Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
лькл. запісы з «польскарускага пагранічча». Некаторыя героі яго твораў (казак Захарэнка ў камедыі «Тры вяселлі») гавораць на ламанай бел. мове. Паводле М.Федароўскага, верш К. «Кросенкі» ў канцы 19 ст. выконваўся у Беларусі як нар. песня.
Тв.: Wiersze wybrane. Warsawa, 1981; Бел. nep. — у кн. Віцебскі сшытак. 1955. № 1.
КбБЕЦ Рыгор Якаўлевіч (24.7.1898, г. Кіраваград, Украіна — 9.9.1990), беларускі пісьменнік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1935). 3 1921 праца
Забудова ў цэнтральнай частцы г. Кобрын
ваў у газ. «Рабочнй». У 1931—37 на к/студыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. Аўтар п’ес «Гута» (паст. 1930), «А ўсё ж заспяваю» (1932), «На заставе» (1935), «Цяжкі выпадак» (1960), «Святая тайна» (1965), муз. камедыі «Шчаслівы бераг» (паст. 1940), аповесці «Ноеў каўчэг» (1964, апублікавана ў 1989) і інш. Напісаў сцэнарыі да маст. фільмаў «Ураган» (1932, з Б.Брадзянскім),«Двойчы народжаны» (1933, першы гукавы фільм на бел. мове), «Дняпро ў агні» (1937, з І.Барашкам) і інш. У 1938, 1941 рэпрэсіраваны. Рэбілітаваны ў 1939,1960.
Тв.: Піражкі з чырвонцамі. Мінск, 1966; Гута. Мінск, 1970.
КбБРЫН, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Кобрынскага рна, на р. Мухавец. За 52 км на У ад Брэста, чыг. станцыя на лініі Брэст—Гомель. Вузел аўтадарог на Брэст, Мінск, Маларыту, Пінск. 52 тыс. ж. (2012).
Вядомы з 1287 як уладанне галіцкавалынскага кн. Уладзіміра Васількавіча. 3 1й пал. 14 ст. ў складзе ВКЛ. У 14 ст. на гарадзішчы пабудаваны замкі. У 1366 маёмасць вял. кн. ВКЛ Альгерда, затым яго сына Фёдара Ратненскага і ўнука Рамана Фёдаравіча (заснавальніка роду князёў Кобрынскіх), з 1404 цэнтр княства, з 1519 — Кобрынскага староства, у 1520 — 66 цэнтр павета Падляшскага ваяв. 3 1566 у Брэсцкім павеце Брэсц
513
КОБРЫНСКАЕ
кага ваяв. 3 1532 маёмасць каралевы польск. і вял. княгіні літоўскай Bohm Сфорца, затым яе дачкі Ганны Ягелонкі, пры якой ў 1589 К. атрымаў магдэбургскае права і герб: у сярэбраным полі выява Святой Ганны і Маці Божай з дзіцем на руках. У 1605—35 горадам валодала Канстанцыя, жонка Жыгімонта III. У сярэдзіне 17 ст. — 1700 ж., 500 будынкаў. У 1766 К. пазбаўлены магдэбургскага права. 3 1791 зноў цэнтр павета. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, павятовы горад Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1795— 1800 належаў А.В.Сувораву. У 1846 праз К. прайшла шасэйная дарога Масква—Варшава, у 1882 — Палеская чыг. У 1897 — 10 350 ж., Kana 30 прадпрыемстваў 2 шпіталі, 195 крам, ветракі і конныя млыны і інш. 3 1919 у БССР. 3 18.3.1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяв. 3 1939 зноўуБССР. 3 15.1.1940 цэнтр Кобрынскага рна Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 23.6.1941 да 20.7.1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 8038 чал. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (ліст. 194319.7.1944) і ЛКСМБ (1.9.194319.7.1944). Вызвалены войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі 1944. У 1970 — 24,9 тыс. ж., у 1999 — 50,7 тыс. ж.
