• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    . Лічыцйа заснавальнікам літ. школы, сярод вучняў якога іканапісец і рыторык Аўрамій Смаленскі. Захаваўся адзіны літ. твор К.С. «Пасланне смаленскаму прэсвітару Фаме» (частка вял. перапіскі з Фамой).
    Літ.: Шапов Я.Н. Государство н церковь в Древней Русн. М., 1989; Ерм а л о в і ч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мінск, 1990.
    КЛІМКОВІЧ Міхась (Міхаіл Мікалаевіч; 20.11.1899, в. Сялітранка Барысаўскага рна — 5.11.1954), беларускі пісьменнік, крытык. Скончыў Барысаўскае 4класнае гар. вучылішча (1915). Экстэрнам здаў экзамен на годнасць нар. настаўніка. Працаваў у школе, быў на парт. і прафсаюзнай рабоце. 3 1932 старшыня аргкамітэта, у 1934—39 старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 3 1943 гал. рэд. Дзярж. выдва БССР, у 1947—54 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. Распрацоўваў жанр драм. паэмы: («Кацярына Жарнасек» (паст. 1938), «Адплата» (1945). Аўтартрылогіі «Георгій Скарына» (3е выд. 1955), тэкстаў Дзярж. гімна БССР (1944) і Рэспублікі Беларусь (2002, з У.Карызнам), драм. абразка пра юнага Т.Шаўчэнку «На віленскім шляху» (1939), лібрэта опер «Апошні вечар на хутары» (1940), «Кастусь Каліноўскі» (паст. 1947), «Песня аб шчасці» (1952), балета «Князьвозера» (паст. 1949). Пісаў прозу (зб. «Лясное возера», 1946), даследаваў бел. лру («Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру» (1955).
    Тв.: 36. твораў. Т. 1 — 2. Мінск, 1959.
    КЛІМКОВІЧ Святлана Міхайлаўна (26.8.1935, Мінск  27.1.2001), беларуская пісьменніца. Дачка М.Клімковіча. Скончыла БДУ (1958). Працавала ў перыяд. друку, на Бел. тэлебачанні. У 1977 — 90 адказны рэд. бюлетэня «Тэатральны Мінск», з 1994 у час. «Пачатковая школа». Пісала казкіп’есы пераважна для дзяцей і юнацтва: «Балада пра белую
    вішню» (паст. 1984), «Вясновая песня» (паст. 1993), «Мілавіца» (1997), апавяданні, нарысы, інсцэніроўкі і інш. Аўтар лібрэта оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аповесці У.Караткевіча (паст. 1989).
    КЛІМЧЎК Віктар Ігнатавіч (н. 28.10.1946, в. Сіманавічы Драгічынскага рна), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1999). Скончыў Куйбышаўскі інт культуры (1982). 3 1985 рэжысёр Віцебскай лялечнай трупы пры Бел. тэатры імя Я.Коласа, з 1990 маст. кіраўнік Бел. тэатра «Лялька». Рэж.пастаноўшчык спектакляў: «Дзед і Жораў В.Вольскага (1986, 1996), «Сказ пра Гаўрылу зпад Полацка» П.Сіняўскага (1990), «Папялушка» Я.Шварца (1993), «ХлопчыкЗорка» О.Уайльда (1995), «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна, «Брэменскія музыкі» В.Ліванава і Ю.Энціна (абодва 1998), «Забыты скарб» паводле У.Караткевіча (2003), «Марозка» М.Шурынавай, «Меч чарадзея» І.Баевіча (абодва 2005), «Чорная курыца» паводле А.Пагарэльскага (2006), «Прынцэса і Свінапас» паводле казкі Г.Х.Андэрсена (2011), «Скрыпка дрыгвы і верасовых пустэчаў» (2013) і інш. Спектаклі К. вылучаюцца высокай эстэтыкай, маст. густам, разнапланавасцю.
    КЛІНОК, трохвугольная палатняная торбачка для выціскання сыру, алею і воску. Шылася пераважна з кужэльнага (у наш час фабрычнага) палатна. Напоўнены тварожнай масай К. клалі пад гнёт (часам у спец. прэс). Каб атрымаць воск, дробна раскрышаную вашчыну залівалі вадой, растоплівалі на агні, залівалі ў К. і выціскалі пры дапамозе клешчаў або ўручную драўлянай качалкай (валком). На Палессі пашыраны К. пад назвай аскавень.
