• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     в. Красная Звязда, Петрапаўлаўская царква (1788), брамазваніца (1863), капліца (1809) у в. Галынка, Праабражэнская царква (канец 18 ст.) і касцёл Узвышэння Св. Крыжа (1933—36) у в. Нагорнае, Пакроўская царква (1801) у в. Ёдчыцы, Успенская царква (1863) у в. Бабічы, Георгіеўская царква (1866) у в. Даматканавічы, царква ў імя Іаана Хрысціцеля і званіца (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Межная Слабада, царква ў гонар Казанскай іконы Маці Божай (канец 19—пач. 20 ст.) у в. Кунцаўшчына, царква Св. Дыянісія Аэрапагіта (1я пал. 20 ст.) у в. Заастравечча, будынкі паштовых станцыйувёскахСіняўка(1япал. 19ст.)і
    486
    КЛЕЦКІ
    ПаначМураванка (сярэдзіна 19 ст.), сядзібы ў в. Янавічы (1я пал. 19 ст.), Цясноўка (2я пал. 19 ст.), Кунцаўшчына (2я пал. 19 — пач. 20 ст.), Туча (2я пал. 19 ст.), Даматканавічы (канец 19 — пач. 20 ст.) і Стралкава (пач. 20 ст.). У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну ў вёсках Гурнаўшчына, Даматканавічы, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Колкі, Межная Слабада і Туча. У в. Узнога нарадзілася бел. пісьменніца і мемуарыстка Е.З.Фялінская (1793—1859), у в. Межная Слабада — бел. літаратуразнавец М.Р.Ярош (1929—87), у в. Варонічы — бел. паэт Л.М.Галубовіч (н. ў 1950).
    КЛЁЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. пасля Вял. Айч. вайны як раённы Дом культуры. Размяшчаўся ў будынку б. сінагогі, з 1992 у новым памяшканні. 3 2003 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 3100 м2, мае 2 залы: малая на 130 месцаў 1 глядзельная на 500 месцаў. Дзейнічаюць 24 клубныя фарміраванні, у т.л. 14 для дзяцей і падлеткаў, і 7 калектываў аматарскай творчасці, з іх 5 маюць званне «народны» (ансамблі вакальны «Неруш» і нар. музыкі і песні «Бацькаўшчына», зводны духавы аркестр, студыя са
    Клецкі ўзорны ансалібль народнай песні «Дзянніца».
    ломапляцення «Натхненне», сямейны клуб «Асалода») і 2 — «узорны» (харэагр. калектыў «Ювента», агіттэатр «Тушылка»), Калектывы цэнтра з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі розных фестываляў, у т.л. міжнар. сучаснага мастацтва і авангарднай моды «Мамант» (Мінск, 2013), рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2012), абл. фалькл. мастацтва «Фальклорная талака», нар. музыкі «Грай, гармонік» (абодва г. Нясвіж), харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк), харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2012), дзіцячай творчасці «Пад крыламі Арыёна» (г. Ліда, 2013), свят «Чалавек года» (г. Мар’іна Горка), дзяцінства «Вялікія фантазіі маленства» (г. Нясвіж), прысвечанага 130годдзю з дня нараджэння нар. паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа (г. Маладзечна), святаконкурсу майстроў саломапляцення «Саламяныя дзівосы» (г. Нясвіж, усе 2012 і інш.). Г.Л.Крук.
    КЛЁЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ пёсні «ДЗЯНШ'ЦА» Створаны ў 2002 у г. Клецк пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2010 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік В.П.Нупрэйчык. У складзе
    ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. песні. У рэпертуары бел., рус. нар. песні, вак.харэагр. кампазіцыі: «Ой, лета» ў апрацоўцы М.Сіраты, «Што ж ты, пташка, рана вылятаеш?», «Я нагорку ішла», «Пры лужку», «Купальскія напевы» і інш. Гранпры песеннага абл. фестываляў: «Альбуцкая крынічка» (г. Стоўбцы, 2010), нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мінск, 2012). Калектыў — дыпламант конкурсаў: рэсп. дзіцячай 1 юнацкай творчасці «Новы рух» (Мінск, 2011, 2012), рэгіянальнага дзіцячай творчасці «Веснавы праменьчык» (г. Маладзечна, 2012); удзельнік Нац. фестывалю бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 2012) і інш.
