Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
к, 1987.
504
КМІТЫ
КЛЯЦЬБА, бажба, клятва, урачыстае запэўніванне, клятва імем Усявышняга, Маці Божай, святых апосталаў, закліканне іх у сведкі ці з просьбай пакараць за парушэнне слова, хлусню. Сведчыць пра веру продкаў у магію слова, здольнасць пэўнага выслоўя ўплываць на лёсы людзей, дабрабыт і вядзенне гасп. спраў. У стараж. часы бажыліся, згадваючы імёны язычніцкіх божастваў. Сучасная К. паранейшаму згадвае імя Бога: «Каб Бог усё свяціў!», «Каб Бог бацькам быў!». У некаторых К. яшчэ прысутнічаюць язычніцкія персанажы: «Хай мяне Пярун заб’е!», «Каб карачун сваю руку наклаў!» і інш. Зрэдку ў якасці суровага пакаральніка могуць выступаць стыхійныя з’явы: «Каб мяне агнём спапяліла!», «Каб мая доля вадою сплыла!» і інш. Чалавек, які парушыў нейкія забароны ці, наадварот, даказваў сваю невінаватасць, казаў: «Каб я з гэтага месца не сышоў!», «Каб мае ногі тут зламала!» і г.д. А.М.Ненадавец.
КЛЯШТбРНЫ Тодар Тодаравіч (11.3.1903, в. Парэчча Лепельскага рна — 30.10.1937), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1931). Працаваў на Бел. радыё, у СМІ. Аўтар збкаў вершаў «Кляновыя завеі» (1927), «Святлацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Праз шторм — на штурм» (1934), паэм «Калі асядае муць» (1927—28), «Беларусь» (1928), «Палі загаманілі» (1930), «Сляды дарог» (1933) і інш. Творам К. ўласцівы схільнасць да імпрэсіяністычнай вобразнасці, непаўторнасць светаадчування. У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.: Залатое вязьмо: Выбр. вершы. Мінск, 1960; Выбр. вершы. Мінск, 1970.
КМІТ Леанід (Аляксей) Аляксандравіч (9.3.1908, г. СанктПецярбург — 11.3.1982), расійскі кінаакцёр. Нар. артыст Расіі (1968). Скончыў Ленінградскі інт сцэнічнага мастацтва (1934). Працаваў на розных к/студыях СССР, у т.л. ў 1930—38 на студыі маст. фільмаў «Савецкая Беларусь» (Ленінград). У бел. кіно стварыў шэ
раг драм. і камедыйных вобразаў, адметных яркай характарнасцю, лірычнасцю і гумарам: Салдат («Атэль «Савой», 1929), рабкор Каваль («Ура
Л.А.Кміт.
ган», 1931), Фёдар, Эрык, Алесь («Жанчына», «Гонар свету», «Першы ўзвод», усе 1932), Лёшка, Ваня, Сямён («Двойчы народжаны», «Хто твой сябра?», «Першае каханне», усе 1933), матрос Колесаў («Балтыйцы», 1937), старшыня Фокін («Новы дом», 1947), Платон («Строгая жанчына», 1959). Дзярж. прэмія СССР 1941.
КМІТА Пётр (? — паміж 1629 і 1632), выдавец, пісьменнік. Меў уласныя друкарні ў Вільні (з 1611, вядома 5 яе выданняў) і Любчы (з 1612 да канца 1620х гг., гл. Любчанская друкарня), дзе друкаваліся творы прадстаўнікоў розных некаталіцкіх плыняў, у асн. кальвіністаў. Выдаў кнігі на польск. і лац. мовах па гісторыі, медыцыне, лры, філасофіі і інш. Аўтар вершаў для кн. «Каталісіс...» Я.Л.Намыс
Гарадзішча на месцы Кміты замка.
лоўскага (1598), «Тысяча васемсот польскіх прыказак» С.Рысінскага (1618), прадмовы, дапаўненняў да зб. «Апафегматы» Б.Буднага (1614). Выдавецкую справу К. з 1632 прадоўжыў яго сын Ян.
