Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
2008, 2011), фалькл. мастацтва «Фальклорная талака» (г. Нясвіж, 2012), рэсп. фестываляярмаркі «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005, г. Маладзечна, 2011).
Г.А. Фатыхава.
«КРУТУХА»,«Круцёлка», « К р у ж э л к а», беларускі традыцыйны арнаментальны шматварыянтны TaHeu. Муз. памер 2/4. Тэмп пераважна хуткі. Танец мае свабодную і рэгламентаваную кампазіцыі. Пашыраны ў Беларусі ў групах «Парныя танцы», «Гуртавыя танцы». «К.» часам параўноўваюць з «Лявоніхай». Блізкімі да «К.» лічацца полькі, якім таксама ўласцівы шматлікія павароты ў розныя бакі і прасоўванні парамі па коле. У парнагуртавым праяўленні танца часта паўтараюцца прасторавыя фігуры «шэн» (адначасовае прасоўванне 2 колаў танцораў у розныя бакі, падчас якога хлопцы і дзяўчаты сутыкаюцца то правымі, то левымі плячыма), змена кавалераў. Аўтэнтычныя варыянты «К.» суправаджаюцца рознымі прыпеўкамі. Адна з арыгінальных сцэнічных версій «К.» пастаўлена Магілёўскім харэагр. ансамблем «Вяснянка» (1970, балетмайстар М.Дудчанка), будуецца на кроку з падскокам і двайным бегам. У новай рэдакцыі «К.» выконваец
ца харэагр. ансамблем «Харошкі» (з 1974). Гэтым танцам зводны маст. калектыў (300 чал.) прадстаўляў рэспубліку на адкрыцці і закрыцці Алімпійскіх гульняў у Маскве (1980). Распаўсюджаны па ўсёй Беларусі.
Літ.: Алексютовнч Л. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры. Ммнск, 1978. М.А.Козенка. КРУЦЁЛКА, прылада для віцця вяровак у дзве столкі. Мела выгляд трызубца з дзяржаннем унізе і перакладзінай уверсе. На тэр. Беларусі была пашырана ў 19 — пач. 20 ст. У наш час выйшла з ужытку.
КРУЦІЛАВІЧЫ, вёска ў Дзятлаўскім рне. За 19 км на У ад г. Дзятлава, 6 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда, 183 км ад Гродна. Цэнтр Данілавіцкага с/с. 185 гаспадарак, 185 гаспадарак, 505 ж. (2012).
У 1796 в. Крудзіштвічы (Крудзіштвічкі) у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1802 Гродзенскай губерняў. 3 1842 у Навагрудскім павеце Мінскай губ. У 1897 К. ў Кашалёўскай воласці, 32 двары, 176ж. 3 1.1.1919у БССР. Зсак. 1921 у Польшчы, у Кашалёўскай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. У 1923 — 40 двароў, 227 ж. Зліст. 1939зноўу БССР. 3 15.1.1940 у Дзятлаўскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Данілавіцкім с/с. У 1940 — 75 двароў, 473 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. за
хопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. У 1959 222 ж. 3 25.12.1962 у Навагрудскім, з 6.1.1965 зноўу Дзятлаўскім рнах. У 1986 у вёску з в. Данілавічы перанесены цэнтр Данілавіцкага с/с. У 1996 — 161 гаспадарка, 533 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, бка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны, ФАП, сталовая, комплексны прыёмны пункт.
У.В.Мальцаў, Г.М.Новікава.
КРУЧКІ, прылада для віцця вяровак у 2—3 столкі. Формай нагадваюць рагатку. У вёсках зрэдку карыстаюцца і ў наш час.
КРЫВАБЛОЦКАЯ Галіна Пятроўна (н. 26.6.1953, в. Янкі Докшыцкага рна), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1976). 3 1976 працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладногамастацтва. У1993—2010 выкладчык Бел. рэсп. гімназіікаледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. Працуе ў галіне габелена ў тэхніцы аўтарскага ручнога ткацтва і манумент. габелене. Творы вызначаюцца стрыманай колеравай гамай, камернасцю гучання: «Актава» (1978), «У Белавежскай дуброве» (1981), «Калыска паэта» (1982) для літ. музея Я.Купалы, «Докшыцкая батлейка», «Блакітны дзень» (абодва 1983), «Рэквіем. Трасцянец» (1984) для музея выяўл. мастацтва «Абрамцава» ў Маскоўскай вобл., габеленызаслоны «Жытнёвае поле» (1985) для гас
Г.Крываблоцкая. Учаканні дажджу. 2011.