    КЛІНОК, вёска ў Чэрвеньскім рне. За 20 км на ПдЗ ад г. Чэрвень, 50 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы. Цэнтр Кліноцкага с/с. 137 гаспадарак, 332ж. (2012)
    Прэс для адціскання сыру ў клінку.
    У 15 ст. ўладанне Кежгайлаў, у 17 ст. — Завішаў. У 1760 сяло ва ўладанні М.Казіміра Агінскага. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 вёска ва ўладанні ксяндзоў. У 1800 у Ігуменскім павеце Мінскай губ., 35 двароў, 388 ж., царква, карчма. У пач. 1880х гг. сяло, цэнтр воласці, 63 двары, 600 ж., 2 царквы, паштовая станцыя, нар. вучылішча. У 1897 — 168 двароў, 970 ж., хлебазапасны магазін, карчма. У пач. 20 ст. — 149 двароў 1123 ж. У 1917 — 200двароў 1077 ж.З 1.1.1919 у БССР. 3 18.9.1923 у Чэрвеньскім павеце. 3 17.7.1924 у Чэрвеньскім рне Мінскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1943 спалілі вёску, загубілі 78 ж. Пасля вайны адноўлена. У 1960 — 812 ж. У 1998 — 203 гаспадаркі, 474 ж.
    У 2012 Дом культуры, бка, магазін, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла ахвяр фашызму. Археал. помнік — курганны могільнік дрыгавічоў (10—13 ст.).
    КЛШСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ «МЕДУНІ'ЦА». Створаны ў 1985 у в. Клін Шклоўскага рна пры сельскім клубе. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.А.Макарынка (з 1985), Н.М.Пацехіна (з 2005). У складзе гурта 8 чал. ва ўзросце ад 65 да 83 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне традыц. нар. культуры Беларусі ў выглядзе песень, танцаў, аб
    495
    КЛІХ
    радаў. У рэпертуары бел. вясельныя, рэкруцкія, сямейнабыт. песні, прыпеўкі, вячоркі: «Што за горы, а што горы тыя», «Ой, сад ты мой сад», «А ў гародзе сасна ясна», «Дайце, дайце сюды гарманіста», «Насеяла жыта многа», «Ой, конічак мой вараны», «Ой, ты ёлачка», «Ой, прала я кудзелечку» і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестываляў фалькл. песні (г. Хоцімск, 2011), удзельнік фестываляў абл. аўтэнтычнага фальклору (г. Магілёў, 1997), фалькл. песні (г. Мсціслаў, 1998), фалькл. творчасці «3 крыніц жыватворных» (г. Хоцімск, 2007 — 2013), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012).
    КЛІХ (Klich) Эдвард (2.2.1878, г. Скалат Цярнопальскай вобл., Украіна — ліст. 1939), польскі дыялектолаг, краязнавец, збіральнік фальклору. Скончыў Ягелонскі ўнт у Кракаве. Праф. Пазнанскага ўнта (1929). Даследаваў гаворкі польск., бел., укр. і цыганскай моў, польск. хрысціянскую тэрміналогію. У Навагрудскім павеце ад казачніка А.Ваўчка запісаў 18 бел. нар. казак і апавяданняў. AyTap рэцэнзіі на «Этымалагічны слоўнік» А.Брукнера, у якой адзначыўуплыў усх.слав. моў на польскую.
    КЛІЧАЎ, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Клічаўскага рна, на р. Ольса. За 91 км на ПдЗ ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Нясята на лініі Магілёў—Асіповічы. 7,5 тыс. ж. (2012).
    Вядомы з 1592 як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. ВКЛ. У 1738 сяло ў Любашанскім старостве, дзярж. ўласнасць, 20 двароў. У 1775 мястэчка ў Мацеевіцкім войтаўстве, 25 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1865 — 79 двароў, 427 ж., царква. У 1886 у Даўжанскай воласці, 50 двароў, 390 ж., капліца, сінагога, магазін, вадзяны млын. У 1897 — мястэчка (53 двары, 360 ж., 2 ветраныя млыны, нар. вучылішча, піцейны дом, 4 магазіны), сяло (79 двароў, 539 ж., магазін) і фальварак (3 два
    Будынак «Беларусбанка» у г. Клічаў.
