Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2003), муз. мастацтва «Славянскі карагод» (г. Смаленск, 2012), конкурсу маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь» (Мінск, 2011), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2009; г. Горкі, 2012).
А.А.Доўгая.
КЛІЧНАЯ ФОРМА. асобная склонавая форма назоўніка, якая захавалася ў сучаснай бел. мове ад стараж. сістэмы скланення імён. Служыць для выражэння катэгорыі асобы пры звароце. У К.ф. звычайна выступаюць уласныя або агульныя асабовыя назоўнікі мужчынскага роду, радзей назоўнікі, якія абазначаюць жывых істот (часта ў пераносным значэнні), а таксама неадушаўлёныя назоўнікі, калі яны ўжыты ў значэнні адушаўлёных. У залежнасці ад значэння назоўнікаў і характару іх асновы К.ф. мо
жа заканчвацца на розныя галосныя: «е» (пры цвёрдай аснове і аснове на «ў»: «Вацлаве», «браце», «беларусе»), «у» (пры цвёрдай аснове і асновах на «р», «ц», «ж», «к»: «дзеду», «званару», «ветру»); «о» (пераважна пры асновах на «р», «ч»: «Пятро», «дзяўчо»), «а» (пры асновах на «г», «х», якія чаргуюцца з «ж», «ч»: «дружа», «нябожа», «хлогтча», на мяккі зычны «з» пры чаргаванні з шыпячым «ж»: «княжа»), «ю» (пры асновах на мяккія зычныя і «й»: «коню», «гаю»). Ужыванне К.ф. з часам звузілася: у гаворках з поўным аканнем, у літ. мове форма К.ф. назоўнікаў 1га скланення фанетычна супала з формай назоўнага склону («мама», «Ганна»); у гаворках з няпоўным аканнем і оканнем (пераважна паўд.зах. і паўд. моўныя арэалы) К.ф. ўжываецца пры выражэнні звароту ў назоўніках жаночага і агульна
Рэчавы скарб з гарадзішча
Клішына.
га роду на «а», «я» («мамо», «Тане»). У мове маст. лры К.ф. выкарыстоўваецца з мэтай стылізацыі пад нар. мову, адыгрывае значную стыліст. і моўнавыяўл. ролю. Т.Ф. Рослік.
КЛІЧНЫ СКАЗ, сказ, для якога характэрны ярка выражаная эмацыянальная афарбоўка і клічная інтанацыя. Па характары вымаўлення клічнымі могуць быць апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы. К.с. афармляецца з дапамогай эмацыянальных часціц, выклічнікаў, займеннікаў і прыслоўяў у функцыі ўзмацняльных часціц, клічнай інтанацыі: «Эх, слаўнаўлесе, слаўна, братцы!» (Я.Колас); «О, як вясною Случчына цвіце!» (А.Астрэйка). Паведамленне, пытанне і пабуджэнне набываюць у К.с. эмацыянальнаэкспрэсіўны характар. Для іх характэрна прэпазіцыя выказніка ці інш. чл. сказа, які нясе інфармацыйную нагрузку. Паводле саставу сярод клічных выдзяляюцца 1 і 2састаўныя сказы. У канцы К.с. ставіцца клічнік: «Я гарачыя словы ў песенны сплаў пералью, закаханы навек у тваю маладую зямлю!» (А.Зарыцкі); «Жыццём шчаслівым і багатым квітнець табе, край малады!» (А.Астрэйка). Клічнымі бываюць і асобныя словаформы («Ура!», «Алё!», «Гол!» і інш.). Шырока выкарыстоўваюцца ў размоўным стылі, публіцыстыцы, мове маст. лры. Т.Ф.Рослік.
500
КЛУМАЎ
КЛІШЫНА, археалагічныя помнікі — гарадзішча, селішча і курганны могільнік за 1,5 км на ПдУ ад в. Клішына Крупскага рна.