КМІТЫ ЗАМАК. Існаваў у пачатку 15—17 ст. на тэр. гарадзішча Беразавец (каля в. Беразавец Карэліцкага рна). Належаў Кмітам, у 17 ст. перайшоў да Радзівілаў. У 1639 у фальварак Беразавец уваходзілі замак, двор, сёлы. Пляцоўка гарадзішча прамавугольная (памеры 95 х 45 м) з акругленымі вугламі, схілы стромкія (45—60°). Захаваліся рэшткі абарончых рова (глыб. 0,5—0,7 м, шыр. 3 м), вала (выш. 0,5—0,7 м). Абследаванне гарадзішча праводзілі В.С.Астапаў (1951, 1952), У.Ф.Ісаенка (1974), Л.У.Калядзінскі (1982), У.У.Хартановіч (1985), В.Л.Лакіза і З.А.Харытановіч (2011), раскопкі — Н.А.Пачобут (2013). Таўшчыня культ. пласта 2,5 м па краі пляцоўкі, ускрыта пл. 24 м2; знойдзены рэшткі печы, пабудовы з цэглыпальчаткі на вапнавай рашчыне, вугал драўлянай пабудовы 1й пал. 16 ст., прасочаны сляды 3 пажараў. Былі знойдзены пячная сасудападобная каробкавая кафля, гліняны і шкляны посуд, аконнае шкло, фрагмент гакаўніцы, алавяныя кулі, скабяныя вырабы, 5 сярэбраных манет ВКЛ, шведскіх уладанняў у Прыбалтыцы, Польшчы і Маскоўскай дзяржавы 16 СТ. Н.А.Пачобут.
505
КНІГА
кніТа, важнейшая, выпрацаваная на працягу стагоддзяў, форма фіксацыі і перадачы тэкставай і графічнай інфармацыі на ліставым матэрыяле рукапісным ці паліграф. спосабам. 3 пункту гледжання тэорыі камунікацыі К. з’яўляецца адной з форм існавання і пашырэння семантычнай інфармацыі, спосабам арганізацыі твораў індывід. свядомасці ў агульнапрынятую знакавую сістэму, даступную для ўспрыняцця грамадскай свядомасцю. З’яўляецца сродкам трансляцыі масавай, навук. і тэхн. інфармацыі, спрыяе развіццю культуры, прапагандзе ведаў і выхаванню. Сістэма стварэння, распаўсюджвання і выкарыстання К. вызначае характар кніжнай культуры грамадства. Сістэма бытавання К. складаецца са стварэння тэксту (напісання арыгінальнага твора пісьменнікамі і навукоўцамі), матэрыяльнага ўвасаблення твора (кнігапісанне і кнігадрукаваннё), кніжнага гандлю і спажывання кніжнай прадукцыі (хатняе чытанне, бібліятэкі). Вывучэннем К. і кніжнай культуры ў гіст. і сучасным аспектах займаецца кнігазнаўства. 3 цягам часу маст. афармленне К. вызначылася ў самаст. вобласць — мастацтва К. Выпуск кніжнай прадукцыі ажыццяўляе паліграф. прамсць. Форма К. эвалюцыяніравала на працягу ўсяго перыяду існавання чалавечай цывілізацыі. Перадумовы яе ўзнікнення абумоўлены з’яўленнем пісьменства і характарам яго далейшага развіцця. У розных рэгіёнах свету пашырыліся асаблівыя формы фіксацыі пісьмовай інфармацыі. У старажытнасці ў якасці пісчага матэрыялу выкарыстоўвалі каменныя і гліняныя пліткі, дошчачкі, тканіну, папірус, бяросту, пергамент і паперу (вынайдзена ў 2 ст., у Еўропе як асн. пісчы матэрыял прымяняецца з 13 ст.). Так, у Індыі выкарыстоўваліся К. на пальмавых лістах, змацаваных у выглядзе веера, у Месапатаміі — гліняныя шыльдачкі з клінапісным тэкстам, у Стараж. Егіпце, а пазней у Стараж. Грэцыі і
Рыме — скруткі са склееных аркушаў з папірусу, драўляныя дошчачкі з нанесеным слоем воску і інш. 3 2 ст. да н.