    ры, 36 ж.). У 1901 засн. шклозавод. 3 1.1.1919 у БССР. 3 6.10.1919 да 10.8.1920 у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 18.9.1923 у Чэрвеньскім павеце. 3 17.7.1924 вёска, цэнтр раёна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл., з 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 5.7.1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі раённы цэнтр, загубілі ў К. і раёне 504 ж. 20.3.1942 К. вызвалілі партызаны, была створана Клічаўская партыз. зона. Каля К. дзейнічаў першы ў Беларусі партыз. аэрадром. У канцы ліп. 1942 гітлераўцы зноў захапілі гар. пасёлак. Вызвалены 28.6.1944 войскамі Чырвонай Арміі ў ходзе Бабруйскай аперацыі. Пасля вайны адноўлены. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Магілёўскай абласцях. У 1962—65 у складзе Кіраўскага рна. У 1972 — 5,3 тыс. ж., у 1998 — 8,6 тыс. ж. 3 11.9.2000 горад.
    Архіт.планіровачная структура горада вызначаецца прамавугольнай сеткай кварталаў, дзе дамінуюць аднапавярховыя драўляныя жылыя дамы сядзібнага тыпу. Асн. гар. восі — вуліцы Ленінская (гал.), Крываноса, Савецкая (забудаваны 2—5павярховымі жылымі дамамі). На перакрыжаванні вуліц Ленінская і Крываноса склалася цэнтр. плошча. На 3 ад цэнтра размяшчаецца вучэбная база Клічаўскага аграрнатэхн. каледжа са стадыёнам. Генплан 2012 прадугледжвае развіццё горада ў паўд.
    зах. напрамку. Прам.складскія зоны знаходзяцца ў паўн. і паўд. частках горада. Зона адпачынку — лесапарк імя 50годдзя Вял. Кастрычніка. У 2000я гг. пабудаваны 18кватэрны жылы дом па зав. Садовы, 40кватэрны жылы дом па зав. Горкага, 65кватэрны жылы дом па вул. Сацыялістычная, аўтастанцыя, аўтазаправачная станцыя, сярэдняя школа № 1, Дабравешчанская царква, праведзена рэканструкцыя паліклінікі пад дзіцячую школу мастацтваў.
    У 2012 агр.тэхн. каледж, школы: 2 сярэднія, пачатковая, мастацтваў, ДЮСШ, 3 дзіцячыя сады, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, пазашкольнай работы, сац. абслугоўвання насельніцтва, гігіены і эпідэміялогіі, Дом культуры, Дом рамёстваў, музей, 2 бкі, бальніца, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі ў Грамадз. вайну, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магілы ахвяр фашызму. Помнікі: у гонар партызан, на месцы прызямлення самалёта, Курган Славы ў гонар партызан і воінаўвызваліцеляў, памятны знак воінамінтэрнацыяналістам.
    КЛ І'ЧАЎСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ПРАЦА, ТВОРЧАСЦЬ, ІНІЦЫЯТЬІВА». Створана ў 1988 у г. Клічаў пры раённым До
    496
    КЛІЧАЎСКІ
    ме культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.М.Коўрык. У складзе аб’яднання 15 чал. ва ўзросце ад 14да 70 гадоў. Асн. кірункі дзейнасці — распрацоўка і стварэнне розных відаў тэхнікі. Удзельнікі па ўласных праектах сканструявалі і зрабілі мультвагон, «Клічаўскі чмялёк», «Вясельныя сані», веламабіль, усюдыход, катамаран, квадрацыкл, мінітрактар, электраакучнік, ротарную касілку каркас для стаянкі веласіпедаў і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2011), рэсп. аглядуконкурсу самадзейнай с.г. тэхнікі (Мінск, 1991), абл. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь мая песня» (г. Магілёў, 2005), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006) і інш. А.А.Доўгая.
    КЛІЧАЎСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «СПАДЧЫНА». Створана ў 1990 у г. Клічаў пры раённым Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.М.Нікіціна. У складзе аб’яднання 33 чал. ва ўзросце ад 13 да 80 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванн