Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
б. цікавымі з’яўляюцца калекцыі абразоў 19 ст. (каля 50 адзінак захоўвання), старадрукаваных кніг (царк. статут, псалтыр, «Жыціе і пакуты святой велікамучаніцы Варвары» і інш.), нумізматычная (манеты Візантыі, Рэчы Паспалітай, манетны скарб 17 ст. і інш.). Дзейнічаюць 4 экспазіцыі:
575
КРУГЛЯНСКІ
«Прырода роднага краю» (апавядае пра геагр. становішча, рэльеф, прыродныя багацці раёна), гіст. (уключае матэрыялы па гісторыі Кругляншчыны ад стараж. часоў да пач. 20 ст.), «Быт і звычаі нашых продкаў» (прадстаўлены сялянскі быт канца 19 — пач. 20 ст.), «Кругляншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (дэманструюцца картысхемы абарончых баёў на тэр. Беларусі летам 1941, асабістыя рэчы байцоў 8й партыз. брыгады імя С.Г.Жуніна і інш.; цэнтр. месца займае кампазіцыя «Парты
Да арт. Круглянскі раённы Дом культуры. Народны вакальны ансамбль «Крынічанька» на фестывалікірмашы «Дажынкі2012».
занская вайна», дзе прадстаўлены макет зямлянкі, узоры сав. і ням. зброі; маецца дыярама «Вызваленне Круглага ад фашыстаў. 28 чэрвеня 1944»), С.В.Каднікава.
КРУГЛЯНСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1926 у г.п. Круглае як Нар. дом, з 1938 Дом культуры. 3 1967 сучасная назва. Размяшчаўся ў памяшканні кінатэатра, з 1981 — у тыпавым будынку. Агульная пл. памяшканняў — 3482,3 м2, з іх 2205 м2, на якіх размяшчаюцца бка, раённы Дом культуры і адміністрацыя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама. Маюцца залы: глядзельная на 370 месцаў (380,8 м2), абрадавая (159,5 м2). Дзейнічаюць 15 клубных фарміраванняў, з іх 3 калектывы аматарскай творчасці маюць званне «народны» (ансамблі нар. песні «Вераснянка», нар. інструментаў «Батлейка», вак. «Крынічанька») і 1 — «узорны» (духавы аркестр). 3
Да арт. Круглянскі раённы Дом кулыпуры. На рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»
1997 Дом культуры з’яўляецца заснавальнікам і арганізатарам раённага фестывалю нар. творчасці «Мая Кругляншчына», які праходзіць 1 раз у 2 гады. Падчас форуму праводзяцца агляды конкурсаў маст. самадзейнасці прадпрыемстваў і аргцый раёна, сямейнай творчасці «У вялікім коле сям’і», ваен.патрыятычнай і аўтарскай песні «У песнях застанёмся мы», дзіцячай творчасці. Калектывы ўстановы — удзельнікі раённых, абл., рэсп. і міжнар. конкурсаў, фестываляў, святаў. Сярод іх міжнар. форумы: «Музеі Беларусі» (г. Гродна, 2012), «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства» (г. Магілёў, 2012), рэсп. свята «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2010—13), нац. свята «Дзень бел. пісьменства» (г. Быхаў 2013); фестывалькірмаш «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), фестываль нар. творчас
ці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Магілёў, 2012), дзіцячы эстрадны праект «СуперАртыст» (г. Магілёў, 2012), абл. аглядконкурс сямейнай творчасці (г. Глуск, 2010, 2012) і інш.
Г. М. Блізнякова.
КРУГЛЯНСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1999 у г.п. Круглае. Агульная пл. памяшканняў 58 м2. Дзейнічаюць 11 клубных фарміраванняў, у т.л. 4 аматарскія аб’яднанні для дарослых (клуб майстроў «Скарбніца», аматарскія аб’яднанні «Вышыванкі», «Спадчына», «Залатыя рукі») 17 гурткоў для дзяцей (вышыўка, карункавязанне, выцінанка, ткацтва габелена, выраб тэкстыльнай лялькі, дрэваапрацоўка, гурток шматпро
Да арт. Круглянскі раённы Дом рамёстваў. Вырабы майстра А.А.Харкевіча.
