Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ці творчага метаду і стылю маладога Купалы, вывучэнне асобных жанраў працягвалі іманентнаэстэтычнае развіццё К. Так, у кн. «Свет Купалы» Г.Бярозкіна (1965) даследавалася сістэма вобразнага мыслення класіка, раскрывалася і паглыблялася вывучэнне ўзаемадзеяння рэаліст. і рамант. пластоў яго творчасці. Важным этапам у К. стала манаграфія «Янка Купала» І.Навуменкі (1967, 2е выд. 1980), у якой адзначалася складанасць творчай індывідуальнасці песняра, дзе ўзаемадзейнічаюць розныя, амаль узаемавыключальныя пачаткі — рэалізм і рамантызм з сімвалізмам. Асабліва цікавіла даследчыкаў тэма традыцый і наватарства ў паэзіі класіка («Янка Купала і беларуская паэзія» М.Яроша, 1971). Новыя аспекты выявіліся з выхадам кн. «Тэксталогія твораў Я.Купалы» Р.Гульман (1971), «Янка Купала і беларускі тэатр» А.Есакова (1972) і «Янка Купала — публіцыст» І.Жыдовіча (1972). У 1975 выйшла манаграфія «Вытокі. Уплывы. Паскоранасць» В.Каваленкі, дзе творчасць Я.Купалы разглядалася з пункту гледжання канцэпцыі эстэтычнай паскоранасці. Да 100годдзя нараджэння песняра выйшлі збкі «Песні беларускай валадар» (1981) і «Разам з народам» (1983). У Маскве ў серыі «ЖЗЛ» выйшла кн. «Янка Купала» А.Лойкі (1982). Светапогляду Купалы прысвечана кн. «Янка Купала і Якуб Колас: Пытанні светапогляду» А.Майхровіча (1982). У.Казбярук у манаграфіі «Рамантычны пошук» (1983) даследаваў рамантычныя і неарамантычныя прынцыпы яго паэзіі. Своеасаблівым вынікам К. стаў энцыклапедычны даведнік «Янка Купала» (1986). У манаграфіі «Янка Купала і Якуб Колас»
М.Яроша (1988) дадзены параўнальнатыпалагічны аналіз творчасці класіка. Кн. «Янка Купала і рамантызм» І.Багдановіч (1989) упершыню разглядае рамантызм паэта як сістэмную і цэласную з’яву. Пановаму прачытаў 1 пераасэнсаваў творы Я.Купалы «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракою Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя», вершы 2й пал. 1930х гг. У.Гніламёдаў. Ц.Ліякумовіч у манаграфіі «Янка Купала і руская літаратура: Шматграннасць творчых сувязяў» (ч. 1—2, 1996—98) ставіць паэта ў шырокі кантэкст слав. лры. У працы «Карані міфаў: Жыццё і творчасць Янкі Купалы» Г.Коласа (1998) вызначана рэальнасць лёсу і творчасці класіка. Г.Тычка ў кн. «Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры 19 — пачатку 20 ст.» (2001) прасочвае сувязь творчасці паэта з літ. традыцыяй Польшчы. Паэтыку творчасці Я.Купалы даследавала В.Ляшчынская ў кн. «Метафара ў паэзіі Янкі Купалы» (2003) і «Слова ў паэзіі Янкі Купалы» (2004). Значным укладам у К. сталі выданні першага каменціраванага, нанава выверанага 9томнага Поўнага збору твораў Я.Купалы (1995—2003) і 8томнага «Слоўніка мовы Янкі Купалы» (т. 1—6, 1997— 2003). У 2009 выйшла кн. «Янкаў вянок: дзецям пра Янку Купалу» У.Ліпскага, у 2010 даследаванне «Купала і Колас, вы нас гадавалі: дакументы і матэрыялы» пад рэдакцыяй М.Мушынскага, у 2012 зб. «Янка Купала. «Мне сняцца сны аб Беларусі...»: успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы». У пач. 21 ст. адбываецца паглыбленне вывучэння творчасці Я.Купалы ў бок філасофіі лры, якая становіцца сферай фундаментальнай эстэтыкі і робіць К. ўніверсальнай гуманітарнай галіной. В.І.Еўмянькоў.
КУПАЛАЎСКІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЗАПАВЁДНІК «ВЯЗЫНКА». Засн. ў 1972 на радзіме нар. паэта Беларусі Я.Купалы з цэнтрам у в. Вязынка Маладзечанскага рна. Назву ат
636
КУПАЛЫ
рымаў ад б. фальварка Вязынка, дзе сям’я Я.Купалы арандавала зямлю ў пана С.Замбржыцкага ў 1881—83. Агульная пл. запаведніка 21 га. Аўтары праекта — архіт. С.Мусінскі і А.Канаваленка. У запаведніку захаваны натуральны ландшафт б. сядзібы, яе планіроўка, старыя дрэвы. 3 дапамогай навук. архіўных апісанняў, успамінаў сучаснікаў, тагачасных фотаздымкаў, чарцяжоў і планаў адноўлена хата, дзе нарадзіўся паэт, свіран, захаваны хата дваровых работнікаў, сажалка, крыніца, частка пладовага саду, ліпавая алея, якая вяла да сядзібнага дома Замбржыцкіх. На тэр. запаведніка знаходзяцца мемар. валуны з высечанымі на іх радкамі з твораў паэта, дуброва, пасаджаная бел. пісьменнікамі да 100годдзя з дня нараджэння песняра, жывая альтанка з ліп, канцэртная эстрада, зона для правядзення паэт. свят, выставак нар. майстроў і масавых мерапрыемстваў. На левым беразе р. Вязынка захаваўся кургангарадзішча 2—5 ст. (мясц. назва Замэчак). У цэнтры запаведніка ўстаноўлены бронзавы бюст Я.Купалы (1972, скульпт. З.Азгур). У хаце размяшчаецца філіял Літ. музея Я.Купалы «Вязынка». 3 1972 штогод на тэр. запаведніка ў дзень нараджэння паэта (7 ліп.) праводзяцца святы паэзіі, песні і нар. рамёстваў, з 1976 — традыц. злёты студэнтаўфілолагаў БДУ. Запаведнік уключаны ў рэсп. турысцкія маршруты.
А.У.Бурбоўская, А.Б.Сташкевіч.
КУПАЛАЎСКІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЗАПАВЁДНІК «ЛЯЎКІ». Засн. ў 1978 у Аршанскім рне з цэнтрам ва ўрочышчы Ляўкі. Размешчаны на беразе Дняпра. Агульная пл. 19 га. Тут у 1935—41 на дачы жыў і працаваў Я.Купала. На тэр. запаведніка знаходзяцца будынак б. канторы Копыскага лясніцтва, у якім размешчаны філіял Літ. музея Я.Купалы «Ляўкі»; участак лесу; будынак дачы паэта (спалена ў Вял. Айч. вайну) адноўлены ў 1981 па макеце мастакоў Я.Раманоўскага і Ф.Анісовіча; домік
шафёра; гараж, у якім экспануецца легкавы аўтамабіль Я.Купалы маркі «Шэўрале», падараваны яму ўрадам БССР у 1935; домгасцініца, лазня, лядоўня, гасп. пабудовы; зона масавых гулянняў. Агульная пл. пабудоў 493 м2. Цэнтр. месца ў мемар. комплексе займае скульпт. кампазіцыя «Восень паэта» А.Анікейчыка, створаная ў 1980 напярэдадні 100годдзя з дня нараджэння Я.Купалы. Яна перадае псіхал. стан творцы ў той перыяд, яго перажыванні, пачуцці, што знайшлі адбітак у вершы «Старыя Акопы». Менавіта ў Ляўках у чэрв.—жн. 1935 пясняр стварыў свой знакаміты ляўкоўскі цыкл з 18 вершаў, сярод якіх «Алеся», «Беларусі ардэнаноснай», «Вечарынка», «Дзве дзяўчыны», «Хлопчык і лётчык», «Як я молада была...» і інш. Прырода запаведніка апаэтызавана ў вершах «Дарогі», «Лён», «Сонцу», «Сосны» і інш. 3 1980 штогод у дзень нараджэння паэта (7 ліп.) тут арганізуюцца святы паэзіі, творчыя сустрэчы, школьныя ранішнікі. Запаведнік уключаны ў рэсп. турысцкія маршруты.
А.У.Бурбоўская, А.Б.Сташкевіч.
КУПАЛЛЕ, Іван Купала, Я н, свята, прымеркаванае да летняга сонцавароту — вышэйшага росквіту жыццёвых сіл прыроды. Вытокі свята вызначае вобраз Купалы (ад стараж.слав. купа, купець, гарэць). Як міфічны вобраз увасабляла сабой ляльку — жаночае чучала, якое насілі, скакалі з ім, запальвалі і тапілі ў вадзе. У выніку пазнейшага напластавання на язычніцкі абрад хрысціянскай традыцыі К. прывязалася да свята Раства Іаана Хрысціцеля (з 6 на 7 ліп.). Пачыналася К. выбарам месца святкавання (бераг ракі ці возера, пагорак), зборам для вогнішча рознай старызны, пляценнем вянкоў дзяўчатамі, здабываннем агню. Цэнтр. падзея свята — ушанаванне сонца праз шэраг рытуальных дзей: паленне агню, скокі праз яго, збор траў, ваджэнне карагодаў, частаванне абрадавымі стравамі, абыходы жыта, накіраваныя на адпуджванне
злых сіл, дзявочыя варожбы на вянках. Фіналам К. з’яўлялася сустрэча ўдзельнікамі ўсходу сонца, назіранні за тым, як яно «гуляе і скача», агульнае купанне ў рацэ, якое мела ахоўнаачышчальны характар. У наш час утылітарная функцыя К. ўступіла месца эстэтычнай. Удзельнікаў К. ў першую чаргу цікавяць хараство зместу яго рытуалаў, гульнявы характар міфал. персанажаў, карнавальнасць нар. стыхіі, што дазваляе наблізіць свята да ўмоў сучаснага горада і вёскі, захаваць яго для будучыні, задаволіць эстэтычныя густы людзей. Высакародныя думкі і пачуцці сівой старажытнасці, якія дайшлі да нас у К., адпавядаюць надзённым праблемам экалогіі культуры і таму вельмі актуальныя для нашага часу.