Гал. кампазіцыйная вось сучаснага горада р. Мухавец, якая падзяляе К. на паўд. і паўн. планіровачныя раёны. На перакрыжаванні вуліц Леніна і Пушкіна склалася плошча — адм.грамадскі і культ. цэнтр. Шматпавярховыя дамы пабудаваны на вуліцах Савецкая, Пушкіна, Піянерская, Настасіча, Калініна, Дзяржынскага, у мікрараёнах 2, 3, 4 і інш. Сфарміраваліся 3 прам. рны. Зоны адпачынку — парк імя А.В.Суворава (закладзены ў 1768) і пойма р. Мухавец. Паводле генплана 1980 (карэкціроўка 2006) горад развіваецца ў паўд. напрамку. У 2000я гг. узведзены будынкі хлебазавода, суда, ААТ «ААБ
Беларусбанк», лядовая арэна, аквапарк, амфітэатр, набярэжная з паркам.
У 2012 ліцэй, каледжы: маст., буд.; гімназія, школы: 8 сярэдніх, вячэрняя, мастацтваў, ДЮСШ, цэнтры: дзіцячай творчасці, эколагабіял. для дзяцей і юнацтва, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат прац. навучання, раённы Дом культуры, Палац культуры, 2 бкі, кінатэатр, ваен.гіст. музей імя А.В.Суворава, станцыя хуткай мед. дапамогі, бальніца, паліклініка, раённы цэнтр гігіены 1 эпідэміялогіі, 9 аптэк. У горадзе брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Marina ахвяр фашызму. Помнікі партызанам, падпольшчыкам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; у гонар 40годдзя Перамогі ў Вял. Айч. вайне; абеліск на месцы расстрэлу 4,5 тыс. мірных жыхароў у 1942—44. Помнікі архітэктуры: дамы і аптэка (18 ст.), жылы корпус Спаскага манастыра (18 ст.), Мікалаеўская царква (18 ст.), сядзібны дом (1790я гг., разбураны ў Вял. Айч. вайну, адноўлены ў 1948), паштовая станцыя (1846), касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1841—45), Георгіеўская царква (1889), гандлёвыя рады (пач. 20 ст.), Петрапаўлаўская царква (1911).
КОБРЫНСКАЕ НАРбДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ ЖЬІВАПІСУ I ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНбГА МАСТАЦТВА «ГАЛЕРЭЯ «BONA SFORZA». Створана ў 2001 у г. Кобрын пры раённым Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.С.Шахалевіч (з 2001), Д.В.Кемпф (з 2005), В.М.Куштэйка (з 2012). У скпадзе аб’яднання 29 чал. ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя грамадскакульт. праектаў, выставак, майстаркласаў. Сярод работ: артаб’ект «Шкарпэтка» (2012), дызайнпраект «Артелка» (2013), выстаўкі: «Вайна маімі вачыма» (2009), «Пры
гажосць на далонях», «Дарога да колеру» (абедзве 2010), майстарклас «Цуда коперу» (2013) і інш. Калектыў — дыппамант раёнага святаконкурсу «Зорка Раства» (2011, г. Кобрын) і інш.
КОБРЫНСКАЯ ГЕОРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў г. Кобрын. Пабудавана ў 1889. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад вальмавым дахам завершаны па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай на барабане 1 макаўкай над апсідай. Да фасада прыбудаваны 2ярусны 4гранны бабінецзваніца, завершаны шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады гарызантальна ашаляваныя, чпянёныя лучковымі праёмамі ў ліштвах. Уваход адзначаны 2слупавым ганкам. Царква дзейнічае.
Кобрынская Георгіеўская царква.
КОБРЫНСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў г. Кобрын. Пабудавана ў 18 ст. У 1989 рэстаўрыравана. Складаецца з асн. зруба, 5граннай апсіды і 4 чацверыковых аб’ёмаў размешчаных па вуглах асн. зруба. Усе аб’ёмы накрыты вальмавым дахам, у цэнтры якога на чацверыковым пастаменце ўзвышаецца 8гранны светлавы барабан.
514
КОБРЫНСКАЯ
Кобрынская Мікалаеўская царква.