Гарадзішча знаходзіцца ў зах. частцы вострава на воз. Сялява, за 2 км на Пд ад в. Янаўшчына, ва ўрочышчы Выспа (Выспянская Гара), на 2 узвышшах выш. 8—10 м над узроўнем возера. Пляцоўкі падзелены ровам глыб. да 5 м. Першая пляцоўка няправільнай трохвугольнай формы памерамі 25 х 60, з напольнага боку ўмацавана валам выш. да 2 м, шыр. да 5 м. Другая пляцоўка мае памеры 20 х 85 м. Абследавалі ў 1955, у 1964 Л.Д.Побаль, у 1979 А.Г.Калечыц. 3 1999 даследаванні вядзе В.І.Шадыра, ускрыта звыш 500 м2. Культ. пласт 0,5 — больш за 2 м. Выяўлены рэшткі печаўдомніц для выплаўкі жалеза, культавая ямаахвярнік са шматлікімі амулетамі з косці жывёл. Знойдзены разнастайныя прылады працы з каменю, жалеза, гліны; упрыгажэнні з бронзы, шкла. Найб. цікавая знаходка — клад жаночых упрыгажэнняў 6—7 ст.: сярэбраныя скроневыя кольцы, бронзавыя бранзалеты, спіралепадобныя пранізкі ад галаўнога ўбору — вайнагі. Масавы матэрыял складаецца з рэшткаў посуду днепрадзвінскай культуры, штрыхаванай і з расчосамі керамікі, а таксама пасудзін банцараўскага тыпу. Помнік датуецца 1—8 ст. Выкарыстоўвалі яго і ў больш познія часы, аб чым сведчыць кругавая кераміка 11 —13 ст., тэракотавая кафля 15—16 ст.
С е л і ш ч а за 30 м на Пн ад гарадзішча, на невысокім узвышшы, памеры 40 х 35 м. Адкрыў у 2001 і даследаваў 250 м2 у 2006—08 В.І.Шадыра. Матэрыялы (ляпны посуд, прасліцы з вял. адтулінай, шкляныя пацеркі) адносяцца да носьбітаў традыцый кіеўскай культуры і розных этапаў культуры банцараўшчыны—тушамлі, датуюцца канцом 3 — 8 ст. Невял. колькасць кругавой керамікі адносіцца да 11—13 ст.
Курганны могільнік за 150 м на ПнЗ ад гарадзішча. 6 курга
ноў (4 насыпы на сучасных могілках, 2 насыпы справа ад дарогі на в. Баркі). Раскопкі не праводзіліся.
Літ.: Шадыра В.І. Гарадзішча Клішына («Выспянская Гара») Крупскага раёна (раскопкі 1999—2002 гг.) // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 2004. № 19; Шадыра В.І., Махнач А.І. Селішча Клішына на выспе воз. Сялява // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Мінск, 2009. № 17. В.І.Шадыра. КЛІІІіЗ (франц. cliche), 1) друкарская форма высокага друку, прызначаная для паліграф. ўзнаўлення іл., a часам і тэксту. Бываюць штрыхавыя, растравыя і камбінаваныя. Вырабляюць К. фотамеханічным спосабам і фотаполімерызацыяй з дробнакрышталічнага цынку, магнію, часам з медзі і алюмінію. 3 аднаго К. атрымліваюць 1 млн. адбіткаў. 2) Стэрэатыпны ўзнаўляльны моўны выраз, які выкарыстоўваецца ў адпаведнай маўленчай сітуацыі ці стандартным моўным кантэксце, шаблонная (збітая) фраза. Гл. таксама Штамп.
КЛОК, рыбалоўная прылада для прываблівання самоў на кручок. Па форме К. падобны на лыжку, вырабленую з дрэва або рога. Рыбак ад
К/іок.
ной рукой кіраваў чоўнам, а ў другой трымаў шнур з прынадай на трывалым кручку і К., якім рытмічна біў па вадзе. Плёскат прывабліваў самоў на прынаду — мяса жаб або малюскаў. Лоўля пры дапамозе К. была найб. пашырана на Прыпяці і Дняпры.
клбмля, баўтуха, традыцыйная бел. рыбалоўная прылада ў выглядзе трохграннай прызмы, абцягнутай сеткай (апрача адной бакавой грані). Рабілі на драўляным каркасе (таксама з прутоў). Рыбу звычайна лавілі ўдваіх, ідучы ўброд. К. тапілі ў вадзе,
затым падцягвалі яе да берага і, боўтаючы нагамі, заганялі рыбу ў пастку. Рыбная лоўля пры дапамозе К. была пашырана на Палессі, сустракалася на Гродзеншчыне.
«КЛбСЫ» («Kiosy», «Каласы»), ілюстраваны навуковалітаратурны часопіс. Выдаваўся на польск. мове ў Варшаве ў 1865—90. Рэдактары К.Вуйціцкі (да 1875), А.Пяткевіч (А.Плуг, з 1879 гал. рэдактар). Змяшчаў артыкулы па лры, гісторыі, археалогіі, фальклоры, краязнаўстве, мастацтве, дойлідстве, біягр. матэрыялы. Выданне вылучалася высокім маст. узроўнем. Ілюстрацыі для яго выконвалі мастакі М.Э.Андрыёлі, Ф.Кастшэўскі, С.Віткевіч, Н.Орда і інш. Часопіс апублікаваў працы пра Беларусь, яе культ. і грамадскіх дзеячаў: «Яўстах граф Тышкевіч» Вуйціцкага (1865), «Танцы народа Павілля» М.Камінскага (1866), «На азёрах» В.Поля (1869), «Экскурсія ў Пінск і на Піншчыну» З.Шчэры (1877), «Руіны замка ў Міры» (1877), «Аляксандр Ходзька» (1881) і «Адам Ганоры Кіркор» (1886) А.Плуга, «Ігнат Дамейка» В.Каратынскага (1877), «Земляробчыя абрады» (1879) і «Колькі слоў пра народныя і нацыянальныя песні» (1881) З.Глогера, «Фарны касцёл у Слуцку» (1879, пад крыптанімам П.), «Апавяданні з вандроўкі па краі» Э.Хлапіцкага (1887), «Перажыткі язычніцтва на Палессі» В.Бютнера (1890) і інш., маст. творы А.Э.Адынца, Э.Ажэшка, Я.Лучыны, У.Сыракомлі і інш. У 1890 злітызчас. «Tygodnik ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»),
КЛЎМАЎ Аляксей Канстанцінавіч (21.8.1907, Масква 5.9.1944), беларускі кампазітар, піяніст, педагог. Засл. артыст Беларусі (1940). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). У 1937—41 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Вёў канцэртнавыканальніцкую дзейнасць, аддаваў перавагу творчасці кампазітараўрамантыкаў. Аўтар аднаго з першых бел. фартэпіянных канцэртаў (1940), які
501
КЛУНЯ
значна паўплываў на развіццё гэтага жанру ў бел. музыцы. Сярод інш. твораў: муз. камедыя «Прыгоды Фрыца»
А.К.Клумаў.
(1944), «Беларуская танцавальная сюіта» і варыяцыі для фп., капрычыа на тэму бел. нар. песні «Чаму ж мне не пець» для фп., апрацоўкі бел. нар. песень для хору.
КЛЎНЯ, гл. Гумно.
КЛЬІШКА Анатоль Канстанцінавіч (н. 16.4.1935, в. Данейкі Баранавіцкага рна), беларускі пісьменнік, крытык, перакладчык, педагог. Брат М.К.Клышкі. Засл. работнік культуры Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1958). Працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», у 1960—61, 1963—71, 1983—90 у час. «Полымя». 3 1971 у НДІ педагогікі Мінваасветы Беларусі, у 1981—2002 у выдве «Юнацтва». Даследуе творчасць М.Багдановіча, М.Танка, П.Панчанкі, А.Вялюгіна, Р.Барадуліна і інш., вершазнаўства, методыкі навучання і выкладання лры ў школе. Аўтар маст. твораў для дзяцей «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983) і інш., а таксама «Буквароў»: бел. (1е выд. 1969; перавыдаецца штогод), рус. (1е выд. 1999; перавыдаецца штогод), польск. для школ Беларусі (2009), пропісаўда іх, зб. для дадатковага чытання «Верасок» (3е выд. 1986), чытанкі «Чабарок» (5е выд. 1998). Выдаў «Беларускапольскі размоўнік» (1992), ілюстраваны слоўнік «Чую, бачу, га
вару» (2003). Пераклаў на бел. мову «Новы Запавет» (1980), раман «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» Лонга (1991).
Тв.\ Шыльдбюргеры: Панямецку пачуў, пабеларуску збаяў Анатоль Клышка. Мінск, 1983; Буквар: дзень пры дні. Мінск, 2000; Букварь: страннцы н урокн. 2 выд. Мінск, 2008; Буквар: старонкі і ўрокі. Мінск, 2008.
Літ.: Батвіннік М. Азбука на ўсе часы. Мінск, 2003; Славуты букварыст Анатоль Клышка // Роднае слова. 2010. № 4; Н а в а р ы ч Т.В. 3 любоўю да кнігі: да 75годдзя з дня нараджэння А.Клышкі // Пачатковая школа. 2010. № 4.
КЛЫШКА Міхась Канстанцінавіч (8.7.1925, в. Данейкі Баранавіцкага рна — 10.1.1984), беларускі мовазнавец. Брат К.К.Клышкі. Скончыў БДУ (1958). У 196781 увыдве«Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Аўтар першага ў бел. лексікаграфіі «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» (4е выд. 2005), праілюстраванага матэрыяламі з твораў бел. пісьменнікаў, фальклору, навук., навук.папулярных, даведачных і перыяд. выданняў.
КЛЮКАЎКА. вёска ў Аршанскім рне, на р. Чорная. За 27 км на Пн ад г. Орша, 13 км ад чыг. ст. Стайкі на лініі Орша—Віцебск, 53 км ад Віцебска, на аўтадарозе