у Еўропе ў сярэдзіне 16 — 17 ст. на чале з каталіцкай царквой, накіраваны супраць Рэфармацыі з мэтай узнаўлення страчаных ка
    таліцызмам пазіцый. Ажыццяўляўся пераважна з дапамогай інквізіцыі, актыўнымі праваднікамі К. былі каталіцкія манаскія ордэны.
    У 1545—47 і 1562—63 адбыўся Трыдэнцкі сабор каталіцкай царквы, які пацвердзіў безумоўны аўтарытэт пап у справах веры, замацаваў набажэнства выключна на лац. мове і аддаў анафеме пратэстанцкія вучэнні. Паліт. рэакцыя каталіцкай царквы выразілася ў стварэнні міжнар. саюза каталіцкіх дзяржаў, якія супрацьстаялі пратэстанцкім краінам. Да асн. паліт. сіл каталіцтва належалі Іспанія і Аўстрыя, з канца 16 ст. Рэч Паспалітая, якая ўзначаліла барацьбу каталіцтва з праваслаўем у канцы 16 — пач. 17 ст. Пратэстанцкая Рэфармацыя і каталіцкая К. ў Рэчы Паспалітай уплывалі на змену шля
    Да арт. Контррэльеф. Д.Краўчанка. Мой горад. 2006.
    хецкай самасвядомасці. Католікі і пратэстанты гаварылі на адной і той жа мове, змагаліся за аналагічныя правы, аднолькава выкарыстоўвалі сваё прывілеяванае становішча. Аднак, як паказаў час, здольнасць каталіцызму кансалідаваць грамадства аказалася мацнейшай. 24.9.1595 кароль польскі 1 вял. кн. Літоўскі Жыгімонт III выдаў універсал аб злучэнні праваслаўных з каталіцкай царквой. У кастр. 1596 была прынята Брэсцкая царк. ўнія, якая перадавала створаную з праваслаўных епархій Рэчы Паспалітай уніяцкую царкву пад духоўную ўладу папы рымскага. 3 гэтага часу юрыд. становішча праваслаўя рэзка змянілася: яго пазбавілі усякіх правоў. Уніяцкая царква была прызнана вярхоўнымі ўладамі адзінай афіцыйнай у ВКЛ «рускай царквой». У маі 1599 у Вільні адбыўся сумесны з’езд праваслаўных і пратэстантаў Рэчы Паспалітай, на якім быў выпрацаваны тэкст канфедэрацыі аб узаемнай дапамозе на выпадак пагрозы з боку каталіцкага асяроддзя і дыскрымінацыйнай палітыкі ўлад. У 1633 кароль Уладзіслаў IV пайшоў на аднаўленне праваслаўнай іерархіі, на сейме ў 1635 былі пацверджаны каралеўскія прывілеі, якія забяспечвалі абедзвюм «рускім цэрквам» свабоду культу 1 раўнапраўе рэлігіі. Пачынаючы з 1668 адыход ад каталіцкай веры пачаў разглядацца ў Рэчы Паспалітай як злачынства, якое каралася выгнаннем з краіны і канфіскацыяй маёмасці. 3 2й пал. 17 ст. іншаверцам быў закрыты доступ у сенат. У выніку такой палітыкі да канца 17 ст. пратэстанцкая і праваслаўная шляхта паступова зрабілася нязначнай рэліг. меншасцю. К. атрымала перамогу, а каталіцкая рэакцыя ў краіне пачала слабець толькі ў сярэдзіне 18 ст.
    Літ.: Мараш Я.Н. Очерп нсторнн экспанснн католнческой церквн в Белорусснн XVHI века. Мннск, 1974; Іванова Л. Рэфармацыя і контррэфармацыя // Гісторыя Беларусі. Т. 3. Мінск, 2004.
    А.М.Філатава.
    535
    КОНТРТЫТУЛ
    Да арт. Контрфорс. Агароджа касцёлаўв. Опса Браслаўскага раёна.
    КОНТРТЬІТУЛ (лац. contra супраць + titulus надпіс, загаловак), левая частка разваротнага тытула кнігі, на якой змешчаны выхадныя даныя (звычайна ў шматтомных або серыйных выданнях). У перакладных выданнях К. — тытульны ліст на мове арыгінала; у падарункавых і прэзентацыйных — паўтор тытульнага ліста (т. зв. люстраны тытул).
    КОНТРФ0РС (франц. contreforce процідзейная сіла), папярэчная сценка, вертыкальны выступ ці рабрына, якая ўзмацняе асн. нясучую канструкцыю з вонкавага боку пабудовы і ўспрымае гарызантальныя ўздзеянні на яе (распор ад скляпенняў, што перакрываюць будынак, ціск грунту на падпорную сценку і вады на плаціну). Вонкавая паверхня К. можа быць вертыкальнай, ступеньчатай ці нахіленай, а яго сячэнне заўсёды павялічваецца да аснавання. Бываюць К. каменныя, цагляныя, бетонныя ці жалезабетонныя. Шырока выкарыстоўваліся ў гатычнай архітэктуры (Гнезнаўскі Міхайлаўскі касцёл і Ішкалдскі Троіцкі касцёл, Сынкавіцкая царква). У архітэктуры барока з’яўляліся архаічнымі элементамі (касцёлы ў гарадах Дзятлава, Іўе і інш.). У неаготыцы канца 20 — пач. 21 ст. зноў выступаюць ў якасці асн. архіт. канструкцый (касцёлы ў вёсках Нарач Мядзельскага і Шыманэлі Смаргонскага рнаў). Архітэктура стылю мадэрн разглядае К. у большай меры як элемент дэкору (Краснабярэж
    ская сядзіба). К. шырока ўжываюцца пры выкананні рамонтных і рэстаўрацыйных работ (агароджа касцёла ў в. Опса Браслаўскага рна).
    С.А. Сергачоў.
    КбНТУР (франц. contour) увыяўленчым мастацтве, абрыс, лінія, якая абводзіць форму прадмета (фігуры); важны сродак маст. выразнасці твора. К. малюнка — сукупнасць ліній, што акрэсліваюць найважнейшыя, пераважна знешнія, абрысы выявы. Характар К. цесна звязаны з сілуэтам. На яго аснове пабудаваны творы Л.Кірылавай («Лілея» 2008; «Горад залаты», 2010), Т.Курачыцкай («Нацюрморт», «Ля мора», абодва 2004), В.Угрыновіч («Пацалунак», 2006; «Чалавечкі, якія скачуць» (2011) і інш.
    А.Концуб. Наведванне. 1998.
    КбНЦУБ Анатоль Аляксандравіч (н. 13.7.1949, в. Колкі Столінскага рна), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, жывапісец. Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў тэатральнамаст. інт (1971). У 1971—2000 выкладаў у Бабруйскім мастацкім прафес.тэхн. вучылішчы. Працуе ў кераміцы і жывапісе. Арыгінальнасцю кампазіцый
    вызначаюцца дэкар. пласты «Максім Багдановіч», «Каляды» (абодва 1976), «У гасцях у Вівальдзі» (1982), «Тэмы аднаго вечара» (1985), скульптуры «Вясна і восень» (1980), «Папарацькветка» (1985), «Дзяўчынка з кубкам» (1998), «Профілі» (1999), «Завязаў» (2005), «Лістапад», «Двое», «CraftKa» (усе 2006), «Язычніцтва», «Гарадскі раман» (абедзве 2007