Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя духавой музыкі. У рэпертуары маршы, музыка сучасных кампазітараў «Юбілейны марш» Я.Глебава, «Я крочу па Маскве» А.Пятрова, «Сустрэча» В.Зубкова, «Маскоўскія вокны» Ц.Хрэннікава і інш. Калек
602
КРЫЧАЎСКІ
Крычаўскі народны хор ветэранаў вайны і працы.
тыў — удзельнік фестываляў: рэсп. духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 2004), абл. «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (г. Магілёў, 2001, г. Асіповічы, 2003, г. Касцюковічы, 2004), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Быхаў, 2013) і ІНШ. Г.Я.Анішчанка.
КРЬІЧАЎСКІ нарОдны хор веТЭРАНАЎ ВАЙНЬІIПРАЦЫ. Створаны ў 2002 у г. Крычаў пры раённым Цэнтры культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Г.І.Міхееў, І.В.Віннікава (з 2013). У складзе калектыву 30 чал. ва ўзросце ад 55 да 80 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — адраджэнне бел. і рус. песні, захаванне нар. культ. спадчыны. У рэпертуары бел. нар. песні, творы сучасных кампазітараў «Ой, дубочак мой зялёны», «Як у полі пад арэшынай», «Беларусь мая» Г.Струвэ, «Не старэюць душой ветэраны» С.Тулікава, «Шумяць хлябы» А.Пахмутавай. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г.п. Глуск, 2012), рэсп. «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2011 2012, 2013), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Быхаў, 2013).
В.В.Дарашчук.
КРЬІЧАЎСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры класіцызму канца 18 ст. у г. Крычаў. Пабудаваны ў 1778—87 з пэглы для кн. Р.А.Пацёмкіна, у 1840я гг. рэканструяваны. Ппадобны ў плане 2павярховы будынак, накрыты пакатым 2схільным дахам. Архіт. вырашэнне гал. фасада мае рысы псеўдаготыкі: цэнтр вылучаны рызалітам, раскрапаваны гранёнымі пілонамі, вуглавыя пілоны завершаны зубцамі і нагадваюць вежы, вокны стральчатай формы. Астатнія фасады расчлянёны пілястрамі, вокны на 1м паверсе прамавугольныя, на 2м — паўцыркульныя. Тарцы бакавых крылаў вырашаны ў строгіх класіцыстычных формах, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Вокны
Крычаўскі палац.
аздоблены сандрыкамі. Інтэр’еры залаў і пакояў мелі багатую ляпную аздобу, мармуровыя каміны, кафляныя печы. Перад палацам быў пейзажны парк (захаваўся часткова), за палацам — Ппадобны ў плане будынак стайні і пладовы сад. У К.п. знаходзяцца Крычаўскі раённы краязнаўчы музей, музей Маці, Палац грамадзянскіх абрадаў. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
КРЬІЧАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Крычаў. У складзе раёна 103 сельскія нас. пункты, 5 сельсаветаў: Бацвінаўскі, Касцюшкавіцкі, Краснабудскі, Лабковіцкі, Маляціцкі. Пл. тэр. 0,8 тыс. км , лясы займаюць 26 %.
603
КРЫЧАЎСКІ
Нас. 33 574 чал. (2012). Жывуць беларусы (92,2%), рускія (6,4%), украінцы (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,5%). Патэр. раёна праходзяць чыгункі Орша—Унеча (Расія), Магілёў—Рослаўль (Расія), аўтадарогі Масква—Брэст, Крычаў— Мсціслаў.
