Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
.Бажэнаў.
КАНФЛІКТ (ад лац. confliktus сутыкненне) у літаратуры, спосаб выражэння ў сюжэце маст. твора вострай барацьбы характараў, рознагалосся, сутыкнення. Можа адлюстроўваць супярэчлівасці эпохі, a
таксама розныя маральныя, паліт., філас., маст. погляды літ. герояў. Звычайна К. закладзены ў аснову праблематыкі твора, таму прыёмы і спосабы яго вырашэння абумоўліваюцца аўтарскай задумай. К. з’яўляецца асновай дьшамічнага развіцця сюжэта, вызначае ўчынкі герояў, ход і характар падзей. Акрамя асн. К., які выконвае ролю рухавіка сюжэтнага дзеяння, у твор (асабліва вял. па аб’ёме) могуць быць уключаны прыватныя К., што дапамагаюць больш дакладна і пераканаўча перадаць жыццё грамадства, эпоху, складанасць адносін паміж людзьмі. Сац. (сац.псіхал.) канфлікт ляжыць у аснове многіх твораў пісьменнікаў «нашаніўскага» перыяду. Псіхал. канфлікт яскрава адлюстраваны ў ліраэпічных творах Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, П.Панчанкі, празаічных творах Я.Коласа, К.Чорнага, І.Мележа, В.Быкава, І.Шамякіна, І.Чыгрынава, А.Адамовіча, В.Адамчыка, класічных п’есах К.Крапівы, А.Макаёнка, А. Дударава і інш. М.В. Трус.
КАНЦОНА (ад італьян. canzone песня), сярэдневяковы інтымналірычны страфічны (звычайна на 3—7 строф) верш са складаным чаргаваннем доўгіх і кароткіх радкоў. Сустракаецца выключна ў інтымнай лірыцы, лепшыя ўзоры К. належаць Дантэ, Петрарку, Бакачыа і інш. У выніку сам тэрмін «К.» часам ужываецца як назва вершаў, прысвечаных жанчыне, незалежна ад іх формы. Прыклады К. ў бел. паэзіі ёсць у творчасці У.Клішэвіча, М.Кавыля, Э.Акуліна. В.П.Рагойша.
КАНЦОУКА 1) у літаратуры, заключны кампанент літаратурнага твора ці яго структурнакампазіцыйнай адзінкі (раздзела, абзаца, страфы, паэт. радка). Можа не супадаць з развязкай дзеяння ў творы. У паэзіі ў якасці К. выступаюць заключны афарыстычны радок верша: «Памёр пясняр... А песня будзе жыць і жыць» («Песнярубеларусу» Я.Купалы), фінальнае павучанне ў байцы: «Другі
345
КАНЦЫЛЯРЫЗМЫ
баран ні бэ, ні мя, // а любіць гучнае імя» («Дыпламаваны баран» К.Крапівы), пуант'. «...I ні хвіліны шчасця» («Без цябе» Н.Мацяш), рэфрэн: «Душой я вольны чалавек, // і гэткім буду цэлы век!» («Песня вольнага чалавека» Я.Купалы). У драматургіі К. служаць эпілог («Трэцяе пакаленне» К.Чорнага), заключная пейзажная карціна ці нават штрых: «Сінімі васількамі адцвіталі і вочы хлопчыка» («Васількі» М.Лынькова), аўтарская сентэнцыя: «Асенняе неба і хмарна і зімна... не адкажа вам, пажоўклыя лісточкі. Вецер толькі закалыша і знікне. Адзін звон мо па вас заплача шчыра, а зямлямаці прытуліць спрацаваныя косці. Елка або бяроза пусціць карэнне ў вашы збалелыя сэрцы, выцягне з іх усю горыч і вынесе ў вясёлай зелені суроваму свету... канец мукі» («Асеннія лісты» Цёткі) і інш. У драм. творах К. не звязана непасрэдна з дзеяннем. Гэта можа быць рэпліка персанажа ў фінале акта ці п’есы (напр., словы Наташы, сказаныя пад заслону ў «Браме неўміручасці» К.Крапівы: «Людзі няхай тым часам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю»).
