• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    аментарыі, заўвагі, бібліяграфічны спіс, спасылкі, пасляслоўе, дадаткі, паказальнікі і інш. Для аздаблення К. выкарыстоўваюцца маст. прыёмы ў вёрстцы, набор тэксту спецыяльнымі шрыфтамі, шматколерны друк, якасны ілюстрацыйны матэрыял (гл. Дызайн кніжны'), ажыццяўляецца залачэнне ці афарбоўка абрэза, цісненне на пераплёце, аздабленне пераплёту ў металічныя аклады з каштоўнымі камянямі і інш. Сучасная бел. К. характарызуецца высокім узроўнем маст. афармлення і паліграф. выканання, што пацвярджаецца вынікамі нац. і міжнар. конкурсаў «Мастацтва кнігі», і прэзентуецца падчас кніжных выставак і кірмашоў у Беларусі і за межамі краіны. У 1990 адкрыўся першы бел. музей К. — Полацкі музей бел. кнігадрукавання, у 2006 — музей гісторыі К. ў новым будынку Нац. бкі Беларусі. 3 канца 20 ст. ў якасці дапаўнення, a пасля і як альтэрнатыва друкаваным выданням з’явілася электронная кніга, якая шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай Беларусі.
    Літ.: Рукопнсная н печатная кннга. М., 1975; йз нсторнн кннгн в Белорусснн. Мннск, 1976; Червннскнй М. Снстема кннгн. М., 1981; Беренбаум Й.Е. йсторнякннгн. М., 1984; М н льчннА.Э. Культуракнмгп. М., 1992; Я г о ж. Культура нздання. М., 2002; Кннга: Энцнклопедня. М., 1999; Батвіннік М.Б. Азбука на ўсе часы. Мінск, 2003; Гісторыя беларускай кнігі: у 2 т. /пад агул. рэд. М.В.Нікалаева. Мінск, 2009—2011. А.А.Суша.
    «КНІГА», Беларускае т а в a рыства «Кніга», добраахвотная культурнаасветная арганізацыя. Існавала ў 1991—2009. Асн. мэты і задачы: развіццё бел. нац. кнігі, садзейнічанне выдвам, кнігагандлёвым аргцыям і бкам краіны ў кнігавыданні, распаўсюджванні і прапагандзе лры. Выдавала бел. маст. лру (збкі вершаў і г.д.), арганізоўвала кніжныя выстаўкі, літ. вечары, чытацкія канферэнцыі і сустрэчы з пісьменнікамі, работнікамі выдваў, бк і кніжнага гандлю, святы кнігі. У 2005 у складзе тва было 5 абл., 22 rap. і раённых праўленняў, больш за 120 пярвічных аргцый, больш за 2500 чл. Т.І.Рошчына.
    КНІГАДРУКАВАННЕ, комплекс вытворчых працэсаў па вырабе друкаванай кнігі. Тэрмін К. звычайна ўжываецца для абазначэння гісторыі вытворчасці кнігі друкаваным спосабам, у сучаснай кнігадрукарскай практыцы звычайна выкарыстоўваюць тэрмін паліграфія.
    Друкаванай кнізе папярэднічала рукапісная кніга. Найб. раннім спосабам К., які з’явіўся каля 751 у Карэі, было атрыманне адбіткаў з цэльнай гравіраванай драўлянай формы. Першае дакладна датаванае выданне з цэльных гравіраваных форм — будыйская «Алмазная сутра» — выйшла 11.5.868 у Кітаі. У Еўропе першыя падобныя выданні з’явіліся каля 1430. Каля 1041—48 у Кітаі былі зроблены першыя спробы К. з выкарыстаннем наборнага шрыфту з абпаленай гліны (вынаходца Бі Шэн). 3 13 ст. ў Кітаі друкавалі з выкарыстаннем драўляных наборных элементаў, а ў Карэі  металічных (з 1234). У 14—15 ст. К. атрымала значнае пашырэнне ў Кітаі і Карэі. У Еўропе вынаходнікам К. з дапамогай наборнага шрыфту лічыцца немец І.Гутэнберг, які ў 1457 разам з П.Шоферам выдаў у Майнцы «Псалтыр», дзе ўпершыню з’явіліся шматколерныя адбіткі. Першыя гравіраваныя ілюстрацыі ў кнізе з’явіліся ў 1461 у выданнях А.Пфістэра. К. атрыма
