• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     сістэмы нац. культуры. К.к. характэрны для сучаснага этапу развіцця сусв. культуры, пра што сведчыць змяншэнне колькасці агульнапрызнаных маст. шэдэўраў, а таксама паступовая маральнадухоўная дэградацыя многіх людзей, якая выяўляецца ў непрыхільным стаўленні да традыц. этычных нормаў і эстэтычных каштоўнасцей, пашырэнні наркаманіі, алкагалізму і г.д. Э. С.Дубянецкі.
    КРЬІКАВА Валянціна Іванаўна (н. 13.11.1930, г. СанктПецярбург), беларуская артыстка балета. Нар. артыстка Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1947). У 1947—68 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1969—78 кіраўнік дзіцячага харэагр. аматарскага калектыву ў Ленінградзе. Выкананню К. уласцівы высокая прафес. культура, мяккая пластычнасць рухаў. Сярод партый:
    Ванда («Салавей» М.Крошнера), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Мачаха («Папялушка» С.Пракоф’ева), Вулічная тан
    В.І.Крыкава.
    цоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), іспанка Марылена («Балеро» на музыку М.Равеля), Жанчына ў чорным («Святло і цені» Г.Вагнера), Аніта («Пер Гюнт» на музыку Э.Грыга), Мадэрнісцкая танцоўшчыца («Мара» Я.Глебава) і інш. Выканала характарныя танцы ў балетных і оперных спектаклях, у т.л. ў onepax «Фаўст» Ш.Гуно («Вальпургіева ноч»), «Князь Ігар» А.Барадзіна («Палавецкія танцы»).
    В.Крыкава ў ролі Кармэн.
    595
    КРЫКАЛАУСКІ
    КРЫКАЛАЎСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва на тэрыторыі б. хутара Крыкалы каля в. Дунілавічы Пастаўскага рна. Закладзены ў канцы 18 — пач. 19 ст. у маёнтку Абрамовічаў з улікам прыродных ландшафтаў. Парк пейзажнага тыпу. Пераважалі мясц. пароды дрэў. Вылучаўся выразнасцю рэльефа. Гал. алея праходзіла ад сядзібнага дома, акружаючы парк паўкальцом з паўн,зах. боку, і заканчвалася каля невял. вадаёма. He меў агароджы. Захаваўся часткова.
    КРЬІКСЫ, міфічная істота ва ўсходнеславянскай, у т.л. і бел. міфалогіі, хваробатворны дух, ад якога пакутуюць дзеці; дзіцячая хвароба, якая суправаджаецца плаксівасцю і нечаканым начным крыкам; адна з начніц (у замоўных формулах: К. — плаксы — начніцы). Воблік К. акрэслены невыразна: гэта нешта дакучлівае, якое «нападае» на дзіця і якое можна выгнаць, аддаць, выкурыць, адправіць у лес, перадаць і г.д. К. ў сістэме жылля звязвалася з печчу, парогам, вугламі і дзвярыма, у межах сядзібы — з куратнікам і сметнікам.
    КРЫЛАТЫЯ СЛОВЫ. разнастайныя па змесце і граматычным афармленні ўстойлівыя выразы і асобныя словы. Характарызуюцца трапнасцю выказанай думкі, лаканічнасцю
    і вобразнасцю сродкаў яе моўнага выражэння. Шырока распаўсюджаныя ў маўленні. Паходзяць з маст., публіцыст., навук. і інш. літ. твораў, фалькл. тэкстаў вусных выказванняў знакамітых людзей. Тэрміналагічны выраз «К.с.» ў лінгвістыцы замацаваўся пасля выхаду аднайм. кн. ням. філолага Г.Бюхмана (1864). У вузкім сэнсе К.с. лічацца толькі тыя ўстойлівыя адзінкі, што належаць пэўнаму аўтару і паходзяць пераважна з літ. твораў: «натуральны адбор» (Ч.Дарвін); «прыйшоў, убачыў, перамог» (Ю.Цэзар); «як жыць — дык жыць для Беларусі, а без яе — зусім не жыць» (Л.Геніюш). Пры шырокім разуменні да К.с. адносяцца любыя ўстойлівыя выразы, якія ўжываюцца ў маўленні і паходзяць не толькі з літ. ці фалькл. крыніц, але і з нар. абрадаў, звычаяў, тэрміналогіі разнастайных рамёстваў, юрыд. практыкі і г.д.: «на пасад садзіць», «шыта белымі ніткамі», «вольнаму воля» і інш. Корпус К.с., што ўжываюцца ў межах адной нац. культуры, уключае ў сябе адзінкі з розных моў. Адыгрываюць у мове такую ж ролю, як фразеалагізмы і прыкажі.
    Літ.'. Янкоўскі Ф. Крылатыя словы і афарызмы: 3 беларускіх літаратурных крыніц. Мінск, 1950; Лепешаў І.Я. Слоўнік фразеалагізмаў. Т. 1—2. Мінск, 2008. Н.М.Нямковіч.
