• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    вень і ліса»: у адсутнасць К. ліса выкрадае пеўня, К. даганяе яе і выратоўвае пеўня (бел. варыянт апубл. ў збках У.Анічэнкі, Э.Кліха, М.Федароўскага, П.Шэйна); «Кот і дзікія жывёлы»: ліса выдае К. за страшэннага звера,
    543
    КОЎБІК
    інш. звяры хочуць задобрыць К., але, спалоханыя яго выглядам і выхадкамі, разбягаюцца (бел. варыянт апубл. Е.Раманаў, І.Сербаў, М.Федароўскі, П.Шэйн і інш.).
    Літ.: Залаты каласок. Беларускія народныя казкі. Мінск, 2013.
    КбЎБІК, кіндзюк, каўдун, кірук, багук, беларуская традыцыйная страва; свіны страўнік, начынены мясам. У вычышчаны страўнік шчыльна ўкладвалі папярэдне пасоленое і прыпраўленое рэзанае мяса з ашыйка, лапатак, сцёгнаў, часам кавалкі сала (Брэстчына) і зашывалі. Страўнік маглі начыняць варанымі пасечанымі вантробамі, кашай са скваркамі, дранай бульбай. Вешалі пад страхой у торбе ці ў кашы (каблуку). На 3 Беларусі К. да вясны трымалі ў расоле, потым высушвалі на сонцы. Вяленае мяса доўга захоўвалася. Быў вядомы паўсюдна, у некаторых мясцовасцях робяць і цяпер.
    КбЎБЧА, вёска ў Клічаўскім рне, каля р. Ольса. За 20 км на ПнЗ ад г. Клічаў, 112 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Стаялава на лініі Магілёў— Асіповічы. Праз вёску праходзіць аўтадарога Чашнікі—Бобр—Бабруйск. Цэнтр Каўбчанскага с/с. 198 гаспадарак, 432 ж. (2012).
    У 1513 с. Кабла ў Свіслацкай воласці ВКЛ. У 1563 — 30 двароў. У 1589 с. Кобча ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв., дзярж. уласнасць. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1885 у Брадзецкай воласці,73 двары, 608 ж., ветраны млын, школа, царква, крама, карчма. У 1897 — 144 двары, 941 ж., хлебазапасны магазін, піцейны дом. 3 1.1.1919 у БССР. 3 6.10.1919 да 10.8.1920 у Магілёўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 18.9.1923 у Чэрвеньскім павеце БССР. 3 17.7.1924 у Клічаўскім рне Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вай
    ну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі вёску. Пасля вайны адноўлена. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Магілёўскай абласцях. 3 25.12.1962 у Кіраўскім, з 6.1.1965 зноў у Клічаўскім рнах. У 1990 — 187 гаспадарак, 425 ж.
    У 2012 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, магазін, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КОЎКА МАСТАЦКАЯ, выраб рэчаў утылітарнадэкаратыўнага прызначэння шляхам гарачага ці халоднага кавання металу; від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Вядома з глыбокай старажытнасці многім народам свету, найвышэйшага развіцця дасягнула ў Зах. Еўропе ў перыяд Сярэдневякоўя (агароджы, рашоткі, брамы, балконы, акаваныя куфры, дзверы і інш.). У Беларусі вядома з часоў жалезнага веку (спражкі, фібулы, пярсцёнкі і інш.), з 11 — 12 ст. памастацку адкоўвалі посуд, зброю, прадметы побыту. Росквіт бел. К.м. прыпаў на 16—17 ст. ў сувязі з арганізацыяй кавальскіх цэхаў (Брэст, Віцебск, Магілёў, Полацк, Слуцк і
    Узоры коўкі мастацкай.