576
КРУГЛЯНСКІ
Да арт. Круглянскі раённы Дом рамёстваў: 1 — касцюм «Вобраз Восені», прадстаўлены на фестывалікірмашы «Дажынкі2012»; 2 — майстарклас на міжнародным фестывалі «Залатая пчолка».
фільнага кірунку). Вядзецца работа па адраджэнні, развіцці і прапагандзе нар. промыслаў і рамёстваў. Работнікі Дома рамёстваў праводзяць персанальныя выстаўкі майстроў і ўмельцаў Круглянскага рна, удзельнічаюць у святочных і культ. мерапрыемствах. Сярод іх міжнар. фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2010—13), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2012—13), муз. «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2009, 2011), рэсп. фестывалікірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2010—13), «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006; г. Горкі, 2012), свята «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскагарна, 2010—13), абл. фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. Глуск, 2006, 2008, 2010).
В.Э.Гапаева.
КРУГЛЯНСКІ ўзОрны духавьі АРКЁСТР. Створаныў1996уг.п. Круглае пры раённым Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.Г.Бараноўскі. У складзе аркестра 24 чал. ва ўзросце ад 10 да 28 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выву
чэнне, папулярызацыя і захаванне лепшых традьшый муз. мастацтва, развіццё выканальніцкага майстэрства, выхаванне эстэтычна развітой асобы. У рэпертуары нар. танец «Старадаўняя полька», рус. песня «Карабейнікі», «Юбілейны марш» і «За бацькамі сыны» Я.Глебава, «Перамога» А.Аруцюнава, «Вясёлыя дні» С.Сасніна, «Маруся» А.Зацэпіна, «Радзіма мая дарагая» У.Алоўнікава, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава і інш.
Удзельнікі Круглянскага ўзорнага духавога аркестра.
Сярод канцэртных праграм: «Аркестр духавы іграў з душой», «Музычныя вечары» і інш. Калектыў — удзельнік абл. аглядуконкурсу «Творчасць ідзе ад сэрца» (2010), раён. фестывалю нар. творчасці «Мая Кругляншчына» (абодва г.п. Круглае, 2011), раённых мерапрыемстваў і інш. А.Г.Бараноўскі.
КРУГЛЯНСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «КРУГЛЯНАЧКА». Створаны ў 2004 у г.п. Круглае
577
КРУК
Удзельнікі Круглянскага ўзорнага харэаграфічнага казектыву «Кругляначка».
пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.Г.Конанава. У складдзе калектыву 34 чал. ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне бел. нар. танцаў, папулярызацыя нац. культ. традыцый. У рэпертуары танцы бел. нар. «Таўкачыкі», «Верабейка», «Крыжачок», «Юрачка», «Сустрэча», нар.сцэнічныя «Бульба», «Весялуха», «Лявоніха» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант: абл. конкурсу харэагр. мастацтва дзіцячых школ мастацтваў (г. Магілёў, 2010), раённага фестывалю «Мая Кругляншчына» (г.п. Круглае, 2012), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012) і інш.
І.Г.Конанава.
КРУК, 1) прыстасаванне ў традыцыйным інтэр’еры хаты. Ha К. вешалі адзенне, вярэнькі, калыскі і інш. Рабілі з сука, які заганялі ў прасвідраваную ў сцяне адтуліну. Металічны К. выраблялі ў кузні. 2) Жалезная прылада з двума загнутымі канцамі для скідвання гною з воза. 3) Драўляная ці жалезная прылада для размяк
чэння аўчын і шкурак дзікіх звяроў. Складалася з ручкі, стрыжня і прымацаваных да яго вяровачнай або раменнай пятлі для нагі і рабочай часткі — К. (мацаваўся пад вострым ці прамым вуглом). Адзін канец аўчыны (шкуркі) прывязвалі да бэлькі ў хаце або хляве. Левай рукой трымалі другі канец, правай рукой і стрыжнем, які прыводзіўся ў рух правай нагой, устаўленай у пятлю, вадзілі па мяздры ўверхуніз, пакуль уся паверхня не рабілася мяккай і белай. Вясковыя кушняры карыстаюцца К. і ў наш час. 4) У рыбалоўстве — дапаможнае прыстасаванне для зімовай лоўлі рыбы невадам. Выгнутая палка, завужаная на адным канцы, на які насаджваўся востры металічны наканечнік, на другім канцы прымацоўвалася папярэчная ручка. К. прызначаўся для пошуку і прагону пад лёдам жэрдкі з вяроўкай, за якімі потым працягвалі невад. Рабілася гэта праз палонкі, прасечаныя на шляху руху невада.
С.А.Сергачоў, Н.І.Буракоўская.
КРУК Пётр Савельевіч (29.6.1896, г. Вільнюс — 28.5.1968), беларус
кі скрыпач. Засл. артыст Беларусі (1954). Скончыў Ленінградскі муз. тэхнікум (1925). 3 1914 працаваў у кінатэатрах, сімф. аркестрах, оперных тэатрах Вільнюса, Віцебска, Смаленска, Ленінграда і інш. гарадоў. У 1937—62 (з перапынкам) канцэртмайстар аркестра Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі.
КРЎКАВІЧЫ, вёска ў Калінкавіцкім рне. За 43 км на ПнЗ ад г. Калінкавічы, 23 км ад чыг. ст. Халоднікі на лініі Жлобін—Калінкавічы, 165 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Калінкавічы—Бабруйск. Цэнтр Крукавіцкага с/с. 211 гаспадарак, 558 ж. (2012).
У 18 ст. вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1795 — 36 двароў. 3 1848 уладанне Ваніных, працавала вінакурня. У 1850 — 231 ж. У 1879 у ліку паселішчаў Навасёлкаўскага царк. прыхода. У 1885 — 285 ж. У 1897 цэнтр Крукавіцкай воласці, 41 двор, 340ж., хлебазапасны магазін, царква. 3 26.4.1919у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Азарыцкім рне Мазырскай акругі (да 26.7.1930 і з 21.6.1935). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Мазырскім, з 12.2.1935 у Даманавіцкім рнах. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 20.1.1960 у Калінкавіцкім рне. У 1959 — 369 ж. У 1998 — 221 гаспадарка, 578 ж.
У 2012 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, магазін, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. КРУКІ', знамёны, стаўпы, знакі старажытнарускага безлінейнага нотнага пісьма. Выкарыстоўваліся з 11 ст. для запісу знаменнага спеву. Уяўлялі сабой камбінацыі рысачак, кропак, косак, а таксама літар грэч.
578
КРУПАВА
і арабскага алфавіту. Напачатку відавочна пераемная сувязь крукавай натацыі са стараж.візант. У працэсе эвалюцыі яна папаўнялася знакамі стараж.рус. паходжання. К. былі цесна звязаны са слоўным тэкстам і паказвалі напрамак руху мелодыі, колькасць гукаў папеўкі, тэмпавыя і дынамічныя змены, спосаб гуказдабывання і інш. Інтэрвальныя сувязі паміж знакамі не фіксаваліся, таму К. маглі служыць толькі напамінам пры выкананні знаёмай мелодыі і былі непрыдатныя для запісу незнаёмай. Нягледзячы на змены ў нотным пісьме з пач. 16 ст., К. выкарыстоўвалі ў манастырскім побыце і царк. харах да 20 ст. Захаваліся ў старавераў.
КРУКОЎСКІ Мікалай Ігнатавіч (16.11.1923, в. Машкова Аршанскага рна — 30.9.2013), беларускі філосаф. Др філас. навук (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1950). 3 1963 у БДУ. 3 1994 у Бел. унце культуры і мастацтваў. Даследаваў праблемы філасофіі, тэарэт. эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нац. самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа. Аўтар прац «Філасофія культуры: уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» (2000); «Бляск і трагедыя ідэалу: Філасофскія эцюды пра ідэалы, дэмакратыю і суверэнітэт)» (2004).
Тв.'. Логнка красоты. Мннск, 1965; Основные эстетнческне категорнн: Опыт снстематнзацнн. Мннск, 1974; Кнбернетнканзаконыкрасоты. Мннск, 1977.
КРУКбЎСКІ Уладзімір Якаўлевіч (н. 6.3.1937, г. Асіповічы), беларускі мастакплакатыст. Скончыў Віцебскі пед. інт (1972). 3 1979 маст. рэд. час. «Маладосць», у 1982—84 — «Мастацтва Беларусі», з 1989 — «Спадчына». Жанравы дыяпазон яго твораў надзвычай шырокі; афішы і плакаты антываен. і антыалкагольнай тэматыкі, прысвечаныя культуры, спорту, экалогіі, тэхніцы