Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ачасова была папулярнай белетрыстыкай, якая задавальняла эстэтычныя запатрабаванні і густы розных сац. груп. Вызначальнай рысай К.л. з’яўляецца прызнанне яе створанай «боганатхнёнымі» асобамі, якімі ў Старым Запавеце лічыліся прарокі, а ў Новым — апосталы. Кананічны тэкст Бібліі Старога Запавету ў праваслаўных хрысціян і пратэстантаў змяшчае 39 кніг, у католікаў — 50. Шэраг кніг Свяшчэннага Пісання, што ўваходзяць у поўны біблейскі звод, не кананічныя, але лічацца духоўна карыснымі (кн. Эздры, Товіт, Юдзіф, Прамудрасць Саламона і інш.). Гл. таксамаўарт. Біблія.
КАНАНбВІЧ Іван Іванавіч (н. 10.5.1938, в. Кукавічы Капыльскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1968). У 19822002 у выдве «Мастацкая літаратура». Аўтар збкаў апавяданняў і аповесцей «Заводскія світанні» (1978), «Белы чугун» (1981), «Цёплы камень» (1985), «Асобая зона» (1992), «Чорныя цені» (2003), «Старыя званы» (2008). Асн. тэмы твораў — заводскае жыццё, апяванне чалавека працы, высакародства.
КАНАНОВІЧ (Kononowicz) Мацей Юзаф (1.2.1912, г. Ласк Лодзінскага ваяв., Польшча — 31.4.1986), польскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Варшаўскі ўнт (1939). Да 1941 жыў у Навагрудку. Аўтар паэт. збкаў «Лірычныя станцыі» (1951), «Партрэт, які цяжка ўявіць» (1962), «Дубовы гай» (1974), «Перадамо сабе знак спакою» (1983), збкаў аповесцей і апавяданняў «Рамантычнае і зялёнае» (1981), «Венеразмалогамястэчка» (1983). Многія вершы тэматычна звязаны з Беларуссю. На польск. мову перакладаў збкі апавяданняў «Глядзець на траву» Я.Брыля (1971), кн. «Хатынская аповесць» А.Адамовіча (1975), «Я з вогненнай вёскі...» А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка (1978, разам з Ю.Літвінюком), асобныя творы Я.Купалы, А.Куляшова,
330
«КАНАПЕЛЬКА»
П.Панчанкі, М.Танка, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна і інш.
Тв.: Бел. пер. — Імёны любові. Мінск, 1976; Мой гай дубовы. Мінск, 1986.
КАНАПА (ад франц. canape), шырокае драўлянае сядзенне на ножках, з падлакотнікамі і спінкай; від мэблі. Вядома з часоў Сярэдневякоўя ў інтэр’ерах палацаў і сядзіб. У формах і аздабленні (разьба, абіўка са скуры ці тканін) праявіўся ўплыў маст. стыляў Зах. Еўропы — рэнесансу, барока, класіцызму, ампіру і інш. 3 канца 19 ст. была пашырана ў інтэр’еры хаты, замяніла лаву. К. выраблялі мясц. майстрысаматужнікі, аздаблялі прапілоўкай па краях спінкі, такарнымі элементамі, фігурнымі накладкамі. На 3 Беларусі бытаваў таксама шлябан — К. з сядзеннем у выглядзе скрыні, куды складвалі розныя рэчы. У наш час самаробныя К. саступілі месца прам. вырабам, якія звычайна ўваходзяць у гарнітур мэблі для гасціныхпакояў. Я.М.Сахута.
КАНАПАЦКІ Ібрагім Барысавіч (28.2.1949, г.п. Смілавічы Чэрвеньскага рна — 9.9.2005), беларускі гісторык, грамадскі і рэліг. дзеяч. Канд. гіст. навук (1970). Скончыў Мінскі пед. інт (1971). Настаўнічаў. 3 1975 у Бел. пед. унце. У 1991 па ініцыятыве К. створана Бел. грамадскакульт. аб’яднанне татармусульман «АльКітаб», у 1997 — Мусульманскае рэліг. аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь (намеснік муфтыя 1 старшыня мусульманскай абшчыны Мінска), у 1997 — Бел. рэгіянальнае аб’яднанне татарскай моладзі. Даследаваў праблемы міжнац. адносін, гісторыі і культуры бел. татар («Па законах братэрства: Удзел працоўных Беларусі ў асваенні цалінных зямель Казахстана 1980»). Унёс вял. ўклад у аднаўленне мячэцей у Слоніме (1994), Смілавічах (1997), Навагрудку (1997), Відзах (Браслаўскі рн, 1999), Клецку і Маладзечне (2000), Лоўчыцах (Навагрудскі рн, 2002). Арганізатар міжнар. навук,практычных канферэнцый па гісто
рыі і культуры татар і цюркскіх народаў, праведзеных у Беларусі.
Тв.: Беларускія татары: мінулае і сучаснасць. Мінск, 1993 (разам з С.У.Думіным); Гісторыя і культура беларускіх татар. Мінск, 2000 (разам з А.І.Смолікам).
З.І.Канапацкая.
КАНАПЁЛЬКА Зінаіда Ігнатаўна (25.12.1918, г.п. Багушэўск Сенненскага рна — 27.5.1997), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1972). Скончыла студыю Бел. другога дзярж. тэатра (1938), працавала ў Бел. тэатры імя Я.Коласа. Актрыса адкрытага тэмпераменту і дасканалага ўвасаблення нац. характару. Валодала пачуццём стылю і жанру твора, надавала персанажам яркую моўную характарыстыку, дакладна распрацоўвала пластычны малюнак сцэнічнага вобраза. Гераіням К. было ўласціва жыццялюбства, сардэчнасць, светлае, паэт. ўспрыманне жыцця. Сярод роляў: Ірына («Цудоўны сплаў» У.Кіршона), Насця і Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Галя («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Насця Вярбіцкая, Вікця, Ганна Ціханаўна («Пяюць жаваранкі», «Людзі 1 д’яблы», «Блытаныя сцежкі» К.Крапівы), Кацярына («Лявоніха» П.Данілава), Аксіння, Вольга («Крыніцы», «Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Арына Радзівонаўна («Верачка» А.Макаёнка), Нета («Маскоўскі хор» Л.Петрушэўскай), Соф’я Кічыгіна («Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева), Сондра («Амерыканская трагедыя» паводле Т.Драйзера), Мара Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча) і інш.
Літ.: ГаробчанкаТ. Зінаіда Канапелька: Нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1999; Сабалеўскі А. Пры вобразы — на ўсё жыццё // Мастацтва. 2008. № 12.
Р.І.Баравік, Т.Я.Гаробчанка.
«КАНАПЁЛЬКА», «Канапелькі», «Канапелюшкі», беларускі народны танец; узор абрадавай функцыі. Пашыраны ў Беларусі ў карагодных (колавай формы), танц. (свабоднай кампазіцыі), гульнявых
традьшыях. Бытуе ў мностве харэагр., паэтычнапесенных, меладычных варыянтах. Напевы пераважна пераменнага муз. памеру 4/4, 7/4, 5/4; 3/4, 4/4, 2/4 і інш. «К.» раней вадзілі толькі на Вялікдзень, на другі дзень да абеду — на адной вуліцы, пасля абеду — на другой. У цяперашні час карагод водзяць на розныя святы: Вялікдзень, Юр’я, падчас абраду першай баразны. Выконваецца разам рознаўзроставым жаночым складам і ў розных узроставых групах (Лельчьшкі рн). Злучыўшы па коле рукі, жанчыны рухаюцца натуральнымі крокамі па сонцы і супраць яго ходу. Напрыканцы кожнай страфы паварочваюцца тварам да цэнтра і няспешна ўздымаюць злучаныя рукі высока ўгору (быццам гукаюць вясну). Рухаючыся па коле, карагодніцы адначасова спяваюць: «Ой, пасею канапелюшкі // На высокай гарэ. // Ой, лелюшкі, на высокай гарэ...» У танц. практыцы «К.» выконваўся ў хуткім тэмпе пад песню: «Ох я, ох я, // Канапелькі церла. // Замарылася я, // Ажно не памерла...», прытупваючы ў такт нагамі (Гродзеншчына). Цікавы гульнявы варыянт «К.» дадзены ў «Беларускім зборніку» Е.Раманава (1912). Удзельнікі гульні выбіралі «дзедзьку». Ён падыходзіў з чапялою да адной з удзельніц, якія сядзелі, і гаварыў: «Брала б я каноплі... ды таварышаў мала. Ты, Мар’янка, прыстань ка мне!.. Пайдзі, дзеўка, замуж: не будзеш ні палоць, ні малоць, ні су гор ваду насіць». Тая ўставала і бралася за «дзедзьку» ззаду. Калі ўсе ўдзельніцы ўтваралі «пляцёнку» за «дзедзькам», ён пачынаў кашляць. Апошняя з «пляцёнкі» пытала: «Чаго ты, дзедзька, кашляеш?» — «Як жа мне не кашляць, маё дзіцятка! Набраў жонак маладых: не хочуць ні палоць, ні малоць, ні су гор ваду насіць!» Затым праганяў усіх, акрамя першай. 3 ёй танцаваў і спяваў: «Мы з табой, бабка, век векавалі, з аднае лыжкі крупкі клювалі».