585
КРЫВАБЛОЦКІ
цініцы «Беларусь», «Вясёлка» (1988— 93) для Палаца Рэспублікі ў Мінску, «Шлях», «Курапаты» (абодва 1988), «Ахвярам 37га» (1990), «Апошнія ліхтары» (1991), «Вось і ўсё» (2000), «Натхненне» (2001), «Блакітная птушка вечнасці» (2002), «Покліч» (2004), «Мелодыя зямлі» (2006) для Нац. бібліятэкі Беларусі, «Хутка вечар» (2009), «Прыйшла вясна» (2010), «У чаканні дажджу» (2011), «Цуд дрэва» (2012), «Май» «Радасць—радугарай» (абодва 2013), серыі габеленаў «Дыялог з прыродай» (1993—96), «Замкі Беларусі» (1997), «Папарацькветка» (2003) для Палаца культуры г. Навагрудак. Аўтар сцэнічных касцюмаў для ансамбляў «Харошкі», «Песняры» (1976—80). Г.А.Фатыхава.
КРЫВАБЛОЦКІ Уладзімір Васілевіч (н. 17.2.1952, в. Хвалава Пружанскага рна), беларускі мастакманументаліст, жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1976). 3 1976 працаваў на Мінскім маст.вытворчым камбінаце. У 1997—2000 выкладаў у Бел. рэсп. гімназіікаледжы мастацтваў. Працуе ў галіне манумент. мастацтва, у тэхніцы вітража, мазаікі, жыва
У.Крываблоцкі. Анёл з вянком. 2005.
Удзельнікі Крывасельскай народнай майстэрні саломапляцення «Крывасельская вясёлка».
пісу. Творчасць вызначаецца філасафічнасцю, уменнем арганізаваць вял. архіт. асяроддзе: ляўкас «У імя жыцця на зямлі» (1985) у Музеі нар. славы ў г.п. Ушачы Віцебскай вобл., мазаікі на тарцах жылых дамоў у Брэсце (1985) і Салігорску (1986—97), ляўкас «Рэквіем» (2000) у Бел. музеі гісторыі Вял. Айч. вайны і інш. Аўтар жывапісных твораў: «Вясна», «Восень», «Вечар», «Дзень», «Мядовы месяц», «Перамагчы Дракона» (усе 2012), сямі манумент. пано для маст. галерэі «Атрыум» (6 абласцей і сталіца; усе 2003—06), мазаічнай падлогі ў тэхніцы фларэнційскай мазаікі для Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь (2008); вітражоў «Птушкі, жывёлы» для фае Дзярж. цырка (2010), вітража купала «Перамогі» для Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны (2012); архіт. фасадаў на тэму бел. арнаменту (тэхніка разьбы па метале), 4 манумент. пано ў інтэр’еры, 10 рэльефаў на тэму «Архітэктура Беларусі» (2013) у Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў Мінску. Г.А. Фатыхава.
КРЫВАЛЬЦЭВІЧ Мікалай Мікалаевіч (н. 1.1.1958, в. Канстанцінаўка Любанскага рна), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1991). Скончыў Мінскі пед. інт (1982). 3 1987 у Інце гісторыі НАН Беларусі. Вывучае археал. помнікі позняга неаліту і бронзавага веку Бел. Палесся. Аўтар манаграфій «Азярное1 — паселішча
эпохі бронзы на поўначы Палесся» (1999), «Могільнік сярэдзіны 3 — пачатку 2 тыс. да н.э. на Верхнім Дняпры — Прорва1» (2006), адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 1997), «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000).