Раён утвораны 17.7.1924 у Калінінскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў. 21.8.1925 далучаны 2 сельсаветы. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп,—жн. 1941 да канца вер. 1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі на тэр. К.р. 3 лагеры смерці, загубілі ў Крычаве і раёне каля 24 тыс. чал., спалілі вёскі Антонаўка і Маляцічы. Дзейнічалі антыфаш. падполле (з вер. 1941 да жн. 1943), падп. райкам ЛКСМБ (21.6,— 1.10.1943), партыз. полк «Трынаццаць», партыз. атрады 3і, 48Крычаўскі, 48ы Прапойскі, Ананава, «Анатоля», «Другія», «Чапай», «Алеся», «Валянціна Маёрава». К.р. вызвалены воінамі 50й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943. 16.7.1954 скасаваны 6 сельсаветаў, утвораны — 2. 16.9.1959 далучаны 12 сельсаветаў скасаванага Чэрыкаўскага рна. 8.7.1960 скасаваны 10 сельсаветаў, утвораны — 2. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэр. ўвайшла ў склад Клімавіцкага, Краснапольскага, Мсціслаўскага, Чавускага раёнаў. 6.1.1965 раён адноўлены ў межах 1962. 30.7.1966 г. Чэрыкаў і 5 сельсаветаў адышлі да Чэрыкаўскага рна.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, будаўнічай, харчовай прамсці. У раёне (2012) гімназія, школы: 5 сярэдніх, 1 базавая, 3 мастацтваў, ДЮСШ, 7 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, дзіцячы сад, 10 дзіцячых яслейсадоў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац,пед., творчасці дзяцей і моладзі, турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі. Працуюць Цэнтр культуры, 15 клубаў 24 бкі, гіст. му
зей, 5 бібліятэк—клубаў, 1 бібліятэка—музей, бібліёбус, аўтаклуб. У сістэме аховы здароўя раёна бальніца, 4 амбулаторыі, 14 ФАПаў, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць басейн, фізкультурнааздараўленчы комплекс са стадыёнам, трэнажорнай залай, 2 футбольнымі палямі, хакейнай каробкай, тэнісным кортам і інш. Выдаецца раённая газ. «Крнчевская жнзнь». Дзейнічаюць 8 рэліг. абшчын: 3 праваслаўныя, 1 каталіцкая, 3 пратэстанцкія і 1 іўдзейская. Археал. помнікі: курганныя могільнікі ў вёсках Бацвінаўка, Ягораўка, гарадзішчы, селішчы ў вёсках Воўчас, Горкі, Паклады, Ягораўка. У раёне брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнікі землякам. Помнік на месцы загубы сав. ваеннапалонных. падпольшчыкаў і мірных жыхароў каля в. Прудок. У г. Крычаў нарадзіліся др гіст. навук І.Б.Берхін (1908—92) і канд. гіст. навук, міністр адукацыі Беларусі М.М.Мяшкоў (н. ў 1922), перакладчык і літаратуразнавец Я.С.Мазалькоў (1909—69), пісьменнік У.У.Дуктаў (н. ў 1953), у в. Лабковічы — парт. і дзярж. дзеяч Беларусі, дыпламат К.В.Кісялёў (1903—77), рэдактар падп. газ. «Звязда», журналіст М.П.Барашкаў (1908— 1944), у в. Бацвінаўка — др гіст. навук У.Р.Труханоўскі (1914—2000), у в. Сьгчыкі — бел. крытык і літаратуразнавец Д.Я.Бугаёў (н. ў 1929), у в. Бродак — пісьменнік А.П.Палітыка (н. ў 1935).
КРЬІЧАЎСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1959 у г. Крычаў, адкрыты для наведвальнікаў 15.10.1961.3 лютага 2008 знаходзіцца ў будынку палаца кн. Р.А.Пацёмкіна (канец 18 ст.). Аснову фондаў склалі матэрыялы краязнаўца М.Ф.Мельнікава. Агульная пл. памяшканняў 832 м2, у т.л. экспазіцыйная 659 м2. Асн. фонд — 18 638 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 1189 адзінак (2013). Найб. значныя калекцыі: антыкварыяту, набытага для інтэр’ера палаца Р.А.Пацёмкіна, зброі 11—
20 ст., кнігі часопісаў 18 — пач. 20 ст., скарбы манет часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Дзейнічаюць 3 экспазіцыі: «Гісторыя палаца» (прадстаўлена ў 10 залах — «Зімовы сад», «Пакой упраўляючага», «Буфетная», «Сталовая», «Рыцарская зала», «Кабінетбібліятэка», «Будуар», «Парадная зала», «Канаповая зала», «Дзявочая»), «Крычаў у гады Вялікай Айчыннай вайны», «Музей» Маці». Сярод экспанатаў: знаходкі з археал. раскопак Крычаўскага замка; матэрыялы пра Грунвальдскую бітву 1410, Крычаўскае паўстанне 1743—44, абарончыя баі 1941, партыз. рух і дзейнасць антыфаш. падполля ў гады Вял. Айч. вайны; кн. Сімяона Полацкага «Абед душэўны» (выдадзена ў Маскве ў 1681); звон 1748, адліты ў Крычаве; дакументы роду Галынскіх, якім пасля кн. Пацёмкіна належаў Крычаўскі маёнтак, і інш. Н.М.Марозава.
КРЬІЧАЎСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў г. Крычаў у 1976 як раённы Дом культуры. 3 1993 сучасная назва. У архіт. плане будынак уяўляе сабой некалькі аб’ёмаў рознай вышыні, функцыянальна звязаных паміж сабой. Асн. элемент будынка — глядзельная зала, размешчаная ў цэнтры. Па перыметры месцяцца службовыя і спец. памяшканні (адм. і гуртковыя пакоі, касцюмерныя, артыстычныя, малыя залы, бка і інш.). Агульная пл. памяшканняў 3858 м2. Дзейнічаюць 22 клубныя фарміраванні, з іх 5 маюць званне «народны» (ансамбль нар. песні і танца «Вітанне», вак.інструм. ансамбль «Адраджэнне», хор ветэранаў вайны і працы, студыя выяўл. мастацтва; дзіцячая студыя дэкар.прыкладнога мастацтва «Свістулька»), Штогод цэнтр праводзіць больш за 470 культ.масавых акцый, з іх больш за 200 — канцэрты, спектаклі, тэатралізаваныя святы і абрады. Калектывы ўстановы з’яўляюцца дыпламантамі розных культ. мерапрыемстваў, прымаюць удзел у конкурсах, святах, фестывалях. Сярод іх міжнар. фестывалі дзіцячай твор
604
КРЫЧАЎСКІ
Да арт. Крычаўскіраённы Цэнтр культуры: 1 — народны ансамбль народнай песні і танца «Вітанне»; 2 — на фестывалікірмашы працаўнікоў сяла «Дажынкі».
часці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2011 — 13), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2012—13), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (г. Віцебск, 2001 — 13), «Пскоў майстравы» (г. Пскоў, Расія, 2013), самадзейнай творчасці «Памежжа» (г.п. Шумячы Смаленскай вобл., Расія, 2013), фалькл. нац. культур «Палескае кола» (г. Чарнігаў, Украіна, 2007), фалькл.этнаграф. «Славянскае братэрства без межаў» (г. Хоцімск, 2013); рэсп. фестываль «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2010—13); рэсп. фестывалікірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2010—13), «Дажынкі» (г. Горкі,2012). Р.В. Ткачова.
пець», «Ой, дзе ж тыя кавалі», «Ой, вяснакрасна», «Кацілася чорна галка», «Ляцела зязюля», «Зайграй жа мне, дударочку», рус. «Валёнкі», «Як каля нашай брамы», абрады «Гуканне вясны», «Купалле», «Валачобны абрад», «Каравайны абрад» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. конкурсуфестывалю юных выканаўцаў нар. песні (г. Петразаводск, Расія, 2011), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2012), рэгіянальнага дзіцячай творчасці «Славянскі карагод» (Мінск, 2013), конкурсаў: рэсп. адкрытага мастацтваў «Вікторыя» (Мінск, 2010), абл. вак. ансамбляў (г. Магілёў, 2013) і інш. Н.І.Марозава.
КРЬІЧАЎСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «МАРА». Створаны ў 2005 у г. Крычаў пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2009 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік А.В.Жыгрына. У складзе калектыву 92 чал. ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя танц. мастацтва. У рэпертуары бел. нар., бальныя, эстр. танцы «Беларускія ўзоры», «Полька беларуская», «Венскі вальс», «Гармонія танца» і інш. Калектыў — дыпламант конкурсаў: міжнар. «Кубак Еўропы» (Мінск, 2011), «Славянскі карагод» (г. Смаленск, Расія, 2012, 2013), «Сонца, радасць, прыгажосць»
КРЬІЧАЎСКІ ЎЗбРНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ВАШЧЬІЛКІ». Створаны ў 1989 у г. Крычаў пры дзіцячай школе мастацтваў № 1. У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарск