Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць цэнтр фізкульт.аздараўленчай работы. Выдаецца раённая газ. «Родная ніва». Дзейнічаюць 8 рэліг. абшчын: 4 праваслаўныя, каталіцкая, 3 пратэстанцкія. Археал. помнікі — курганныя могільнікі (вёскі Іванаўск, Стары Дзе
дзін, Хатовіж). Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Мілаславічы. У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У г. Клімавічы нарадзіўся бел. кінарэж. Ю.М.Стальмакоў (1902—58), бел. пісьменнік І.Ц.Бурсаў (н. ў 1927), у в. Стары Дзедзін — бел. пісьменнікі А.Пруднікаў (1910— 41), П.І.Пруднікаў (1911—2000), у в. Склімін — бел. пісьменнік П.Н.Кавалёў (1912—95), у в. Нязнань — бел. пісьменнік І.Р.Новікаў (1918—2001), у в. Барысавічы — бел. гісторык Д.П.Жмуроўскі (1918—2010), у в. Сямёнаўка — бел. пісьменнік і кінарэж.П.Васілеўскі (1922—2002).
КЛГМАВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2000 у г. Клімавічы. Агульная пл. памяшканняў 141 м2, мае выставачную залу (70 м2). Дзейнічаюць 5 гурткоў дэкар.прыкладнога мастацтва: маст. керамікі, саломапляцення, роспісу па тканіне, аплікацыі на тканіне, бісерапляцення. Калектывы ўстановы — удзельнікі міжнар., рэсп., абл. фестываляў і конкурсаў. Сярод іх міжнар. фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2001—13), сібірскай керамікі (г. Новасібірск, Расія, 2012), конкурсы жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» (Мінск, 2012, 2013), юных мастакоў «Зямля і людзі: учора, сёння, заўтра» (г. Ляхавічы, 2007—08), абл. конкурс маст. керамікі «Ганчарнае кола» (г. Магілёў, 2009; г. Бабруйск, 2012), рэсп. выстаўка
492
КЛІМАВІЧЫ
Бел. саюза майстроў нар. творчасці «Калядныя ўзоры» (Мінск, 2013). Шэсць навучэнцаў сталі стыпендыятамі Спец. фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. А.У.Котаў.
КЛІМАВІ'ЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1958 у г. Клімавічы як раённы Дом культуры. 3 1992 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 907 м2, у т.л. глядзельнай залы на 330 месцаў — 332,23 м2, танц. залы — 127,07 м2. Дзейнічаюць 25 клубных фарміраванняў, у т.л.
13 для дзяцей і падлеткаў і 12 калектываў аматарскай творчасці, з іх 5 маюць званне «народны» (тэатр гульні «Гарэзы»; хоры нар. песні ветэранаў вайны і працы, нар. песні; аркестры нар., духавых інструментаў). Творчыя калектывы цэнтра прымаюць удзел у розных культ. мерапрыемствах, сярод якіх фестывалі: міжнар. аматарскай маст. творчасці «Памежжа» (г.п. Шумячы Смаленскай вобл., Расія, 2010—12), маст. творчасці «Хедэрлез» (г. Камрат, Малдова, 2010), анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» (г. Магілёў, 2011), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2012); рэсп. нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Магілёў, 2010; г. Клімавічы, 2012), фестывалькірмаш «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г.п. Глуск, 2010); святы: рэсп. «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўска
Будынак Клімавіцкага раённага Цэнтра культуры.
Гарадская алея ў г. Клімавічы.
га рна, 2011), абл. «Народная прыпеўка» (г. Слаўгарад, 2011) і інш. І.Ю.Ганчарова.
КЛІМАВІЧЫ, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Клімавіцкага рна, чыг. станцыя на лініі Орша—Унеча, на р. Калінка. За 124 км на У ад Магілёва, аўтадарогамі злучаны з Крычавам, Касцюковічамі. 16,4 тыс. ж. (2012).
Вядомы з 1581 як вёска ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. У 1626 засн. кляштар дамініканцаў. У 17 — пач. 18 ст. адносіліся да Крычаўскага староства, аднак увесь час знаходзіліся ў арэндзе ў розных шляхецкіх родаў. У 1765 цэнтр староства, што належала Бялецкім. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, дзярж. ўласнасць. 3 22.3.1777 горад, цэнтр павета Магілёўскай губ. У жн. 1781 К. атрымалі герб: у верхняй частцы шчыта частка герба магілёўскага: у залатым полі палова рас. герба. У ніжняй — залатая пчала ў блакіт
ным полі, у знак багацця мёдам (выява захавалася на сучасным гербе). У канцы 18 ст. — 198 дамоў. 3 1796 заштатны горад Бел. губ. 3 1802 зноў павятовы горад Магілёўскай губ. У 1837 адкрыта мужчынскае, у 1903 — жаночае прыходскія вучылішчы. У 1863 — 1819 ж., у 1883 3241 ж., у 1897 4714 ж. У 1861 адкрыта прыватная духоўная школа, у 1863 — аднакласнае вучылішча, у 1865 — 2класнае павятовае вучылішча. У 1880я гг. ў К. 3 гарбарні, 2 царквы, паштовая станцыя, 102 крамы. У 1883 — бальніца, аптэка. У 1904 — 718 дамоў, 21 прадпрыемства, друкарня, бка, чытальня, 9 заезных дамоў. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 2.6.1924 цэнтр Калінінскага павета. 3 17.7.1924 цэнтр Клімавіцкага рна Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 10.8.1941 да 28.9.1943 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут больш за 800 чал. Дзейнічала камсамольскамаладзёжнае падполле. Вызвалены часцямі 238й стралковай дывізіі 50й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943. У 1959 у К. 11,6 тыс. ж., у 1970 — 12,7 тыс. ж., у 1998 — 17,1 тыс. ж. 3 27.1.1965 горад раённага падпарадкавання.
Архіт.планіровачную структуру вызначаюць вуліцы Камуністычная і Сацыялістычная (гал. магістралі, праходзяць уздоўж чыгункі),
493
КЛІМАКОЎ
Савецкая, Інтэрнацыянальная і інш. На перакрыжаванні вуліц Савецкая і Інтэрнацыянальная склаўся грамадскі і культ. цэнтр К. — пл. 50годдзя Вял. Кастрычніка. У забудове дамінуюць жылыя дамы сядзібнага тыпу, па вул. 50 год Кастрычніка, Кірава — 4—5павярховыя жылыя дамы. Зона адпачынку — ручай Калініца з зялёным дыяметрам уздоўж яго і водасховішчам. Паводле генплана 1990 горад развіваецца ў паўн. і паўд.зах. напрамках, вядзецца індывід. жылая забудова па вуліцах Будаўнікоў, Індустрыяльная і інш., добраўпарадкаванне, азеляненне вуліц, мадэрнізацыя фасадаў адм. і грамадскіх будынкаў. Пабудаваны будынкі Фонда сац. абароны насельніцтва, падатковай інспекцыі, ААТ «ААБ Беларусбанк», школа з фізкультурнааздараўленчым комплексам, аўтастанцыя.
У 2012 гімназія, 6 дашкольных устаноў, пачатковая школа, 3 сярэднія, 2 школы мастацтваў; цэнтры: творчасці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, раённы Цэнтр культуры, раённы Дом рамёстваў музей, 2 бкі, бальніца, Дом быту, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік воінамінтэрнацыяналістам. Помнікі архітэктуры 19 ст. — жылы дом, Міхайлаўская царква (1848).
КЛІМАКОЎ Яўген Віктаравіч (н. 28.9.1952, г. Тула, Расія), беларускі тэатральны дзеяч. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1998). Скончыў Бел. тэатр,маст. інт (1980 — тэатр. фт, 1990 — аддз. планавання і арганізацыі тэатр.
справы). 3 1979 у Мінве культуры Беларусі. 3 1985 дырэктар (у 1995—98 маст. кіраўнік) Бел. дзярж. тэатра лялек. Дырэктар Бел. міжнар. фестывалю тэатраў лялек (Мінск, 1990, 1993, 1995, 1999).
КЛІМЁНКА Валерый Адамавіч (н. 19.5.1960, зернесаўгас імя Ушакова Акмолінскай вобл., Казахстан), беларускі сацыёлаг. Др сацыялагічных навук (1998), канд. эканам. навук (1991), праф. (2007). Скончыў Бел. політэхн. інт (1984). 3 1984 у Бел. філіяле Усесаюзнага н.д. і праектнагаінтаДзяржбудаСССР. У 1990—99 і 2001—05 у Інце сацыялогіі НАН Беларусі (у 1993—99 вучоны сакратар). У 1999—2000 у Кіраўніцтве справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2005—13 заг. кафедры Бел. нац. тэхн. ўнта. 3 2013 у Выканаўчым кце СНД. Даследуе праблемы адукацыі, каштоўнасных арыентацый моладзі, сац. стратыфікацыі і сац. мабільнасці ў пераходным грамадстве. Аўтар прац «Адукацыя ў трансфармаваным грамадстве» (1996), «Адукацыя ў сучасным грамадстве: праблемы і перспектывы развіцця» (2007) і інш.
