• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    орнае трохгуччы і іх звароты). 3 матэма
    336
    КАНСЕРВАЦЫЯ
    тычнаакустычнага пункту гледжання адрозненне паміж К. і дысанансам толькі колькаснае (суадносіны лікаў ваганняў дысануючых інтэрвалаў утвараюць больш складаныя дробы), а мяжа паміж імі ўмоўная. У рамках мажорнамінорнай сістэмы адрозненне паміж К. і дысанансам дасягае сіупені вострай супрацьлегласці, кантрасту і валодае самаст. эстэтычнай каштоўнасцю.
    Н. В. Мацабярыдзэ.
    КАНСАНАНСНАЯ РЫФМА, канс а н а н с, від недакладнай рыфмы, у якой супадаюць толькі зычныя гукі («дом — дым», «кедр — кадр», «долы — дула»), Часам К.называюць дысанансам, паколькі націскныя галосныя ў ёй не супадаюць. Ва ўзбагачаным кансанансе у паслянаціскной пазіцыі могуць быць аднолькавымі і некаторыя галосныя гукі:
    А ў нядзельку параначку Ходзіць рэкрут па рыначку, Бярэ віногарэлачку. (Народная песня)
    Рэдкі ў бел. паэзіі ўзор верша, які поўнасцю напісаны К.р., пакінуў У.Дубоўка («I чаму глядзіш так»):
    Ты быладругая.
    Я — такі, як сёння.
    Што ж: была і песня, быў і звонкі смех. I прайшло без следу, знікла ўсё дазвання, нават адгалосак пралунаў і сціх.
    В.П.Рагойша.
    КАНСАНАНТЬІЗМ (ад лац. consonantis зычны гук), 1) сістэма зычных фанем мовы, дыялекту або гаворкі на пэўным этапе развіцця. К. сучаснай бел. літ. мовы з’яўляецца вынікам працяглай эвалюцыі, сутнасць якой заключаецца ў паступовым павелічэнні складу фанем і ўзмацненні адрознівальнай функцыі зычных. У аснове класіфікацыі зычных бел. мовы ляжаць асобныя прыкметы артыкуляцыйныя (месца ўтварэння, спосаб утварэння) і акус
    тычныя (суадносіны голасу і шуму). Паводле месца ўтварэння (артыкуляцыі актыўнага органа маўлення) зычныя бел. мовы падзяляюцца на губныя (утвараюцца пры збліжэнні ніжняй губы з зубамі ці верхняй губой: в, в’, ф, ф’; б, б’, п, п’, м, м’, ў) і язычныя (утвараюцца пры актыўным удзеле языка: д, т, дз, дз’, дж, ж, ш, з, з’, с, с’, й, л, л’, н, н’, р, ц, ц’, ч, г, г’, г, г’, к, к’, х, х’). Паводле спосабу ўтварэння зычныя дыферэнцыруюцца на змычныя (узнікаюць пры поўным змыканні органаў маўлення — губ, языка і зубоў, языка і паднябення: б, б’, п, п’, д, т, г, г’, к, к’), шчылінныя (вымаўляюцца пры збліжэнні актыўнага органа маўлення з пасіўным — языка з зубамі або паднябеннем, губ з зубамі: в, в’, ф, ф’, з, з’, с, с’, ж, ш, ў, г, г’, х, х’), змычнашчылінныя (утвараюцца, калі органы маўлення спачатку змыкаюцца, а затым плаўна размыкаюцца, утвараючы шчыліну: дж, дз, дз’, ц, ц’, ч), змычнапраходныя (пры вымаўленні адны органы маўлення змыкаюцца, a другія ўтвараюць праход для паветра: м, м’, л, л’, н, н’), вібрант (утвараецца ў выніку дрыжання ў поласці рота пярэдняй часткі спінкі языка: р). Паводле ўдзелу голасу і шуму адрозніваюць зычныя санорныя (голас пераважае над шумам: в, в’, м, м’, л, л’, н, н’, р, й, ў) і шумныя (складаюцца з голасу і шуму, але з перавагай шуму над голасам — звонкія: б, д, дж, ж, з і інш., або толькі з шуму — глухія: п, т, ч, ш, с і інш.). 2) Асаблівасці вымаўлення зычных у пэўных фанетычных умовах. К. проціпастаўляецца вакалізму — сістэме галосных фанем.
    Літ.: Фанетыка слова ў беларускай мове. Мінск, 1983; Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мінск, 1984; Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1989; Вэкс л е р П. Гістарычная фаналогія беларускай мовы. Мінск, 2004. Д.В.Дзятко.