    С.П.Захарава.
    КЛЁЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧбЎ «КАНЦЭРЦЁНА».
    Створаны ў 1990 у г. Клецк пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Э.А.Уласень (з 1990), Т.М.Янава (з 2011). У складзе ансамбля 22 чал. ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя твораў класічнай музыкі, удасканаленне ансамблевага выканання. У рэпертуары творы класічнай музыкі, сучасных кампазітараў, джазавыя мініяцюры: «Санет» Я.Догі, «Калыханка» І.Брамса, «Прэлюдыя» Д.Шастаковіча, «Восень» А.Туранкова, «Мелодыя» Я.Глебава, «Гамаджаз» Я.Медвядоўскага 1 інш. Калектыў — лаўрэат абл. конкурсу ансамбляў дзіцячых школ мастацтваў (г. Салігорск, 2011), удзельнік міжнар. фестывалю класічнай музыкі «Музыкальнае лета ў Кузьмінках» (Масква, 2011). С.П.Захарава.
    КЛЁЦКІ ЎЗбРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1984 у г. Клецк пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік А.П.Леановіч. У складзе аркестра 30 чал. ва ўзросце ад 11 да 49 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папуля
    487
    КЛЕЦКІ
    Клецкі ўзорны ансамбль скрыпачоў «Канцэрціна».
    рызацыя духавой музыкі, удасканаленне выканальніцкага майстэрства. У рэпертуары творы класічнай і сучаснай музыкі, п’есы: «Неапалітанскі танец» П.Чайкоўскага, «Раманс» Г.Свірыдава, «Гусарскі марш» А.Пятрова, «Майскі вальс» І.Лучанка, «Чардаш» у апрацоўцы К.Гарбара і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), абл нар. духавых аркестраў «Майскі вальс» (г. Вілейка, 2001; г. Салігорск, 2003; г. Узда, 2005; г. Заслаўе Мінскага рна, 2007;
    г. Нясвіж, 2013), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Нясвіж, 1998; г. Слуцк, 2005).
    КЛЁЦКІ ЎЗбРНЫ ХАРЭАГРАФІ'ЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЮВЁНТА». Створаны у 1994 у г. Клецк пры дзіцячай школе мастацтваў, з 2008 працуе пры раённым Цэнтры культуры. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.М.Галубкова (з 1994), Т.А.Рус і В.А.Пранько (з 2010). У складзе калектыву 60 чал. ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне, захаванне і
    развіццё традыцый бел. нар. танцаў, выхаванне маст. і эстэтычнага густу. У рэпертуары бел. нар., эстр. танцы, класічныя і тэатралізаваныя паст.: «Клецкія гульні», «Цячэ вада ў ярок», «КубаЛаціна», «Вальс», «Прывітальная» і інш. Калектыў — лаўрэат абл. фестываляў харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк, 2003, 2006, 2012), нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2010), дыпламант абл. фестывалю «Карагод сяброў» (г. Салігорск, 2009), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2011), экалагічнага форуму (2012, абодва г. Маладзечна) і інш.
    КЛЁЦКІ ФАРНЫ ТРбіЦКІ КАСЦЁЛ. Існаваў у 16 — 1й пал. 20 ст. у г. Клецк. Пабудаваны ў сярэдзіне 16 ст. з цэглы. У 1560я гг. М.Радзівіл Чорны перадаў храм кальвіністам, пазней ён быў вернуты католікам. Аднанефавы, прамавугольны ў плане асн. аб’ём і 5гранная апсіда касцёла завяршаліся агульным дахам. Да паўн. сцяны прэсбітэрыя прылягала невял. 2павярховая сакрысція, на 2 паверсе якой месцілася скарбніца. Сцены касцёла ўзведзены ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы, былі ўмацаваны контрфорсамі і завершаны
    Кііецкі ўзорны духавы аркестр.
