Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
у Мазырскай акрузе. 3 2.1.1925 вёска ў Баброўскім с/с. 3 5.10.1926 у Слабадскім, з 4.8.1927 у Калінкавіцкім, з 27.9.1930 зноў у Мазырскім рнах. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 1096 ж. 3 1989 цэнтр сельсавета. У 1998 — 1025 гаспадарак,3186ж.
У 2012 сярэдняя, муз. і спарт. школы, 2 дзіцячыя сады, Дом культуры, бка, ФАП, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», цэнтры: рэабілітацыі дзяцейінвалідаў, сац. абслугоўвання, эколагакульт., 5 магазінаў. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КОЗЁНСКІ ЎЗбРНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЧЫПАЛЁНА». Створаны ў 1996 у в. Козенкі Мазырскага рна пры дзіцячай муз. школе (з 2010 дзіцячая школа мастацтваў). У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік К.А.Пуш. У складзе ансамбля 25 чал. ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў. Асн. кірункі дзейнасці — эстр. вакал, папулярызацыя бел. песні і культур інш. краін. У рэпертуары бел. нар. песні «Добрага здароўя», «Весялуха», «Прывітальная» і інш., песні бел., рас., укр. кампазітараў: «Полька беларуская» І.Лучанка, «Беларусь чароўная» М.Скальца, «Чыпаліна» А.Моўчана, «Куточак зямлі» Я.Жабко, «Ах, мора!» А.Астроўска
Козенскі ўзорны вакальны ансамбль « Чыпаліна».
га, «Доню» М.Свядзюка, «Шалом» К.Брэйтбурга і інш. Гранпры міжнар. маладзёжнага эстр. фестывалю «У стылі рэтра» (г. СанктПецярбург, 2013). Калектыў — дыпламант міжнар. фестываляў: маладзёжнага «СанктПецярбург — наш агульны дом, дом сяброўства, міру і любові» (г. СанктПецярбург, 2008); «Зорны час» (пас. Чарнаморскае, Крым, Украіна, 2010), «Сузор’е дабра» (г. Кішынёў, 2013). К.А.Пуш. КЙЗЫРАЎ Іван Сафронавіч (22.6. 1924, в. Пашына Смаленскай вобл., Расія — 5.11.1992), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1971), праф. (1973). Скончыў Арлоўскі пед. інт (1950), з 1953 працаваў у ім. У 1973—88 у Мінскім пед. інце. Даследаваў параўнальнагіст. лексікалогію рус. і бел. моў. Аўтар манаграфій «Нарысы па параўнальнагістарычнай лексікалогіі рускай і беларускай моў» (1970), «Фарміраванне слоўнікавых саставаў рускай і беларускай моў: Саматычная лексіка» (1983), вучэбных дапаможнікаў для пед. інтаў.
Тв.: Современный русскнй язык: Фразеологня. Лекснкографня. Мннск, 1979; Вопросы сравннтельнонсторнческой лекснкологнн русского н белорусскогоязыков. Мннск, 1980.