2)Укніжнай графіцы, невялікая кампазіцыя арнаментаванага або выяўл. характару, якая ўпрыгожвае канец тэксту кнігі або яе раздзелы. У бел. рукапісах вядома з 11 ст. Майстэрства К. дасягнула высокага маст. ўзроўню ўжо на самых ранніх этапах развіцця дэкар. аздаблення выдання. Арнаментыка садзейнічала раскрыццю зместу кнігі, стварэнню яе цэльнага маст. аблічча. У 16 ст. К. стала больш складанай, пышнай, набыла рысы венецыянскападуанскага стылю, які адрозніваўся багаццем і разнастайнасцю арнаментальных матываў («Малая падарожная кніжка» Ф.Скарыны). У 17 ст. К. выконвалі функцыю раздзялення тэксту і адыгрывалі эстэтычную і ідэйнасэнсавую ролю («Евангелле вучыцельнае», Еўе, 1616; «Евангелле», Вільня, 1644). Выданні 18 ст. набылі рысы ракако, для якога былі характэрны фрагментарнасць
малюнка, узбуйненне арнаментальных матываў, знікненне рамак, парушэнне сіметрыі («Вялікі тыдзень, усе набажэнства», Вільня, 1777). У 19 ст. К. выдзяляліся разнастайнасцю аздобы: ажурам з завіткоў вінаграднай лазы з гронкамі, змешанымі кампазіцыямі расліннага, прадметнага і арнітаморфнага характару («Рымскі місал», 1880). У 20—21 ст. пашыраны штрыхавыя і тонавыя К., сустракаюцца таксама выкананыя ў аб’ёмнапрасторавай і ўмоўнаплоскаснай трактоўцы. У сучаснай кніжнай графіцы К. ствараюць Я.Ларчанка, У.Славук, П.Семчанка, П.Кухто і інш.
КАНЦЫЛЯРЬІЗМЫ, словы, устойлівыя спалучэнні, граматычныя формы і канструкцыі, якія ўжываюцца ў афіцыйнадзелавым стылі. Да К. адносяцца асобныя словы («належаць», «мерапрыемства», «пастанова», «вышэйпамянёны») і сінтаксічныя канструкцыі, пабудаваныя на пэўных мадэлях («прысвоіць званне», «вывесці са складу», «прыняць да ведама», «за справаздачны перыяд», «праяўляць пачуццё адказнасці», «мець выключнае значэнне»). З’яўляюцца неабходным структурным кампанентам любога афіцыйнадзелавога тэксту. Недарэчнае ўжыванне К. прыводзіць да ўзнікнення маўленчых штампаў — агульнавядомых збітых, стандартных выразаў (формул) з неадназначным лексічным значэннем і сцёртай экспрэсіўнасцю. Гэта могуць быць разнастайныя шаблонныя метафары, метаніміі, параўнанні, перыфразы, якія ў выніку шырокага распаўсюджвання страцілі здольнасць выклікаць зрокавыя, эмацыянальныя асацыяцыі: «буйны рост», «сябраваць з тэхнікай», «атрымаць пуцёўку ў жыццё», «белае (чорнае, блакітнае, мяккае, вадкае) золата», «народныя дазорныя», «людзі ў белых халатах», «бітва за ўраджай», «вера ў светлую будучыню». Ад маўленчых штампаў трэба адрозніваць моўныя стандарты (клішэ) — гатовыя выразы, якія ўзнаўляюцца ў
маўленні, падобна фразеалагізмам, і выкарыстоўваюцца ў многіх функцыянальных стылях. Яны не выклікаюць негатыўных адносін, дазваляюць эканомна выразіць думку і спрыяюць хуткай перадачы інфармацыі: «міжнародная гуманітарная дапамога», «сустрэча ў вярхах», «мірнае суіснаванне», «камерцыйныя структуры», «служба быту», «служба здароўя». К. могуць пранікаць і ў інш. стылі (маст., публіцыст., размоўны), што часта прыводзіць да парушэння стыліст. нормаў.
Літ.: Ц і ко цкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1995; Л е п е ш а ў І.Я. Культура маўлення. Гродна, 2007; Старасценка Т.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 2009; Багамолава А.М. Стылістыка і культура беларускага маўлення. Мінск, 2012.
Н.П.Лобань.
КАНЦЭПТУАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА, канцэптуалізм, кірунак у авангардным мастацтве 2й пал. 20 ст. Узнікла ў ЗША у канцы 1960х гг. (тэарэтык С. Ле Віт; мастакі Р.Бэры, Л.Вейнер, Д.Х’юблер, Д.Косут). Працягвае традыцыі дадаізму і антымастацтва. У аснове К.м. ляжыць ідэя (канцэпт) важнасці не самога суб’ектыўнага прадмета адлюстравання, якую дэклараваў попарт, а таго, што прадмет абазначае, адмаўленне абавязковай завершанасці маст. твора. Мастакканцэптуаліст выступае не столькі аўтарам твора, колькі яго праграмістам, тэарэтыкам. Ён дае гледачу права на «суаўтарства», самаст. асэнсаванне магчымых варыянтаў разумення сутнасці твора, прапануе аналізаваць не сам твор, а прыроду, прызначэнне і сутнасць мастацтва. Аналіз кода твора ідзе праз філасофію і лінгвістыку. У якасці матэрыялу выкарыстоўваюцца фотаздымкі, пісьмовая інфармацыя, графіка, гук, відэазапісы і інш., часам творчы працэс замяняецца рэфлекторнымі дыскусіямі. Значнай падзеяй для развіцця канцэптуалізму 21 ст. стала правядзенне 1га Мінскага трыенале «Сучаснае мастацтва — у
346
КАНЦЭРТМАЙСТАР
масы!» (2012). Сярод мастакоў В.Васільеў, П.Вітушчанка, І.Саўчанка, А.Салаўёў, А.Талстой, У.Цэслер і інш. К.м. блізкае да перформансу.
Я.Ф.Шунейка.
КАНЦЭРТ (італьян. concerto гармонія, згода + ад лац. concerto спаборнічаць), 1) музычны твор для аднаго або некалькіх саліруючых інструментаў з аркестрам. Узнік у Італіі на мяжы 16—17 ст. як вак. поліфанічны твор царк. музыкі (духоўны К.), развіўся з шматхорнасці і супастаўлення хароў. Такія сачыненні мелі назвы К. (concert!), матэт (motetti), поліфанічныя кантаты. У 17 ст. ў духоўным К. ўжывалася інструм. суправаджэнне, з’явіўся жанр канчэртагроса (concerto grosso), засн. на кантрасным супастаўленні аркестра і саліста ці групы саліруючых інструментаў і аркестра. У гэты перыяд існавала форма К.рыпіена, у якой не было саліруючых інструментаў. 3 2й пал. 18 ст. зацвердзілася санатнасімф. форма К. У 19 ст. пашырьіўся «двайны», «патройны», «чацвярны» К., дзе выкарыстоўваліся адзін ці некалькі інструментаў з аркестрам. У гэтых творах назіраўся адыход ад класічнай формы К. ў бок адначасткавага К. малой і буйной форм з выкарыстаннем прынцыпаў монатэматызму і «скразнога развіцця». У 20 ст. ў бел. музыцы створаны К. практычна для ўсіх інструментаў: фп. («Канцэрт для фартэпіяна з сімфанічным аркестрам» В.Карэтнікава), скрыпкі («Канцэрт для скрыпкі з камерным аркестрам» С.Янковіча), віяланчэлі («Канцэрт для віяланчэлі з сімфанічным аркестрам» У.Солтана), кантрабаса («Канцэрт для басэтлі з камерным аркестрам» У.Каральчука), драўляных і медных духавых («Канцэрт для габоя з камерным аркестрам» С.Бельцюкова, «Канцэрт для кларнета з камерным аркестрам» В.Войціка, «Канцэрт у джазавым стылі для саксафона, альта з камерным аркестрам» П.Альхімовіча, «Канцэрт для трубы з сімфанічным аркестрам» У.Дамарацка
га), для нар. інструментаў («Канцэрт для цымбалаў з камерным аркестрам» У.Кур’яна, «Канцэрт для балалайкі з сімфанічным аркестрам» Г.Гарэлавай, К. для мандаліны з камерным аркестрам «Легенды Нясвіжа» У.Саўчыка, «Канцэрт для баяна з сімфанічным аркестрам» С.Хвашчынскага), ударных інструментаў («Крэда» А.Залётнева), К. для голасу (А.Залётнеў), хору (для хору а капэла «Мой ціхі дом» Я.Паплаўскага) і інш. Бел. кампазітары выкарыстоўваюць жанравыя разнавіднасці К.: канчэртагроса («Канчэртагроса для сімфанічнага аркестра» С.Бельцюкова, «Два канчэртагроса» П.Альхімовіча), канцэрціна («Канцэрціна для валторны і камернага аркестра» А.Навахроста, «Канцэрціна барока» А.Літвіноўскага) і інш. Існуюць таксама творы, якія не з’яўляюцца фармальна К., але маюць рысы гэтага жанру («Канцэрт для сімфанічнага аркестра» С.Наско, «Канцэрт для сімфанічнага аркестра» В.Кузняцова і інш.). 2) Публічнае выкананне муз. твораў, балетных, эстр. і інш. нумароў па загадзя складзенай праграме. Папярэднікамі К. можна лічыць спаборніцтвы ў маст.выканальніцкім мастацтве ў Стараж. Грэцыі і Рыме. Да 2й пал. 18 ст. К. насіў муз.выканальніцкі характар, меў закрытую форму, разлічаную на невял. кола слухачоў. У канцы 18 — пач. 19 ст. з’явіліся канцэртныя праграмы ў драм. тэатрах (у канцы прадстаўлення паказваўся дывертысмент). У 18—19 ст. склалася 3 разнавіднасці канцэртнай дзейнасці: К. філарманічнага плана (жанр сур’ёзнай музыкі і лры), К.дывертысмент (у драм. тэатры) і К.шантаны (канцэртныя забаўляльныя праграмы ў рэстаранах, гатэлях і інш.). У 20 ст. тэрмін «К.» набыў значэнне публічнага выступлення артыстаў па вызначанай, загадзя складзенай праграме. Сярод відаў К.: муз. (сімф., камерны, фартэпіянны, скрыпічны і інш.), літ. (маст. чытанне), эстр. (лёгкая вак. і інструм. музыка, гумарыстычныя апавяданні,
пародыі, цыркавыя нумары і інш.). У масавай культуры К. — відовішча для вял. колькасці гледачоў, якое праходзіць у закрытым памяшканні або на адкрытым паветры (плошчы, стадыёны і інш.), дзе ўдзельнічаюць харэагр., эстр. і роккалектывы. Сцэна натакіх К. абсталявана мікрафонамі, магутнай гукаўзмацняльнай і светлавой апаратурай. Выкананне можа быць як жывым гукам, так і пад фанаграму. Н.В.Мацабярыдзэ.
КАНЦЭРТМАЙСТАР (ням. Копzertmeister), 1) кіраўнік групы інструментаў у сімф., оперным (камерным) аркестры. Традыцыйна К. — найб. вопытны і адораны выканаўца ў пэўным калектыве. Ён кіруе працай музыкантаў на рэпетыцыях, а падчас канцэртаў выконвае сольную партыю (К. струннасмычковай групы, першая скрыпка Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь М.Зыкава; К. групы саксафонаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь С.Лапко). Пад К. аркестра разумеецца К. групы першых скрыпак (К. Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь С.Асновіч,