Гал. зах. фасад на ўсю вышыню вылучаны нішай з 2 калонкамі. Сцены вертыкальна ашаляваныя, члянёныя высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках. У інтэр’еры 4 слупы з дапамогай ветразяў падтрымліваюць барабан купала. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КбБРЫНСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў г. Кобрын. Пабудавана ў 1911. Першая царква ўзведзена ў 16 ст. Спачатку знаходзілася ў цэнтры горада на Рынкавай пл. Храм часта наведваў рас. палкаводзец А.В.Сувораў, які ахвяраваў царкве некалькі абразоў. У 1857 закрыта, у 1862 перабудавана па праекце архіт. Вендэнбаўма, у 1911 перанесена на могілкі (сучасная вул. Першамайская). Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму, які завершаны цыбулепадобнай галоўкай, прымыкаюць прамавугольная апсіда і бабінец. Сцены гарызантальна ашаляваныя (цокальная частка ашалявана вертыкальна), прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. Асіметрыю ў агульную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю ўносіць нізкая прамавугольная рызніца, прыбудаваная да апсіды і заверша
ная 8гранным барабанам з цыбулепадобным купалам над 4схільным пакатым дахам. У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным разным іканастасам, царскія вароты якога выкананы на матыў спляценняў вінаграднай лазы вакол абразоўтонда. Каля царквы ўстаноўлены надмагільны помнік малодшаму брату паэта Адама Міцкевіча Аляксандру Міцкевічу (1801—71) і яго сям’і. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КбБРЫНСКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА «НАТХНЁННЕ». Створана ў 1992 у г. Кобрын пры раённым Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.М.Кацуба (з 1992), ЕГ.Аўдзеева і З.М.Каберская (з 2000). У складзе студыі 25 чал. ва ўзросце ад 6 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і захаванне традыц. дэкар.прыкладнога мастацтва (выцінанка, роспіс па дрэве, гафт, вязанне гаплікам, бісерапляценне, батык). Студыя праводзіць майстаркласы, выстаўкі: «Казкі красавіка» (2012), «Летнія ма
тывы», «Свята душы», «Велікодныя цуды» (усе 2013). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. кулінарнага «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна), рэгіянальнага нар. творчасці «Сяброўскі фэст» (г. Ваўкавыск, абодва 2013), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009) і інш.
КбБРЫНСКАЯ ЎЗбРНАЯ ТЭАТРАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «РЫТМ». Створана ў 1977 у г. Кобрын пры раённым Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы кулыуры. У 1981 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.В.Навумава (з 1977), М.П.Ярмашук (з 1985), І.І.Бакацюк (з 1990), В.М.Кірылюк (з 1993). У складзе студыі 25 чал. ва ўзросце ад 10 да 39 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары тэатралізаваныя праграмы «А ў нас сёння свята» (2012), «Мелодыю мовы славянскай я чую», «Каляда, калядачка» (абедзве 2013), спектаклі «Каралеўская карова» Л.Цітова, А.Стараторжскага (2012), «Снегавік і елка» В.Мяньшова (2013) і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Камянец, 2005; г. Івацэвічы, 2008, 2011) і інш.
КОБРЫНСКАЯ ЎЗОРНАЯ ЦЫРКАВАЯ СТЎДЫЯ «СбНЕЙКА». Створана ў 1982 у г. Кобрын пры раённым Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 1986 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.К.Таўстапятава (з 1982),Ж.П.Другак(з 1995), А.П.Хінец (з 2011). У складзе студыі 55 чал. (асн. група — 30 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, падрыхтоўчая група «Зорачкі» — 25 чал. ва ўзросце ад 5 да 9 гадоў). Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя эстр.цыркавога мастацтва. У рэпертуары цыркавыя 1 эстр. прадстаўленні «Паветраная гімнастыка», «Каўчук на стале», «Усходняя фантазія», «Лявоніха», «Купалінка», кампазіцыі з гімнастычнымі
515
КОБРЫНСКАЯ
стужкамі «Месца пад сонцам», акрабатычная «Васьмёрка», пластычныя эцюды «Сланечнікі», «Лялька», гульнявыя праграмы «Цёця Моця ідзе ў госці», «Эстраднае асарці», «Цыркавы серпанцін» (усе 2012), «Навагоднія прыгоды Машы і Мядзведзя ў цырку», «Востраў фантазій», «Пакаленне NEXT» (усе 2013) і інш. Калектыў — удзельнік фестывал