КОЙДАНАЎСКІ КАЛЬВІНСКІ ЗБОР. Існаваў у пач. 17 — 1й пал. 20 ст. ў мястэчку Койданава (цяпер г. Дзяржынск). Пабудаваны ў 1613 у стылі готыкі К.Радзівілам (Перуном)
на месцы стараж. гарадзішча. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалі цэглу на вапнавапясчанай рошчыне. Перабудаваны ў 1884. Мураваны прамавугольны ў плане асн. аб’ём з 5граннай апсідай (абапал мела 2 сакрысціі) і 4яруснай (2 ніжнія ярусы — чацверыкі, астатнія — васьмерыкі) вежайзваніцай. Асн. аб’ём, бакавыя сцены якога былі ўмацаваны контрфорсамі і прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, быў накрыты высокім гонтавым дахам, на якім узвышаўся купал з пазалочанымі флюгерамі. Вежазваніца з гадзіннікам у верхнім ярусе завяршалася шатром, сцены праразалі высокія арачныя вокны і круглыя байніцы. Асн. аб’ём падзяляўся 4 васьміграннымі слупамі на 3 нефы, якія былі перакрыты зорчатымі скляпеннямі. Каля алтара размяшчалася разная дубовая кафедра. У 2м ярусе вежы былі хоры (выходзілі ў гал. неф храма балконам з размаляванай балюстрадай), арган (перавезены ў 1866 з Мінскага касцёла бернардзінак). У храме захоўвалася Брэсцкая біблія 1563. Тэр. збору, абкружаная валамі і вадзяным ровам, была ўмацавана мураванай сцяной з 2схільным гонтавым пакрыццём і 9 круглымі ў плане 2яруснымі абарончымі вежамі (мелі па 6 байніц), завершанымі конусападобнымі дахамі. Цераз роў да брамы быў перакінуты драўляны мост вянковай канструкцыі з размаляванай балюстрадай. На тэр. збору знаходзіўся аднапавярховы му
523
КОЙДАНАЎСКІЯ
раваны будынак плябаніі, накрыты гонтавым дахам, на асобным падвор’і — драўляныя будынкі 2класнай кальвінскай школы (існавала да сярэдзіны 19 ст.), шпіталя, жылыя і гасп. пабудовы. Комплекс быў моцна пашкоджаны ў час 1й сусв. вайны, у 1930я гг. разабраны на патрэбы будаўніцтва, у Вял. Айч. вайну канчаткова зруйнаваны. Зберагліся рэшткі фундамента храма.
Літ.: Валахановнч А., Кулаг н н А. Дзержнншнна: прошлое н настояшее. Мннск, 1986.
КОЙДАНАЎСКІЯ СЯДЗІ'БЫ, сядзібныя комплексы, якія існавалі ў 17—19 ст. у мястэчку Койданава (цяпер г. Дзяржынск). Комплекс 1й пал. 17 ст. ўключаў палац, 3 жылыя будынкі і гасп. пабудовы. Цэнтрам кампазіцыі быў 3павярховы драўляны крыжовы ў плане палац з элементамі стылю рэнесанс, завершаны 4 латуннымі пазалочанымі купаламі. Планіроўка анфіладная. На 1м паверсе знаходзіліся прыхожая, 6 жылых пакояў, на 2м — вял. зала з балюстрадай, прыхожая, 6 жылых пакояў, сталовая, антыкамера. Памяшканні былі багата аздоблены: мелі дубовыя разныя і размаляваныя дзверы, грубкі і каміны, абліцаваныя белай і каляровай кафляй, сцены абабіты ўзорыстымі апонамі, чырвоным сукном. У сталовай вісела вял. латунная люстра ў выглядзе галавы аленя. На 3м паверсе размяшчаўся арсенал. Жылы будынак (з рысамі стылю рэнесанс) — 2павярховы, прамавугольны ў плане, накрыты гонтавым дахам, ашаляваны; 2 інш. вырашаны ў традыцыях драўлянага дойлідства. На тэр. сядзібы вялі 2 вежыбрамы: адна завяршалася 2 купаламі, другая — дэкар. флюгерамі. Комплекс знішчаны ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 2й пал. 17 ст. пабудавана новая сяд з і б а. Злева і справа ад уязной брамы размяшчаліся гал. жылы будынак з алькежамі (уключаў сталовую, 6 жылых пакояў, меў грубкі з паліванай кафлі з выявамі арлоў), гасп. па
будовы. У 1680я гг. пабудаваны новы драўляны жылы дом з залай, якую ўпрыгожвала балюстрадная галерэя. Комплекс быў абнесены астрогам (не захаваўся). Цэнтрам кампазіцыі сядзібы 2й пал. 18 — пач. 1 9 с т. з’яўляўся аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны палац (уключаў 13 жылых і гасп. пабудоў, капліцу) з мезанінам. Гал. фасад быў вылучаны 4слупавым ганкам. Палац з 2 бакоў фланкіравалі флігелі, за ім размяшчаліся мураваная скарбніца са склепам, гасп. пабудовы. Двор абкружаў італьян. сад з ліпавымі шпалерамі. Да сядзібы вяла кляновая алея. Комплекс не захаваўся.
КбКЛЯ Іван, беларускі пеўчы 17 ст. Служыў у Полацкім Богаяўленскім манастыры. У 1656 паводле ўказа papa Аляксея Міхайлавіча запрошаны з сям’ёй у Маскву з абяцаннем «аддзякаваць за службу», а ў выпадку, калі К. не пажадае працаваць у Маскве, адпусціць яго назад у Полацк.