Літ.'. Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні. Мінск, 1989; Козенка
331
КАНАПЛЯНЫЯ
М. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 6. Кн. 2. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. Мінск, 2013. М.А.Козенка. КАНАПЛЯНЫЯ ПЁСНІ, канапельныя песні,групавосеньскіх песень, што выконваліся, калі выбіралі каноплі. Працэс збору канапель пададзены ў песенных тэкстах апаэтызавана, спалучаецца з эстэтызацыяй любоўнага пачуцця, узмацняецца дзякуючы выкарыстанню псіхал. паралелізму ў адносінах паміж дзяўчынай і вобразам канапелькі, якая адушаўляецца: Ой, гаварыла канапелька, // Стоячы ў гародзе: // — Каб не тыя ціхія ветры, // Стаяла б, зімавала б, // Як сталі веяць, сталі павяваць — // Мусілі абламаці. // Ай, гаварыла маладая дзевачка: // — Каб не тыя добрыя людзі, // Жыла б я ў мамачкі, // Як сталі хадзіць, мамачку прасіць — // Мусілі з сабой узяці. У песнях «Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце?», «Калапніна ты зялёная» перадаецца гатоўнасць дзяўчыны да шлюбу іншасказальна, праз дзеяннідзеясловы з канапелькай: «веяць», «павяваць», «кляваць», «зламіць», «зімаваць», «прасіць», «насіць». Кампазіцыя песень разгортваецца на фоне канаплянага поля, а канапелька як вобраз дапамагае ў раскрыцці пачуццяў лірычнай гераіні, яе перажыванняў наконт будучага замужжа, прымае ўдзел у роздумах маладой жанчыны, якую «аддала»...«мамачка навек гараваці» з нялюбым. Вытворчы аспект толькі зрэдку заўважаецца ў К.п.: «Да ты, канапелька, // Да ты, зеляненька, // Hi сама не рвешся, // Hi мне не даешся...» Часцей за ўсё вобраз канапелькі бывае фонам, напр., у прадказанні нешчаслівага сямейнага жыцця зязюляй, на якую скардзіцца маці: ... — Бадай, зязюля, бадай шэрая, // Тут болей не лятала: // Адкукавала, адшчабятала // Дачушкуработніцу, // Прыкукавала, прышчабятала // Нявесткунягодніцу. Маст. асаблівасцю К.п., як і ў многіх абрадавых і пазаабрадавых творах, з’яўляецца тое, што паэт.
звароты, адрасаваныя дзеючым вобразам (канапелькі), ажыццяўляе нябачны персанажаўтар, які прадстаўляе народ (калект. творцу). Менавіта ён пытаецца: «Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце?» На гэта тыя (зноў жа, народ) адказваюць: — Як жа нам, канапелькам, зялёным стаяці? // Зверху канапелькі клююць вераб’і, // 3 ісподу канапелькі вада падмыла, // А ў сярэдзіне канапелькі хваля зламіла... К.п. былі распаўсюджаны на ПдУ Беларусі.
Літ.: Восеньскія і талочныя песні. Мінск, 1981; Ліс А.С. Восеньская каляндарная лірыка, яе тыпалогія і паэтыка // Каляндарнаабрадавая паэзія. Мінск, 2001. А.М.Амхновіч.
КАНАТ, тоўстая вяроўка, што выкарыстоўваецца на водным транспарце для замайавання якара, буксіроўкі барж і г.д. Уяўляе сабой гібкія вырабы са стальнога дроту, пражы расліннага, мінеральнага альбо сінтэтычнага паходжання. Сыравінай для вітых К. былі пянька, луб ліпы. 3 іх на калаўроце скручвалі ніткі, у сасудзе з гарачай смалой варылі пражу, адціскалі, працягвалі праз адтуліну і прасушвалі. 3 нітак звівалі шнуры, з іх — вяроўкі, а з некалькіх вяровак скручвалі К., якія паліравалі, скручвалі ў кругі і везлі на продаж. На вырабе К. з даўніх часоў спецыялізаваліся канатчыкі. У канцы 18 ст. засн. канатныя мануфактуры Зорыча ў Шклове і Пацёмкіна ў Крычаве, дзе выраблялі К. для патрэб Чарнаморскага флоту. Канатныя прадпрыемствы, якія належалі купцам і мяшчанам, у 2й пал. 19 ст. дзейн