Літ.: Ліс А.С. Купальскія песні. Мінск, 1974; Я го ж. Купальскія і пятроўскія песні. Мінск, 1985; Тавл ай Г.В. Белорусское Купалье: Обряд, песня. Мннск, 1986. А.М.Аляхновіч.
КУПАЛЫ ЯНКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТЎРНЫ МУЗЁЙ Засн. ў 1944 у Мінску як Музей Янкі Купалы ў складзе Акадэміі навук БССР. У 1960 перайменаваны ў Літ. музей Янкі Купалы, з 1980 сучасная назва. Адкрыты для наведвальнікаў у 1945. Спачатку размяшчаўся ў будынку б. Дома прафсаюзаў, з 1950 — у б. доме Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1959 знаходзіцца ў будынку, узведзеным на месцы дома, дзе ў 1927—41 жыла сям’я Я.Купалы. Агульная пл. памяшканняў 1042,6 м2, у т.л. экспазіцыйная — 325,5 м2, выставачная — 74,4 м2. Асн. фонд — 39 192 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 12 981 адзінка (2012). Працуюць 8 экспазіцыйных залаў: «Ад вытокаў радаводных (17—19 ст.). Нараджэнне будучага паэта (1882). Ясевы «ўніверсітэты». Пачатак літаратурнага шляху (ад «СевероЗападного края» да «Нашай нівы», 1905—07)», «Вільня ў жыцці і творчасці Янкі Купалы. Янка Купала — супрацоўнік (1908—09, 1913) і рэдактарвыдавец (1914—15) першай беларускай газеты «Наша Hi
637
КУПАЛЫ
ва». Знаёмства з будучай жонкай Уладзіславай Францаўнай Станкевіч», «Шматграннасць паэтычнага генія Янкі Купалы. Пецярбург у жыцці і творчасці Янкі Купалы (1909— 13). Акопы — творчая калыска паэта (1911—26)», «Нараджэнне Янкі Купалы як драматурга: драматычныя паэмы (1908—10). Жанравая разнастайнасць драматургіі Янкі Купалы і яго роля ў станаўленні нацыянальнага тэатра (1912—22). Сцэнічнае жыццё драматычных твораў Янкі Купалы (1913—2013)», «Мінск у жыцці і творчасці Янкі Купалы. Мінскія адрасы Янкі Купалы (1919—26). «Дом пад таполяй» (1927—41)», «Янка Купала ў Смаленску. Грамадская і навуковая дзейнасць Янкі Купалы 1920х гадоў. Паэтычныя зборнікі «Спадчына» (1922), «Безназоўнае» (1925). Янка Купала — народны паэт Беларусі (1925). Творы паэтадля дзяцей. Інтэрактыўная зона «Хлопчык і лётчык», «Паўстаў народ мой беларускі гераічны...» Паэт і вайна», «Зерне, кінутае ў ніву/ Ўсходзіць ды красуе...» Ушанаванне памяці народнага песняра (1942—2012)». Да 125годдзя з дня нараджэння песняра створаны новы тэматычны раздзел у экспазіцыі 7й залы «Жыццё і дзейнасць Янкі Купалы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Таямніца яго смерці», дзе экспануюцца фрагменты інтэр'ера гасцініцы «Масква» і пакоя №414. Усе музейныя прадметы размеркаваны па 22 калекцыях. Найб. значныя з іх: аўтографы Я.Купалы; рукапісы і перапіска родных і сучаснікаў паэта; дакум. матэрыялы да яго біяграфіі, куды ўваходзяць асабістыя дакументы, пасведчанні, даведкі, граматы, узнагародныя лісты, пашпарт, дэпутацкі білет; калекцыя фотадакументаў, якая ўключае фотапартрэты, калект. фатаграфіі, асобныя рарытэтныя фота паэта з дароўнымі надпісамі, фотаздымкі блізкіх, родных, знаёмых Я.Купалы і У.Ф.Луцэвіч, купалаўскіх мясцін, а таксама здымкі з літ. вечароў і творчых сустрэч і г.д. Асобную калекцыю складае збор прыжыццё
вых дав