Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
мі. Ha К. выраблялі разнастайныя тканіны ад 2нітовага палатна да шматнітовых (да 16 і больш) і перабіраных узорыстых ручнікоў, абрусаў, посцілак і інш. Наладка К. і тканне лічыліся жаночымі справамі. 2) Ніцяная аснова, што навіваецца на навой ткацкага стана.
Г.М.Курыловіч.
КРОіІІНЕР Міхаіл Яўхімавіч (1900, г. Кіеў — ліп. 1942), беларускі кампазітар. Засл. артыст Беларусі (1940). Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, клас В.ЗалатароваУ У 1918—31 канцэртмайстарпіяніст у канцэртных аргцыях і тэатрах Кіева, Масквы,
Кросны.
Свярдлоўска. У 1933—38 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі. Аўтар першага нац. балета «Салавей»,
М.Я.Крошнер.
у муз. драматургіі якога вял. ролю адыгрывае нар. танец (паст. 1939, Мінск, Адэса). Сярод інш. твораў: кантата «Тапелец» на словы А.Пушкіна, сімф. танцы, смычковы квартэт (усе 1937); варыяцыі на бел. тэму для фп.; хары «Мы любоўю Радзімы багатыя», «Чырвонаармейская»; рамансы на вершы Я.Купалы, Я.Коласа і інш.
КРОіПЫН, вёска ў Баранавіцкім рне, на р. Шчара. За 17 км на ПнУ ад г. Баранавічы, 12 км ад чыг. ст. Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, 218 км ад Брэста, каля аўтадарогі Мінск—Баранавічы. Цэнтр Крошынскага с/с. 285 гаспадарак, 771 ж. (2012).
У 1442 маёнтак у ВКЛ, уладанне князёў Крошынскіх. 3 1512 мястэчка. У 1580 у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв., 39 дымоў, млын, карчма, гандлёвая плошча. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1886 у Сталовіцкай воласці, 77 двароў, 636 ж., касцёл, малітоўны дом. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв. У 1920я гг. пабудаваны касцёл, у якім зберагаецца зробленая бел. паэтам і кавалёммастаком П.Багрымам жырандоль. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Гарадзішчанскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял.
570
КРУГАВЕЦКАЛІНІНА
Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 у Баранавіцкім рне. У 1970 — 450 ж., у 1997 — 275 гаспадарак, 706 ж.
У 2012 дзіцячы сад, школы: сярэдняя і муз., Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, 3 магазіны, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Божага Цела (1920я гг.).
КРбШЫНСКІ КАСЦЁЛ БбЖАГА ЦЕЛА, помнік архітэктуры мадэрну ў в. Крошын Баранавіцкага рна. Пабудаваны ў 1920я гг. з цэглы на месцы папярэдняга храма. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём з апсідайрызалітам, завершанай 2гранным шчытом. Фасад прарэзаны па цэнтры высокай і глыбокай арачнай нішай, фланкіраванай лапаткамі і прамавугольнымі нішамі. У завяршэнні фасада высокі прамавугольны атык з 2гранным шчытом і вуглавымі 4граннымі пінаклямі; па цэнтры рэльефная выява крыжа. Двухсхільны вальмавы дах завершаны 8граннай сігнатуркай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з арачнымі броўкамі. У інтэр’еры апсіда адкрыта ў неф арачным прасветам і асветлена тарцовай паўкруглай люкарнай.
Крошынскі касцёл Божага Цела.
Памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. Пры ўваходзе галерэя хораў. Касцёл дзейнічае. У ім захоўваецца помнік кавальскага мастацтва — жырандоль (люстра для асвятлення храма), зробленая ў 1881 П.Багрымам.
«КРУГАВАЯ», «Кругавы», «Кружок», «Кола», беларускі традыцыйны танец. Муз. памер 2/4, тэмп вар’іруецца (умераны, хуткі і мяшаны). Сустракаецца ў Беларусі ў мностве варыянтаў. Бытуе як самаст. ўзор і як вызначэнне тыпу танцаў, якія маюць месца ў розных жанравастылявых групах. Найб. пашыраны як скокі (пераважна сольнагуртавыя), у меншай ступені як парнагуртавыя танцы. Да «К.» блізкія асобныя варыянты традыц. танцаў: «Лявоніха» (Астравецкі рн), «Грачанікі», «Прыпеўкі» (у розных мясцовасцях); некаторыя маюць прымеркаванасць да вяселля («Прыспеў», Драгічынскі рн; «Качан», Барысаўскі рн). «К.» выконваюць у любы час, а таксама на Каляды, Масленіцу, на кірмашах (Хоцімскі рн). Для «К.» характэрны колавая пабудова кампазіцыі ў большасці свабоднай формы, імправізаваная і часам рэгламентаваная лексіка (выкарыстоўваюцца рухі розных груп: крокі, дробы, лясканні, прысядкі, кружэнні і інш.). Суправаджаецца інструм. музыкай і рознымі прыпеўкамі (2 ці 4рад
ковымі, з пройгрышам паміж імі), з якімі кожны танцор па чарзе саліруе ў сярэдзіне кола (замкнёнага злучэннем рук або ўтворанага адвольным рухам танцораў паасобку супраць ходу сонца). У танцах «Кружок», «Кола» выканаўцы кружацца парамі.
Літ.: Алексютовнч Л. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры. Мннск, 1978; Чурко Ю. Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мннск, 1990; Козенка М.Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе. Мінск, 2001; Т. 3. Кн. 2. Гродзенскае Панямонне. Мінск, 2006; Т. 4. Кл. 2. Брэсцкае Палессе. Мінск, 2009; Т. 5. Кн. 2. Цэнтральная Беларусь. Мінск, 2011.
М.А.Козенка.
КРУГАВЁЦКАЛІНІНА (да 1920 Кругавец), вёска ў Добрушскім рне. За 46 км на ПдУ ад г. Добруш, 3 км ад чыг. ст. Кругавец на ветцы Церахоўка—Кругавец ад лініі Гомель—Бахмач (Украіна), 61 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Ветка—мяжа Украіны і Расіі. Цэнтр КругавецКалінінскага с/с. 369 гаспадарак, 976 ж. (2012).
У канцы 18 ст. вёска ў Беліцкім павеце Магілёўскай губ. У 1796— 1802 — у Бел. губ. 3 1852 у Гомельскім павеце. У 1886 сяло ў Папоўскай воласці, Іббдвароў, 1172ж. У 1897 — 233 двары, 1317 ж., царква, 2 магазіны, 3 крамы, карчма. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, вёска, цэнтр сельсавета ў Чырванабудскім, з 4.8.1927 Церахоўскім рнах Гомельскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца вер. 1943 К.К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску. Пасля вайны адноўлена. У 1959 557 ж. 3 25.12.1962 у Добрушскім рне. У 1998 — 407 гаспадарак, 1170ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, 2 магазіны, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
571
КРУГАВЫХ
КРУГАВЬІХ Мікалай Пятровіч (12.5.1926, с. Сярэдні Егарлык Растоўскай вобл., Расія — 10.2.1994), беларускі пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). У 1973—78 на к/студыі «Беларусьфільм». Асн. тэма твораў — Вял. Айч. вайна. Працаваў у жанры рамана з эпічным ахопам падзей: «Чэсць ярма не прымае» (1962), «Дзе не чакаюць цішыні» (1968), «Шлях у мужнасць» (1971) і інш. Аўтар аповесцей «Лёнькава ўдача» (1978; экранізавана пад назвай «Абочына», сцэнарый сумесна з Ф.Коневым), для дзяцей «Юрка — сын камандзіра» (1979; экранізавана 1984, сцэнарый сумесна з С.Бадровым).