    КАНСЕРВАТОРЫЯ (італьян. сопservatorio прытулак ад лац. conservo захоўваю), вышэйшая музычная навучальная ўстанова, якая рыхтуе спе
    цыялістаў у галіне муз. мастацтва — выканаўцаў (інструменталістаў, вакалістаў, дырыжораў), кампазітараў, музыказнаўцаў. У 16 ст. К. называлі прытулкі для сірот і беспрытульных, дзе дзяцей навучалі рамёствам (першая ў г. Неапаль, Італія, 1537). У 17 ст. ў К. было ўведзена выкладанне музыкі, пачалі рыхтаваць музыкантаўвыканаўцаў і кампазітараў. У 18 ст. ў краінах Зах. Еўропы ўзніклі спец. муз. вышэйшыя навуч. ўстановы, ут.л. Муз. інт у Парыжы (1793), на аснове якога ў 1795 была арганізавана К. музыкі і дэкламацыі. У 19— 20 ст. К. былі адкрыты ў буйных гарадах Еўропы і Амерыкі. Многія муз. навуч. ўстановы тыпу К. называюцца акадэміямі, вышэйшымі муз. школамі, муз. інтамі, каледжамі, ліцэямі і інш. У Беларусі ў 1932 была адкрыта Бел. К., якая ў 1992 пераўтворана ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі.
    Н. В. Мацабярыдзэ.
    КАНСЕРВАЦЫЯ (ад лац. conservo захоўваю), сукупнасць мер, накіраваных на працяглую ахову аблічча (першапачатковага або на момант К.) помнікаў гісторыі, культуры і мастацтва ад вілыаці, тэмпературных змен, механічных пашкоджанняў. Непасрэдна звязана з рэстаўрацыяй. У музеях, бках, архівах і інш. дзякуючы рэжыму ацяплення, вентыляцыі, кандыцыяніравання паветра прадметам забяспечваюцца аптымальныя ўмовы захавання (пастаянная тэмпература, вільготнасць, састаў паветра, ахова ад уздзеяння прамога святла, пылу, шкодных рэчываў, насякомых і інш.). Пры спец. рэжыме захоўвання ў музеях выкарыстоўваюць вітрыны з фільтрамі для ачысткі паветра, акантоўку пад шкло для экспанавання, укладанне ў паспарту і захаванне ў адмысловых папках і шафах, апрацоўку спец. сродкамі. Пры К. архіт. збудаванняў і помнікаў манум. мастацтва ўмацоўваюць грунт, сцены, скляпенні, узводзяць агароджы, навесы, ахоўныя павільёны. Адрозніваюць 2 ві
    337
    КАНСОЛЬ
    ды К. помнікаў: часовую (забяспечвае захаванне ў некранутым выглядзе і дае магчымасць даследаваць помнік і вывучаць прычыны яго разбурэння) і пастаянную (прадугледжвае ўмацаванне помніка і стварэнне ўмоў для яго працяглага захавання і экспанавання). Пастаянная К. цалкам або часткова праводзіцца разам з рэстаўрацыйнымі работамі. У Беларусі К. помнікаў архітэктуры рабілі з канца 19 ст. (Гродзенская Барысаглебская царква, 1898, 1910). У 1920—30я гг. праведзена К. замкаў у Гродне, Лідзе, Навагрудку. 3 1968 распрацоўку метадаў К. ажыццяўляюць спец. навук. рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні Мінва культуры Рэспублікі Беларусь. Зроблена К. шэрагу аб’ектаў: Брэсцкай крэпасцігероя (1971 — 74), Мірскага замкавага комплексу (1972), гарадзішча 13 ст. Бярэсце ў Брэсце (1973), Віцебскай Дабравешчанскай царквы (1976), фрагментаў 12 ст. Полацкага Сафійскага сабора (1981) і інш. У цяперашні час у стане К. знаходзяцца Крэўскізамак і Навагрудскі замак (з 2000 г.), Геранёнскі замак (з 2011 г.).
    КАНСОЛЬ (франц. console), выступ у сцяне; канструкцыя, цвёрда замацаваная адным канцом у сцяну пры свабодным другім яе канцы (камень, бэлька, пліта, ферма) ці тая частка, што выступае за апору. К. звычайна падтрымліваюць карнізы, скульптуры, балконы, эркеры і інш. Дзякуючы выразным маст. формам, з’яўляецца элементам дэкар. аздаблення будынка. С.А.Сергачоў.