Тв.: Дйнамнка ценностных орнентацнй молодёжн в трансформнруюшемся обшестве. Ммнск, 2001 (у суаўт.); Професслональная соцналйзацня студентов технлческого вуза. Мннск, 2011 (усуаўт.). КЛІМЁНКА Ганна Пятроўна (н. 10.3.1932, г. Арлоўка Чуйскай вобл., Кыргызстан), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1980), праф. (1981). Скончыла Кіргізскі ўнт (1953). 3 1966 у БДУ, з 1967 выкладае ў Мінскім лінгвістычным унце. Даследуе англ. лексікалогію і псіхалінгвістыку. Аўтар навук. прац «Пытанні псіхалінгвістычнага вывучэння семантыкі» (1970), «Лексічная семантычнасць і яе псіхалінгвістычнае вывучэнне» (1974), «Псіхалінгвістыка» (1982), вучэбнаметадычных дапаможнікаўдля ВНУ.
Тв:. Нсследованле лекслкл л семантйкн: Основы теорнн речевой деятельностй. М., 1980; Сопоставнтельная лексйкологня англнйского й русского языков. Мінск, 1986 (у суаўтарстве). І.К.Германовіч.
КЛІМЁНКА Сяргей Васільевіч (5.4.1944, г. Запарожжа, Украіна — 3.1.2001), беларускі акцёр, рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1969). У 1969—82акцёр Гродзенскага абл. драм. тэатра, у 1983—89 і 1994— 2000 акцёр і рэжысёр Магілёўскага абл. тэатра драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча, у 1990—94 дырэктар і маст. кіраўнік эксперымент. тэатра «Верасень» (г. Мазыр). Стварыў яркія экспрэсіўныя вобразы герояў: Прыстаў («Камедыянт» А.Асташонка), Вальтэр («Злавеснае рэха» А.Петрашкевіча), Рыгор Гай («Тэмп — 1929» М.Пагодзіна), Васіль Губанаў («Камуніст» Я.Габрыловіча), Трафімаў («Мае надзеі» М.Шатрова) і інш. Рэжысёрскаму почырку К. ўласцівы яркасць, эмацыянальнасць, актыўнае выкарыстанне музыкі і светлавых эфектаў. Сярод лепшых паст.: «Прымакі» Я.Купалы (1989), «Матылі» У.Няфёда (1996), «Лісток на ветры» А.Дзялендзіка (2000) і інш.
КЛІМЁНТ СМАЛЯЦІЧ, Клім Смаляціч (?, г. Смаленск, Расія — пасля 1161), царкоўны дзеяч, пісьменнік. Быў манахам Зарубскага манастыра (пад Кіевам). У 1148 — каля 1155 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Пастаўлены кіеўскім кн. Ізяславам Мсціславічам без санкцыі канстанцінопальскага патрыярха, К.С. падтрымліваў ідэю незалежнасці Кіеўскай мітраполіі ад Канстанцінопаля. Пасля смерці Ізяслава быў вымушаны пакінуць кафедру, у сак. 1155 сасланы кіеўскім кн. Юрыем Далгарукім ва Уладзімір. У 1158 новы кіеўскі кн. Мсціслаў Ізяславіч зноў прызначыў К.С. мітрапалітам, аднак кафедра была ўжо занята стаўленікам Юрыя грэкам Канстанцінам. Такое некананічнае суіснаванне двух мітрапалітаў працягвалася да 1161, калі замест іх быў пастаўлены новы мітрапаліт Феадор. Паслясмерці апошнягазроблена яшчэ адна беспаспяховая спроба ўзвесці К.С. на кафедру. К.С. ведаў антычную лру, творы Гамера, Арыстоцеля, Платона. У Іпацьеўскім летапісе ахарактарызаваны як кніж
494
КЛІНСКІ
нік і філосаф, «якіх на Русі не было яшчэ»