    інш.), дзе выраблялі зброю, прадметы побыту, акоўвалі мэблю, транспартныя сродкі. У 2й пал. 17 ст. больш за 160 кавалёў з Беларусі працавала ў Рускім царстве. Асн. частка работ у галіне К.м. была звязана з развіццём манумент. будаўніцтва. Для храмаў палацаў, гар. жылля адкоўвалі агароджы, парэнчы, лесвіцы, брамы, балконы, крыжы, алтарныя перагародкі, дэкар. ліхтары, флюгеры і інш. Асн. від дэкору каваных агароджаў і рашотак — спалучэнне S і Спадобных завіткоў, скручванне гранёных прутоў вакол падоўжнай восі (тарсіраванне), арнаментальныя матывы ў выглядзе картушаў, разетак, бегункоў. Каваная акоўка дзвярэй, мэблі, прадметаў побыту нярэдка дапаўнялася прасечкай, гравіраваннем, насечкай у выглядзе геаметрычных і стылізаваных раслінных матываў. У 2й пал. 19 ст. ў сувязі з развіццём прамсці К.м. ў гарадах паступова прыйнша ў заняпад, але працягвала існаваць у вёсцы. Сельскія кавалі ўпрыгожвалі К.м. мясцовыя храмы, сядзібы, палацы, акоўвалі куфры, скрыні, транспартныя сродкі, выраблялі прадметы побыту і інш. (акоўка дзвярэй былога касцёла ў в. Цімкавічы Капыльскага раёна, фігурная каваная люстра работы П.Багрыма ў Крошынскім касцёле Божага Цела, канец 19 ст.). 3 сярэдзіны 20 ст. разам з заняпадам традыц. кавальства К.м. выйшла з ужытку. У наш час адраджаецца і набывае пашырэнне для аздаблення жылых і грамадскіх будынкаў, рэстаўрацыі старой забудовы, стварэння рэчаў утылітарнадэкар. і маст. характару (камінных камплектаў, вазонных падставак, падсвечнікаў, сюжэтных кампазіцый і інш.). Рэгулярна праводзяцца конкурсы, фестывалі, пленэры К.м. Сярод майстроў — Ю.Круш, А.Вараб’ёў (г. Гродна), В.Філатаў, А.Чумакоў (г. Брэст), А.Міхалевіч, У.Ярашэвіч (Мінск), І.Дарожка (г. Віцебск), А.Дубіна (г. Глыбокае), З.Сабко, І.Макарчук (г. Баранавічы) і інш.
    544
    кочын
    Літ.: Сахута Я.М. Беларускае народнае мастацкае кавальства. Мінск, 1990.
    Я.М.Сахута.
    КОЎТУН (сапр. Новік) Валянціна Міхайлаўна (6.4.1946, в. Дземяхі Рэчыцкага рна — 30.4.2012), беларускі пісьменнік, літаратуразнавец. Канд. філал. навук (1979). Скончыла БДУ (1969). Працавала ў «Сельскай газеце», выдве «Юнацтва», час. «Полымя». Аўтар паэт. збкаў «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (1977), «Метраном» (1985), «Лісты да цябе» (1988); раманаў «Крыж міласэрнасці» (1996), «Пакліканыя» (2002); паэм «На зломе маланкі» (1979), «Суд Алаізы» (1985). Пісала для дзяцей: кн. паэзіі «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986), апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988). Даследавала пытанні фальклору ў сучаснай бел. паэзіі, праблемы перакладаў з рус., укр. моў.
    Тв.: Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні. Мінск, 1984; Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі. Мінск, 1987.
    КбЎТУН Марыя Якаўлеўна (1898— 1982), казачніца з в. Клінок Чэрвеньскага рна. Ад яе запісана 11 казак, пераважна гумарыст. і маральнаэтычнага характару: «Як старыя каровы пасцілі», «Салдат і баба», «Пра Маркава багацце», «Пра двух братоў» і інш. Для творчай манеры К. характэрна адступленне ад некаторых традыц. казачных канонаў: амаль ва ўсіх творах разгорнутыя пачатковыя формулы заменены канкрэтным пачаткам, формулы магіі — дыдактычнай высновай.
    Літ.: Кабашнікаў К.П., Барташэвіч Г.А. Сустрэчы з казкай. Мінск, 1984; Казкіўсучасныхзапісах. Мінск, 1989. кОЎчык Міхаіл Есіпавіч, казачнік з в. Вялікі Рожан Салігорскага рна. У 1977 ад яго запісана 8 казак. Пяць казак апубл. ў томе «Казкі ў сучасных запісах» серыі «Беларуская народная творчасць» (1989). Манера, стыль выканання вызначаліся дакладнасцю перадачы сюжэта, без рас
    Каўшы.