    КАНСТАНТА (ад лац. constans нязменны, пастаянны), асноўны рытмастваральны кампанент, які вызначае рытмічную прыроду верша той ці інш. сістэмы вершаскладання. У сілабічнай сістэме К. з’яўляецца аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках, у сілабатанічнай — раўнамернасць чаргавання моцных і слабых месцаў, у танічнай — раўнамернасць чаргавання аднолькавай колькасці моцных (апорных) націс
    каў. К. часам называюць апошні метрычны націск у радках сілабатанічнага верша. Такі націск пастаянны, ёсць ва ўсіх радках верша, у той час як метрычныя націскі, што змешчаны ўлева ад яго, часта адсутнічаюць. Некаторыя даследчыкі (А.Квяткоўскі) выкарыстоўваюць тэрмін «канстантны рытм», якім абазначаюць рытм метрычнага верша. што ўтвараецца ў выніку пастаяннага супадзення метрычных акцэнтаў з націскнымі складамі асобных слоў.
    В.П.Рагойша.
    КАНСТАНЦІ'НАЎСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Канстанцінава Мядзельскага рна. Пабудаваны ў 1826 з бутавага каменю. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. 3 усх. боку далучана квадратная ў плане апсіда з нізкай бакавой сакрысціяй. Гал. фасад вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам у завяршэнні, прамавугольным уваходным парталам з лучковым франтонам і фігурнай люкарнай над ім. Над гал. фасадам гранёная вежазваніца з арачнымі праёмамі і шатровым завяршэннем, над прэсбітэрыем — ліхтар. На фоне сцен вылучаюцца простыя атынкаваныя ліштвы арачных акон і люкарнаў, руставаныя вуглавыя пілястры. Унутраная прасто
    Канстанцінаўскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
    ра падзелена на 3 нефы, перакрытыя столлю. У цэнтр. нефе — галерэя хораў з арганам. Апсіда вылучана шырокім арачным парталам з 2 калонамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    КАНСТРУКТЫВІЗМ (ад лац. сопstructio пабудова), кірунак у мастацкай культуры 1й пал. 20 ст., засн. на сцвярджэнні адзінства эстэтычнай каштоўнасці і сац. функцыянальнасці мастацтва, тоеснасці яго вобразнай сістэмы і тэхн. пабудовы. У аснове эстэтычнай тэорыі К. — арыентацыя на масавасць культуры, уключэнне мастацтва ў агульную сістэму дэтэрмінуючых фактараў гіст. часу і прасторы, сінтэз маст. творчасці і вытворчасці, пераўтварэнне жыццёвага асяроддзя, асэнсаванне формаўтваральных магчымасцей новых тэхналогій, выкарыстанне эстэтычных уласцівасцей буд. матэрыялаў.
    У архітэктуры К. развіваўся ў 1920я гг. у агульным кантэксце мадэрнісцкіх кірункаў у мастацтве. Набыў значнае распаўсюджанне ў 1930я гг. Асн. прынцыпы: максімальная мэтанакіравансць планіровачных рашэнняў і канструкцый, эканамічнасць будаўніцтва, эстэтызацыя спрошчаных форм, якія адпавядалі новым сац. умовам. Для будынкаў К. характэрны геаметрычныя
    338
    КАНСТРУКТЫВІЗМ
    аб’ёмы, кантраст глухіх паверхняў сцен з вял. зашклёнымі плошчамі, плоскія дахі, гарызантальныя вокны, адкрытыя апоры ў ніжніх паверхах. Пад уплывам К. узведзены комплекс будынкаў БДУ (1928—31, архіт. І.Запарожац, Г.Лаўроў часткова перабудаваны), будынкі Дзяржбанка (1929, архіт. Г.Гольц, М.Паруснікаў, не захаваўся), Дзярж. бкі Беларусі імя У.І.Леніна (1932, архіт. Г.Лаўроў) — усе ў Мінску; Дом культуры ў Бабруйску (1927—30, архіт. А.Оль), Гомельскі домкамуна (1929—31, архіт. С.Шабунеўскі, Г.Хайнін), Віцебскі клуб металістаў (1932, архіт. А.Васільеў) і інш.
    У м у з ы ц ы К. — кірунак у музычным мастацве пач. 20 ст., які абвясціў асновай маст. вобліку не кампазіцыю, а канструкцыю. Зарадзіўся ў сав. муз. культуры ў 1920я гг. Індустрыялізацыя вытворчасці пач. 20 ст. выклікала ў музыкантаў жаданне адлюстраваць яе ў гуках, стварыць мастацтва, сугучнае яе маштабу, заявіць аб вышэйшай каштоўнасці но