Тв.: Керамнка Прнпятского Полесья в ранннй пернод бронзового века // Gyvenviecitj ir keramikos raida baity zemese. Vilnius, 1994; Археалагічныя адкрыцці свету. Мінск, 2000;
КРЫВАСЁЛЬСКАЯ НАРОДНАЯ МАЙСТЭРНЯ САЛОМАПЛЯЦЁННЯ «КРЫВАСЁЛЬСКАЯ ВЯСЁЛКА». Створана ў 1991 у в. Крывое Сяло Вілейскагарна прысельскімДоме культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.А.Станкевіч. У складзе калектыву майстэрні 21 чал. ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: фарміраванне ў дзяцей навыкаў саломапляцення, развіццё логікі мыслення, паляпшэнне маст. густу навучэнцаў. Сярод твораў: саламяныя павукі (шарападобныя, пірамідальныя, ромбавыя), капелюшы, букеты кветак, лялькі, посуд, шкатулкі, хлебніцы, упрыгажэнні (абручы, бранзалеты, пацеркі, дэкар. пано, тэматычныя кампазіцыі) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. фестывалю «Свята рыбы» (г. Мядзел, 2011), святаконкурсу майстроў салома
586
КРЫВІЦКАЯ
пляцення «Саламяныя дзівосы» (Нясвіжскі рн, 2012), «Слуцкія паясы» (г. Слуцк, 2013), рэгіянальнага святаконкурсу гал. убораў «Стаўбцоўскі капялюш» (г. Стоўбцы, 2012) і інш.
Т.У. Тышкоўская.
крывашЗеў Мікалай Аляксеевіч (н. 16.4.1949, г. Ніжнія Сяргі Свярдлоўскай вобл., Расія), беларускі музыкант, педагог. Засл. артыст. Беларусі (1998). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1976). 3 1976 канцэртмайстар аркестра Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, з 1979 саліст Дзярж. камернага аркестра, з 1980 канцэртмайстар групы кантрабасаў Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1979 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі і ў гімназіікаледжы пры ёй. Выконвае сола ў аркестры, у т.л. канцэрты для кантрабаса з аркестрам, выступае з сольнымі канцэртамі. Аўтар транскрыпцый для кантрабаса многіх твораў бел. кампазітараў.
КРЫВАШДЕЎ Сяргей Паўлавіч (н. 5.1.1944, г.п. Старобін, Салігорскага рна), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў Бел. політэхн. інт (1967). Працуе ў інце «Гомельграмадзянпраект» (з 1999 намеснік дырэктара). Асн. працы (у суаўт.): генпланы гарадоў Гомель (197477), Мазыр (197578), Рэчыца (1978—80), планіроўка і забудова мікрараёнаў № 5 (1977), 5А (1990) і пас. Крынічны (1978) у Мазыры, мікрараёнаў № 16, 17, 19, 20, 53, 59 у Гомелі (усе 1980—90я гг.); праекты планіроўкі цэнтраў Гомеля (1979) і Мазыра (1982), жылых раёнаў Паўднёвы (1983) і Валатава (1985) у Гомелі. Аўтар праектаў рэканструкцый Парку культуры і адпачынку імя Луначарскага, дзіцячага сквера па вул. Савецкая, пл. Перамогі ў Гомелі, парку ў г. Шклоў (усе 19902000я гг.).
КРЫВЁЦ Сяргей Міхайлавіч (1909, в. Дубна Мастоўскага рна — 28.4.1945), беларускі паэт. Вучыўся ў Беластоцкім пед. інце (1940—41).
Удзельнікі Крывіцкай узорнай студыі эстраднага і бальнага танца «Тандэм».
Тв:. Дубок. Мінск, 1972; У кн.: Сцягі і паходні. Мінск, 1965; У кн.: Крывёю сэрца. Мінск, 1967.
Удзельнік нац.вызваленчага руху ў Зах. Беларусі. 3 1930 працаваў цесляром у Гродне, пасля ў Беластоку. 3 1944 у Чырвонай Арміі, загінуў у баях каля г. Гдыня (Польшча). Многія творы К. (вершы, эпіграмы, апавяданні) распаўсюджваліся ўрукапісах. Пісаў пра цяжкае жыццё рабочых ва ўмовах крызісу 1930х гг., паэтызаваў ідэю сац. і нац.вызваленчай барацьбы, салідарнасць працоўных. Вершам уласціва рамантычная сімволіка і стылістыка.
Крывіцкая Троіцкая царква.
КРЫВІЦКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г.п. Крывічы Мядзельскага рна. Пабудавана ў 1887 з цэглы і бутавага каменю. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму далучаны паўкруглая апсіда, трапезная, 3ярусная шатровая званіца. Асн. аб’ём накрыты пакатым 4схільным дахам з 8гранным барабанам і цыбулепадобным купалам; шацёр званіцы завершаны макаўкай. Арачныя аконныя праёмы і 3 уваходныя парталы дэкарыраваны кілепадобнымі ліштвамі. Фасады ўпрыгожаны падаконнымі нішамі і нішамікрыжамі, апярэзаны зубчастымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Бел