    квечвання асобных эпізодаў. Казкі К. пачыналіся з апісання гал. дзеяння, у іх адсутнічалі пачатковыя і заключныя формулы: «Як воўк сабаку выратаваў», «Як воўк дзедаву гаспадарку перавёў». Да чарадзейных належаць «Смерць кумою», «Мова жывёл», «Чорт на службе». Сюжэты казак «Пра няверную жонку», «Як мужык пана абхітрыў» мелі дыялогавую аснову.
    Літ.: Кабашнікаў К.П., Барт а ш э в 1 ч Г.А. Сустрэчы з казкай. Мінск, 1984.
    КОЎШ, чарпак, драўляная выдзеўбаная пасудзіна для перасыпання збожжа, мукі. Mae доўгую або кароткую ручку. Авальны ў плане, выш. 10— 13 см, даўж. з ручкай 30—50, шыр. 18—22 см. Доўгая ручка заканчваецца закручаным уніз канцом для падвешвання, кароткая мае ўнізе скразную адтуліну для пальцаў. Выраблялі К. з цвёрдых і менш цвёрдых парод дрэва. Шэраг К. — выдатныя ўзоры работы мясц. майстроў. Для іх характэрны пластычнасць, выразнасць форм, прыгожы малюнак слаёў драўніны. Пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі.
    КОХАНАВА. гар. пасёлак у Талачынскім рне. За 24 км на ПнУ ад г. Талачын, 112 км ад Віцебска, чыг. станцыя налініі Мінск—Орша, аўтадарогамі звязаны з Оршай і Талачынам. Цэнтр Коханаўскага пасялковага Савета. 4285 ж. (2012).
    У пач. 16 ст. ў Друцкім княстве ў складзе ВКЛ, уласнасць І.В.ДруцкагаКраснага, з 1551 — Гарнастаяў. 3 1565—66 у Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. У 1624 мястэчка ў маёнтку Стараселле, уласнасць Сапегаў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, з 1777уКопыскім,з 1861 у Аршанскім паветах Магілёўскай губ. У 1785 — 57 двароў, 324 ж. У 1886 цэнтр воласці, 24 двары, 146 ж., царква, 2 школы, бальніца, паштовая станцыя, млын, заезны дом. У 1905 — 1,2 тыс. ж., нар. вучылішча. 3 26.4.1919 у Гомельскай, з 18.11.1920 у Віцебскай губернях РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Коханаўскага рна Аршанскай акругі (да 26.7.1930). 3 8.7.1931 у Талачынскім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 27.9.1938 вёска. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 9.9.1946 зноў цэнтр раёна, з 17.12.1956 у Талачынскім рне. 3 19.2.1947 гар. пасёлак. У 1999 — 5 тыс. ж.
    У 2012 лясніцтва, 2 дзіцячыя сады, школы: сярэдняя, мастацтваў, філіял ДЮСШ, сац.пед. цэнтр, Дом культуры, бка, бальніца, паліклініка, аптэка, комплексны прыёмны пункт, магазіны, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    кОчын Анатоль Аляксандравіч (5.1.1944, г. Макееўка Данецкай вобл., Украіна — 11.8.1991), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1980, клас Д.Смольскага). Сярод твораў: харэагр. кампазіцыі — «Каўказскі танец» (1984), «Вераб’і і Лежабок», «На птушыным двары» (абедзве 1986); кантата «Тараканішча», «Сімфанічная паэма» (абедзве 1981); вак. — «Балада пра загінуўшых» (1977), «Рэквіем па кожным чацвёртым» (1983, для хору а капэла); і інш. Напісаў музыку да тэле і кінафільмаў; «Мінск — пра час і пра сябе», «Кола» (абодва 1977), «Светлы
    545
    кочышчы
    горад», «Госць» (абодва 1979), «Памяцьу крэдыт» (1985) і інш.
    кбчышчы, вёска ў Ельскім рне. За 20 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 197 км ад Гомеля, на аўтадарозе Ельск—Старое Высокае. Цэнтр Качышчанскага с/с. 199 гаспадарак, 492 ж. (2012).
    У 16 ст. сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у склад