    КРЫЛО, крылка, прыстасаванне, якім пчаляры змяталі пчол з сотаў, калі падмяталі вуллі вясной і пры іх кантрольных аглядах на працягу сезона, а таксама пры аграбанні раёў у раёўню. Звычайна гэта было К. дзікай або свойскай птушкі, найчасцей за ўсё гусінае. У наш час ужываюцца шчоткі са шчаціння ці конскага воласу. К. гаспадыні змяталі з прыпечка смецце.
    КРЫЛОВІЧ Валянціна Міхайлаўна (н. 1.7.1951, в БудаЛюшаўская БудаКашалёўскага рна), беларуская спявачка (сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1988). Вучылася ў Маладзечанскім муз. вучылішчы (1976— 79). 3 1969 салістка Дзярж. акадэмічнага нар. хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча. Выконвае адказныя сола ў бел. нар. песнях («Як пайду я дарогаю», «Вясельная сюіта», «Купальская сюіта», «Із дасадушкі», «Вінаград зацвітае»), творах бел. і рус. кампазітараў духоўнай музыкі.
    УМ.Крыловіч.
    КРЫЛОВГЧ Уладзімір Мікалаевіч (1.11.1895, в. Крыловічы Дзяржынскага рна — 23.10.1937), беларускі акцёр; адзін з заснавальнікаў бел. тэатра. Засл. артыст Беларусі (1931). Скончыў Мінскае гар. вучылішча (1914). 3 1915 выступаў на аматарскай сцэне. 3 1921 у Бел. першым дзярж. тэатры. Ранняму перыяду творчасці ўласцівы рамантычная афарбоўка роляў, спалучэнне гераічнай узнёсласці з народнасцю (вобразы Машэкі, Кастуся Каліноўскага ў аднайм. п’есах Е.Міровіча). Выконваў ролі характарныя і камедыйныя. Творчасці
    596
    КРЫНІЧАНСКІ
    К. ўласцівы майстэрства пераўвасаблення, дасканаласць мімікі і жэстаў імправізацыя. Памайстэрску ствараў вобразы ў нац. драматургіі: Сцяпан Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы), Кручкоў («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), Ваявода, Граковіч («Кавальваявода», «Перамога» Е.Міровіча), Жрэц, Чужакоў («Вір», «Мост» Я.Рамановіча), Шчураў («Міжбур’е» Д.Курдзіна), Карнейчык («Канец дружбы» К.Крапівы). Сярод інш. роляў: Мароз («Гута» Р.Кобеца), Баеў («Ярасць» Я.Яноўскага), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Генерал («Ваўкі» Р.Ралана), Муфцій («Мешчанін у дваранах» Мальера) і інш. Здымаўся ў кіно («Двойчы народжаны», «Дняпро ў агні»).
    КРЫЛОЎ Іван Андрэевіч (13.2.1769, паводле інш. звестак 1766 або 1768, Масква — 21.11.1844), рускі байкапісец, драматург, журналіст. Чл. Рас. акадэміі (з 1811), ардынарны акадэмік Пецярбургскай АН (з 1841). Пісаў байкі, трагедыі, камедыі, оперныя лібрэта. У жанр байкі ўнёс філас.гіст. змест, вызваліў яе ад абстрактнага маралізатарства, у аснову большасці сюжэтаў клаў рэальныя ўзаемаадносіны людзей. Сатыр. смеласць яго твораў, іх гучанне абапіраліся на нар. разуменне ісціны і справядлівасці. Многія афарыстычна дакладныя вызначэнні сталі крылатымі выразамі, прыказкамі і прымаўкамі. Творчасць К. значна паўплывала на развіццё жанру байкі ў бел. лры. У канцы 19 ст. Ф.Багушэвіч, А.Абуховіч зрабілі першыя пераклады яго твораў на бел. мову. М.Косіч выдала «Пералажэнні некаторых баек Крылова на беларускую гаворку» (1903). Пазней байкі К. перакладалі Я.Купала, М.Клімковіч, В.Таўлай, К.Крапіва, Я.Брыль, М.Лужанін, М.Танк і інш.
    Тв.: Бел. пер. — Байкі. Мінск, 1950.
    КРЫНІЦА Антук (сапр. Ждановіч Антон Паўлавіч; 18.4.1898— 26.12.1937), беларускі акцёр. Брат Ф.П.Ждановіча. Адзін з заснавальнікаў і вядучы акцёр Першага бел. тва
    драмы і камедыі (1917). 3 1918 працаваў у Бел. сав. тэатры, з 1920 у Бел. першым дзярж. тэатры. Сярод лепшых роляў: Лявон, Сцяпан Крыніцкі («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я.Купалы), Сымон Мікула, Паўлюк («Рысь», «Хам» Э.Ажэшка), Ваявода, Красінскі («Кавальваявода», «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча), Бжазіцкі («Над Нёманам» М.Грамыкі), Разанаў Кульмскі («Крывая аблона», «Вір» Я.Рамановіча), Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Міронаў («Капітанская дачка» паводле А.Пушкіна). У 1937 рэпрэсіравыны. Рэабілітаваны ў 1958.
