Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
яў: міжнар. дзяцей і моладзі «Хваля ідэй» (г. Кранеў, Балгарыя, 2013), рэсп. дзіцячай творчасці «Пад крыламі Арыёна» (г. Ліда, 2013), абл. свята роднай мовы «Жывыя вытокі» (г. Брэст, 2012), эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст, 2013) і інш.
КОБРЫНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА Засн. ў вер. 1939. Пасля вызвалення Кобрына ў ліп. 1944 аднавіла сваю працу. У 1978 ў выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Кобрынскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) каля 100 тыс. экз., каля 5500 чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: захаванне і эфектьгўнае выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў, павелічэнне аб’ёму новых паступленняў, у т.л. на электронных носьбітах, паляпшэнне абнаўляльнасці фонду, арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках рэсп., абл. і ўнутрыбібліятэчных праграм з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій, забеспячэнне доступу да інфармацыі ў лакальным і аддаленым рэжыме, актывізацыя краязнаўчай дзейнасці, стварэнне электроннай краязнаўчай базы даных горада і раёна, павышэнне прафес. кваліфікацыі бібліятэчных супрацоўнікаў. Пры бцы працуюць 2 аматарскія клубы: «Час і ты» для моладзі і «Залатыя гады» для пажылых людзей.
КОБРЫНСКІ ВАЁННАГІСТАРЬІЧНЫ МУЗЁЙ імя А.В.Суворава. Засн. ў 1946 у г. Кобрын як гіст.краязнаўчы, з 1947 сучасная назва. Адкрыты ў 1948 у доме — помніку архітэктуры 18 ст., дзе ў 1797 і 1800 жыў
А.В.Сувораў. Складаецца з 2 экспазіцый: домамузея А.В.Суворава і «Гісторыя Кобрына». Агульная пл. 861 м2. Асн. фонд музея налічвае 24 264 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 28,5 тыс. адзінак (2013). Экспазіцыя домамузея (8 залаў) мае мемар. характар і засн. на прадметах канца 18 ст., якія адлюстроўваюць жыццё і дзейнасць рас. палкаводца. Перад уваходам у музей усталяваны бронзавы бюст А.В.Суворава (скульптар П.Кюферле). Экспазіцыя «Гісторыя Кобрына» (16 залаў, дзейнічае з 1995), размешчана ў спец. ўзведзеным будынку. У яе аснову пакладзена гісторыя горада ад яго заснавання да нашых дзён у кантэксце ваен. гісторыі Беларусі 13—20 ст. Адлюстроўваецца ўдзел Кобрынскага палка ў Грунвальдскай бітве (1410), Кобрын у складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай, падзеі Паўн. вайны 1700—21, Кобрынскі бой (15.7.1812) у вайну 1812, паўстанне 1863—64, Кобрын у 1ю сусв. вайну, ням. і польск. акупацыі 1915—20, Кобрыншчына ў складзе Польшчы, Вял. Айч. вайна на кобрынскай зямлі. Аснову абедзвюх экспазіцый складаюць унікальныя калекцыі халоднай і агнястрэльнай зброі 16—20 ст., ваен. абмундзіравання і рыштунку рас. і зах.еўрап. армій 18—20 ст., нумізматычныя і фалерыстычныя, у т.л. скарбы манет 16—18 ст., дакументаў розных перыядаў, выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва, якія ўключаюць творы бел. мастакоў С.Раманава, У.Стальмашонка, А.Шыбнёва, Я.Ціхановіча, І.Рудчыка, П.Драчова і інш. Пры музеі дзейнічае пастаянная выстаўка твораў жывапісу, графікі і дэкар.прыкладнога мастацтва кобрынскіх мастакоў. Экспазіцыю працягвае адкрытая пляцоўка баявой тэхнікі. Праводзяцца часовыя выстаўкі, музейныя заняткі, тэатралізаваныя экскурсіі. Музей мае бку (21 тыс. тамоў). А.В.Бабенка.
КОБРЫНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры позняга класіцызму
Кобрынскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
ў г. Кобрын. Пабудаваны ў 1841 — 45 з цэглы на сродкі парафіян паводле праекта 1839 гродзенскага губернскага архіт. Міхаэліса. Закрыты ў 1962, перададзены вернікам у 1989 і рэстаўрыраваны. Трохнефавы 2вежавы храм. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад фланкіраваны дзвюма аднаяруснымі чацверыковымі шатровымі вежамі. Уваход вырашаны вял. арачным парталам, фланкіраваным лучковымі экседрамі са скульптурамі святых. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, аб’яднанымі аркатурай. Унутры прастора храма размежавана на нефы высокімі аркадамі на 4гранных пілонах, перакрыта плоскім плафонам. Алтар вырашаны 4пілястравым порцікам з паўкруглым франтонам і вітражнай люкарнай па цэнтры. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
КОБРЫНСКІ КУЛЬТЎРНАЗАБАЎЛЯЛЬНЫ ПАРК імя А.В.Суворава. Створаны ў 1768 згодна з распараджэннем падскарбія ВКЛ А.Тызенгаўза як парк у маёнтку Кобрынскі Ключ. У 1795 разам з маёнткам быў падараваны Кацярынай II
516
КОБРЫНСКІ
фельдмаршалу А.В.Сувораву. 3 1948 сучасная назва. У 18 ст. пл. парку складала 3—4 га. Быў абкружаны валам і ровам. У цэнтры знаходзіліся пладовы сад і сажалка, якая разам з цэнтр. ліпавай алеяй складала яго кампазіцыйную вось. Над сажалкай стаяў драўляны сядзібны дом (разабраны ў канцы 19 ст.). У 1950 у парку ўсталяваны бюст А.В.Суворава (скульпт. І.Рукавішнікаў). Сучасная пл. парку складае 32 га. Тут расце больш за 70 відаў дрэў і дэкар. насаджэнняў: дуб, ліпа, клён, ясень, акацыя, хвоя, пірамідальная таполя, блакітная елка, лімоннік, явар, сібірская абляпіха, некалькі відаў туі, easy, ружаў і інш. Працуюць 20 атракцыёнаў для дарослых і дзяцей, летні амфітэатр на 2000 месц, танцпляцоўка, лыжаролерная траса, фантан са скульпт. кампазіцыяй «Купалле» (скульптар А.Лышчык), вадаём з воднымі веласіпедамі. Ратонда служыць асн. пляцоўкай для правядзення масавых гар. і раённых мерапрыемстваў. Парк аб’яўлены батанічным помнікам прыроды рэсп. значэння і ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыка
Кобрынскі кулыпурназабаўляльны парк.
культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. І.К.Карабчук.
КОБРЫНСКІ НАРОДНЫ АМАТАРСКІ КЛУБ «КОБРЫН700». Створаны ў 1985 у г. Кобрын пры раённым Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Б.І.Аўчыннікаў (з 1985), Т.А.Сапега (з 1988), А.М.Ткачова (з 2004), С.А.Ігошын (з 2006), В.М.Сычова (з 2007). У складзе клуба 30 чал. ва ўзросце ад 20 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя шахматнай, шашачнай гульні. Пры клубе працуюць секцыі: шашак, шахмат і аматарскай творчасці (праводзіць турніры, першынствы, клубныя сустрэчы). Калектыў — удзельнік рэсп. турніру па шашках (Мінск, 2012) іінш.
КбБРЫНСКІ нарОдны аматарСКІ КЛУБ «РАРЫТЙТ». Створаны ў 1971 у г. Кобрын пры раённым Доме культуры як нар. аматарскі клуб «Філатэліст», з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калек
тыў». 3 2010 сучасная назва. Кіраўнікі: Б.Я.Спірыдонаў(з 1971), А.Л.Mac ліевіч (з 1988), Т.А.Мяленька (з 2003), А.У.Нічыпарук (з 2012). У складзе клуба 21 чал. ва ўзросце ад 19 да 66 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя калекцыйнай культуры. Пры клубе працуюць групы філатэлістаў, нумізматаў, філакартыстаў, баністаў, фалерыстаў, філуменістаў, шеланафілістаў. Арганізаваны выстаўкі: «Каханнем паветра азорана», «Аб мужнасці, аб доблесці, аб славе» (абедзве 2011), «Сэрцам роднага слова краніся» (2012, усе г. Кобрын).
КбБРЫНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «БУРШТЬІН». Створаны ў 2002 у г. Кобрын пры раённым Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.П.Татоліна. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак.харавога мастацтва. У рэпертуары бел. («Зелена лышчына», «Ночка цёмная», «Валы», «У Кацярыны муж гуляка», «Ты мой кавалер»), польск. («Маруся»), рус. («Што ты, белая бяроза», «Вёска — чатыры двары») нар. песні, абрады, творы бел. кампазітараў («Прывітальная» І.Гвоздзіка і інш.), канцэртныя праграмы («Палескі кірмаш», «3 наміЯнка Купала», «Спевы роднай зямлі», «Вітаем вас сваім спевам»). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. фальклору «Надбужанскія бяседы» (г. Славацічы, Польшча, 2008), артфестывалю (г. НьюДэлі, Індыя), слав. культур «Кошыцкія спатканні» (г. Кошыцы, Польшча, абодва 2010), фалькл. «Белая лілея» (в. Кахул, Малдова, 2013), фалькл. «Віры фальклору» (г. Кясму, Эстонія, 2013), рэсп. фестывалю: харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2012), абл. нар. песні «Галасы Палесся» (г. Пінск, 2012), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009).
517
КОБРЫНСКІ
КОБРЫНСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1975 у г. Кобрын пры раённым Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.В.Новік. У складзе аркестра 42 чал. ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя аркестравага мастацтва. У рэпертуары аўтарскія і бел. нар. песні: «Зямля мая» Л.Захлеўнага, «Беларусь» В.Пакумейкі, «Барыня» Г.Сёмінай, «Травы дзяцінства» Ю.Семянякі, «Гумарэска» Я.Глебава, «Жураўлі на Палессе ляцяць» І.Лучанка, «Поле маё, поле» В.Чанова, «Ляцеў воран»; канцэртныя праграмы: «Поле памяці», «Вясеннія мелодыі», «Льецца музыка». Калектыў — удзельнік раённых і рэгіянальных фестываляў і конкурсаў.
КбБРЫНСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1961 у г. Кобрын пры раёным Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.І.Вацякоў (з 1961), У.М.Шынгароў (з 1980), Я.Ф.Бельскі (з 2006).У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 18 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя аркестравага мастацтва. У рэпертуары фанфары, гімны, маршы, полькі, вальсы, аўтарскія і бел. нар. песні: «Красуй, Беларусь», «Майскі вальс» І.Лучанка, «Гусарскі марш» А.Пятрова, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «Беларуская фантазія» Г.Гаеўскага, «Радзіма, мая дарагая» І.Алоўнікава, «Ля баніта» У.Шнайдэра, «Вальс сяброўства» М.Вескана, «Усюды снег» А.Мялюціна, «Усё вышэй» Ю.Хайта, «Развітанне славянкі» У.Агапкіна і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю духавой музыкі «Фанфара» (г. Брэст, 2008; г. Лунінец, 2011) і інш.
КбБРЫНСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР ПЁСНІ, МЎЗЫКІI ГУЛЬНІ «КРЫНІЧКА». Створаны ў 1990 у г. Коб
рын пры раённым Доме культуры, з 2009 працуе пры Палацы культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.І.Байюк (з 1990), М.П.Ярмашук (з 1996), Т.С.Гунько (з 2000), А.В.Зазанюк (з 2010). У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 21 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя фалькл.тэатр. мастацтва. У рэпертуары праграмы кан