Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
р. літ. спадчыны, усёй творчасці Я.Купалы і Я.Коласа, але адмаўляў прагрэсіўнае значэнне літ. творчасці і асветніцкай дзейнасці Ф.Скарыны, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Сімяона Полацкага і інш. дзеячаў бел. лры мінулых стагоддзяў. Надаваў вял. ідэйнапаліт. значэнне ўсебаковаму развіццю бел. сав. лры і мовы,
510
КНЯЖЫЦКІ
разглядаючы іх як сродак набліжэння сялянскай вёскі да пралетарскага горада. Чл. ЦК ВКП(б) з 1927. Чл. Цэнтр. рэвізійнай камісіі ВКП(б) у 1925—27. Чл. Цэнтр. бюро КП(б)Б у 191823, чл. ЦК КП(б)Б у 192729. Чл. ЦВК БССР у 191922 і яго Прэзідыумаў 1920—22, чл. ЦВКЛіт.Бел. ССР у 1919. У 1938 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955. Імем К. названа вуліца ў Мінску.
Тв.'. Нзбранные статьн н речн. Мннск, 1990.
КНЯПНІН. вёска ў Мядзельскім рне, чыг. станцыя на лініі Маладзечна—Полацк. За 30 км на ПдУ ад г. Мядзел, 150 км ад Мінска, на шашы Княгінін—Мінск. Цэнтр Княгінінскага с/с. 351 гаспадарка, 834 ж. (2012).
Вядомы з 1493 у ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 16 ст. с. Княгінь у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв., уладанне Я.Слізеня, затым КозелПаклеўскіх. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губ. У 1800 сяло (уладанне М.Слізеня), BecKa (уладанне В.Козела) і фальварак. 3 1843 у Віленскай губ. 3 1866 працавала мужчынскае, з 1879 — жаночае нар. вучылішчы. У 1897 сяло — цэнтр воласці (12 двароў, 51 ж., нар. вучылішчы, крама, карчма), сядзіба Стары Княгінін (4 двары, 45 ж.), сядзіба Княгінін (5 двароў, 45ж.).31.1.1919у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, у Крывіцкай гміне Вілейскага павета Навагрудскага, з 1925 Віленскага ваяв. У 1925 арганізаваны драм. гурток (кіраўнік А.П.Антановіч), з чэрв. 1926 актывісты гуртка сталі чл. Бел. сялянскаработніцкай грамады. У 1939 вёска, 19 двароў, 100 ж., царква, паштовае аддз.; у б. маёнтку Княгінін — 31 ж. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Крывіцкім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Мінскай абласцях. 3 25.12.1962 у Мя
дзельскім рне. 12.11.1966 пасёлак, чыг. станцыя і вёскі Княгінін, Стары Княгінін, Міцькавічы, Васюлькі былі аб’яднаны ў адзін нас. пункт — в. Княгінін. У 1970 — 1252 ж. У1997 — 464 гаспадаркі, 1097 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 7 магазінаў. Помнік на брацкай магіле салдат рус. арміі, якія загінулі ў час Нарачанскай аперацыі 1916; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Троіцкая царква (1772), капліца (мяжа 1920 ст.).
КНЯГІНІНСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Княгінін Мядзельскага рна. Пабудавана каля 1772 з дрэва на месцы папярэдняга храма. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць прамавугольны ў плане бабінец з 2яруснай шатровай званіцай, прамавугольная апсіда з рызніцай. Шацёр званіцы і 2схільны дах апсіды завершаны цыбулепадобнымі макаўкамі. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, яго бакавыя фасады расчлянёны вертыкальнымі брусамісцяжкамі і лучковымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах у форме какошнікаў. Сцены гарызантальна ашаляваныя,
Княгінінская
Троіцкая царква
апяразаныя аркатурнымі фрызамі. Інтэр’ер пазбаўлены дэкору, мае выразную прасторавую арганізацыю за кошт узаемасувязі рознавял. памяшканняў. Царква абкружана бутавай агароджай з арачнай брамай пад кілепадобным франтонам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КНЯЖЬІНСКІ Аляксандр Іванавіч (24.1.1936, Масква 14.6.1996), расійскі аператар, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1980). Нар. артыст Расіі (1992). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1960), з 1982 выкладаў у ім. Працаваў на Свярдлоўскай к/студыі, з 1965 на к/студыі «Масфільм». На Нац. к/студыі «Беларусьфільм» зняў маст. фільмы «Лісты да жывых» (1964), «Горад майстроў» (1965, абодва з М.Ардаб’еўскім), «Я родам з дзяцінства» (1966). М.А.Белаокая.
КНЯЖЫЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў в. Княжыцы Магілёўскага рна. У 1670 быў засн. кляштар дамініканцаў. У 1681 пабудаваны касцёл Св. біскупа Мікалая. У 1780 на месцы драўлянага быў узведзены храм з цэглы. У 1801 пабудаваны драўляны кляштарны корпус з мураваным флігелем (не захаваў
511
княжыцы
Да арт. Княжыцкі касцёл і кляштар дамініканцаў. Касцёл Святога біскупа Мікалая.
ся). У 1832 кляштар скасаваны, касцёл перароблены ў праваслаўную царкву Аляксандра Неўскага. Касцёл — прамавугольны ў плане асн. аб’ём з невял. трансептам у цэнтры і квадратнай апсідай, якія накрыты 2схільнымі дахамі. Нізкія рознавял. прыбудовы сакрысцій не парушаюць агульнай сіметрычнавосевай кампаноўкі аб’ёмаў. Гал. фасад расчлянёны крапаванымі карнізамі на 3 ярусы, пучкамі пілястраў і лучковымі нішамі на 5 частак. У завяршэнні фасада 2 бакавыя 2ярусныя (васьмярык на чацверыку) і цэнтр. аднаярусная 8гранная вежызваніцы з цыбулепадобнымі купаламі. Бакавыя сценыпрапілеі ўтвараюць перад храмам дворыккурданёр. Уваходны napTan вылучаны нізкім рызалітам пад 2гранным шчытом. Плоскасныя бакавыя фасады на ўсю вышыню крапаваны бакавымі магутнымі аркамізакамарамі і здвоенымі пілястрамі ў прасценках лучковых аконных праёмаў. Унутры неф і апсіда перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і падпружнымі аркамі. Асаблівасць інтэр’ера — адсутнасць прамых вуглоў у планіроўцы нефа і пры спалучэнні архіт. плоскасцей. Алтар
вырашаны каланадай стылізаванага карынфскага ордара, якая нясе крапаваны выгнуты антаблемент. Над уваходам — хоры. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
княжыцы, вёска ў Магілёўскім рне, каля р. Лахва (прыток р. Дняпро). За 15 км на ПнЗ ад Магілёва і чыг. ст. Магілёў, каля аўтадарогі Мінск—Магілёў. Цэнтр Княжыцкага с/с. 119 гаспадарак, 252 ж. (2012).
Вядома з 1501 як вёска ва ўладанні вял. княгіні ВКЛ Алены, жонкі вял. кн. Аляксандра. У 1560 сяло, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць. У 1632 засн. кармеліцкі кляштар. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1785 мястэчка ў маёнтку Галоўчына, уласнасць памешчыка, 43 двары, 452 ж., вадзяны млын. У 1848 сяло ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губ., царква, касцёл. Праз К. праходзіў Віленскі паштовы тракт. У 1861 — 72 двары, 625 ж., школа. У 1879 вінакурны зд, сінагога. У 1880 — 93 двары, 506 ж., развіваліся кравецкі, кавальскі, шавецкі промыслы. У 1897 мястэчка, 117 двароў, 691 ж., 2 царквы, нар. вучылішча, царк.прыходская школа, хлебазапасны магазін, 14 крам, 2 заезныя дамы. У 1909 — 60 двароў 341 ж., у маёнтку 1 двор, 6 ж. У 1919 адкрыта прац. школа 1й ступені. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Магілёўскім рне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. 3 канца 1930х гг. вёска. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1990 — 162 гаспадаркі, 459 ж.
У 2012 сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Святога біскупа Мікалая (1780).
КНЯЗЁВІЧ (К н я ж э в і ч) Ежы Рыгор (9.1.1737—1804), грамадскі дзе
яч, педагог, гісторык. 3 бел. шляхты. 3 1754 езуіт, з 1769 ксёндз. Вучыўся ў езуіцкіх установах у Вільні і Слуцку, у 1759—69 у Варшаве. Выкладаў у Варшаўскім (1758—60, 1766—68) і Слуцкім (1763—64) калегіумах, у «Калегіум Нобіліум» у Варшаве (1764—66). Пакінуў ордэн езуітаў і з 1770 на службе ў віленскага біскупа І.Я.Масальскага, які далучыў К. да дзейнасці ў Адукац. камісіі. У 1775 стварыў Тва элементарных кніг. Выступаў за наданне адукацыі практычнага характару, вывучэнне ў школах асноў сельскай гаспадаркі і ветэрынарыі. Асн. творы і пераклады К. прысвечаны сельскай гаспадарцы і гісторыі. Выдаў у Вільні «Гаспадарскі дзённік» (т. 1—2), кн. «Развагі аб кандуктарах ці матэрыі маланкі, або Аб засцярозе ад маланак» (абедзве 1801). Пераклаў на польск. мову «Сельскагаспадарчы каляндар» Р.Брэдлі, ананімную кн. «Фальварак, у якім землі ніколі не застаюцна пад папарам» (абедзве Вільня, 1770). В.С.Пазднякоў. КНЯЗЕЎ Мікалай Пятровіч (н. 12.12.1954, г. Стаўрапаль, Расія), беларускі рэжысёр. Скончыў Маскоўскі інт культуры (1976), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Маскве (1991). 3 1979 працуе на Нац. к/студыі «Беларусьфільм». Зняў фільмы дакум.: «Побач» (1988), «Сымон Будны. Паэма» (1995), «Зорка Афанасія» (1997), «Радзівілы Нясвіжа» (2009), маст. «Шалёнай страсцю ты сама да мяне палаеш...» (1991, і сцэнарыст), «Пайсці і не вярнуцца» (1992), «Вогненны стралок» (1994), «Украсці Бельмандо» (2012), відэафільмы «Мой зорны край» (1997), «Серафім» (1998, і сцэнарыст), «Маладая Беларусь» (2000, і сцэнарыст), «Адкрыцці Д.Смольскага» (2002). М.А.Белаокая.
КНЯЗЕЎСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва ў в. Князева Зэльвенскага рна. Невял. па плошчы парк закладзены ў 2й пал. 19 ст. ў маёнтку кн. Журава. У аснове кампазіцыі — прынцып спалучэння невял. груп дрэў і палян. Роля акцэнтаў
512
КОБРЫН
Алея ў Князеўскім парку.
у пасадках належыць экзотам, якія высаджаны асобна ці ў складзе невял. груп. Растуць ліпа венгерская і амерыканская, явар, клён серабрысты, сасна чорная, дуб чырвоны, бэз і інш. У цэнтры парку — помнік воінам, якія загінулі ў гады Вял. Айч. вайны.
КНЯЗЬНІН (Kniaznin) Францішак Дыянізы (4.10.1750, г. Віцебск — 25.8.1807), польскі паэт, драматург, перакладчык. Скончыў Віцебскі езуіцкі калегіум (1764). У 1764—70 вучыўся ў Полацку, Нясвіжы і Слуцку. 3 1770 у Варшаве. 3 1775 сакратар кн. А.К.Чартарыйскага, з 1783 пры
дворны паэт Чартарыйскіх у Пулавах (Люблінскае ваяв., Польшча). Пісаў паэмы, ідыліі, элегіі, оды, байкі (зб. «Байкі», 1776; «Любоўныя вершы, або Песні ў анакрэантычным родзе», т. 1—2, 1779; «Вершы», 1783; «Паэзія», т. 1—3, 1787—89), гераічнапатрыятычныя п’есы («Маціграмадзянка», «Гектар», «Фемістокл»), Опера «Цыганы» на лібрэта К. ставілася ў 1786 у Слонімскім тэатры Агінскага. У лірычных вершах К. паэтызаваў пачуццёвае каханне, «натуральную» прыроду, у элегіях і ідыліях славіў край свайго дзяцінства — Віцебск і Віцебшчыну. Збіраў
бел. прыказкі, зрабіў ф