Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
), «Птушыны рынак» (2009), «Ваяж» (2010), вазы «Спадчына» (1978), «Горад» (1980) і інш. Жывапісным творам уласцівы
А.Концуб. Дзяўчынка з кубкам. 1998.
536
КОПЦЕЎСКАЯ
выразнасць малюнка і колеру, філас. асэнсаванне быцця: «Вершы, вершы дарагія...» (1981), «Шчодрасць» (1982), «Вясельнае падарожжа» (1987), «Францыск Скарына» (1989), «Вясновыя клопаты» (1992), «Сляды цывілізацыі» (1995), «Стары млын», «Наведванне» (абедзве 1998), «Флора» (2000), «Памяці пакінугых вёсак» (2003), «Аўтапартрэт» (2004), «Лодка майго дзяцінства», «Час Вітаўта» (абедзве 2009), «Адзінокі рыбалоў», «Стары і рыба» (абедзве 2011), «МаКІ» (2012). Д.А.Краўчанка. кбнькі, вёска ў Ляхавіцкім рне. За 6 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы на лініі Баранавічы—Лунінец, 227 км ад Брэста, каля аўтадарогі Баранавічы—Ляхавічы. Цэнтр Конькаўскага с/с. 154 гаспадаркі, 403 ж. (2012).
У 1844 вёска ў Навагрудскім павеце Мінскай губ. У 1897 у Дараўскай воласці, 22двары, 132 ж. з 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ляхавіцкім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Федзюкоўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1959 — 258 ж., у 1970 — 265 ж. 3 16.3.1987 цэнтр сельсавета. У 2002 — 128 гаспадарак, 344 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны.
КОПАСАЎ Аляксей Паўлавіч (12.3.1902, г. Жыздра Калужскай вобл., Расія — 9.12.1967), рускі кампазітар. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1931). Кіраваў харамі ў Маскве. Арганізатар і ўдзельнік фалькл. экспедыцый, К. запісаў і апрацаваў шмат нар. песень, у т.л. бел. «Ды маё ты сонейка» (жніўная), «А на моры на сіненькім» (валачобная), «Ой, не кукуй, зязюленька» (бясед
ная), «Ой, бяда ж мая» (жартоўная), «I сюды гара, і туда гара» (любоўная), «Узышоў свецел месячык» (сучасная лірычная), «Зорка Венера» (на словы М.Багдановіча), якія ўваходзілі ў рэпертуар Дзярж. акадэмічнай харавой капэлы Беларусі і былі апублікаваны Р.Шырмай у 2томніку «Беларускія народныя песні (для хору)» (1971— 73). Аўтар «Сюіты на тэмы беларускіх народных песень» (1937, выконвалася хорам Бел. філармоніі), кантаты «Беларусь» (1948), песень і хароў.
КбПАЦЬ Юзаф (16.5.1762, Пінскі павет — 1827), беларускі мемуарыстпадарожнік. Удзельнік нац.вызваленчага паўстання 1794. Вызначыўся ў бітве каля г. Хэлм і пры абароне Варшавы. Быў паранены, трапіў у палон, прыгавораны ваен. судом да ссылкі на Камчатку. У канцы 1790х гг. амнісціраваны імператарам Паўлам I. Свае ўражанні ад знаходжання на Камчатцы і падарожжа па Еўразійскім мацерыку апісаў у «Дзённіку падарожжа...» (напісаны каля 1810, выдадзены ў 1837), дзе даў дэталёвыя звесткі пра Сібір і Камчатку, іх прыроду, народы (камчадалаў, чукчаў, якутаў, буратаў) і інш. У гады высылкі К. зрабіў шмат малюнкаў з натуры, карты Сібіры і Камчаткі.
КОПІЯ (ад лац. соріа мноства) у выяўленчым мастацтве, мастацкі твор, які паўтарае арыгінал з мэтай яго максімальна дакладнага ўзнаўлення. Выконваецца аўтарам або інш. мастаком. К. можа адрознівацца ад арыгінала тэхнікай выканання і памерамі, аднак павінна дакладна ўзнаўляць кампазіцыю твора, карціны, скульптуры і інш., індывід. асаблівасці творчай манеры аўтара. Аўтарскую К. называюць дублетам, паўторам, рэплікай.
КОПЦЕЎКА, вёска ў Горацкім рне, каля р. Рамясцвянка. За 23 км на ПдУ ад г. Горкі, 74 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цёмны Лес на лініі Орша—Крычаў, каля аўтадарогі Горкі— Мсціслаў. Цэнтр Копцеўскага с/с. 109 гаспадарак, 315 ж. (2012).
У 1701 «дзяржава» Копцеўка ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, казённая ўласнасць. У 1742 сяло, цэнтр воласці, дзярж. ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1784 — 15 двароў, 91 ж., цэнтр маёнтка, царква, млын. У 1897 у Шамаўскай воласці, 14двароў, 62 ж., царква, царк.прыходская школа. У 1909 — 8 двароў, 71 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Смаленскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.6.1924 у Калінінскім павеце. 3 20.8.1924 у Чурылаўскім с/с Дрыбінскага рна Аршанскай акругі (да 26.7.1930). У 1926 сяло (66 ж.) і вёска (30 ж.). 3 8.7.1931 у Горацкім рне. 3 12.2.1935 зноў у Дрыбінскім рне. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да сярэдзіны кастр. 1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 28.9.1959 у Горацкім рне. 3 19.1.1960 цэнтр сельсавета. У1986 — 150 гаспадарак, 429 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, школа мастацтваў і маст. рамёстваў, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, амбулаторыя, аптэка, філіял Цэнтра сац. абслугоўвання, комплексны прыёмны пункт, магазін, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КОПЦЕЎСКАЯ ЎЗбРНАЯ ТЭАТРАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «МАРА». Створана ў 1998 у в. Копцеўка Горацкага рна пры дзіцячай школе мастацтваў і маст. рамёстваў. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.І.Паўлава. У складзе студыі 14 чал. ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — далучэнне дзяцей да літ. спадчыны Беларусі, знаёмства з сучаснай бел. культурай, фарміраванне творчай, неардынарнай асобы дзіцяці тэатр. сродкамі. У рэпертуары п’есыказкі «Як кацяня навучылася мяўкаць» Н.Гернет (2005), «Казка пра фарбы» Н.Радзінай (2007), «За
537
КОПША
Копцеўская ўзорная тэатральная студыя «Мара».
латое правіла» Л.Дзікай (2009), «Мышаняты і мячык» Г.Аўласенкі (2011); «Сапраўдная прынцэса» С.Ільніцкага, сцэнічная мініяцюра «Страказа і мурашка» паводле баек І.Крылова і Д.Быкава, байка «Мужык і вужака» Я.Купалы, інсцэніроўка ўрыўка з апавядання «У старых дубах» Я.Коласа, лялечная сцэнічная мініяцюра паводле верша «Старая, дзверы зачыні!» С.Маршака, харэагр. кампазіцыя «Калі ажываюць цацкі?!» (усе 2013). Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу дзіцячых тэатр. калектываў (г. Магілёў, 2005), рэгіянальнага фестывалю дзіцячай творчасці «Славянскі карагод» (г. Горкі, 2013), раённых конкурсаў. В.В.Сінайская.
КОПША, у дахрысціянскіх вераваннях славян багіня мёртвых, пякельнае бажаство. Уяўлялася задымленай, забруджанай і запэцканай смалою старой жанчынай, якая жыве ў трунах. К. надта трывожыць нябожчыкаў, чые сваякі не задобрылі яе і не паклалі ў труну грошай ці якоганебудзь пітва. Тыя, хто не дагадзіў К., стараліся яе задобрыць у дзень язычніцкай трызны на Радаўніцу. Была вядома ў Магілёўскай і Мінскай губернях. У.А.Васілевіч.