КРЎГЕР Янкель Мордухавіч (Якаў Маркавіч; 2.5.1869, Мінск — 19.3.1940), беларускі жывапісец, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1939). Вучыўся ў Кіеўскай школе малявання (1883—86), у Варшаве (1887—88), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1888—95), Вышэйшым маст. вучылішчы пры Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу (1897—1900). 3 1900 у Мінску. У 1904 арганізаваў «Курсы малявання і жывапісу», у 1906 — прыватную школу малявання. У 1914—20 выкладаў малюнак у Казані, з 1921 — на рабфаку пры БДУ. Адначасова ў 1921—23 па заданні Наркамасветы збіраў матэрыялы ў краязнаўчых экспедыцыях Бел. дзярж. музея, удзельнічаў у афармленні Музея рэвалюцыі БССР. Працаваў у быт. і партрэтным жанрах. У творах бытавога жанру адлюстроўваў гіст. падзеі і сцэны з жыцця і побыту яўрэяў: «На суд прафесара» (1900), «Пісец Торы», «Духоўны суд», «Хедэр» (1900—10я гг.), «Пісьманосец» (1907), «Дзіцячая калонія» (1930), «Прызыўная камісія» (1932), «Кавальскі цэх» (1937). Дакладнасцю псіхалагічнай характарыстыкі, глыбінёй вобразаў вызначаюцца партрэты: «Аўтапартрэт у малінавым берэце» (1889), «Дзяўчынка ў чырвоным» (1890), «Скрыпач Ю.Р.Жухавіцкі», «З.Бядуля» (абодва 1897), «Я.Купа
ла», «Я.Колас» (абодва 1923), «Кастусь Каліноўскі» (1927) і інш.
Г.А. Фатыхава.
КРЎГЛАЕ, гар. пасёлак у Магілёўскай вобл., цэнтр Круглянскага рна, на р. Друць і яе прытоку — р. Сітня. За 78 км на ПнЗ ад Магілёва, 19 км ад чыг. ст. Талачын на лініі Орша— Мінск, вузел аўтадарог на Магілёў, Шклоў Талачын, Бялынічы. Цэнтр Круглянскага пасялковага Савета. 7 474 ж. (2012).
У 1524 вёска ў ВКЛ, уладанне В.Палубінскага. У канцы 16 ст. ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. 3 1600 К. належала С.Расцінскаму, пазней — Г.М.Ломскаму, з 1621 — Л.Сапегу, з 1667 — А.Палубінскаму. 3 1679 уладанне І.Т.Нарушэвіч. У 1743 сяло, 60 двароў. У 2й пал. 18 ст. ўладанне Міхала Казіміра Агінскага, 328 ж. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, уладанне К.Р.Дашкавай. У 1785 — 86 двароў, 590 ж., 2 млыны, сукнавальня, памешчыцкі дом, вінакурны завод, 2 царквы. У 1880 — цэнтр воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губ., 119 двароў, 528 ж., 5 крам, яўр. малітоўная школа, 3 млыны, нар. вучылішча. У 1897 мястэчка, 185 двароў, 1366 ж., 2 вадзяныя млыны, царк.прыходская школа, 15 крам, заезны дом, царква. 3 26.4.1919уГомельскайгуб. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Круглянскага рна Аршанскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 1925 вёска, з 15.7.1935 мястэчка, з 27.7.1938 зноў вёска. 3 8.7.1931 да 12.2.1935 у Талачынскім рне. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 8.7.1941 да 28.6.1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў К. і раёне 3379 чал. Дзейнічала Круглянскае антыфаш. падполле. Вызвалена ў ходзе Бел. аперацыі 1944. 3 16.9.1959 да 30.7.1966 у Бялыніцкім рне. 3 11.3.1967 гар. пасёлак. У 1997 — 8,1 тыс. ж.
У 2012 — 4 дзіцячыя сады—яслі, дзіцячы сад, школы: 2 сярэднія, мастацтваў, ДЮСШ, цэнтры: карэкцый
наразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, Дом культуры, гіст.краязнаўчы музей, 2 бкі, бальніца, паліклініка, аптэка, Дом быту, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнікі ў гонар загінуўшых жыхароў і ў гонар падпольшчыкаў.
КРЎГЛАЯ СКУЛЬПТЎРА, від скульптуры, творы якой маюць выгляд вольна размешчаных самаст. трохмерных аб’ёмаў, не звязаных з плоскасцю фону. Творы К.с. разлічаны на кругавы агляд з розных пунктаў, пры якім пластыка і змест твора раскрываюцца ў розных аспектах. К.с. падзяляецца на манументальную скульптуру, манументальнадэкаратыў