    ла вельмі хуткае пашырэнне ў краінах Еўропы: у Італіі (1465), Швейцарыі (1468), Францыі (1470), Бельгіі (1473), Венгрыі (1473), Іспаніі (1474), Англіі (1476) і інш. Слав. К. ўпершыню з’явілася ў Чэхіі каля 1468 і ў Польшчы каля 1473. У 1475 з’явілася К. яўр. шрыфтам, у 1476 — грэч., у 1483 — слав. глагалічным. К. кірылічным шрыфтам пачалося ў Кракаве ў 1491, калі Ш.Фіёль выдаў «Актоіх» і «Часаслоў». Кнігі, якія выдаваліся ў Еўропе да 1.1.1501, называюцца інкунабуламі, у 1й пал. 16 ст. — палеатыпамі. 3 16 ст. вял. ўшіыў на К. аказвалі буйныя еўрап. выдавецтвы (Эльзевіраў, Альда Мануцыя, Плантэнаў і інш.). Ужо з 15 ст. ў К. для ілюстравання выданняў пачалі выкарыстоўвацца дрэварыты (гравюры на дрэве) і медзярыты (гравюры на медзі). К. ажыццяўлялася на друкарскім варштаце, які з часам удасканальваўся за кошт механізацыі асобных працэсаў і пераходу да вырабу варштатаў не з дрэва, а з металу. У 1817 засн. першы завод паліграф. машынабудавання. У 1848—69 створаны першыя ратацыйныя друкарскія машыны, якія прынцыпова змянілі тэхналогію К. Выкарыстанне наборнага шрыфту ў К. было найбольш распаўсюджана да пач. 20 ст. (з 19 ст. было часткова аўтаматызавана), калі было выцеснена фотамеханічным і асабліва афсетным К. Увядзенне ва ўжытак у пач. 19 ст. цэлюлознай паперы распачало перыяд найб. пашырэння К. У 20 ст. працэс К. быў аўтаматызаваны і пераведзены на электрычны прывад. 3 1950— 60х гг. у К. пачалі выкарыстоўваць ЭВМ, на аснове якіх у 1980я гг. ўзніклі т.зв. настольныя друкарні і лічбавы друк, што дазволіла дэцэнтралізаваць К., зрабіць яго больш даступным і разнастайным. 3 канца 20 ст. сур’ёзную альтэрнатыву традыц. К. ствараюць інфармацыйныя рэсурсы ў камп’ютарных сетках і электронныя кнігі.
    3 канца 15 ст. еўрап. друкаваныя выданні былі вядомы ў Беларусі дзякуючы шырокім гандлёвым,
    507
    КНІГАДРУКАВАННЕ
    культ. і паліт. сувязям з Польшчай і інш. краінамі. Заказы на друкаванне кніг выконваліся за мяжой. Напрыклад, па заказе віленскага каноніка Марціна ў Гданьску ў 1499 была надрукавана кніга каталіцкіх абрадаў «Агенда». Аднак відавочнай была патрэба ў стварэнні ўласнага К. Бел. К. ўзнікла ў 1517 і звязана з дзейнасцю Ф.Скарыны. Яго кнігавыдавецкая дзейнасць пачалася ў Празе з кніг Бібліі. У 1517—19 ён выдаў у пражскай друкарні 23 кнігі Старога Запавету агульным аб’ёмам каля 1200 аркушаў. Праз некалькі гадоў Скарына пераехаў у Вільню. Тут ён надрукаваў «Малую падарожную кніжку» (каля 1522) і «Апостал» (1525). Кірылічнае К. ў Беларусі развівалася ў далейшым дзякуючы дзейнасці некаторых прыватных, а таксама пратэстанцкіх і праваслаўных друкарняў. Напр., у нясвіжскай друкарні выйшаў шэраг выданняў кірылічнага і лацінскага шрыфтоў, у тым ліку «Катэхізіс» С.Буднага на бел. мове (1562). В.Цяпінскіў 1570я гг. выпусціў «Евангелле», надрукаванае на царк.слав. і бел. мовах. Х.Фёдараў і П.Мсціславец заснавалі Заблудаўскую друкарню, дзе выйшлі «Евангелле вучыцельнае» (1569) і «Псалтыр з Часаслоўцам» (1570). П.Мсціславец працягнуў сваю дзейнасць у Вільні, дзе выдаў прыгожа аформленыя «Евангелле напрастольнае» (1575), «Псалтыр» (1576), «Часоўнік» (157476?). Бел. К. (дзейнасць І.Фёдарава, П.Мсціслаўца, С.Собаля, Сімяона Полацкага, Куцеінскай друкарні, Віленскай базыльянскай друкарні, Еўінскай друкарні і інш.) аказала істотны ўплыў на развіццё К. ў Расіі, Літве і Украіне. У канцы 16 ст. больш за палову ўсіх кірылічных усходнеслав. выданняў выпускалася бел. друкарнямі, якія існавалі не толькі ў сталіцы (як у Расіі), але і ў многіх буйных гарадах і нават у прыватных маёнтках і пры манастырах. Адным з важнейшых кнігавыдавецкіх цэнтраў таго часу стала Мамонічаў друкарня ў Вільні, якая выпусціла больш за 50 кіры
    лічных выданняў і больш за 35 польскамоўных лац. шрыфтам. Сярод іх першыя бел. выданні прававога характару: «Трыбунал» (1586) і «Статут Вялікага Княства Літоўскага» (1588). Важнейшымі цэнтрамі праваслаўнага К. ў 17—18 ст. былі брацкія і манастырскія друкарні (Віленская брацкая друкарня, Еўінская друкарня, Куцеінская друкарня, Магілёўская друкарня). 3 2й пал. 17 ст. ў праваслаўным К. назіраўся крызіс, звязаны з ваен. падзеямі і вывазам Куцеінскай друкарні ў Расію, а таксама з пераходам большасці вернікаў ва ўніяцтва і каталіцтва. Інтэнсіўнае развіццё ў гэты перыяд атрымала ўніяцкае К. Менавіта ва ўніяцкіх друкарнях (Супрасльская друкарня, Віленская базыльянская друкарня) у 17—18 ст. была выпушчана большасць бел. кірылічных выданняў. У 18 ст. Супрасльская, Віленская базыльянская друкарні і Гродзенская друкарня займаліся К. для патрэб стараабраднікаў (пераважна перавыданняў даніканаўскіх кніг). Вял. пашырэнне з 16 ст. ў Беларусі мела К. лац. шрыфтам, найперш на лац. і польск. мовах. У пераважнай большасці яны выходзілі ў 16—18 ст. у пратэстанцкіх друкарнях (гл. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне, Ашмянская друкарня, Берасцейскія друкарні, Лоская друкарня, Любчанская друкарня, Нясвіжская друкарня) і друкарнях каталіцкіх кляштараў у Вільні, Бялынічах, Гродне, Магілёве, Нясвіжы, Пінску, Полацку, Слоніме, Слуцку. Адным з яго цэнтраў была Віленская акадэмічная друкарня. Польскамоўныя выданні ў 1й пал. 17 ст. выпускала і Віленскае правасл. брацтва. У 17—18 ст. кнігі на польск., лац., франц., ням. і інш. мовах выпускалі ўніяцкія друкарні — Супрасльская, Мінская, Віленская. У Вільні, Гродне і Шклове ў 18 ст. развівалася К. на яўр. мове (іўрыце).
    У 1й трэці 19 ст. большасць кніг у Беларусі выходзіла на польск. мове, але развівалася дзярж. кнігавыданне на рус. мове; працавала 36 друкарняў (з іх 30 прыватных) — каля паловы
    ўсіх друкарняў Рас. імперыі. У гэты перыяд адбываецца інтэнсіфікацыя выпуску навук., грамадскапаліт., вытворчых і маст. выданняў пры адпаведным змяншэнні колькасці царк. выданняў. Важнай з’явай стала стварэнне губернскіх друкарняў у Вільні, Віцебску, Мінску, Гродне і Магілёве, дзе сярод інш. выпускаліся афіц. выданні. Пасля паўстання 1830—31 колькасць друкарняў (найперш прыватных) скарацілася, зменшылася колькасць прадукцыі на заходнееўрап. мовах пры павелічэнні колькасці рускамоўных выданняў. Шмат выданняў для патрэб бел. чытачоў выходзіла за межамі Беларусі, а часам — за межамі Рас. імперыі. Усяго ў 19 ст. ў Беларусі выдадзена 3157 кніг, у т.л. 38 (разам са зборнікамі гіст. дакументаў і фалькл. твораў — 75) на бел. і 2181 на рус. мовах. Істотнае ажыўленне бел. К. адбылося ў пач. 20 ст. пасля адмены забароны на выданне кніг на бел. мове. Асн. цэнтрамі бел. К. сталі Вільня (рэдакцыя газеты «Наша ніва», друкарня Марціна Кухты) і Пецярбург (таварыства «Загляне сонца і ў наша ваконца»), Асабліва актыўна бел. К. развівалася падчас 1й сусв. вайны — як на тэр. Рас. імперыі, так і на акупіраваных герм. войскамі бел. землях.
    У БССР у 1918—90 выйшла 104 тыс. кніг і брашур агульным тыражом 1373 млн. экз. К. міжваеннага часу ў БССР дасягнула свайго піку ў 1932. Большасць кніг выходзіла на бел. мове