э. пачалося выкарыстанне пергаменту ў якасці зручнага матэрыялу для стварэння К., што спрыяла з’яўленню новай яе формы — кодэкса. Ён уяўляе сабой пэўную колькасць аркушаў з тэкстам (кніжны блок), сабраных у сшыткі і замацаваных для лепшай захаванасці паміж дзвюма трывалымі крышкамі (дошкамі), якія ўтвараюць пераплёт. Друкаванай К. папярэднічала рукапісная, якая да вынаходства кнігадрукавання з’яўлялася асн. сродкам фіксавання і распаўсюджвання інфармацыі. Цэнтрамі кнігапісання ў Сярэдневякоўі былі манастырскія скрыпторыі і прыдворныя майстэрні. З’яўленне К. ў Беларусі звязана з пашырэннем хрысціянства і кірылічнага кнігапісання ў 11 — 12 ст. Гэтым часам датуюцца першыя рукапісныя К., знойдзеныя на бел. землях: Супрасльскі рукапіс (11 ст.), Тураўскае Евангелле (11 ст.), Полацкае Евангелле (2я пал. 12 —пач. 13ст.).3 14—15ст. для напісання рукапісных К. апрача пергаменту ў Беларусі стала выкарыстоўвацца папера, што зрабіла К. больш даступнымі. Найб. стараж. друкаванай К. лічыцца тэкст, узноўлены шляхам ксілаграфіі ў Карэі паміж 704—751. Спробы кнігадрукавання з металічным шрыфтам зроблены ў сярэдзіне 11 ст. ў Кітаі. Першую друкаваную К. ў Еўропе выдаў І.Гутэнберг (15 ст.). Асобнікі, якія выдаваліся ў Еўропе да 1.1.1501, называюцца інкунабуламі, у 1й пал. 16 ст. — палеатыпамі. З’яўленне друкаванай К. на ўсх.слав. землях звязана з дзейнасцю бел. першадрукара Ф.Скарыны. На тэр. Беларусі першая друкаваная К. на старабел. мове выдадзена С.Будным у 1562 у Нясвіжы. У 16— 18 ст. склалася шырокая сетка скрыпторыяў і друкарняў, якія выпускалі К. на бел., царк.слав., польск., лац., рус. і інш. мовах. Асаблівасцю айчыннай культуры стала суіснаванне кніжных цэнтраў розных хрысціян
скіх канфесій. Да 19 ст. працягвалася паралельнае выкарыстанне рукапіснай і друкаванай К. Сапраўдны росквіт кніжнай справы ў Беларусі назіраўся ў канцы 19 — пач. 20 ст. Канструкцыя сучаснай друкаванай К. — гэта вынікяе шматвяковага развіцця. Асн. змест у ёй нясе кніжны блок, які складаецца з асобных частак — змацаваных паміж сабой сшыткаў. Засцерагальнымі ахоўнымі элементамі К. служаць пераплёт, вокладка, супервокладка, футляр. Кніжны блок злучаецца з пераплётнай крышкай пры дапамозе форзаца. Сшыткі, злучаныя паміж сабой у карашку, на яго верхнім і ніжнім канцах дадаткова змацоўваюцца капталам (лентай з белым ці каляровым краем). Для трываласці ажыццяўляецца акантоўка блока — наклейванне на карашок паперы. Абрэз блока можа быць пазалочаны, афарбаваны або арнаментаваны. Часам К. мае лясэ (тасьма, якая служыць закладкай). Структурна К. складаецца з самаст. або падпарадкаваных адзін аднаму ўрыўкаў тэксту, частак, раздзелаў, параграфаў якія вылучаюцца ў К. з дапамогай рубрыкацыі або пачатковымі ці спускавымі палосамі. Рубрыкацыя ўнутры вял. раздзелаў выяўляецца з дапамогай шрыфтоў. Карыстацца К. дапамагаюць калонтытулы (загалоўкі асобных частак, якія размешчаны ў верхняй частцы паласы) і калонлічбы (парадкавыя нумары старонак). Для аблягчэння падбору сшыткаў у працэсе вырабу кніжнага блока на ніжнім полі 1й і 3й старонак сшыткаў змяшчаецца сігнатура (нумарацыя сшыткаў) і норма (умоўная назва К.). Тэкст выдання можа суправаджацца ілюстрацыямі. Першы загалоўны аркуш К. — тытульны (тытул) — змяшчае т.зв. выхадныя звесткі (прозвішча аўтара, назву К., выдва, месца і год выдання і інш.). Тытул можа быць адзінарным (аднастаронкавым), з авантытулам і контртытулам (1й і 2й старонкамі). На авантытуле змяшчаюцца назва серыі, выдва, выдавецкая марка і
506
КНІГАДРУКАВАННЕ
інш., на яго адвароце можа знаходзіцца франтыспіс (іл., партрэт, карта) або контртытул, які змяшчае звесткі аб шматтомным (серыйным) выданні ці з’яўляецца тытульным аркушам на мове арыгінала ў перакладным выданні. Тытулу і раздзелам папярэднічае шмуцтытул, дзе змяшчаюцца кароткі загаловак К. або назва раздзела, эпіграф, прысвячэнне, выдавецкая марка, застаўка і інш. Апарат К. залежыць ад тыпу і віду выдання і можа ўключаць выхадныя звесткі, анатацыю, прадмову, уступны артыкул,