КОКШТЫС Тадэвуш Антонавіч (н. 31.10.1934, в. Хоўхлава Маладзечан
скага рна), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1984). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1958). 3 1958 працуе ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя Я.Коласа. Характарны камедыйны акцёр. Створаныя К. вобразы вылучаюцца завершанасцю, дакладнымі сцэнічнымі дэталямі, глыбокім драматызмам, жыццёвай верагоднасцю і пераканаўчасцю. Сярод роляў: Гастрыт, Шаргаёў, Салянік, Ютка («Вечар», «Парог», «Радавыя», «Вежа» А.Дударава), Другі шляхцюк
Т.Кокштыс у ролі Ньютана.
(«Несцерка» В.Вольскага), Ньютан («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара), Арцыбіскуп («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука), Суэцін («Апошнія сведкі» С.Алексіевіч), Салдат («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Кічкайла («Амністыя» М.Матукоўскага), Мордка («Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча), Станіслаў Касінскі («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Жабрак («Сымонмузыка» паводле Я.Коласа), Стары («Кацігарошак» В.Маслюка) і інш. Здымаецца ў кіно («Знак бяды», «Маленькі баец», «Зорка Венера»). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
КОЛА, прыстасаванне для лоўлі курапатак. Уяўляла сабой ляшчынавы абруч (дыям. 1—1,5 м), зацягнуты сеткай з тонкага моцнага шнура, да якой прывязвалі некалькі дзясяткаў петляў з конскага воласу. Лавілі курапатак пераважна зімой, калі мароз і бяскорміца гналі іх да чалавечага жытла. К. клалі на прытоптаны снег на загуменні ці ў садзе каля кустоў, прысыпалі для маскіроўкі і прываблівання птушак сенам і мякінай. Разграбаючы пацяруху, курапаткі зашморгвалі сабе петлі на лапках.
524
КОЛАС
КОЛАН (ад грэч. kolon частка цела; элемент перыяду), 1) рытмікаінтанацыйная адзінка маўлення: моўны такт, выдзелены паўзамі, аб’яднаны лагічным націскам. Адзін з асн. сродкаў аратарскага маўлення. У бел. мове сярэдні аб’ём К. каля 8 складоў, у маст. прозе — 2—4 поўнанаціскныя словы, у навук. і публіцыст. іх значна больш. У мове, не разлічанай на гучнае вымаўленне, падзел на К. невыразны. 2) У антычнай метрыцы, група стоп, у якой рытмічны націск адной стапы падпарадкоўвае сабе націск астатніх.
КОЛАНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКлОрнаэтнаграфГчны анСАМБЛЬ «КАЛАНЯНКА». Створаны ў 1975 у в. Коланск Івацэвіцкага рна пры сельскім клубе. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.В.Заяленчыц (з 1992), Т.М.Ільчук (з 2006). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 49 да 72 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне і развіццё нац. культ. спадчыны в. Коланск і Палескага рэгіёна. У рэпертуары бел. нар. песні («Як посеяў Андрэй грэчку», «Двадубы», «Заіграйтэ, музыкі», «Под горою ніўка», «Зэлёнэе лісце», «Коло саду, вінограду», «Подорожэц», «Коню воронэнькі»), мясц. абрады, фалькл. праграмы («Край чарнічны—край музычны», «Пакроўскі
Удзельнікі Коланскага народнага фальклорнаэтнаграфічнага ансалібля «Каланянка».
кірмаш»), Калектыў — удзельнік абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Івацэвічы, 2006), раённыхсвят.
І.А.Дука.
КОЛАС Георгій Данілавіч (26.2.1929, в. Куцень Чэрвеньскага рна — 18.12.1994), беларускі тэатральны крытык, публіцыст, кінадраматург. Скончыў Кудымкарскі настаўніцкі інт (Пермская вобл, Расія, 1947), Бел. тэатр. інт (1951). У 1947—49 працаваў у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі, у 1950—53 — у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі, у 1955— 60 — у Мінве культуры Беларусі. Аўтар кн. «Сучаснікі ў грыме і без грыму» (1963), зб. артыкулаў «Дыялог празрам