КбПЫСКАЯ КАФЛЯ, архітэктурнадэкаратыўныя вырабы канца 15 — пач. 20 ст. з мясц. гліны ў г.п. Копысь Аршанскага рна. Выраблялі пліткі,
вуглы, часткі карніза. У канцы 15— 17 ст. была пашырана тэракотавая кафля з рэльефным геаметрычным арнаментам, тэракотавая і зялёная паліваная з рэльефным раслінным і геральдычным (выявы конніка, арла з гербам Радзівілаў) арнаментамі. У 2й пал. 17 ст. выхадцы з Копысі Я.Андрэеў, С.Аляксееў, П.Будкееў, С.Грыгор’еў, В.Дарафееў, І.Максімаў, П.Фёдараў выраблялі шматколерную паліваную кафлю і аздабялі палацы і храмы ў Рус. дзяржаве. Найб. пашырыўся яе выраб у канцы 19 — пач. 20 ст., калі ў Копысі працавала каля 20 заводаў. Тагачасная кафля вызначалася рысамі стылю мадэрн і мела форму рэльефных чатырохвугольных плітак або фасонных дэталей (медальёнаў, карыятыд, львіных галоў), якімі абліцоўвалі печы. Пераважалі ружовабэзавая, зялёнаблакітная, белая з золатам расфарбоўка, раслінныя — часцей у выглядзе кветак рамонка, сланечніка, паслёну — узоры (многія выконваліся па малюнках замежных каталогаў). Вырабы вывозілі за межы Беларусі. 3 пач. 1980х г. К.к., упрыгожаную традыц. бел. арнаментам, вырабляе Копыскі кафляны цэх Аршанскага камбіната сілікатных вырабаў.
КбПЫСКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы з г.п. Копысь Аршанскага рна. Промысел вядомы з канца 15 ст. У 16—18 ст. выраблялі гасп.
посуд, кафлю (гл. Копыская кафля). У 2й пал. 17 ст. копыскія ганчары і кафляры працавалі ў Рус. дзяржаве. Асаблівага развіцця К.к. дасягнула ў 19 — 1й пал. 20 ст. У Копысі працавала каля 20 ганчарных заводаў, дзе выпускалі белагліняны паліваны гасп. посуд (збаны, гаршкі, слоікі, міскі і інш.) мяккіх акруглых форм. Вырабы аздаблялі прамымі і хвалістымі ціснёнымі паяскамі на плечуках пасудзін, налепамі, зашчыпамі па краях, пацёкамі карычневай або зялёнай палівы. Выраблялі таксама дэкар. талеркі, вазы, кубкі, хлебніцы, чарнільніцы, шкатулкі, пісьмовыя прылады, попельніцы з фігурамі львоў, мядзведзяў і інш., якія ўпрыгожвалі рэльефным раслінным і анімалістычным дэкорам, пажадальнымі надпісамі, глазуравалі рознакаляровай палівай. У 1920—30я гг. была пашырана вытворчасць настольнай фігуратыўнай пластыкі. Промысел існаваў да сярэдзіны20ст. Я.М.Сахута.
КбПЫСКІ ЗАМАК. Існаваў у 1418 ст. у г.п. Копысь Аршанскага рна на месцы стараж. дзяцінца. У 16— 17 ст. неаднаразова разбураны і адноўлены. У 2й пал. 17 ст. невял. чатырохвугольны ў плане абарончы комплекс, пабудаваны з дрэва, быў абнесены земляным валам і астрогам, абведзены вадзяным ровам з сажалкай, на якой стаяў млын. 3 гандлёвай плошчай горада замак злучаўся мастом і брамай. У канцы 17 ст. на яго тэр. стаялі 4 драўляныя дамы, гасп. пабудовы, паблізу брамы — свірны, арсенал, турма, мураваны склеп. У 1й пал. 18 ст. замак рэканструяваны, набыў выгляд сядзібнага комплексу, цэнтрам кампазіцыі якога стаў невял. палац — аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак з алькежам, завершаны гонтавым дахам. Гал. ўваход быў вылучаны вял. ганкам, над якім размяшчаўся мезанін, упрыгожаны балюстраднай галерэяй. 3 гандлёвай плошчай сядзіба злучалася 2яруснай брамайвежай, завершанай шатровым дахам з металічным
538
КОРСАК
гербам (у 2м ярусе мелася замкавая капліца). Каля брамы размяшчаліся кардэгарда з турмой, вазоўня, 2павярховы свіран, дом аканома, кухня, ляднік. Сядзібны комплекс быў абнесены частаколам. He захаваўся.
копысь. гарадскі пасёлак у Аршанскім рне, прыстань на левым беразе р. Дняпро. За 30 км на Пд ад г. Орша, 110 км а