    КРЫНІЦАЗНАЎСТВА літаратуразнаўчае, спецыяльная філалагічная дысцыпліна, якая вывучае крыніцы па гісторыі і тэорыі лры, даследуе методыку здабывання, сістэматызацыі і выкарыстання літаратуразнаўчых фактаў. Складаецца з тэарэт. і практычнага аспектаў. Тэарэтычнае К. даследуе прыроду, структуру і ўласцівасці інфармацыі, якая захоўваецца ў сховішчах розных тыпаў (архіў, бка, музей). У залежнасці ад тыпу сховішча крыніцы падзяляюцца на 3 віды: рукапісныя, аўдыёвізуальныя і друкаваныя. Значэнне крыніц маюць і прадметы матэрыяльнага характару — адметныя ў творчасці мясціны, рэчы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю пісьменніка. Аднак асн. крыніцамі літ.знаўчага даследавання выступаюць уласна тэксты маст. твораў — як канчатковыя варыянты, так і чарнавыя накіды. Вельмі важнымі з’яўляюцца дзённікі аўтара, нататнікі, перапіска, а таксама цэнзурныя матэрыялы, успаміны сучаснікаў. Існуюць і т.зв. дапаможныя крыніцы — каментарыі, даведнікі, манаграфіі, артыкулы і інш. Да крыніц адносяць таксама матэрыялы, якія выкарыстоўваў пісьменнік пры напісанні пэўнага тэксту. Практычнае К. складаецца з навук. крытыкі і экспертызы на прадмет сапраўднасці крыніцы, ступені яе захаванасці, адносін да магчымай
    першакрыніцы. Пры неабходнасці праводзіцца атрыбуцыя, даціроўка тэксту, высвятляецца месца яго ўзнікнення, ацэньваецца значнасць крыніцы для лры і культуры, раскрываецца яе гіст. лёс. Магчыма і т.зв. першасная інтэрпрэтацыя крыніцы — адмежаванне прамога сэнсу інфармацыі ад іншасказальнага, метафарычнага зместу. К. звязана з такімі філал. дысцыплінамі, як бібліяграфія, архівазнаўства, тэксталогія, палеаграфія. Тэарэт. аспекты К. распрацоўваліся Г.Кісялёвым, у галіне практычнага К. працуюць А.Мальдзіс, У.Мархель, В.Рагойша, Я.Янушкевіч і інш.
    Літ.. Мальдзіс А.В. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры 18 стагоддзя: нарысы быту і звычаяў. Мінск, 1982; Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры 19 ст. 2е выд. Мінск, 2003; Бандзелікаў М.Ф. Асновы тэорыі і методыкі крыніцазнаўства. 2е выд. Мінск, 2004.
    В.І.Еўмянькоў.
    КРЫНІЧАНСКІ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ I ВбЛЬНАГА ЧАСУ. Засн. ў 1987 у пас. Крынічны Мазырскага рна як сельскі клуб. 3 2008 сучасная назва. Агульная пл. памяшкан
    Да арт. Крынічанскі цэнтр купьтуры і вольнага часу. Ансамбль народнай музыкі «Званіца».
    597
    КРЫНІЧНЫ
    Да арт. Крынічанскі цэнтр кулыпуры і вольнага часу. Фасад будынка.
    няў 320 м2. Маецца глядзельная зала на 150 месцаў. Дзейнічаіоць 5 гурткоў (сольных спеваў для дзяцей «ДзінДон» і для дарослых «Натхненне», дэкар.прыкладнога мастацтва «Калейдаскоп», дзіцячы харэагр. «ФанФан», ансамбль нар. музыкі «Званіца»). Працуе пастаянная экспазіцыя работ нар. майстроў саломапляцення, ганчарнага мастацтва, вышыўкі і інш. Творчыя калектывы ўдзельнічаюць у розных святочных мерапрыемствах і фестывалях, сярод якіх рэсп. фестывалькірмаш «Дажынкі» (г. Жлобін, 2013).
    КРЫНІЧНЫ. пасёлак у Мазырскім рне, каля р. Прыпяць. За 9 км на ПдУ ад г. Мазыр, 8 км ад чыг. ст. Козенкі на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 142 км ад Гомеля, аўтадарогай звязаны з Мазыром. Цэнтр Крынічнага с/с. 695 гаспадарак, 2159 ж. (2012).
    Узнік у 1970я гг. ў сувязі з будаўніцтвам прам. вузла. У 1976 сюды з Калінкавіцкага рна перабазіравалася Палеская с.r. доследная станцыя. У 1978 аб’яднаны з в. Кустаўніца. 3 11.6.1980 цэнтр сельсавета Мазырск