    488
    КЛІКУН
    прафіляваным карнізам. Аконныя праёмы арачнага тыпу. Да гал. фасада прыбудавана завершаная купалам 3ярусная вежазваніца (ніжні ярус чацверыковы, астатнія васьмерыковыя) з арачнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, упрыгожаная нішамі і філёнгамі. Скляпенне асн. аб’ёму цыліндрычнае з распалубкамі, у інтэр’еры багата аздобленыя алтары, скульптура. Падлога храма была цагляная, у асн. аб’ёме мела некалькі каменных пліт. Пад алтарнай часткай размяшчаліся сутарэнні, над уваходам — драўляныя хоры. Касцёл пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну, узарваны ў 1950я гг. (захавалася частка зах. сцяны).
    КЛЕЦЬ, пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў, адзення і інш. рэчаў. У розных мясцовасцях Беларусі К. мела розныя назвы. У Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях часцей ужывалася назва «К.», радзей «свіран», «свіронак». У некаторых паветах Магілёўскай губ. — «амбар». Аднакамерны зруб з падлогай і столлю, блізкі ў плане да квадрата (памеры 4 х 5, 5 х 6 м). Першы вянок клалі на дубовыя штандары або камяні вышынёй да 0,7 м. Бярвёны двух першых вянкоў з боку фасада выпускалі вонкі, канцы іх злучалі бервяном і засцілалі дошкамі. Такі ганак разам са страхой і некалькімі апорнымі слупамі ўтвараў перадклець. Тарцовыя сцены рубілі закотам, страху накрывалі часцей саломай «пад шчотку» і «пад грэбень». Падлогу насцілалі з тонкіх бярвён або плашак і абмазвалі глінай, да якой для трываласці дадавалі каланіцу (адходы дзёгцю). У сярэдзіне будынка адгароджваліся засекі з бярвён або дошак, часаныя канцы якіх закладалі ў вырубленыя ў сценах пазы. У К. звычайна ставілі ложак, на якім да замаразкаў спалі дамачадцы (звычайна маладажоны). У вял. сем’ях, дзе было некалькі жанатых сыноў, для кожнай маладой пары будавалі асобную К. У ёй захоўваўся пасаг, які быў недатыкальнасцю нявесткі. Традыцыйна К. размяшчала
    ся насупраць падоўжнай сцяны хаты, каб яе дзверы праглядаліся з вокнаў. Часам К. прыбудоўвалі да хаты праз сенцы як трысцен. У Беларусі К. была пашырана паўсюдна. Бяднейшыя сяляне замянялі яе каморай. К. захаваліся да нашага часу, але страцілі свае першапачатковыя функцыі: звычайна ў іх складзіруюцца гасп. прылады, паліва.
    КЛЁШЧЫ, а б ц у г і, 1) кавальскі інструмент для захоплівання і заціскання жалезных вырабаў пры іх апрацоўцы. 2) Драўляная частка хамута, якая складаецца з дзвюх клешчаў.
    КЛЁШЧЫ, ціскі, ска м ы, прыстасаванне для выціскання воску з вашчыны (старых сотаў, іх абрэзкаў, васковых нарастаў на вуллі і інш.). Паводле канструкцыі, прынцыпаў дзеяння падзяляліся на рычажныя (накшталт вял. драўляных абцугоў) і клінковыя. У рычажных К. прыгатаваную і залітую ў клінок вашчыну змяшчалі паміж яго шчок, якія сціскалі рукамі; у клінковых — паміж дзвюма дубовымі дошчачкамі і клінамі, па якіх білі папераменна чакухай (драўляным малатком; адсюль назва працэсу — «біць воск»). У гарадах Беларусі васкабойні існавалі з 16 ст. да 1930х гг. У вёсках Усх. Па
    лесся да канца 19 ст. пчаляры «білі воск» на пераносных К.
    КЛЕЯВЬІ ЖЬІВАПІС, жывапіс клеявымі фарбамі, у якіх рэчывам, якое звязвае, з’яўляецца клей (жывёльны, раслінны, сінтэтычны). Уключае акварэль, гуаш, казеінавую тэмперу. Выконваецца звычайна на мелавым грунце. Выкарыстоўваецца гал. чынам у тэатр. дэкарацыях, а таксама ў насценных размалёўках, дыванах маляваных. На аснове К.ж. зроблены творы У.Савіча, М.Цыбульскага, Р.Шауры і інш.
    КЛЁЦКІ, галушкі, кульман ы, традыцыйная бел. страва з дранай бульбы. Бульбу дзяруць, адціскаюць сок (з якога потым адстойваецца крухмал), часам дадаюць крых